Хведар Нюнька – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

In Memoriam Хведар Нюнька
15 жніўня 2018 года ня стала Хведара Нюнькі, сябры Прэзыдыюма Рады БНР, шматгадовага лідара беларускае меншасьці ў Літоўскай Рэспубліцы.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла заявіла:

«Хведар Нюнька быў сябрам Прэзыдыюму Рады БНР, быў вельмі адданым патрыётам-беларусам, і ўся дзейнасьць, якую я бачыла ў Вільні, была арганізаваная ім. Ён абсалютна ўсюды быў прысутны, меў добря стасункі зь літоўскім урадам, дзейнічаў эфэктыўна. Зь вялікім сумам даведалася пра ягоную сьмерць»

Рада Беларускае Народнае Рэспублікі выказвае свае шчырыя спачуваньні родным і блізкім Хведара Нюнькі.

Хведар Нюнька нарадзіўся ў вёсцы Алешавічы ў Мастоўскім раёне цяперашняй Гарадзенскай вобласьці. У 1936 годзе ягоная сям’я пераехала ў Шчучын, а ў 1943 годзе – у Вільню.

У 1948 годзе Х. Нюнька скончыў расейскую гімназію імя Чарняхоўскага, а 1953 годзе – лясны факультэт Летувіскай сельскагаспадарчай акадэміі.

Да 1959 году ён працаваў паводле спэцыяльнасьці інжынэрам, пасьля чаго цягам 35 гадоў да 1992 году працаваў галоўным адмыслоўцам па каштарысах у праектных будаўнічых інстытутах Вільні.

З 1980-х гадоў Хведар Нюнька вёў актыўную грамадзка-культурную працу па адраджэньні беларускасьці ў Летуве. З 1989 па 2014 гг. узначальваў Таварыства беларускае культуры ў Летуве.

З 1997 г. быў сябрам прэзыдыюму Рады БНР.

Хведар Нюнька: Мова – прызнак беларуса
Выступ Хведара Ньнюкі, раднага БНР, грамадзкага дзеяча зь Вільні, на 7. Зьезьдзе Беларусаў Сьвету.

Вельмі хутка праляцелі чатыры гады ад шостага зьезду. Шмат значных і важных падзей адбылося за гэты час у сьвеце – зьмяняліся палітычныя і эканамічныя асновы дзяржаў сьвету, дзе мірным шляхам, а дзе з кроўю.

Толькі ў нашай Беларусі ўсё захавалася стабільна, як было раней. Як каралі, так і караюць: звальненьнем з працы, штрафамі, міліцэйскімі расправамі за гістарычную нацыянальную сымболіку, за мірныя пратэстныя акцыі, за крытыку існуючага рэжыму,тым самым  парушаючы элемэнтарныя правы чалавека. Не палепшылася драматычная сытуацыя зь беларускай мовай , яна ня стала дзяржаўнай, у адрозьненье ад сытуацыі ва ўсіх суседніх краінах.

У Літве на галоўных каналах тэлебачаньня кожны тыдзень перадаюцца канцэрты па заяўках слухачоў і гледачоў. Канцэрт доўжыцца 2-3 гадзіны і запоўнены выключна літоўскай эстраднай і народнай музыкай і ніякай другой. Дык вось, прыклад адносін дзяржавы да сваёй мовы. Ці магчыма такое ў Беларусі?

Справа мовы архіважная для захаваньня беларускага этнасу. Калі параўнаць колькасьць выдаваемых дзяржаваю беларускіх газэт, кнігаў і іншай прадукцыі, то варта спытаць: у якой незалежнай дзяржаве мы жывем?

А школы, якія павінны выхоўваць беларускіх патрыётаў, якія захаваюць беларускі этнас і культуру, а таксама пры патрэбе будуць  абараняць Беларусь ад сапраўдных ворагаў, а не ад выдуманых – зь “пятай калёны” ці “Белага легіёна”. Сумна, але ў гарадах Беларусі наогул беларускіх школ няма – поўная русіфікацыя. Беларуса трэба выхаваць, каб ён стаў сапраўдным патрыётам сваёй краіны. Так робяць усе цывілізаваныя народы сьвету.

З гонарам хачу адзначыць, што дзякуючы маім намаганьням і добрым адносінам з усімі літоўскімі ўладамі, мне ўдалося атрымаць дазвол на бюджэтным фінансаваньні адчыніць у Вільні беларускую школу (цяпер гімназія) і беларускі факультэт пры пэдунівэрсытэце. Аднак, замест падзякі, на працягу дваццаці гадоў адносіны паміж мною і беларускай амбасадай з падкантрольнай ёй беларускай школай разарваныя. Прычына – мае шматлікія пратэстныя акцыі супроць існуючага рэжыму і супроць парушэньня правоў чалавека ў Беларусі.

Хачу нагадаць мой асабісты прыклад з жыцьця і станаўленьня нас да нацыі і народа. Я жыў у Беларусі пры польскай уладзе, вучыўся і выхоўваўся ў польскай школе і ў польскім духу, бо ні беларускіх, ні іншых не было. У 1942 годзе адчыніліся беларускія школы, усе школы перайшлі на беларускую мову. Настаўнікі, бальшыня з іх, былі мясцовыя беларускія патрыёты і вучылі нас праўдзівай беларускай гісторыі. Я зразумеў, што  ніякі я не паляк і мова мая павінна быць беларускаю. У школе я стаў актывістам і беларускім патрыётам, і захаваў гэта на ўсё жыцьцё, ды стаў сябрам Беларускай Народнай Самапомачы. У часе нямецкай акупацыі я памагаў беларусам і беларускай справе, прафесійна валодаючы нямецкай моваю.

Цяпер цёпла і з удзячнасьцю ўспамінаю сваіх першых настаўнікаў-выхаваўцаў. Нажаль, лёс іх склаўся трагічна. Як пашану да іх памяці, хачу назваць некаторых зь іх:  гэта прафэсар, выкладчык гісторыі Дзьмітры Агіцкі; фізыку і матэматыку выкладалі  Язэп і Юрка Клышэвічы, культуру – Пётра Рандарэвіч, Шляхтун і іншыя.

Пётра Рандарэвіч, Язэп і Юрка Клышэвічы і шмат, шмат іншых былі замардаваныя чырвонымі ці белымі бандамі, якія не змагаліся з акупантамі, а забівалі беларускіх актывістаў-адраджэнцаў.

Прафэсар Дзмітры Агіцкі, сын сьвятара ў Шчучынскай царкве, перажыў вайну, але асабістае жыцьцё склалася ня менш трагічна. Мне даслалі газэту “Кароль Лір са Шчучынскага раёну”, дзе апісаныя апошнія гады жыцьця гэтага выдатнага навукоўца і патрыёта . Гэта ён першы спрычыніўся да выхаваньня мяне беларускім патрыётам, што і пранёс я праз усё жыцьцё. Таму і тэрміновы пераезд мой напрыканцы 1943 года ў Вільню не быў прыпадковым, а зьвязаны быў з маёй беларускасьцю.

Жыцьцё паказвае, што як толькі пры акупацыях зьяўляюцца спрыяльныя ўмовы (першая і другая сусьветныя войны), беларусы  здольныя арганізавацца і змагацца за свае  інтарэсы, і, у першую чаргу, закладаюць беларускія нацыянальныя школы. Аб чым сьведчаць дакумэнты. У мяне захаваўся арыгінал пашпарта, выдадзенага ў Літве ў 1916 годзе на нямецкай і беларускай мове – не на рускай, ці польскай, ці літоўскай, а на беларускай.

(публікуецца з скаротамі)