Чэслаў Сіповіч – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Прыём у гонар БНР у Брытанскім парлямэнце – 07.05.1956
7 траўня 1956 году ў будынку Брытанскага Парлямэнту адбылося прыняцьце ў адзначэньне ўгодкаў незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, зладжанае Ангельска-Беларускім Таварыствам.

Гаспадаром прыняцьця быў старшыня таварыства, дэпутат Брытанскага Парлямэнту Дэвід Ормсбі-Гор (David Ormsby-Gore), а галоўным госьцем – Старшыня Рады БНР у выгнаньні Мікола Абрамчык.

Акрамя Д. Ормсбі-Гора ў прыняцьці ўдзельнічалі яшчэ адзінаццаць дэпутатаў Брытанскага Парлямэнту ад розных палітычных партыяў, а таксама вядомыя грамадзкія й рэлігійныя дзеячы, прыдстаўнікі паняволеных СССР народаў, журналісты брытанскай і міжнароднай прэсы.

Беларускую дыяспару прадстаўлялі а. Чэслаў Сіповіч і кіраўнікі беларускіх арганізацыяў у Вялікай Брытаніі.

(“Беларус” №56 с. 3)

Вера Рыч
24 красавіка 1936 г. нарадзілася Фэйт Элізабэт (Вера) Рыч – брытанская перакладчыца беларускай літаратуры, шматгадовы сябар і ўдзельнік жыцьця беларускай грамады ў Вялікай Брытаніі.

Нарадзілася ў Лёндане. Атрымала адукацыю ў Лёнданскім і Оксфардзкім унівэрсытэтах.

Перакладчыцкую дзейнасьць пачала з украінскіх перакладаў, але пад уплывам біскупа Чэслава Сіповіча пачала перакладаць беларускія вершы. Яе першы пераклад зь беларускай мовы — верш Янкі Купалы «На чужыне», надрукаваны ў часопісе «Бацькаўшчына».

Вера Рыч зьяўляецца аўтаркай зборніку «Як вада, як агонь» («Like Water, Like Fire») — першай у сьвеце анталёгіі перакладаў вершаў беларускіх паэтаў на заходнеэўрапейскую мову (ангельскую), які быў забаронены ў СССР у 1972 годзе, і зборніку «The Images Swarm Free» — падборкі перакладаў Алеся Гаруна, Максіма Багдановіча і Зьмітрака Бядулі.

Вокладка першага выданьня зборніку “Like Water, Like Fire”

Дасьледавала праблематыку габрэйска-беларускіх адносінаў, гісторыі царквы на Беларусі, прапагандавала беларускую культуру на Захадзе.

Пераклады зь беларускай мовы вызначаюцца дакладнасьцю і веданьнем кантэксту.

Пісала вершы на беларускую гістарычную тэматыку («На ўгодкі Слуцкага паўстаньня», «Рэцэпт цуда» і іншыя).

З 1993 году намесьнік галоўнага рэдактара квартальніка «The Ukrainian Review» («Украінскі агляд»), які зь яе прыходам стаў удзяляць значную ўвагу ўкраінска-беларускім культурным і гістарычным сувязям. Часта выступала з артыкуламі ў беларускім друку. Працавала над ангельскім перакладам «Новай зямлі» Якуба Коласа.

Памерла 20 сьнежня 2009 г.

а. Леў Гарошка
11 сакавіка 1911 г. у Наваградзкім павеце нарадзіўся а. Леў Гарошка, грэка-каталіцкі сьвятар, архімандрыт, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзеяч, дасьледчык гісторыі рэлігіі ў Беларусі.

Паходзіў зь беднай сям’і праваслаўных беларусаў з уніяцкімі традыцыямі.

У 1923—1931 гг. вучыўся ў Наваградзкай Беларускай Гімназіі, у 1931-1936 гг. – у Львоўскай Грэка-Каталіцкай Багаслоўскай Акадэміі. Пасьля заканчэньня Акадэміі ў 1936—1937 ён навучаўся ў каталіцкім Багаслоўскім інстытуце ў Інсбруку як стыпэндыст грэка-каталіцкага мітрапаліта Львоўскага Андрія (Шэптыцькага).

17 кастрычніка 1937 году з блаславеньня мітрапаліта Андрія (Шэптыцькага) Леў Гарошка быў высьвячаны на сьвятара ўкраінскім грэка-каталіцкім біскупам Ныкытам (Будкай) у прыватнай капліцы мітрапаліта ў Львове. Першую Боскую Літургію на Беларусі сьвятар адслужыў ва ўніяцкай парафіі Далятычы на яго роднай Наваградчыне, дзе парахам тады быў а. Вячаслаў Аношка.

Душпастырскую працу пачаў у на Палесьсі ў Пінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі (1937—1939). Служыў у парафіях Угрынічы, Гарадная (Столінскі р-н), Стоўпцы, Збураж (Маларыцкі р-н). Перасьледаваўся за сваю душпастырскую і асьветніцкую дзейнасьць польскімі сьвецкімі ўладамі, стала знаходзіўся пад наглядам паліцыі.

Пасьля стварэньня ў верасьні 1939 Беларускага экзархату ГКЦ і прызначэньня ў кастрычніку 1940 а. Антона Неманцэвіча, а. Леў Гарошка 2 траўня 1942 быў абраны ў Раду экзархату і стаў ягоным намесьнікам (віцэ-экзархам).

У гады Другой Сусьветнай Вайны жыў у Баранавічах, працаваў на настаўніцкіх курсах, настаўнікам беларускай і лацінскай моваў у гандлёвай і мэдычнай школах, рэдакцыях газэт ды інш. Прымаў удзел у Другім Усебеларускім Кангрэсе ў Менску (1944).

У канцы вайны, разам з хваляй эміграцыі апынуўся на Захадзе: спачатку ў Бэрліне, а пасьля ў Мюнхэне, дзе арганізоўвае беларускае душпастырства.

З восені 1945 жыў у Рыме, дзе ў 1946 годзе выдае ў беларускі малітоўнік «Божым шляхам».

16 кастрычніка 1946 Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў прызначае яго рэктарам Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі. Жывучы ў Парыжы а. Леў Гарошка ў 1947—1957 рэдагаваў і выдаваў беларускі рэлігійна-грамадзкі часопіс «Божым шляхам». Затым выехаў у Рым, дзе ў 1959 уступіў у навіцыят айцоў-марыянаў.

У 1960 біскупам Чэславам Сіповічам быў накіраваны ў Лёндан і прызначаны рэктарам Беларускай каталіцкай місіі. У 1962-69 гг. — ігумен манаскага дому айцоў-марыянаў у Лёндане. У 1965 годзе атрымоўвае годнасьць архімандрыта.

Прымаў актыўны ўдзел у рэлігійным і культурным жыцьці беларускага замежжа. Сябра лёнданскага аддзелу Згуртаваньня Беларусаў Вялікай Брытаніі. Удзельнік ХІV Кангрэсу «Царква ў патрэбе» ў Кёнігштайне (31.07 — 04.08.1964).

У 1970-77 гг. а. Леў кіруе Беларускай службай Радыё Ватыкану і зьяўляецца рэктарам Беларускае каталіцкае місіі ў Францыі.

Памёр архімандрыт Леў у шпіталі ў Парыжы 28 ліпеня 1977 году. Пахаваны 8 жніўня 1977 году на могілках сьв. Панкрата (St Pancras Cemetery) ў Лёндане.

а. Леў выдаў дзесяткі кніжак і навуковых прац у самых розных галінах: філязофска-тэалягічную кніжку «Душа» (Парыж, 1948), прыродазнаўчую «Паходжаньне чалавека ў святле сучасных фактаў» (Парыж, 1948), «Навука і рэлігія», гістарычныя кнігі «Сьв. Еўфрасіньня-Прадслава Полацкая. Патронка Беларусі» (Парыж, 1950), «Беларусь у датах, лічбах, фактах» (Парыж, 1953), мовазнаўчую кнігу «Своеасаблівасьці беларускае мовы» (Парыж, 1951) і г. д. Напісаў вялікія гістарычныя працы «Пад знакам „рускае“ і „польскае“ веры» (1954/55), «Прычыны паланізацыі на Беларусі» (1955) і інш. Ён склаў грэцка-лацінска-царкоўнаславянска-беларускі слоўнік, слоўнік беларускіх прыказкаў ды прымаўкаў, які абдымае больш 20 тысячаў адзінак. Ён быў выдатным беларускім хрысьціянскім празаікам, пад псэўданімам Анатоль Жменя напісаў дзясяткі апавяданьняў.

Зварот з нагоды асьвячэньня беларускай царквы ў Лёндане
Старшыня Рады БНР зьвярнулася да беларусаў Вялікай Брытаніі з нагоды асьвячэньня ў Лёндане беларускай Царквы ў гонар сьвятаначальніка Кірылы, біскупа Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў Беларускага народу.

“Новы беларускі храм будзе важным сымбалям беларускай культурнай прысутнасьці ў адным з найбольш важных гарадоў сьвету і месцам, дзе беларусы змогуць надалей маліцца Богу на мове сваіх продкаў. Cёньня вялікае сьвята для ўсіх беларусаў незалежна ад веравызнаньня і ад таго, у якой частцы сьвету яны жывуць.”

Зварот цалкам:

Дарагі айцец Сяргей, дарагія суродзічы-беларусы ў Вялікай Брытаніі,

Вестка пра высьвячэньне беларускага храму ў Лёндане напоўніла сэрца радасьцю, і я вельмі шкадую, што не магу асабіста прысутнічаць на гэтай падзеі. На жаль, штораз цяжэй пералятаць праз акіян.

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і ад сябе асабіста шчыра віншую вас, дарагі айцец Сяргей, і ўсіх, хто спрычыніўся да пабудовы сьвятыні – і перадусім бліскучага архітэктара Рафаэля Цзыўай Со. Пабудавалі Вы ня толькі першую драўляную сьвятыню ў Лёндане ад Вялікага пажару XVII стагодзьдзя, але і першую беларускую сьвятыню ў Заходняй Эўропе. Даказалі Вы гэтым і сваім, і чужым, што “жывая яшчэ душа ў народзе гэтым”.

Беларускі асяродак у паўночным Лёндане заўсёды быў асабліва мілым мейсцам для мяне і многіх беларусаў з усяго сьвету. Зь ім зьвязаныя імёны такіх слаўных людзей, як біскуп Чэслаў Сіповіч, як а. Леў Гарошка і, канечне ж, а. Аляксандар Надсан, які пакінуў нас зусім нядаўна. Гэтыя людзі, будучы дзесяцігодзьдзямі адарваныя ад Беларусі, штодзённа маліліся за яе, дбалі пра беларускую культуру і беларускую спадчыну на чужыне, каб, пранесшы яе празь ліхалецьце, перадаць адроджанай вольнай Бацькаўшчыне.

Асабіста Вам удзячная, што прысьвяцілі храм ахвярам Чарнобылю. Дай Божа, каб бяда гэтая ніколі больш не паўтаралася на нашай зямлі.

Адкрыцьцё беларускае царквы – гэта падзея ня толькі рэлігійная. Новы беларускі храм будзе важным сымбалям беларускай культурнай прысутнасьці ў адным з найбольш важных гарадоў сьвету і месцам, дзе беларусы змогуць надалей маліцца Богу на мове сваіх продкаў. Cёньня вялікае сьвята для ўсіх беларусаў незалежна ад веравызнаньня і ад таго, у якой частцы сьвету яны жывуць.

Івонка Сурвілла

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Чэслаў Сіповіч, першы біскуп адроджанай Беларускай грэка-каталіцкай царквы
8 сьнежня 1914 г. у Браслаўскім павеце нарадзіўся Чэслаў Сіповіч, першы біскуп адроджанай Беларускай грэка-каталіцкай царквы.

Паходзіў з шматдзетнае сялянскае сям’і беларусаў-католікаў. Пачатковую адукацыю атрымаў у пачатковай школе ў роднай Дзедзінцы, а пасьля ў Друі. Ад 1928 вучыўся ў Друйскай гімназіі пры кляштары айцоў-марыянаў. Пасьля яе заканчэньня ў 1935 г. вывучаў філязофію й тэалёгію ў Віленскім унівэрсытэце імя Стэфана Баторыя.

З 14 гадоў праходзіў фармацыю ў кляштары беларускіх айцоў-марыянаў у Друі. Яго духоўным настаўнікам быў а. Язэп Германовіч. 1 жніўня 1933 г. уступіў у навіцыят марыянаў; першыя манаскія зарокі склаў 15 жніўня 1934 г. 9 ліпеня 1938 г. паводле загаду польскіх уладаў быў, разам зь іншымі марыянскімі студэнтамі, выселены з Друйскага кляштару, і ня змог працягваць навучаньня ўва ўнівэрсытэце, бо вяртацца ў Вільню яму не дазволілі польскія ўлады.

Духоўнымі ўладамі Сіповіч быў накіраваны ў Рым, працягваў навучаньне на прапанову вышэйшых духоўных уладаў ордэну марыянаў на тэалягічным факультэце Папскага Грыгарыянскага ўнівэрсытэту ў Рыме. Сан сьвятара прыняў у Рыме 16 чэрвеня 1940 г. ад расейскага каталіцкага біскупа Аляксандра Яўрэінава. У 1942 годзе атрымаў ступень ліцэнцыята, затым вучыўся ў Папскім Усходнім інстытуце, дзе падрыхтаваў доктарскую дысэртацыю, прысьвечаную ўніяцкаму мітрапаліту Ясону Смагажэўскаму, якую абараніў 19 сьнежня 1946 г.

Рэктар Беларускае каталіцкае місіі ў Вялікабрытаніі (1947). Быў беларускім прадстаўніком у Цэнтральным Каардынацыйным Камітэце дабрачынных арганізацыяў уцекачоў (1949—1960).

2 ліпеня 1960 г. быў намінаваны тытулярным біскупам Марыямэтанскім. 4 жніўня 1960 г. на Міжнародным эўхарыстычным кангрэсе ў Мюнхене ўкраінскі грэка-каталіцкі біскуп Іван Бучко ў саслужэньні з украінскім біскупам Платонам Карніляком і расейскім біскупам Андрэем Катковым хіратанізавалі Чэслава Сіповіча на біскупа.

Удзельнік 2-га Ватыканскага сабору (1962—1965), быў там абраны ў камісію па справах Усходніх Цэркваў. Генэрал Ордэну айцоў марыянаў у Рыме (1963—1969).

Ад 1959 г. віцэ-старшыня, а ад 1965 г. ганаровы віцэ-прэзыдэнт Таварыства Яна Залатавуснага ў Лёндане — брытанскае арганізацыі, створанай у 1926 г. з мэтай пашырэньня ў ангельскамоўным сьвеце ведаў пра ўсходняе хрысьціянства.

Сябра Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі. Браў актыўны ўдзел у арганізацыі й дзейнасьці Ангельска-беларускага таварыства. Выступаў з рэфэратамі гісторыка-культуралягічнага характару на курсах беларусазнаўства. Сябра рэдкалегіі навуковага часопісу «The Journal of Byelorussian Studies».

У складзе ініцыятыўнае групы беларускіх духоўных і сьвецкіх дзеячаў (Пётра Татарыновіч, Леў Гарошка, Лявон Рыдлеўскі) 8 лістапада 1946 г. хадайнічаў перад папам Піем ХІІ аб назначэньні беларускага біскупа. Адзін з арганізатараў Беларускай школы сьв. Кірылы Тураўскага і інтэрнату пры Лёнданскім доме марыянаў (1961). Ініцыятар і заснавальнік беларускага рэлігійнага й культурнага цэнтру ў Лёндане. У жніўні 1965 абраны сябрам Управы беларускага адукацыйнага і дапамогавага фонду ў ЗША. Ініцыятар адкрыцьця й заснавальнік Беларускае бібліятэкі імя Ф. Скарыны і музэя пры ёй (травень 1971). Удзельнічаў у зьездах беларускіх каталіцкіх сьвятароў у эміграцыі (1960, 1961, 1962, 1972, 1977, 1979).

Актыўна супрацоўнічаў зь беларускімі эміграцыйнымі пэрыядычнымі выданьнямі («Беларус», «Бацькаўшчына», «Божым шляхам»). Публікаваў артыкулы рэлігійнае й культурна-грамадзкае праблематыкі ў ангельскамоўных выданьнях.