Пружаны – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Раіса Жук-Грышкевіч
22 кастрычніка 1919 году ў Пружанах нарадзілася Раіса Жук-Грышкевіч – сябра Прэзыдыюму Рады БНР, дзяячка беларускай дыяспары ў Канадзе.

У часы польскай акупацыі Заходняй Беларусі скончыла польскую пачатковую школу і гімназію імя Адама Міцкевіча. У 1938 годзе паступіла ў Беларускую гімназію ў Вільні. Пасьля прыходу ў Заходнюю Беларусь бальшавікоў працавала настаўніцай беларускай мовы ў Пружанах, пасьля была накіраваная ў Смаляніцу.

У 1942 г. была вывезеная на работу ў Нямеччыну. Пасьля сканчэньня вайны трапіла ў лягер для перамешчаных асобаў брытанскай акупацыйнай зоны ў горадзе Ватэнштэце. Тут Раіса была сьцяжной жаночага скаўтынгу і пэўны час працавала ў лякарні. Потым выехала ўва Ўнівэрсытэт Марбургу вучыцца на дантыстку.

Раіса Жук-Грышкевіч

У 1949 г. зьехала ў Канаду. У 1954 годзе скончыла ўнівэрсытэт у Таронта і атрымала дыплём доктара дантычнай хірургіі. Адначасова з вучобай на дантыста наведвала курсы беларусазнаўства, адкрытыя пры ўнівэрсытэце Вінцэнтам Жук-Грышкевічам. Працавала стаматолягам да 1990 году.

У 1953 г. выйшла замуж за доктара Таронцкага ўнівэрсытэту Вінцука Жук-Грышкевіча, які быў тады заступнікам Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Міколы Абрамчыка.

Зь першых дзён жыцьця ў Канадзе стала сябрам Згуртаваньня беларусаў Канады, была сярод ягоных фундатараў. Шмат гадоў узначальвала Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады, выдавала ягоны друкаваны орган «Камунікаты».

У 1965—1975 узначальвала Задзіночаньне беларускіх жанчын Канады, была сакратаром-скарбнікам Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Канадзе, сябрам Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Ад 1978 сяброўка Рады БНР.

Разам з мужам у 1988 годзе ў Мідлэндзе на плошчы Мучанікаў усталявалі Памятны крыж тысячагодзьдзя хрысьціянства ў Беларусі.

Паводле старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы,

“Гэты крыж стаўся сапраўдным месцам паломніцтва беларусаў ня толькі з Канады, але і зь іншых краінаў. Ён быў усталяваны з нагоды 1000-годзьдзя Беларусі. І збоку ёсьць вялікі камень, на якім успамінаюцца ахвяры камунізму ў Беларусі. Штогод ёсьць беларускае паломніцтва да крыжа. Гэта адна зь вялікіх справаў, да якіх спрычынілася доктар Раіса Жук-Грышкевіч.”

З 1997 — сябра Прэзыдыюму Рады БНР.

Выдала кнігі «Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча» (Таронта, 1993) і «Род Жукоўскіх-Меярэвічаў». У рамках Выдавецкага камітэту Згуртаваньня беларусаў Канады спрычынілася да выданьня двух падручнікаў беларускае мовы аўтарства сястры Валянціны Пашкевіч.

У ліпені 1993 г. была ўдзельніцай першага зьезду беларусаў сьвету ў Менску. Падчас таго прыезду ў Беларусь наведала і родныя Пружаны. У 1995 г. узяла ўдзел у другім Міжнародным кангрэсе беларусістаў у Менску.

Пра прыезды Р. Жук-Грышкевіч у Беларусь згадвала пісьменьніца Лідзія Савік:

“У мяне агромністая папка яе лістоў. Яна мне прысылала свае артыкулы, “Камунікаты”. Яна вельмі актыўна адгукалася на ўсе падзеі беларускага жыцьця. Яна прыяжджала на першы зьезд беларусаў сьвету ў 1993 годзе і была абрана ў вялікую раду. Калі зьявілася яе кніга “Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча”, я напісала вялікі артыкул у “ЛіМ”, тады гэта ж можна было. Яна была вельмі ўдзячная. А потым яна прыяжджала, здаецца, у 1995 годзе на зьезд беларусістаў. У той год, калі нядобрай памяці Ціцянкоў разарваў наш беларускі бел-чырвона-белы сьцяг. Гэта якраз тады быў зьезд беларусістаў. Нехта выйшаў на сцэну і сказаў: вы тут гаворыце пра беларускія справы, а наш бел-чырвона-белы сьцяг парваны на шматкі. Для нас гэта быў страшэнны ўдар у сэрца. Такая высокая нацыянальная сьвядомасьць, духоўная напоўненасьць Раісы — гэта найвыдатнейшыя рысы беларускай жанчыны”.

Раіса Жук-Грышкевіч жыла ў мясцовасьці Бэры, дзе памерла 2 красавіка 2009. Пахаваная каля мужа на беларускіх могілках Нью-Брансўік у штаце Нью-Джэрсі ў ЗША.

Сябра Рады БНР, гісторык, доктар Янка Запруднік згадваў:

“Такая сьветлая асоба была. Вялікае сяброўства ў яе было з Натальляй Арсеньневай. Пакінула шмат архіўнага матэрыялу. Такая дбайлівая была ў сэнсе захаваньня памяці, дакумэнтаваньня беларускага жыцьця ў Канадзе. Усю сваю энэргію і любасьць да беларушчыны яна пакінула на старонках бюлетэню, які выдавала. Яна была набожная, і я памятаю, мы былі з Кіпелямі на пахаваньні Арсеньневай у Рочэстэры. І падчас багаслужбы чыталася малітва “Ойча наш”. Сьвятар па-ангельску, а яна на ўвесь голас у царкве — па-беларуску. Была такая інтэрвэнцыя беларушчыны ў англамоўную багаслужбу. Яна была вельмі эмацыйная на беларускай глебе”.

Івонка Сурвілла:

“Апроч таго, што яна была сябрам Рады БНР, была грамадзкая дзеячка. Працавала дантысткай, дапамагла шмат каму ў гэтай галіне. Была здольная аўтарка і цудоўная арганізатарка. Яна арганізавала ў Таронта свайго роду лекцыі беларусістыкі ў Беларускім цэнтры. Там сьвяткаваліся ўгодкі нашых вялікіх людзей. Яна найчасьцей рабіла даклады на гэтыя тэмы. Яна гэта рабіла, бо была вялікая патрыётка, вялікая беларуска. І да канца жыцьця была зь Беларусьсю. І пакуль мела сілы, старалася перадаць сваю любоў да Беларусі ўсім, каго бачыла. Яна вельмі ганарылася, што яна з Пружанаў, і вельмі любіла Пружаны”.

Вянок памяці. Раіса Жук-Грышкевіч

Жук-Грышкевіч Раіса. Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча (Выдавецкі Фонд Успаміна ў зь Беларускага Жыцьця, Торонто, 1993)

Эміграцыйная гісторыя ў падзеях. 5 верасня. Беларускі крыж у Мідландзе, Канада – Блог Натальлі Гардзіенкі