Расея – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Заява Рады БНР аб разьмяшчэньні на тэрыторыі Беларусі расейскай ядзернай зброі
Рада БНР рэгулярна папярэджвала Заходні сьвет, што ігнараваньне праблемаў Беларусі непазьбежна прывядзе да ўсталяваньня на тэрыторыі краіны вайсковай прысутнасьці Расеі,мэтай якой будзе пагроза Эўропы і ўсяму сьвету.

Сёньня гэты прагноз спраўдзіўся ў чарговы раз — паміж Масквой і Менскам падпісанае пагадненьне аб разьмяшчэньні ў сховішчах на тэрыторыі Беларусі нестратэгічнай (гэта значыць, тактычнай) расейскай ядзернай зброі.

Рада БНР зьвяртае ўвагу, што ў Беларусі адсутнічае легітымная ўлада — Лукашэнка ёсьць узурпатарам, які, як і ягоныя прызначэнцы, ня маюць ніякага права прымаць рашэньні за беларускі народ.

Цяперашняе ж рашэньне Масквы і Менску ставіць беларусаў пад пагрозу ня толькі ядзернага ўдару ў адказ, але і прэвэнтыўнага ядзернага ўдару — упершыню з часоў існаваньня СССР.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі заклікае ўрады і парлямэнты дэмакратычных краінаў падтрымаць беларускі народ у ягоным змаганьні супраць пуцінска-лукашэнкаўскай акупацыі.

ЗАЯВА РАДЫ БНР АБ РАЗЬМЯШЧЭНЬНІ РАСЕЙСКАЙ ЯДЗЕРНАЙ ЗБРОІ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі заяўляе, што намер кіраўніка Расеі У. Пуціна разьмясьціць на тэрыторыі Беларусі тактычную ядзерную зброю пацьвярджае поўную залежнасьць А. Лукашэнкі ад Крамля і ў чарговы раз фіксуе разрыў дыктатарскіх інтарэсаў Лукашэнкі і памкненьняў беларускага народа, які яшчэ ў 1990 годзе ў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце выказаў намер дамагчыся бязьядзернага статусу краіны.

Наяўнасьць расейскіх ядзерных боегаловак стварае рэальную пагрозу як для суседніх краінаў – Украіны, Польшчы, Літоўскай Рэспублікі і Латвіі, гэтак і для самога беларускага народа, паколькі робіць тэрыторыю краіны практычна гарантаванай мішэньню для ядзернага ўдару.

Беларусь, захоўваючы фармальныя прыкметы незалежнасьці, дэ-факта знаходзіцца пад палітычнай, эканамічнай і культурніцкай акупацыяй Масквы, пры якой пад пагрозу зьнікненьня пастаўленыя беларусы як нацыя. Разьмяшчаючы на тэрыторыі Беларусі ядзерную зброю, Пуцін ставіць беларускі народ цяпер ужо і пад пагрозу фізычнага існаваньня.

Рада лічыць неабходным нагадаць, што ў часы максымальнай свабоды, у пачатку 1990-х гадоў, беларусы добраахвотна адмовіліся ад ядзернай зброі. Пры гэтым падпісанты Будапэшцкага мэмарандуму (1994) дэкляравалі гарантыі сувэрэнітэту Беларусі.

У гэтай сытуацыі Рада БНР заклікае дзяржаваў-падпісантаў Будапэшцкага мэмарандуму, а таксама суседзяў Беларусі, ініцыяваць разгляд на Сэсіі Генэральнай асамблеі ААН пытаньня расейскай вайсковай акупацыі ў змове з узурпатарам улады Лукашэнкам.

Беларусь як найхутчэй павінна быць вызваленая ад панаваньня двух дыктатараў, альянс якіх стварае рэальную пагрозу народам Усходняй Эўропы.

ДВА СТАГОДЗЬДЗЯ РАСЕЙСКАГА ПАНАВАНЬНЯ НАНЕСЬЛІ БЕЛАРУСІ КАЛЯСАЛЬНУЮ ШКОДУ – ЗАЯВА РАДЫ БНР
5 жніўня спаўняецца 250 гадоў пачатку анэксіі беларускай нацыянальнай тэрыторыі Расейскай Імпэрыяй падчас падзелаў Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў. У 1772 годзе ад жывога арганізму беларускага этнасу былі адцятыя Полаччына, Магілёўшчына, Віцебшчына, Мсьціслаўшчына, Гомельшчына. Пачалася больш як 100-гадовая эпоха “ярма дзяржаўнай залежнасьці, якое гвалтам накінулі расейскія цары на наш вольны і незалежны край”, аб зрынаньні якога абвясьціла Рада БНР Актам незалежнасьці Беларусі 25 сакавіка 1918 году.

Беларускія тэрыторыі, анэксаваныя Расеяй ў 1772 годзе і пазьней, сталіся ахвяраю жорсткай і працяглай русіфікацыі. Расейскія акупанты пазбавілі беларусаў палітычных, грамадзянскіх, эканамічных і нацыянальных правоў, культурных і рэлігійных свабодаў, і ймкнуліся нівэляваць гістарычную і культурную адметнасьць Беларусі, уніфікаваць яе з “карэннымі губэрнямі” Расеі. Як збройны, так і мірны супраціў беларусаў расейскаму прыгнёту жорстка падаўляўся.

Больш як 200 гадоў знаходжаньня ў складзе Расейскай імпэрыі і пад савецкай акупацыяй нанесьлі Беларусі, беларускаму грамадзтву, беларускай культуры і мове калясальную шкоду, якія ня выпраўленыя і па сёньня. Частка гістарычных тэрыторый, населеных беларусамі, так і засталіся ў складзе Расеі пасьля распаду Савецкага Саюзу і цяпер амаль цалкам страцілі свае спрадвечныя мову і культуру.

Абвяшчэньне Беларускай Народнай Рэспублікі на гістарычных беларускіх тэрыторыях і пад гербам “Пагоня” сталася актам аднаўленьня шматвекавой беларускай дзяржаўнасьці пасьля стагодзьдзя расейскага прыгнёту. Пад ціскам Нямеччыны 29 жніўня 1918 г. урад Савецкай Расеі адмовіўся ад тэрытырыяльных здабыткаў, атрыманых Расеяй пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай, абвясьціўшы ўсе адпаведныя дамовы і акты “скасаванымі незваротна”.

Прыгадваючы сумную гісторыю расейскага каляніялізму на Беларусі, выклікае абурэньне і непакой той факт, што вялікая частка сучаснага расейскага грамадзтва і расейскай палітычнай эліты ня могуць пераадолець у сябе імпэрыялістычны погляд на гісторыю і на адносіны зь Беларусьсю ды іншымі краінамі. Высокапастаўленыя расейскія дзяржаўныя службоўцы публічна ўхваляюць захоп Расеяй беларускіх тэрыторыяў 250 гадоў таму, што для беларускага народу гучыць выключна як пагроза расейскай агрэсіі супраць Беларусі.

Нармалізацыя беларуска-расейскіх стасункаў магчымая толькі пасьля таго, як Расея ўсьведаміць сваю адказнасьць за шкоду, якую Беларусі нанесьлі два стагодзьдзя расейскага каляніяльнага панаваньня.

Прыкладам для Расеі павінна служыць усьведамленьне сваіх гістарычных памылак і злачынстваў з боку Нямеччыны і Аўстрыі, якія саўдзельнічалі ў падзелах Рэчы Паспалітай разам з Расеяй, але здолелі эвалюцыянаваць у бок сучасных пасьпяховых грамадзтваў, што не было б магчымым без пакаяньня і пераасэнсаваньня імі сваёй гісторыі.

Ідэалёгія расейскага шавіністычнага імпэрыялізму зьявілася галоўнай прычынай агрэсіўнай вайны, якую рэжым Уладзіміра Пуціна разьвязаў супраць Украіны. Гэтая вайна дэманструе сур’ёзную пагрозу, якую цяперашняя Расея прадстаўляе таксама і для Беларусі.

Толькі перамога Ўкраіны ў адбіцьці збройнай агрэсіі Крамля паспрыяе таму, каб пазбавіць расейскія ўлады магчымасьці рэалізацыі сваіх імпэрыялістычных памкненьняў таксама і ў адносінах Беларусі.

Любая магчымая дапамога Ўкраіне ў змаганьні супраць расейскай агрэсіі зьяўляецца нацыянальным абавязкам беларусаў як у Беларусі, так і ў замежжы, аб чым Рада БНР абвясьціла ў першы дзень вайны. Такім жа абавязкам зьяўляецца гатоўнасьць да адпору магчымай новай спробы анэксіі Беларусі з боку Расеі, пагроза якой цяпер высокая, як ніколі за мінулыя гады.

DWA WIEKI PANOWANIA ROSYJSKIEGO WYWOŁAŁY KOLOSALNE SZKODY DLA BIAŁORUSI – DEKLARACJA RADY BNR

5 sierpnia mija 250. rocznica rozpoczęcia zaborów białoruskiego terytorium narodowego przez Imperium Rosyjskie podczas rozbiorów Rzeczypospolitej Obojga Narodów.

W 1772 r. od żywego białoruskiego ciała etnicznego odcięte zostały Połocczyzna, Mohylewszczyzna, Witebszczyzna, regjony Mścisławski i Homelski. Rozpoczęła się ponad 100-letnia era „jarzma zależności państwowej, siłą narzuconego przez carów rosyjskich na nasz wolny i niepodległy kraj”, którego to obalenie ogłosiła Rada BRL Aktem Niepodległości Białorusi 25 Marca 1918 r.Terytoria białoruskie, zaanektowane przez Rosję w 1772 r. i później, zostały ofiarą brutalnej i długotrwałej rusyfikacji. Okupanci rosyjscy pozbawili Białorusinów ich praw politycznych, obywatelskich, gospodarczych i narodowych, wolności kulturowych i religijnych, próbowali także zniwelować odrębność historyczną i kulturową Białorusi, zunifikować ją z „rdzennymi guberniami” Rosji. Każdy przejaw oporu Białorusinów rosyjskiemu uciskowi,  jak zbrojnego tak i pokojowego, został brutalnie stłumiony.

Ponad 200 lat znajdowania się w granicach Imperium Rosyjskiego i pod okupacją sowiecką spowodowało kolosalne szkody dla Białorusi, społeczeństwa białoruskiego, białoruskiej kultury i języka, które po dziś nie zostały naprawione. Część z historycznych terenów zamieszkanych przez Białorusinów, pozostała nadal w granicach Rosji po rozpadzie Związku Radzieckiego, a obecnie prawie całkowicie utraciła swój pierwotny język i kulturę.

Proklamowanie Białoruskiej Republiki Ludowej na historycznych terenach białoruskich i pod herbem „Pogoń” stało się aktem odrodzenia wielowiekowej białoruskiej państwowości po ponad stuleciu rosyjskiego ucisku. Pod naciskiem Niemiec 29 sierpnia 1918 r. rząd Rosji Sowieckiej zrzekł się zdobyczy terytorialnych uzyskanych przez Rosję po rozbiorze [dawnej] Rzeczypospolitej, ogłaszając wszystkie stosowne traktaty i akty jako „nieodwracalnie unieważnione”.

Przypominając smutną historię rosyjskiego kolonializmu na Białorusi, oburzenie i zaniepokojenie budzi fakt, że duża część nowoczesnego społeczeństwa rosyjskiego i rosyjskich elit politycznych nie może przezwyciężyć w sobie imperialistyczne spojrzenie na historię i stosunki z Białorusią i innymi krajami.

Wysokiej rangi urzędnicy rosyjscy publicznie aprobują zabór terenów białoruskich przez Rosję 250 lat temu, co dla narodu białoruskiego brzmi jedynie jako groźba rosyjskiej agresji na Białoruś.

Doprowadzenie stosunków białorusko-rosyjskich do normalnego stanu jest możliwe jest dopiero po uświadomieniu sobie przez Rosję odpowiedzialności za szkody wyrządzone Białorusi przez dwa stulecia rosyjskich rządów kolonialnych.

Wzorem dla Rosji powinno być uświadomienie swoich historycznych błędów i zbrodni przez Niemcy i Austrię, które razem z Rosją uczestniczyły w rozbiorach [dawnej] Rzeczypospolitej, ale zdołały ewoluować w kierunku nowoczesnych społeczeństw sukcesu, co nie byłoby możliwe bez skruchy i poważnego zastanowienia się nad własną historią.

Ideologia rosyjskiego szowinistycznego imperializmu została głównym powodem agresywnej wojny, którą reżim Władimira Putina rozpętał przeciwko Ukrainie. Ta wojna pokazuje poważne zagrożenie, jakie obecna Rosja stanowi również i dla Białorusi.

Tylko zwycięstwo Ukrainy w odparciu zbrojnej agresji Kremla przyczyni się do pozbawienia władz rosyjskich możliwości realizacji ich imperialistycznych dążeń także w stosunku do Białorusi.

Jakakolwiek możliwa pomoc Ukrainie w walce z rosyjską agresją jest narodowym obowiązkiem Białorusinów tak na Białorusi, jak i za granicą – o tym jest mowa w stanowisku Rady BRL, które było wydane w pierwszym dniu tej wojny. Obowiązkiem jest również być gotowym przeciwstawić się ewentualnej nowej próbie zaboru Białorusi przez Rosję, którego zagrożenie jest obecnie większe niż kiedykolwiek w ostatnich latach.

ЗАЯВА РАДЫ БНР АБ РАСЕЙСКІХ ВОЙСКАХ У БЕЛАРУСІ
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі пацьвярджае сваю пазыцыю адносна недапушчальнасьці ўцягваньня Беларусі ў агрэсіўныя вонкавапалітычныя авантуры кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі, у тым ліку і ў эскаляцыю напружанасьці вакол Украіны.

Рада БНР зьвяртае ўвагу лідэраў ЗША, Канады, краінаў ЭЗ і Вялікае Брытаніі, што знаходжаньне расейскіх вайсковых падразьдзяленьняў на тэрыторыі Беларусі супярэчыць яе нацыянальным інтарэсам і зьяўляецца незаконным, паколькі прынятае нелегітымным кіраўніком.

Апошнія заявы Аляксандра Лукашэнкі, датычныя магчымасьці пакінуць расейскія войскі, а таксама прызнаць «ЛНР» і «ДНР», выяўляюць ягоную поўную залежнасьць ад Крамля і ствараюць рэальную пагрозу яшчэ большай дэстабілізацыі ў рэгіёне.

Рада БНР патрабуе неадкладнага вываду ўсіх расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Рада заклікае беларускую дыяспару ва ўсім сьвеце давесьці да парлямэнтаў і ўрадаў, што беларускі народ дзесяцігодзьдзямі пазбаўлены права свабоднага выбару, ня можа і не павінен несьці адказнасьць за дзеяньні ўзурпатара.

ПАГРОЗА НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ ЗАСТАЕЦЦА АКТУАЛЬНАЙ – ЗАЯВА РАДЫ БНР
Рада БНР зьвяртае ўвагу на закрытыя непублічныя кантакты паміж рэжымамі Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна, якія працягваюцца ў цяперашні неспакойны для Беларусі час і часткай якіх мае зрабіцца асабістая сустрэча А. Лукашэнкі і Ў. Пуціна, заплянаваная на 30 чэрвеня ў Ржэве, Расея.

Ліквідацыя дзяржаўнага сувэрэнітэта Беларусі і далучэньне тэрыторыі Беларусі застаецца доўгатэрміновай мэтай агрэсіўнага нацыяналістыянага рэжыму, які пануе ў цяперашняй Расеі.

А. Лукашэнка прыйшоў да ўлады і ўсталяваў свой аўтарытарны рэжым як праваднік інтарэсаў рэваншысцкіх колаў у Расеі. Больш як два дзесяцігодзьдзя рэжым А. Лукашэнкі выжываў выключна дзякуючы эканамічнай і палітычнай падтрымцы з боку Расейскай Фэдэрацыі.

У цяперашні час пандэмія каранавіруса і эканамічны крызіс падкасілі папулярнасьць аўтарытарнага кіраўніцтва як у Беларусі, так і ў Расеі. Гэта адбылося ў вырашальны для абодвух рэжымаў момант, калі ў Беларусі ідзе кампанія па выбарах прэзыдэнта, а ў Расеі адбываецца галасаваньне па новай Канстытуцыі, якая мае яшчэ больш умацаваць аўтарытарны характар палітычнага рэжыму ў краіне.

Беларускае грамадзтва павінна аказаць ціск на ўлады Рэспублікі Беларусь і не дапусьціць здачу А. Лукашэнкам сувэрэнітэта Беларусі ў абмен на чарговую дапамогу з боку Расеі.

Рада БНР паўторна заклікае ўлады Беларусі неадкладна вызваліць усіх арыштаваных палітыкаў, актывістаў, журналістаў і блогераў, а таксама правесьці свабодныя і дэмакратычныя выбары ва ўсе органы ўлады ў адпаведнасьці з міжнароднымі стандартамі.

Палута Бадунова пра беларуска-расейскія перамовы вясной 1920 г.
На працягу двух месяцаў – красавіка і траўня 1920 г. – у Маскве вяліся перамовы паміж дэлегацыяй Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў на чале з Палутай Бадуновай і ЦК РКП(б) – кіроўным органам расейскай камуністычнай партыі, якая цалкам засярэдзіла ўладу ў РСФСР у сваіх руках, па пытаньнях стасункаў Расеі і БНР.

Падаем тэзісы справаздачы Палуты Бадуновай, зробленай 4 чэрвеня 1920 г.

Цэнтральнаму Камітэту РСФСР пастаўлена было 6 пунктаў:

1. Прызнаньне поўнай Незалежнасьці Беларускай Рэспублікі.

2. Арганізацыя apміі.

3. Прызнаньне Ўраду Ластоўскаго.

4. Шырокая матэріальная дапамога беларускім арганізацыям і Ўраду.

5. Вызваленьне турэм беларускіх сацыалістоў і беларускіх дзеячоў.

6. Натыхместовая [тэрміновая] і шырокая культурна-прасьветная беларуская работа ў Усходнай Беларусі.

Абасновывала гэтые дамаганьня такімі доводамі:

1) Народ беларускі ўжо перэканаўся, што будучы арэнай і предмэтам зма­ганьня паміж Расеяй і Польшчай ён ня можа разьвівацца ні эканамічна ні куль­туральна; яўляючыся аб’ектам прэтэнсый двох адвякоў боручыхся дзержаў, ён увесь час выносіць увесь цягар гэтаго змаганьня і сваім трудом і дабром апла­чывае абедзьве стараны.

2) Пакуль ня будзе дадзена поўная Незалежнасьць Беларусі датуль немаг­чымы мір на Ўсходзі Эўропы, датуль ня спыніцца расейска-польская барадзь­ба за абладаньне Беларусьсю.

3) Толькі Незалежнасьць Беларусі дасьць політычную роўнавагу на Усходзі Эўропы і задаволіць Беларускі Народ.

Адповедзь: Савецкі Ўрад стаіць у прынцыпе за прызнаньне незалежнасьці ўсім самаазначыушымся народам. Што да прызнаньня Незалежнасьці Беларусі, то гэто залежыць ад палажэньня на мейсцох, г.зн. калі народ на мейсцох зажадае Незалежнасьці, то незалежнасьць будзе дадзена. Залежыць гэто таксама і ад бягу­чаго палітычнаго мамэнту: калі Польшча будзе настаіваць на граніцах 1772 г., то Сов. Pocіі лепей на заходзе гранічыць зь Незалежнай Беларусью, як с Польшчай.

Цяпер, колі ідзе польскае наступленьне, пытаньне аб прызнаньні незалеж­насьці Беларусі аткладаецца, затое можэ быць пастаўлена на чарод пытаньне аб прызнаньні Ўраду Ластоўскаго.

Па 4 і 5 пунктах дадзена адповедзь прыхільная: даваць шырокую дапамо­гу на беларускіе арганізацыі і вызваліць арэштованых беларускіх соцыалістоў, а справы беларускіх дзеячоў разгледзяць.

Па 6 пункту – абецалі пазволіць аткрыць Беларускіе вучыцельскіе курсы, даць загад дзержаўнаму кнігавыдавецтву ў першы чарод пусьціць беларускія кніжкі, ліквідаваць безграматнасьць у Смаленскай, Могілеўскай і Віцебскай губэрніях у беларускай мове зь беларускіх падручнікоў.

Крыніца: Дзяржаўны архіў Летувы. Ф.582. Воп.1. Спр.9. Л.2.

Зьезд беларускіх арганізацый патрабуе самакіраваньня для Беларусі – 29.03.1917
Праведзены пасьля Лютаўскай рэвалюцыі ў Расеі і зрынаньня манархіі зьезд беларускіх арганізацый абвесьціў пра перадачу выканаўчых функцый Беларускаму нацыянальнаму камітэту, які ў супрацы з Часовым расейскім урадам павінен арганізаваць кіраваньне Беларусьсю як будучай аўтаноміі ў складзе фэдэратыўнай дэмакратычнай Расеі.

Дэклярацыя была сьведчаньнем пра высокі ўзровень самаарганізацыі беларускіх структураў і ўсьведамленьня імі інтарэсаў Беларусі як самастойнага суб’екта – пакуль што ў складзе фэдэратыўнай і дэмакратычнай Расейскай рэспублікі, праект стварэньня якой праваліўся.

Дэклярацыя Зьезду беларускіх нацыянальных арганізацый аб перадачы выканаўчых функцый кіраваньня краем Беларускаму нацыянальнаму камітэту

29 сакавіка 1917 г.

Белорусский национальный съезд представителей всех политических партий и классов Белоруссии, созванный в Минске 25 марта,

приветствуя Великую русскую революцию, принесшую нам свободу и близкое осуществление автономного строя Белоруссии, и выражая свою полную готовность поддержать Временное российское правительство в его борьбе с внешними врагами за свободу России и ее народов и с прислужниками старого режима,  передает исполнительные функции Белорусскому национальному комитету, который должен в контакте с Временным правительством организовать управление Белоруссией.

Белорусский национальный съезд, искренне желая принять участие в великом деле государственного строя свободных народов России, уверен, что его национальный руководящий орган, стремясь к улучшению положения родного края и опираясь на все население Белоруссии, принесет пользу государственному развитию России на принципах федеративного демократическо-республиканского строя.

Для осуществления указанной цели, съезд поручает своим делегатам войти в сношение с Временным правительством.

Паводле: Знешняя палітыка Беларусі: Зборнік дакументаў і матэрыялаў. Т.1 (1917-1922 гг.) (Пастаянная камісія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржауны універсітэт, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы). Мн.: БелНДІДАС, 1997

ЗАКЛІКАЮ ВАС ДАЛУЧЫЦЦА ДА АКЦЫЯЎ ПРАТЭСТУ СУПРАЦЬ ІНТЭГРАЦЫІ З РАСЕЯЙ – ЗВАРОТ СТАРШЫНІ РАДЫ БНР ІВОНКІ СУРВІЛЛЫ
Дарагія беларусы, дарагія землякі ва ўсім сьвеце.

Незалежнасьць нашай бацькаўшчыны Беларусі сёньня знаходзіцца ў большай небясьпецы, чым калі-небудзь за апошнія дваццаць год. Непразрыстыя перамовы двух дыктатараў, А. Лукашэнкі і Ў. Пуціна, могуць распачаць працэс сапраўднага паглынаньня Беларусі з боку Расеі.

Цяперашні момант вымагае, каб наш народ, каб беларусы ва ўсім сьвеце ўголас заявілі пра тое, што мы ніколі ня прымем здачу незалежнасьці Беларусі. На працягу стагодзьдзяў тысячы беларусаў пралівалі сваю кроў і ахвяравалі сваімі жыцьцямі за тое, каб Беларусь стала незалежнай дзяржавай. Мы ня маем права аддаць ворагам тое, што нашыя продкі здабылі такой дарагой цаной.

Ад імя Рады БНР я заклікаю вас 20 сьнежня далучыцца да акцыяў пратэста супраць так званай “глыбокай інтэграцыі” Беларусі і Расеі.

Няважна, у якой краіне сьвету вы жывяце і ці шмат вакол вас іншых беларусаў. Выходзьце з дэманстрацыямі і пікетамі да дзяржаўных установаў, накіроўвайце свае лісты мясцовым урадам і грамадзкім арганізацыям, выказвйце сваю публічную пазыцыю ў любы зручны для вас спосаб.

8 сьнежня дамова між Пуцінам і Лукашэнкам не была падпісаная – магчыма, дзякуючы тысячам беларусаў, якія выйшлі на вуліцы Менску і іншых гарадоў Беларусі й сьвету ў абарону нашай незалежнасьці. Нажаль, дата падпісаньня была толькі перанесеная на 20 сьнежня. Небясьпека незалежнасьці – не паменшала.

Сёньня важна прадэманстраваць усяму сьвету, асабліва рэжымам у Менску і Маскве, нашую еднасьць і рашучасьць.

Будзьма разам!

Івонка Сурвілла
Старшыня Рады БНР

САЮЗНАЯ ДЗЯРЖАВА З РАСЕЯЙ СУПЯРЭЧЫЦЬ ІНТАРЭСАМ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ – ЗАЯВА РАДЫ БНР
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае занепакоенасьць перамовамі паміж аўтарытарнымі рэжымамі ў Расеі і Беларусі адносна паглыбленьня ўзаемнай інтэграцыі ў рамках так званай “Саюзнай дзяржавы”. Перамовы традыцыйна праходзяць у непразрыстым для грамадзкасьці фармаце і нясуць прамую пагрозу сувэрэнітэту і нацыянальнай бясьпецы Беларусі.

Для аўтарытарнага рэжыму, які пануе ў Расеі, інтэграцыя зь Беларусьсю мае відавочную мэту падтрымаць сваю папулярнасьць з дапамогай нацыяналістычнай мабілізацыі і, магчыма, даць прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну юрыдычную магчымасьць застацца на чале дзяржавы пасьля 2024 году, калі сканчаецца ягоны цяперашні тэрмін паўнамоцтваў.

Прэзыдэнт Расеі Ў. Пуцін у сваіх публічных выказваньнях неаднаразова недвухсэнсоўна адмаўляў права беларускага народу на самастойнасьць і прыніжаў каштоўнасьць беларускае дзяржаўнасьці. Гэта зьяўляецца абразай беларускага народу, і перамовы аб разьвіцьці бліжэйшых сувязяў з Расеяй ня могуць весьціся, пакуль расейскі бок выступае зь непрыхавана шавіністычных і імпэрскіх пазыцыяў.

Рада БНР адзначае наступнае:

Інтэграцыя сам-насам паміж Беларусьсю і Расеяй ня можа насіць раўнапраўны характар у сілу розных памераў краінаў: насельніцтва, эканомікаў, вайсковага патэнцыялу. Разьвіцьцё так званай “Саюзнай дзяржавы” дэ-факта азначае інкарпарацыю Беларусі ў склад Расеі і абнуленьне незалежніцкіх дасягненьняў, якія здабыў беларускі народ за апошнія сто гадоў. Страта незалежнасьці Беларусі будзе азначаць немагчымасьць для беларусаў самастойна кіраваць сваім жыцьцём, самастойна будаваць стасункі са сьветам, бо гэтым ад імя Беларусі будзе зноў займацца Масква.

Пасьля вайсковай агрэсіі супраць Украіны і незаконнай акупацыі і анэксіі часткі сувэрэннай тэрыторыі Ўкраіны Расея ідзе шляхам паглыбленьня сваёй міжнароднай ізаляцыі. Расейскі рэжым накладае абмежаваньні на ўласных грамадзянаў, абмяжоўвае гандаль, паступова ізалюе расейскі сэгмэнт інтэрнэта ад глябальнага сеціва. Інтэграцыя з гэткай краінай непазьбежна будзе азначаць распаўсюд на Беларусь як міжнародных санкцыяў супраць расейскага рэжыму, так і тых абмежавальных мераў, якія расейскі рэжым накладае на ўласных грамадзянаў.

Расея знаходзіцца ў эканамічным крызісе і далучэньне Беларусі распаўсюдзіць крызіс і на нашую краіну, абмежаваўшы магчымасьці Беларусі рэфармаваць уласную эканоміку, прыцягваць інвэстараў, наладжваць каапэрацыю з іншымі краінамі сьвету. Далучэньне да Расеі толькі пагоршыць эканамічнае становішча і дабрабыт беларусаў.

У Расеі пабудаваны аўтарытарны рэжым, які па шматлікіх парамэтрах зрабіўся больш жорсткім, чым рэжым А. Лукашэнкі ў Беларусі. У цяперашняй Расеі адсутнічаюць свабодныя выбары і свабода слова, адбываюцца рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці, незалежных журналістаў і іншадумцаў. Забойствы палітычных апанэнтаў, якія перасталі быць штодзённасьцю ў Беларусі, сталіся штодзённасьцю ў пуцінскай Расеі.

Далучэньне да Расеі будзе азначаць для беларусаў пэрспэктыву ваяваць за інтарэсы тамтэйшага карумпаванага нацыяналістычнага рэжыма у рамках незаконных вайсковых апэрацый у аддаленых рэгіёнах – Абхазіі, Паўднёвай Асэтыі, Данбасе і Сырыі, ня кажучы пра ўдзел у новай гонцы ўзбраеньняў, новым безнадзейным для Расеі супрацьстаяньні з усім астатнім сьветам.

Беларускі народ жадае мець добрыя стасункі з усімі сваімі суседзямі, у тым ліку з Украінай, Польшчай, краінамі Балтыі, іншымі краінамі Эўрапейскага Зьвязу, Злучанымі Штатамі Амэрыкі. Беларусы хочуць, каб Беларусь была заможнай эўрапейскай краінай, дзе ўсім гарантаваныя дэмакратычныя правы. Анэксія Беларусі з боку аўтарытарнай і беднай пуцінскай Расеі паставіла б крыж на гэтых мэтах.

Рада БНР рашуча адмаўляе любыя абвінавачваньні беларускага дэмакратычнага руху ў так званай “русафобіі”, якія гучаць з боку расейскай нацыяналістычнай прапаганды. Мы шануем расейскую культуру і расейскі народ. Мы жадаем расейскаму народу дабра і вызваленьня ад агрэсіўнага аўтарытарнага рэжыму, які наносіць гіганцкую шкоду ў тым ліку і сваёй уласнай краіне. Як і ўвесь беларускі народ, мы выступаем за ўзаемапаважныя добрасуседзкія стасункі паміж дэмакратычнай Беларусьсю і дэмакратычнай Расеяй.

Рада БНР пацьвярджае свае прапановы, агучаныя ў заяве ад 16 студзеня 2019 году, і заклікае:

– Палітычна актыўных грамадзянаў і дэмакратычныя сілы – плянаваць свае дзеяньні на выпадак абвастрэньня пагрозы незалежнасьці Беларусі. Пры гэтым павінны заставацца ў сіле мэты дэмакратызацыі палітычнага жыцьця і дасягненьня паўнапраўнага статусу беларускае мовы й культуры, забясьпечыць якія павінны ўлады Рэспублікі Беларусь;

– Беларускую дыяспару ў дэмакратычных краінах – зьвяртацца да ўрадаў краін свайго пражываньня па тэме небясьпекі анэксіі Беларусі з боку Расеі, яе заведамай незаконнасьці, а таксама недапушчальнасьці прызнаньня або ігнараваньня гэткае анэксіі міжнароднай супольнасьцю;

– Улады Рэспублікі Беларусь – дэмакратызаваць палітычную сыстэму краіны, а таксама правесьці парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары, заплянаваныя на 2019 і 2020 гады, у поўнай адпаведнасьці зь міжнароднымі дэмакратычнымі стандартамі. Рада БНР заяўляе, што ўладам Рэспублікі Беларусь неабходна спыніць канфрантацыю і перасьлед патрыётаў Беларусі з шэрагаў дэмакратычнай апазыцыі, зрабіць захады дзеля кампрамісу сярод палітычных сілаў Беларусі ў інтарэсах безумоўнай грамадзкай кансалідацыі вакол каштоўнасьцяў незалежнасьці Беларусі.

Алег Рудакоў узнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР
Мэдаль да стагодзьдзя БНР уручаны Алегу Рудакову, шматгадоваму актывісту Таварыства беларускае культуры імя Яна Чэрскага ў Іркуцку, Расейская Фэдэрацыя.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла пракамэнтавала ўзнагароджаньне:

“Алег Рудакоў – адзін з найбольш яскравых дзеячоў сучаснага беларускага замежжа, выбітны арганізатар і лідар, як робіць гіганцкую працу па папулярызацыі беларускай культуры ў Расеі. Ён абудзіў сярод шматлікіх жыхароў Прыбайкальля цікаўнасьць да іхных беларускіх каранёў і да беларускае спадчыны ў гэтым сыбірскім рэгіёне. Праца Алега Рудакова як нішто іншае спрыяе пабудове добрасуседзкіх стасункаў між народамі Беларусі і Расеі”.