Чарнобыль – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

“Яскравы беларускі нацыянальны характар”: да 90-годдзя д-ра Марыі Дзямковіч
Піша Вячаслаў Бортнік

Праца на пасадзе Сакратара Рады БНР дала мне магчымасьць пазнаёміцца з  многімі беларусамі замежжа: з кімсьці падчас асабістых сустрэчаў, зь  іншымі ў працэсе ліставаньня ці размоваў па тэлефоне. Цікавая перапіска  завязалася з доктаркай Марыяй Дзямковіч (Maria Demkowicz). Патрошку ў лістах яна распавяла  мне гісторыю свайго жыцьця й дзейнасьці на карысьць роднай Беларусі.

Новае  пакаленьне амэрыканскіх беларусаў амаль што нічога ня ведае пра тое,  што рабілася 20-30, ня кажучы 70, гадоў таму. Нажаль, пераемнасьць  пакаленьняў сёньня рэдкая зьява. Таму асабістыя гісторыі людзей як Марыя  Дзямковіч маюць надзвычайную важнасьць для ўсіх нас. і прыпамінаць іх  трэба ня толькі падчас юбілеяў. Дарэчы, 15 лютага спадарыня Дзямковіч  сьвяткуе 90-годдзе.

Марыя пакінула родную вёску Моталь на Палесьсі маленькай дзяўчынкай, але любоў да Беларусі пранесла праз усё жыцьцё…

Дзядуля  Марыі Пётра быў расстраляны партызанамі ў 1943 годзе. І ня толькі ён,  але амаль уся сям’я. Гэта былі моцныя беларусы, якія цьвёрда стаялі на  сваёй зямлі, умелі добра яе апрацоўваць, займаліся пчалярствам, мелі  млын. Былі вясёлыя, прывязаныя да зямлі гаспадары…

Яе любімая
13-гадовая сяброўка Наста й брат Коля (якому споўнілася ўсяго 10 гадоў!)
былі расстраляныя разам з бацькамі. “Віна” іхная складалася з таго, што
дзядуля трохі ведаў нямецкую мову, і аднойчы немцы прымусілі яго нешта
перакладаць. Марыі тады было 13 гадоў. Затым – выгнаньне з свайго дома,
дзе жылі продкі, спроба ўладаў выкрэсьліць з народнай памяці тых, хто
нешта ўмеў, нешта ведаў і меў мужнасьць супрацьстаяць гвалту.

Перада мною ліст з малай радзімы, дасланы спадарыні Марыі ў 1989-м годзе:

“Больш  пяцідзесяці год мінула з тае пары, калі лёс разлучыў нас, маленькіх  сябровак зь вёскі Моталь. Так здарылася, што Марыя Дзямковіч апынулся ў  далёкай Амэрыцы, дзе жыве з сям’ёй і ў цяперашні час, але не забыла за  столькі год жанчына сваіх аднавяскоўцаў.

Ведаючы, што на радзіме  настаў не вельмі лёгкі час, яна прыехала да нас з дапамогай. Прывезла ў  родную вёску Моталь шмат мэдыкамэнтаў, акуляраў, многа чаго іншага. Усё  гэта яна падаравала Мотальскай участковай бальніцы, а таксама людзям,  якія прыходзілі да яе па дапамогу. Ніводнага чалавека не пакінула  жанчына без увагі, для кожнага знайшлося ў яе й цёплае слова падтрымкі, й  карысная парада. Асабліва ўразілі нас яе цярплівасьць, ветлівасьць,  працавітасьць”.

На пачатак 1992 года д-р Дзямковіч пераслала ў Беларусь мэдыкамэнтаў больш чым на 100 тысячаў даляраў.

А  вось яшчэ адзін ліст падзякі зь вёскі Закальле, надрукаваны ў газэце  “Чырвоная Зьвязда” 23 верасьня 1997 года:

“Спн. Дзямковіч увесь час  аказвае матар’яльную дапамогу сваім землякам ня толькі з роднай вёскі,  але й суседніх. …акрамя таго, што Марыя прывозіла асабіста, на адрас  яе землякоў паступіла 13 пасылак зь лекамі, медыцынскімі прыладамі,  абсталяваньнем. Прыйшла такая пасылка і ў маю вёску. Яе перадалі ў маю  сям’ю, бо ў нас сямёра дзяцей, ёсьць немалыя матар’яльныя праблемы.  Дзякуй за гэта!”

У красавіку 1993 года менская газэта “Набат”  зьмясьціла артыкул пра наведваньне Беларусі амэрыканскай дэлегацыяй  мэдыкаў на чале з прафесарам Пітсбургскага ўніверсытэту Томасам Фолі.  Прафэсара Фолі зацікавіла чарнобыльскай праблемай менавіта Марыя  Дзямковіч. Прафесар Фолі ўжо трэці раз быў у Беларусі. Дзякуючы ягоным  захадам і пры актыўнай дапамозе доктара Дзямковіч, а таксама беларускае  грамады ЗША, яму ўдалося атрымаць грант на 240 тысячаў даляраў дзеля  супрацоўніцтва паміж амэрыканскімі й беларускімі лекарамі, што  спэцыялізуюцца ў мэдычнай радыялёгіі.

Марыя Дзямковіч заваявала  славу ў США як цудоўны доктар і грамадзкая дзяячка. Пра гэта гавораць  найперш такія факты, што яна заўважана кіраўніцтвам ЗША. Была на  сустрэчах з прэзыдэнтамі Бушам (старэйшым) і Клінтанам, а таксама сябруе  з адной з самых слынных ва ўсім сьвеце нашых зямлячак, шматразовай  алімпійскай чэмпіёнкай Вольгай Корбут.

Аднойчы, выступаючы на  Кангрэсе Рэспубліканскай партыі ў Вашынгтоне, д-р Дзямковіч заявіла:

“…пытаньне, якое тычыцца маладых незалежных дзяржаваў новай  Садружнасьці. Мы ня бачым занадта шмат энтузіязму з боку прэзыдэнта  (Буша – В. Б.) ў аказаньні дапамогі новым незалежным рэспублікам былога  СССР.

Прэзыдэнт Буш паказаў вялікую сілу падчас “халоднай вайны”,  падчас зьменаў у былым Савецкім Саюзе. Ён не прызнаў “путч”.  Амэрыканскія беларусы хацелі б бачыць больш увагі й матар’яльнай  падтрымкі новай дэмакратыі, правядзеньні эканамічных рэформаў. Калі  гэтага не зрабіць, то ізноў прыйдзе дыктатура й “халодная вайна”. А мы  гэтага ня можам сабе дазволіць”.

Якія прарочыя словы!

У  архіве спн. Дзямковіч шматлікія лісты падзякі ад амбасадараў й міністра  замежных справаў Беларусі, Генэральнага сакратара ААН Бутраса  Бутраса-Галі. Яна атрымала ўзнагароду Міністэрства аховы здароўя Польшчы  і ейнае імя ўключана ў шматлікія біяграфічныя даведнікі ЗША. Спн.  Дзямковіч многія гады падтрымлівала газэту “Беларус”, а таксама  шматлікія дабрачынныя арганізацыі ў ЗША.

Марыі  Барысаўне прысьвячалі вершы паэты. Некалькі вершаў напісаў Язэп  Васілеўскі, праўда па-расейску. А яшчэ гісторыя ейнае сям’і лягла ў  аснову манумэнтальнае трылёгіі Васіля Якавенкі пра лёс Беларусі ў 20-м  стагоддзі “Пакутны век”. Вось, што піша пра яе ў гэтым кантэксьце  філёляг Аляксей Рагуля:

“Тут мне ўяўляецца ўся сям’я Рамановічаў  (дзявочае прозьвішча Марыі – В. Б.). Лёс іх моцна пакалечыў, пакруціў,  яны праз вялікія “жорны” прайшлі, а ўцалела, па сутнасьці – хто? – можна  сказаць, адна Марыя Раманавічанка. І мы бачым, засталася яна зусім  неардынарнай асобай, вялікай жанчынай, чалавекам вялікага сэрца, з  думкай пра сваіх блізкіх, пра родных, пра Бацькаўшчыну, пра яе будучыню.  Нават ня думкай – у яе ж падсьвядомае адчуваньне свайго абавязку й  сваёй нутранай патрэбы быць заўсёды зь людзьмі. Гэта яскравы беларускі  нацыянальны характар”.

Лепей я не скажу. З днём народзінаў й моцнага здароўя на доўгія гады, спн. Марыя!

Вячаслаў Бортнік
Сакратар Рады БНР у 2016-2019 гг.

In Memoriam Paŭlina Paškievič Smith (Pauline Pashkevitch Smith)
Piša Staršynia Rady BNR Ivonka Surviłła:

“Ź vialikim sumam daviedałasia, što adyjšła ŭ lepšy śviet na 85-m hodzie žyćcia maja siabroŭka i supracoŭnica ŭ Kanadzkim Fońdzie Dapamohi Achviaram Čarnobyla ŭ Biełarusi Paŭlina Paškievič Smith.

Pra Paŭlinu ja pisała ŭ majoj knizie “Daroha”. Uspaminała jaje jak adnu z vydatnych žančyn, jakich mnie paščaściła paznać u maim žyćci.

Naradziłasia jana ŭ Kanadzie ŭ siamji biełaruskich baptystaŭ z Stolinščyny, jakija emihravali ŭ pačatku 30-ch hadoŭ. Paznajomilisia my ź joju, kali pierabralisia ŭ pravincyju Quebec, dzie jana brała aktyuny ŭdzieł u halinie školnictva. Kali my załožvali Kanadzki Fond Dapamohi Achviaram Čarnobyla ŭ Biełarusi i byli patrebnyja try podpisy ludziej, jakija nia mieli siamiejnych suviaziaŭ miž saboju, Paŭlina zhadziłasia być adnym z patrebnych troch padpisantaŭ, razam ź Zinaj Himpielevič i mnoju.

Ułažyła Paŭlina Paškievič vializarnuju pracu ŭ žyćcio Fondu. Šmat hadoŭ žyli ŭ jaje ŭsio leta pierakładčyki, jakija pryjaždžali ź dziećmi ŭ Kanadu. Naležała jana da ŭpravy Fondu i vykonvała roznyja funkcyi ŭ hetaj jakaści.

Da apošnich hadoŭ jana maryła, što kaliś adviedaje ziamlu svaich prodkaŭ.”

Барыс Рагуля
1 студзеня 1920 г. у Наваградзкім павеце нарадзіўся Барыс Рагуля, намесьнік Старшыні Рады БНР, вайсковец, мэдык, выбітны дзеяч беларускай дыяспары ў Канадзе.

Ягоны бацька быў лекарам, але памёр падчас эпідэміі тыфусу, калі Барысу было толькі два гады. Маці з сынам пераехалі ў Любчу. Пасьля заканчэньня акушэрскіх курсаў у Варшаве маці атрымала працу ў наваградскім шпіталі ў 1930 г.

Таксама ў 1930 годзе Барыс паступіў у беларускую гімназію. Польскія ўлады ў рамках палітыкі дыскрымінацыі беларусаў у Заходняй Беларусі закрылі беларускую гімназію ў 1935 г., Барыс быў вымушаны перайсьці ў польскую гімназію імя Адама Міцкевіча, дзе атмасфэра была вельмі няспрыяльная і дыскрымінацыйная ў адносінах да беларусаў.  Ён закончыў гімназію ў 1938 г. і здаў уступныя іспыты на мэдычны факультэт Унівэрсытэту імя Стэфана Баторыя ў Вільні. Аднак польскія ўлады не далі яму магчымасьці вучыцца і ў абыход закону забралі ў армію.

У чэрвені 1939 году Б. Рагуля скончыў польскую афіцэрскую школу ў Зэмбраве, быў прызначаны камандзірам эскадрону ў 42-м палку польскага войска ў Беластоку. У верасьні 1939 г. ён ваяваў супраць нацыстаў у складзе польскага войска на мяжы Польшчы і Ўсходняй Прусіі. Барыс Рагуля трапіў у палон, адкуль у 1940 г. уцёк на радзіму ў Заходнюю Беларусь, якую ў той жа самы час акупаваў СССР.  Працаваў настаўнікам у школе ў Любчы.

У студзені 1941 г. Барыс Рагуля арыштаваны савецкім НКВД, абвінавачаны «ў нелегальным пераходзе мяжы, контррэвалюцыйнай дзейнасьці, шпіянажы». Утрымліваўся ў менскай «амэрыканцы», у рэшце рэшт быў асуджаны на сьмерць. Здолеў вырвацца на волю на пачатку нямецка-савецкай вайны. Маці Рагулі загінула ў бамбёжцы, ратуючы сваіх пацыентаў.

Падчас нямецкай акупацыі Барыс Рагуля працаваў перакладчыкам у Наваградку, выкладчыкам настаўніцкай сэмінарыі. Ён быў прыняты ў склад ЦК паўпадпольнай Беларускай Незалежніцкай Партыі. У ліпені 1942 Рагуля стаў камандзірам акруговага аддзела Беларускай самааховы ў Наваградку. З восені 1943 г. ён узначальваў беларускі швадрон у Наваградку. Са жніўня 1944 г. ён у дэсантным батальёне «Дальвіц».

Пасьля вайны Б. Рагуля апынуўся ў амэрыканскай зоне акупацыі Нямеччыны. Ён скончыў Лювэнскі ўнівэрсытэт у Бэльгіі, далучыўся да Рады БНР. Удзельнічаў у закідцы беларускіх дывэрсантаў за «жалезную заслону».

У 1954 г. Барыс Рагуля зь сям’ёй пераехалі ў Канаду, дзе пасяліліся ў г. Лёндане, правінцыя Антарыё.

Барыс Рагуля стаў адным з найбольш аўтарытных у Канадзе спэцыялістаў у галіне анкалёгіі. Яму належаць шматлікія публікацыі ў прафэсійных выданьнях, ён займаў пасады ў многіх канадзкіх і панамэрыканскіх прафэсійных аб’яднаньнях лекароў-анколягаў, выкладаў у мэдычнай школе, выступаў на шматлікіх канфэрэнцыях.

Дасягнуўшы вялікіх прафэсійных посьпехаў, Барыс Рагуля таксама актыўна ўдзельнічае ў жыцьці беларускай грамады Канады і ўсяго Вольнага сьвету: з 1971 г. заступнік Старшыні Рады БНР, старшыня Каардынацыйнага Камітэту Беларусаў Канады ад 1971 да 1989 году. Барыс Рагуля быў сябрам Canadian Councel of Multiculturalism ад 1976 да 1989 году. У 1963 г. ён быў запрошаны прадставіць ад імя беларускай грамады ў Канадзе меркаваньні адносна дзьвюхкультурнасьці і дзьвюхмоўя краіны. Ад 1976 г. да 1978 г. Рагуля працаваў з прадстаўнікамі латышоў, летувісаў, эстонцаў і ўкраінцаў над дакумэнтам аб дэкалянізацыі Савецкага Саюзу. Дакумэнт быў уручаны Асамблеі ААН у Нью-Ёрку 20 лістапада 1978 г.

Пасьля 1986 Барыс Рагуля ўдзельнічаў у Камітэце дапамогі дзецям-ахвярам Чарнобылю. Ад 1990 Рагуля – мэдычны дырэктар дапамогі дзецям-ахвярам Чарнобылю.

У 1997 годзе Б. Рагуля быў ініцыятарам актывізацыі і абнаўленьня складу Рады БНР.

Памёр у 2005 годзе.

Аўтар мэмуараў:

Against the Current (2005)

Беларускае студэнцтва на чужыне (1996)

Пераднавагодні зварот Старшыні Рады БНР да Беларускага народу
Пераднавагодні зварот Старшыні Рады БНР

да Беларускага народу

Дарагія суродзічы, дарагія беларусы ва ўсім сьвеце,

Сканчаецца 2016 год, і надыйшоў час нам падвесьці ягоныя вынікі.

Разам з усім сьветам мы перажываем напружаныя часы. Палітычныя падзеі гэтага году ў ЗША, Вялікай Брытаніі, Расеі і іншых краінах распачалі ў сьвеце пэрыяд непрадказальнасьці, які нясе для Беларусі большыя рызыкі, чым для многіх іншых краінаў.

Як і раней, найбольшую небясьпеку для Беларусі ўтварае пагроза незалежнасьці з боку цяперашняй аўтарытарнай Расеі. Вельмі непакоіць актывізацыя агрэсіўнай прапаганды ў праўладных расейскіх СМІ: прапаганды напоўненай нянавісьцю да Беларусі і беларускага народу. Вельмі непакояць закулісныя перамовы паміж беларускім і расейскім дыктатарамі, эканамічны ціск і асабліва неадназначныя расейскія вайсковыя перасоўваньні каля беларускай мяжы. Падзеі, якія адбываліся ва Ўкраіне ад 2014 году, не дазваляюць спакойна назіраць за гэтым.

Няма сумневу ў тым, што Расея ёсьць наш сусед, і нягледзячы на супярэчлівую гісторыю нашых дачыненьняў, Беларусь і Расея павінны жыць у сяброўстве і добрасуседзтве, грунтуючыся на ўзаемнай павазе.

Але незалежнасьць – гэта найвялікшая і найважнейшая каштоўнасьць для любога народу, у тым ліку і для нашага, беларускага. На жаль, у цяперашні час нам зноў даводзіцца ўсур’ёз думаць пра неабходнасьць для беларусаў бараніць гэтую незалежнасьць са зброяй у руках. Прычым ад людзей, якія хочуць называць сябе нашымі братамі.

Сытуацыя робіцца больш напружанай і ўнутры Беларусі. Яе эканоміка знаходзіцца ў цяжкім крызісе, у той час, калі эканоміка ўсіх суседніх эўрапейскіх краінаў расьце. Дабрабыт беларусаў працягвае пагаршацца. Гэта яўны знак таго, што цяперашняя мадэль кіраваньня краінай даўно вычарпала свой рэсурс, што Беларусь патрабуе сур’ёзных рэформаў ва ўсіх сфэрах: як у эканоміцы, так і ў палітыцы, так і ў грамадзкім жыцьці.

2016 год адзначыўся актывізацыяй кантактаў паміж афіцыйнымі беларускімі ўладамі і прадстаўнікамі краінаў Вольнага Сьвету. Гэта ёсьць добра, бо патэнцыйна набліжае пераадоленьне міжнароднай ізаляцыі нашай Бацькаўшчыны. Але сусьветная супольнасьць павінна разумець, што саступкі менскаму рэжыму недапушчальныя без канкрэтных і адчувальных крокаў у кірунку дэмакратызацыі ў Беларусі. Менскі афіцыйны рэжым дагэтуль не зрабіў такіх крокаў. Працягваецца перасьлед беларусаў дзеля палітычных матываў, працягваецца цэнзура і прапаганда ў галоўных беларускіх СМІ. Парлямэнцкія выбары, што прайшлі ў 2016 годзе, былі такімі ж несумленнымі і сфальсыфікаванымі – такім-жа падманам і абразай беларускага народу – як і ўсе папярэднія выбары й рэфэрэндумы за апошнія вось ужо больш як дваццаць гадоў.

Афіцыйная беларуская ўлада павінна ўсьведамляць, што дэмакратыя і эканамічныя рэформы неабходныя з пункту гледжаньня беларускіх нацыянальных і дзяржаўных інтарэсаў. Беларускі народ дастойны таго, каб жыць у сваёй уласнай дэмакратычнай краіне, каб мець такія ж самыя правы і свабоды, як маюць нашыя суседзі ў іншых краінах Эўропы. Абавязак людзей, якія шчыра клапоцяцца пра дабрабыт беларусаў, а не пра ўласную карысьць за народны кошт – даць беларусам гэтыя правы і свабоды.

2016 год быў годам некалькіх важных гадавінаў.

Роўна дваццаць пяць гадоў таму Беларусь стала незалежнай ад СССР і аднавіла свой дзяржаўны сувэрэнітэт. Вось ужо чвэрць стагодзьдзя наша Радзіма ёсьць паўнавартаснай міжнародна прызнанай дзяржавай. За гэта шмат гадоў перад гэтым змагаліся і за гэта маліліся беларусы ва ўсім сьвеце. І ніякія вонкавыя і ўнутраныя непрыяцелі за гэты час так і ня здолелі пазбавіць нас незалежнасьці. Беларусь адбылася як паўнавартасная дзяржава. Мы дабіліся вялікай гістарычнай перамогі, якую ніхто ня здолее ў нас адабраць.

Роўна трыццаць гадоў прайшло з дня Чарнобыльскай аварыі – самай страшнай экалягічнай катастрофы ў гісторыі чалавецтва, у эпіцэнтры якой было наканавана апынуцца нашай Бацькаўшчыне. Гэта страшнае выпрабаваньне для нашай Беларусі, якое дагэтуль не пераадоленае – і пераадольваць якое перашкаджае безадказная палітыка ўладаў.

Таксама дваццаць гадоў прайшло з сумнавядомага незаконнага рэфэрэндуму 1996 году, які стаў завяршальным этапам дзяржаўнага перавароту ў Беларусі і зрабіў яе дыктатурай і сатэлітам Расеі. Але нават гэты рэфэрэндум так і не зламаў наш беларускі вольны дух, пра які сьпяваецца ў нашым гімне, Ваяцкім Маршы. У цяжкіх умовах, насуперак дыскрымінацыі, працягвае існаваць і сіламі простых людзей разьвівацца беларуская мова, працягваюць выдавацца кнігі пра праўдзівую беларускую гісторыю, працягвае лунаць Штандар наш бел-чырвона-белы і мчаць старадаўняя Пагоня – у прыватных дамах, на вопратцы і на аўтамабілях. І, галоўнае, Беларусь застаецца незалежнай. З гэтым цяпер вымушаны мірыцца і гэтую незалежнасьць цяпер вымушаны спрабаваць умацоўваць і аўтарытарны рэжым у Менску.

Наступны год будзе таксама асаблівы ў тым, што тычыцца юбілеяў. У 2017 годзе мы пачнем адзначаць стагодзьдзе здабыцьця Беларусяй незалежнасьці. Драматычныя падзеі 1917 году адыгралі лёсавызначальную ролю для Беларусі і стварылі перадумовы для абвяшчэньня ў 1918 годзе незалежнай і дэмакратычнай Беларускай Народнай Рэспублікі. 2017 год – гэта сотыя ўгодкі Першага Ўсебеларускага Кангрэсу, які быў ключавой падзеяй на шляху да стварэньня незалежнай Беларусі і на якім была ўтвораная Рада БНР як першапачаткова Рада Ўсебеларускага Кангрэсу.

Дарагія землякі ўва ўсім сьвеце: на Берасьцейшчыне й Віцебшчыне, на Гарадзеншчыне, Гомельшчыне й Магілёўшчыне; у Менску і ў маіх родных Стоўпцах; у Польшчы й Чэхіі, у Расеі і ва Ўкраіне, у ЗША і Канадзе, Вялікай Брытаніі і Бэльгіі і ўсіх іншых краінах, дзе жывуць нашыя суродзічы.

Віншую вас з Нараджэньнем Хрыстовым, незалежна ад календару, паводле якога сьвяткуеце, і з Новым Годам. Хай гэты сьвяточны час прынясе ўсім нам радасьць ад стасаваньня з блізкімі і надзею на шчасьлівы новы 2017 год. Мы павінны жыць надзеяй і верай у лепшае, у тое, што будучыня прынясе Беларусі доўгачаканае вызваленьне – і так яно абавязкова й будзе.

Івонка Сурвілла

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Атава

Сьнежань 2016 г.

Зварот з нагоды асьвячэньня беларускай царквы ў Лёндане
Старшыня Рады БНР зьвярнулася да беларусаў Вялікай Брытаніі з нагоды асьвячэньня ў Лёндане беларускай Царквы ў гонар сьвятаначальніка Кірылы, біскупа Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў Беларускага народу.

“Новы беларускі храм будзе важным сымбалям беларускай культурнай прысутнасьці ў адным з найбольш важных гарадоў сьвету і месцам, дзе беларусы змогуць надалей маліцца Богу на мове сваіх продкаў. Cёньня вялікае сьвята для ўсіх беларусаў незалежна ад веравызнаньня і ад таго, у якой частцы сьвету яны жывуць.”

Зварот цалкам:

Дарагі айцец Сяргей, дарагія суродзічы-беларусы ў Вялікай Брытаніі,

Вестка пра высьвячэньне беларускага храму ў Лёндане напоўніла сэрца радасьцю, і я вельмі шкадую, што не магу асабіста прысутнічаць на гэтай падзеі. На жаль, штораз цяжэй пералятаць праз акіян.

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і ад сябе асабіста шчыра віншую вас, дарагі айцец Сяргей, і ўсіх, хто спрычыніўся да пабудовы сьвятыні – і перадусім бліскучага архітэктара Рафаэля Цзыўай Со. Пабудавалі Вы ня толькі першую драўляную сьвятыню ў Лёндане ад Вялікага пажару XVII стагодзьдзя, але і першую беларускую сьвятыню ў Заходняй Эўропе. Даказалі Вы гэтым і сваім, і чужым, што “жывая яшчэ душа ў народзе гэтым”.

Беларускі асяродак у паўночным Лёндане заўсёды быў асабліва мілым мейсцам для мяне і многіх беларусаў з усяго сьвету. Зь ім зьвязаныя імёны такіх слаўных людзей, як біскуп Чэслаў Сіповіч, як а. Леў Гарошка і, канечне ж, а. Аляксандар Надсан, які пакінуў нас зусім нядаўна. Гэтыя людзі, будучы дзесяцігодзьдзямі адарваныя ад Беларусі, штодзённа маліліся за яе, дбалі пра беларускую культуру і беларускую спадчыну на чужыне, каб, пранесшы яе празь ліхалецьце, перадаць адроджанай вольнай Бацькаўшчыне.

Асабіста Вам удзячная, што прысьвяцілі храм ахвярам Чарнобылю. Дай Божа, каб бяда гэтая ніколі больш не паўтаралася на нашай зямлі.

Адкрыцьцё беларускае царквы – гэта падзея ня толькі рэлігійная. Новы беларускі храм будзе важным сымбалям беларускай культурнай прысутнасьці ў адным з найбольш важных гарадоў сьвету і месцам, дзе беларусы змогуць надалей маліцца Богу на мове сваіх продкаў. Cёньня вялікае сьвята для ўсіх беларусаў незалежна ад веравызнаньня і ад таго, у якой частцы сьвету яны жывуць.

Івонка Сурвілла

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

КАМУНІСТЫЧНЫ РЭЖЫМ НЯСЕ ПРАМУЮ АДКАЗНАСЬЦЬ ЗА ЧАРНОБЫЛЬСКУЮ КАТАСТРОФУ – ЗАЯВА РАДЫ БНР
Заява XXIX чарговай сэсіі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі З нагоды 30-годзьдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС

Трыццаць гадоў таму адбылася самая страшная тэхнагенная і экалягічная катастрофа ў гісторыі Беларусі. У выніку выбуху на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі каля ўкраінска-беларускай мяжы ў атмасфэру былі выкінутыя вялікія аб’ёмы радыёактыўных рэчываў, да 70% зь якіх апалі на тэрыторыі Беларусі.

Рада БНР канстатуе, што Беларусь больш за ўсе краіны пацярпела ад Чарнобылю і што наступствы гэтай катастрофы будуць адчувацца ў Беларусі многія стагодзьдзі. Траціна тэрыторыі Беларусі была забруджаная радыяцыяй, вялікія абшары зрабіліся непрыдатнымі да жыцьця чалавека. Рэзка вырасьлі паказьнікі захворваньня беларусаў на хваробы, выкліканыя наступствамі Чарнобыльскай аварыі – у першую чаргу, анкалягічныя.

Рада БНР заяўляе, што прамую адказнасьць за Чарнобыльскую катастрофу і яе наступствы для Беларусі нясе таталітарны камуністычны рэжым – як цэнтральныя агульнасаюзныя ўлады, так і акупацыйныя “рэспубліканскія” ўлады БССР:

– Сама Чарнобыльская катастрофа сталася вынікам неэфэктыўнага савецкага гаспадараньня, неэфэктыўных савецкіх тэхналёгій і хібаў пры выкананьні праектных і будаўнічых працаў;

– Пасьля аварыі камуністычныя ўлады імкнуліся замоўчваць ці заніжаць маштабы таго, што адбылося, ажно да таго моманту, калі радыяцыйныя выкіды з Чарнобылю дайшлі да краінаў Заходняй Эўропы;

– Камуністычныя кіраўнікі праявілі злачынную бязьдзейнасьць у найбольш крытычныя першыя дні пасьля аварыі, праводзячы ў звычайным рэжыме першамайскія масавыя мерапрыемствы замест таго, каб папярэдзіць пра неабходныя меры бясьпекі;

– Паводле наяўнай інфармацыі, савецкая авіяцыя наўмысьне асаджала радыёактыўныя хмары на тэрыторыі Магілёўшчыны і Гомельшчыны, каб яны не пайшлі далей у бок Расеі і Масквы.

Рада БНР зьвяртае ўвагу, што Беларусь не атрымала ў сувязі з Чарнобыльскай катастрофай ніякіх кампэнсацый ані ад цэнтральных савецкіх уладаў, ані ад юрыдычнага пераемніка СССР – Расейскай Фэдэрацыі.

Рада БНР канстатуе, што рэжым А. Лукашэнкі яшчэ зь 90-х гадоў праводзіць палітыку па рэкультывацыі чарнобыльскіх тэрыторыяў і адзначыўся рэпрэсіямі супраць навукоўцаў, якія папярэджваюць пра небясьпеку гэткае палітыкі. Забруджаныя тэрыторыі выкарыстоўваюцца для сельскагаспадарчай вытворчасьці. Удзельнікі ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС пазбаўленыя ільготаў. Акрамя гэтага, рэжым А. Лукашэнкі без належнага грамадзкага абмеркаваньня і ня маючы дэмакратычнага мандату ад народу Беларусі будуе атамную электрастанцыю ў Астраўцы, на мяжы зь Літоўскай Рэспублікай, выкарыстоўваючы расейскіх кантрактараў і савецкія тэхналёгіі.

Рада БНР заклікае да адказнай палітыкі ў энэргетыцы, сельскай гаспадарцы і разьвіцьці тэрыторый, каб не дапусьціць рызыкі паўтарэньня аналягічнай аварыі і каб найбольш эфэктыўна пераадольваць наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Рада БНР патрабуе прыпыненьня будаўніцтва Астравецкай атамнай электрастанцыі да моманту паўнавартаснага, адкрытага і справядлівага абмеркаваньня гэтага пытаньня ў беларускім грамадзтве.

Заява ў фармаце PDF

Адкрыты ліст да беларускага народу заміж Вялікоднага віншаваньня /26.04.2011/
Дарагія Суродзічы!

Вялікодныя сьвяты ў гэтым годзе супадаюць з адзначэньнем гадавіны вялікай бяды, якую давялося перажыць беларускаму народу ў канцы 20 стагоддзя. 26 красавіка спаўняецца 25 гадоў ад Чарнобыльскага злачынства. Таму ня ў сілах я жадаць Вам вясёлых сьвятаў, дарагія суродзічы! Хачу толькі сказаць сёньня, што Беларусы і людзі добрай волі ва ўсім сьвеце, якія ведаюць, што беларускі народ яшчэ ўсё жыве ў цяні Чарнобылю, будуць з Вамі ў гэтыя дні.

На жаль, сёньняшнія ўлады Рэспублікі Беларусь не толькі не апякуюцца сваім народам, пацярпелым ад страшных радыёнуклідаў, але і хочуць будаваць на беларускай зямлі новую ядзерную электрастанцыю, не праймаючыся ані Вашым здароў’ем, ані доляю Вашых дзетак. Яны забараняюць Вам нават прайсьці Чарнобыльскі Шлях у памяць тых людзей – часта Вашых родных, якія ўжо загінулі ад чарнобыльскай радыяцыі.

Над Вамі ізноў вісіць чорная хмара страху. Яшчэ пару месяцаў таму, пад час падзеяў 19 сьнежня мінулага голу, Вас білі, калечылі, зьнявольвалі, страшылі, каб лягчэй было распраўляцца з найбольш мужнымі між Вамі, з тымі, хто спадзяваліся дамагчыся для Вас нармальнага вольнага жыцьця. Цяпер, пры вельмі неясных абставінах, выбух у Менскім метро 11 красавіка.

На Беларускай зямлі аднаўляецца сталінскі тэрор.

Адна з нашых маладых гераіняў, мужнасьць якой была прызнаная ў далёкай Амэрыцы, гаварыла нядаўна пра нянавісьць, якая праяўляецца ў Беларусі супроць новага пакаленьня змагароў, супроць нашай актыўнай моладзі. Дадам, што паводле зьвестак, якія даходзяць да нас з Беларусі, мы бачым, што гэтая нянавісьць праяўляецца ў адносінах да ўсяго беларускага, супроць кожнага слова, сказанага ў абарону нашага народу, нашай зямлі, нашай спадчыны. Пад забаронаю нават кліч “Жыве Беларусь!”.

Праводзіцца бязьлітасны генацыд нашай нацыі. Рэжым не шкадуе нашай зямлі, яму абыякавы наш лёс, абыякавая будучыня нашых дзяцей, абы захаваць сваю бязьмежную уладу.

Нелегітымны “уладар” прызнаўся, што ён гатовы змагацца сілаю за ўладу, выкарыстоўваючы беларускае войска супраць беларускага народу, супроць Вас, дарагія суродізічы.

Якое права мае чалавек, якога вы выбралі на пяць гадоў 17 гадоў таму, распараджацца сёньня Вашым лёсам, Вашай зямлёю, Вашай будучыняю?

Якое права мае ён судзіць беларускіх дзеячоў, якія правініліся толькі сваёй ахвярнасьцю і сваёй заклапочанасьцю доляю беларускага народу?

Якое права ён мае страшыць вас, перасьледаваць сумленных людзей, як злачынцаў?

Якое права ён мае зьнявольвац Вас, кідаць у турмы Вашых дзяцей, марнаваць іхнае і вашае жыцьцё?

Хто яму даў гэтае права?

Хачу паўтарыць тут словы Папы Паўла II да свайго польскага народу ў цяжкія часы ягонай гісторыі: ”Ня бойцеся!”

Вы мацнейшыя! Паслухайце тых, хто ў турме меў час перадумаць падзеі апошніх 17 гадоў дыктатуры. Яны вераць ў Вас. Паверце ім! Бо толькі ў адзінстве народ зможа вызваліцца з няволі.

Прыйшоў час, калі нам трэба ачуняць, дарагія браты і сёстры – Беларусы, каб не загінуць!

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла,

старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі