Мікола Абрамчык – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Мэмарандумы Рады БНР і Лігі вызваленьня народаў СССР лідарам ЗША, Брытаніі і Францыі – травень 1960 г.
22 траўня 1960 беларуская газэта “Бацькаўшчына”, што выдавалася ў ЗША, апублікавала мэмарандум Рады БНР кіраўнікам ЗША, Брытаніі, Францыі.

Рада БНР, а таксама Ліга вызваленьня народаў СССР, старшынём якой быў Старшыня Рады БНР Мікола Абрамчык, накіравалі свае мэмарандумы лідарам вялікіх заходніх дэмакратый напярэдадні іхнага сумеснага саміта з кіраўніцтвам СССР. Саміт адбываўся ў Парыжы і павінен быў служыць інструмэнтам для пошуку базы для ўзаемапаразуменьня ва ўмовах Халоднай вайны. Насуперак гэтаму, саміт працягнуўся толькі два дні і прайшоў пад знакам скандалу вакол зьбіцьця саветамі амэрыканскага выведвальнага самалёту U-2.

У сваім мэмарандуме Рада БНР акцэнтавала на факце збройнай акупацыі Беларусі з боку Савецкай Расеі, а таксама пратэставала супраць савецкай дапамогі разьвіваючымся краінам за кошт Беларусі.

Мэмарандум Лігі вызваленьня народаў СССР папярэджваў супраць замірэньня з СССР ва ўмовах акупацыі і парушэньня правоў народаў, паняволеных савецкай Расеяй.

Мэмарандум

Высланы ад імя Рады БНР з нагоды канфэрэнцыі на высокім узроўне ў Парыжы, на імя Прэзыдэнта ЗША Айзэнгаўэра, Прэзыдэнта Францыі дэ Голя, Прам’ера Вялікай Брытаніі Макмілана і Віцэпрэзыдэнта ЗША Ніксана

Эксцэленцыя,

З нагоды заплянаванай канфэрэнцыі на найвышэйшым узроўні, маем гонар ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі на выгнаньні зьвярнуцца да Вас з просьбай прыняць на Вашую ўвагу наступнае:

1. Беларускі народ на працягу апошніх сарака гадоў знаходзіцца ў няспынным змаганьні за аднаўленьне свае дэмакратычнае Рэспублікі;

2. Беларускі народ заўсёды ўважаў і ўважае савецкую ўладу на Беларусі за рэжым, накінуты яму збройнай сілай звонку – Савецкай Расеяй. Дзеля гэтага ўсялякія забавязаньні спадара Хрушчова ад імя беларускага народу будуць ім (беларускім народам) уважацца за забавязаньні, пазбаўленыя ўсялякіх праўных падставаў.

3. Дзеля таго мы энэргічна пратэстуем супраць намеру ангажаваньня спадара Хрушчова дзеля дапамогі гэтак званым эканамічна слабаразьвітым краінам коштам беларускага народу, таму што каляніяльная палітыка Крамля ў дачыненьні да Беларусі давяла наш народ да такога стану галечы, якую нельга параўнаць зь нястачамі якой-небудзь краіны былых каляніяльных народаў у вольным сьвеце.

Прыймеце, Эксцэленцыя, выражэньні нашых пачуцьцяў найглыбейшай да Вас пашаны.

Нью-Ёрк, 9 травеня 1960 году

А. Стагановіч
Намесьнік Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Мэмарандум

высланы ад імя Лігі вызваленьня народаў СССР (Парыскага блёку) на імя Прэзыдэнта ЗША Айзэнгаўэра, Прэзыдэнта Францыі дэ Голя, Прам’ера Вялікай Брытаніі Макмілана і Віцэпрэзыдэнта ЗША Ніксана

Эксцэленцыя,

З нагоды заплянаванай канфэрэнцыі на найвышэйшым узроўні, якая мае пачацца ў Парыжы 16 траўня сёлета, маем гонар зьвярнуцца да Вас ад імя экзыльных урадаў і нацыянальна-палітычных цэнтраў:

Армэніі, Азэрбайджану, Беларусі, Грузіі, Казакіі, Крыму, Ідэль-Уралу, Туркестану і Ўкраіны, просячы Вас ветліва зьвярнуць Вашу ўвагу на наступнае:

1. Вышэйпазначаныя народы складаюць бальшыню насельніцтва Савецкага Саюзу;

2. Народы гэтыя абвесьцілі ў 1917 – 1918 гадох свае незалежныя дэмакратычныя дзяржавы, якія сталіся ахвярай нічым не справакаванай агрэсіі з боку Савецкай Расеі і былі ёй збройна заваяваныя;

3. Прыгаданыя народы няспынна працягваюць змаганьне за сваё вызваленьне ад накінутага ім Крамлём найбольш жорсткага ў гісторыі чалавецтва каляніяльнага рэжыму, і што рэжым гэты нашыя народы ўважаюць за рэжым, накінуты чужаземнай дзяржавай – Расеяй;

4. Нашы народы зьвяртаюць свае ўстрывожаныя позіркі на заплянаваную канфэрэнцыю на найвышэйшым узроўні і спадзяюцца на падтрымку Вялікіх дэмакратыяў Захаду ў сваім цяжкім змаганьні з крамлёўскай тыраніяй;

5. Эвэнтуальная дамоўленасьць Вялікіх дэмакратыяў з Крамлём на мірнае суіснаваньне пры ігнараваньні сувэрэнна-законных правоў нашых народаў была б толькі актам маральнай падтрымкі камуністычна-бальшавіцкіх агрэсараў і цяжкім ударам для нашых народаў у іхным вызвольным змаганьні;

6. Мірнае суіснаваньне вольнага сьвету з крамлёўскай тыраніяй у той час, як апошняя ня толькі адмаўляе мірнае суіснаваньне з нашымі запалоненымі народамі, але пагражае іхнаму фізычнаму існаваньню як народаў, адкрыта ўжываючы ў дачыненьні да іх мэтад генацыду, усклала б на вольны сьвет, а ў першу чаргу на Вялікія дэмакратыі, цяжкую маральную адказнасьць перад гісторыяй людзтва.

Шчыра жадаючы найлепшых удачаў у Вашых намаганьнях дасягнуць справядлівана й трывалага міру, застаемся ў надзеі, што Вы не забудзеце таксама і аб трагічным лёсе нашых народаў за зялезнай заслонай.

Прымеце, Эксцэленцыя, выражэньні найглыбейшае да Вас пашаны.

Нью-Ёрк, 9 травеня 1960 году.

Мікола Абрамчык
Старшыня Лігі вызваленьня народаў СССР

Паводле: Бацькаўшчына № 21 (505), 1960

Візытоўкі дзеячоў БНР
Невялікая падборка візытовак дзеячоў Беларускай Народнай Рэспублікі са збораў Беларускай бібліятэкі і музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане.

Візытоўка Вінцэнта Жук-Грышкевіча, VI Старшыні Рады БНР

Візытоўка Васіля Захаркі, IV Старшыні Рады БНР

Візытоўка Вацлава Ластоўскага, прам’ер-міністра БНР

Візытоўка Міколы Абрамчыка, V Старшыні Рады БНР

Візытоўка Тамаша Грыба, аднаго з аўтараў Устаўных грамат БНР раднага БНР і чальца Ўраду БНР

Візытоўка Лявона Зайца, раднага БНР, дзяржаўнага кантралёра БНР

Прыём у гонар БНР у Брытанскім парлямэнце – 07.05.1956
7 траўня 1956 году ў будынку Брытанскага Парлямэнту адбылося прыняцьце ў адзначэньне ўгодкаў незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, зладжанае Ангельска-Беларускім Таварыствам.

Гаспадаром прыняцьця быў старшыня таварыства, дэпутат Брытанскага Парлямэнту Дэвід Ормсбі-Гор (David Ormsby-Gore), а галоўным госьцем – Старшыня Рады БНР у выгнаньні Мікола Абрамчык.

Акрамя Д. Ормсбі-Гора ў прыняцьці ўдзельнічалі яшчэ адзінаццаць дэпутатаў Брытанскага Парлямэнту ад розных палітычных партыяў, а таксама вядомыя грамадзкія й рэлігійныя дзеячы, прыдстаўнікі паняволеных СССР народаў, журналісты брытанскай і міжнароднай прэсы.

Беларускую дыяспару прадстаўлялі а. Чэслаў Сіповіч і кіраўнікі беларускіх арганізацыяў у Вялікай Брытаніі.

(“Беларус” №56 с. 3)

Раіса Жук-Грышкевіч
22 кастрычніка 1919 году ў Пружанах нарадзілася Раіса Жук-Грышкевіч – сябра Прэзыдыюму Рады БНР, дзяячка беларускай дыяспары ў Канадзе.

У часы польскай акупацыі Заходняй Беларусі скончыла польскую пачатковую школу і гімназію імя Адама Міцкевіча. У 1938 годзе паступіла ў Беларускую гімназію ў Вільні. Пасьля прыходу ў Заходнюю Беларусь бальшавікоў працавала настаўніцай беларускай мовы ў Пружанах, пасьля была накіраваная ў Смаляніцу.

У 1942 г. была вывезеная на работу ў Нямеччыну. Пасьля сканчэньня вайны трапіла ў лягер для перамешчаных асобаў брытанскай акупацыйнай зоны ў горадзе Ватэнштэце. Тут Раіса была сьцяжной жаночага скаўтынгу і пэўны час працавала ў лякарні. Потым выехала ўва Ўнівэрсытэт Марбургу вучыцца на дантыстку.

Раіса Жук-Грышкевіч

У 1949 г. зьехала ў Канаду. У 1954 годзе скончыла ўнівэрсытэт у Таронта і атрымала дыплём доктара дантычнай хірургіі. Адначасова з вучобай на дантыста наведвала курсы беларусазнаўства, адкрытыя пры ўнівэрсытэце Вінцэнтам Жук-Грышкевічам. Працавала стаматолягам да 1990 году.

У 1953 г. выйшла замуж за доктара Таронцкага ўнівэрсытэту Вінцука Жук-Грышкевіча, які быў тады заступнікам Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Міколы Абрамчыка.

Зь першых дзён жыцьця ў Канадзе стала сябрам Згуртаваньня беларусаў Канады, была сярод ягоных фундатараў. Шмат гадоў узначальвала Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады, выдавала ягоны друкаваны орган «Камунікаты».

У 1965—1975 узначальвала Задзіночаньне беларускіх жанчын Канады, была сакратаром-скарбнікам Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Канадзе, сябрам Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Ад 1978 сяброўка Рады БНР.

Разам з мужам у 1988 годзе ў Мідлэндзе на плошчы Мучанікаў усталявалі Памятны крыж тысячагодзьдзя хрысьціянства ў Беларусі.

Паводле старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы,

“Гэты крыж стаўся сапраўдным месцам паломніцтва беларусаў ня толькі з Канады, але і зь іншых краінаў. Ён быў усталяваны з нагоды 1000-годзьдзя Беларусі. І збоку ёсьць вялікі камень, на якім успамінаюцца ахвяры камунізму ў Беларусі. Штогод ёсьць беларускае паломніцтва да крыжа. Гэта адна зь вялікіх справаў, да якіх спрычынілася доктар Раіса Жук-Грышкевіч.”

З 1997 — сябра Прэзыдыюму Рады БНР.

Выдала кнігі «Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча» (Таронта, 1993) і «Род Жукоўскіх-Меярэвічаў». У рамках Выдавецкага камітэту Згуртаваньня беларусаў Канады спрычынілася да выданьня двух падручнікаў беларускае мовы аўтарства сястры Валянціны Пашкевіч.

У ліпені 1993 г. была ўдзельніцай першага зьезду беларусаў сьвету ў Менску. Падчас таго прыезду ў Беларусь наведала і родныя Пружаны. У 1995 г. узяла ўдзел у другім Міжнародным кангрэсе беларусістаў у Менску.

Пра прыезды Р. Жук-Грышкевіч у Беларусь згадвала пісьменьніца Лідзія Савік:

“У мяне агромністая папка яе лістоў. Яна мне прысылала свае артыкулы, “Камунікаты”. Яна вельмі актыўна адгукалася на ўсе падзеі беларускага жыцьця. Яна прыяжджала на першы зьезд беларусаў сьвету ў 1993 годзе і была абрана ў вялікую раду. Калі зьявілася яе кніга “Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча”, я напісала вялікі артыкул у “ЛіМ”, тады гэта ж можна было. Яна была вельмі ўдзячная. А потым яна прыяжджала, здаецца, у 1995 годзе на зьезд беларусістаў. У той год, калі нядобрай памяці Ціцянкоў разарваў наш беларускі бел-чырвона-белы сьцяг. Гэта якраз тады быў зьезд беларусістаў. Нехта выйшаў на сцэну і сказаў: вы тут гаворыце пра беларускія справы, а наш бел-чырвона-белы сьцяг парваны на шматкі. Для нас гэта быў страшэнны ўдар у сэрца. Такая высокая нацыянальная сьвядомасьць, духоўная напоўненасьць Раісы — гэта найвыдатнейшыя рысы беларускай жанчыны”.

Раіса Жук-Грышкевіч жыла ў мясцовасьці Бэры, дзе памерла 2 красавіка 2009. Пахаваная каля мужа на беларускіх могілках Нью-Брансўік у штаце Нью-Джэрсі ў ЗША.

Сябра Рады БНР, гісторык, доктар Янка Запруднік згадваў:

“Такая сьветлая асоба была. Вялікае сяброўства ў яе было з Натальляй Арсеньневай. Пакінула шмат архіўнага матэрыялу. Такая дбайлівая была ў сэнсе захаваньня памяці, дакумэнтаваньня беларускага жыцьця ў Канадзе. Усю сваю энэргію і любасьць да беларушчыны яна пакінула на старонках бюлетэню, які выдавала. Яна была набожная, і я памятаю, мы былі з Кіпелямі на пахаваньні Арсеньневай у Рочэстэры. І падчас багаслужбы чыталася малітва “Ойча наш”. Сьвятар па-ангельску, а яна на ўвесь голас у царкве — па-беларуску. Была такая інтэрвэнцыя беларушчыны ў англамоўную багаслужбу. Яна была вельмі эмацыйная на беларускай глебе”.

Івонка Сурвілла:

“Апроч таго, што яна была сябрам Рады БНР, была грамадзкая дзеячка. Працавала дантысткай, дапамагла шмат каму ў гэтай галіне. Была здольная аўтарка і цудоўная арганізатарка. Яна арганізавала ў Таронта свайго роду лекцыі беларусістыкі ў Беларускім цэнтры. Там сьвяткаваліся ўгодкі нашых вялікіх людзей. Яна найчасьцей рабіла даклады на гэтыя тэмы. Яна гэта рабіла, бо была вялікая патрыётка, вялікая беларуска. І да канца жыцьця была зь Беларусьсю. І пакуль мела сілы, старалася перадаць сваю любоў да Беларусі ўсім, каго бачыла. Яна вельмі ганарылася, што яна з Пружанаў, і вельмі любіла Пружаны”.

Вянок памяці. Раіса Жук-Грышкевіч

Жук-Грышкевіч Раіса. Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча (Выдавецкі Фонд Успаміна ў зь Беларускага Жыцьця, Торонто, 1993)

Эміграцыйная гісторыя ў падзеях. 5 верасня. Беларускі крыж у Мідландзе, Канада – Блог Натальлі Гардзіенкі

Візыт Міколы Абрамчыка ў Вашынгтон
25 і 26 верасьня 1950 г. адбылася дзелавая паездка Старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка ў Вашынгтон. У рамках візыту Старшыня сустрэўся з высокапастаўленымі амэрыканскімі дыпляматамі, а таксама з польскім генэралам Андэрсам.

З пратаколу справаздачы, зробленай на паседжаньні Рады міністраў БНР у Нью-Ёрку 1 кастрычніка 1950 г.:

“Мэтай паездкі сп. Прэзыдэнта ў Вашынгтон дня 25 і 26 верасьня 1950 г. было паўторна падняць пытаньні ў [Дзяржаўным Дэпартамэнце ЗША] аб удзеле беларусаў у перадачах радыё Voice of America, аб маральнай і матэрыяльнай падтрымцы беларускіх нацыянальна-палітычных арганізацыяў і прэсы ў ЗША ды аб іншых актуальных справах.

У размовах з кіраўніком усходне-эўрапейскага аддзелу [Дзяржаўнага Дэпартамэнту ЗША] сп. Фрэдэрыкам Райнгардтам, кіраўніком аддзелу СССР сп. Рычардам Дэвісам выявілася, што расейцы, якія маюць уплывы ў радыё Voice of America, усялякімі спосабамі даводзяць, што (…) дазволіць беларусам браць удзел у радыё Voice of America ня ёсьць патрэбы. Сп. Прэзыдэнт пераканаў прадстаўнікоў [Дзяржаўнага Дэпартамэнту] аб ілжывасьці такога падыходу да справы, выясьніў, што расейцы займаюцца інтрыгамі толькі таму, каб шкодзіць і ўстрымліваць беларускі нацыянальна-вызвольны рух. (…) Прадстаўнікі [Дзяржаўнага Дэпартамэнту] поўнасьцю згадзіліся са сп. Прэзыдэнтам што да ацэнкі расейскіх інтрыгаў у некарысьць беларусаў, а таксама стараліся запэўніць сп. Прэзыдэнта аб тым, што справаў беларускіх яны не абмінаюць, адносяцца да іх прыхільна, бяруць пад увагу ўсе беларускія [пажаданьні і прэтэнзіі] і ў далейшым будуць палагоджваць беларускія справы больш пазытыўна.

У Вашынгтоне сп. Прэзыдэнт сустрэўся із польскім гэнэралам Андэрсам на банкеце, які ладзілі гэнэралу польскія арганізацыі. Сп. Прэзыдэнт абмяняўся із гэнэралам Андэрсам думкамі аб сучаснай палітычнай сытуацыі і некаторымі інфармацыямі. На гэтым жа банкеце сп. Прэзыдэнт навязаў кантакт із старшынёю Румынскага эміграцыйнага ўраду сп. Крэціяну.

У канцы справаздачы з апошняй паездкі ў Вашынгтон сп. Прэзыдэнт заўважыў, што дзякуючы нясупынным стараньням за час прабываньня ў ЗША навязаў ён кантакты з паважнымі амэрыканскімі палітычнымі і харытатыўнамі дзейнікамі ды з арганізацыямі іншых народаў у ЗША. Тут выказаў сп. Прэзыдэнт сваё жаданьне, каб навязаныя кантакты ўтрымаць і нясупынна працаваць для зрэалізаваньня плянаў беларускага вызвольнага руху.”

Пачатак вяшчаньня Радыё “Вызваленьне” – 20.05.1954
20 траўня 1954 года выйшла ў этэр першая перадача беларускага Радыё “Вызваленьне”, створанага пры непасярэднім удзеле Рады БНР і асабіста старшыні Рады Міколы Абрамчыка.

Першую беларускамоўную перадачу рыхтавалі Вінцэнт Жук-Грышкевіч (будучы старшыня Рады БНР), Пятро Сыч, Сымон Кандыбовіч, Янка Ліманоўскі, Лявон Карась.

Радыё “Свабода”, як цяпер называецца колішняе Радыё “Вызваленьне”, дагэтуль застаецца адным з найбольш прафэсіянальных і вядомых беларускамоўных СМІ.

Запіс першай перадачы Радыё “Вызваленьне”:

Дарагія суродзічы! Браты-Беларусы, дзе б Вы толькі не знаходзіліся!

З глыбокім узрушаньнем зьвяртаемся да Вас з вольнага сьвету праз Радыё “Вызваленьне”.

Сярод нас ёсьць тыя, што пакаштавалі “справядлівасьці” тройкі НКВД у часох Яжова і Цанававы, бо за адданасьць свайму краю і за любоў да свайго народу былі прызнаныя “нацдэмамі”, “ворагамі народу”; тыя, што ўцяклі з жудасных савецкіх турмаў, канцлягераў і масавых расстрэлаў; тыя, што ў часе апошняй вайны зь лясоў Беларусі грудзьмі станавіліся супраць бальшавіцкай навалы, заліваючы наш край, але змушаныя былі ўступіць пад націскам брутальнай сілы; тыя, якім удалося прарвацца на Захад з сотняй тысяч беларусаў, захопленых савецкім войскам ва Ўсходняй Прусіі ў 1945 годзе і пагнаных на Ўсход як быдла; тыя, што пакінулі шэрагі чырвонай арміі ў часе і пасьля апошняй вайны і пайшлі на Захад, каб знайсьці там свабоду; усе тыя, чые бацькі, брыты й сёстры або загінулі ад рук савецкага ката, або церпяць яшчэ зьдзек і катаваньне ў савецкіх турмах, сьмягнуць з голаду, холаду й непасільнай працы ў незьлічоных савецкіх лягерах; усе тыя, што дагэтуль абціраюць сьлёзы па сваіх найбліжэйшых – бацькох, братох, і сёстрах, жонках і дзяцёх.

Усе мы – дзе б мы толькі ні былі: ці ў вольных краінах Эўропы, ці ў свабодалюбнай Амэрыцы, ці ў далёкай Аўстралійскай дэмакратыі, ці ў гарачай Аргентыне й Бразыліі – усе мы злучаныя гарачай любоўю да сваіх найбліжэйшых, да свайго краю й народу, творым адну беларускую сям’ю ў вольным дэмакратычным сьвеце. Усе мы церпім душой і сэрцам за зьдзек бальшавікоў над Вамі, дарагія суродзічы, і ўсім нашым краем, бо ўсе мы добра знаем, што значыць бальшавіцкае панаваньне.

Словы, якія Вы пачуеце ў нашых перадачах, будуць словамі ад нас усіх і будуць скіраваныя да Вас усіх: і да сялян, якія адбываюць галодную савецкую паншчыну, і да работнікаў, імем якіх гандлююць крамлёўскія дыктатары, а фактычна нялюдзкай эксплюатацыяй высмоктваюць зь іх апошнія сілы, і да інтэлігенцыі савецкага апарату, чые веды і здольнасьці выкарыстоўваюцца прымусова на разбудову тыраніі над народам, і да жаўнераў чырвонай арміі, якіх зьненавіджаны Крэмль штыхамі змусіў абараняць тыранію перад хвалямі свабоды і імкнецца пры дапамозе тых жа штыхоў накінуць бальшавіцкую дыктатуру на рэшту вольнага сьвету. Мы будзем прамаўляць таксама і да тых камуністых, камсамольцаў і працаўнікоў МВД, якія ў заўпраднасьці стаяць з народам і вядуць скрытае змаганьне з бальшавізмам, а толькі з мусу выконваюць загады Крамля і належаць да ўпрывілеяваных.

Мы пэўны ў тым, што нашы перадачы знойдуць глыбокі водгук і зразуменьне сярод усіх пералічаных тут групаў. Бо занадта добра мы знаем іхнае жыцьцё і цярпеньні, бо моцна лучыць нас зь імі ў вадно любоў да свайго краю й народу ды нянавісьць да бальшавіцкай дыктатуры, бо роўна мы хварэем душой за нашых найбліжэйшых, якія сталіся ахвярамі савецкіх катаў, бо перад намі роўнае стаіць змаганьне за свабоду Беларусі, за вызваленьне паняволеных Крамлём народаў.

Праз усе гады, ад часу, калі змушаны былі пакінуць сваю бацькаўшчыну, мы вядзем несупынную барацьбу з бальшавізмам, і стараемся прыцягнуць увагу ўсяго вольнага сьвету да таго жудаснага стану, у якім апынуўся наш край і Вы, дарагія суродзічы. Нашае змаганьне расьце, павялічваецца, набірае большага размаху, з кожным месяцам мы робімся лічнейшымі й мацнейшымі.

Радыёстанцыя “Вызваленьне” ёсьць голасам стойкіх і адважных. Яна зьяўляецца тэй прыладай, пры дапамозе якой мы будзем інфармаваць Вас аб запраўдным, свабодным жыцьці ў вольным сьвеце, аб тэй бязьмежнай сымпатыі, якую выказвае гэты вольны сьвет да Вас, прыгнечаных, але захаваўшых поўнасьцю сваё людзкое “Я”.

“Вызваленьне!” – гэта наш кліч і мэта, гэта наш назоў, пад якім мы прамаўляем да Вас сяньня і прамаўляць будзем кожны дзень. Мы ўважаем свой грамадзкі й людзкі абавязак інфармаваць Вас таксама аб’ектыўна й праўдзіва аб тым, што адбываецца навокал Вас, у Савецкім Саюзе, аб чым Вы нават ня маеце магчымасьці даведацца з хвальшывых інфармацыяў савецкага радыё й прэсы.

Слухайце нашага голасу, лавеце кожную магчымасьць, каб пачуць яго. Інфармуйце пра нашыя радыёперадачы ўсіх, да каго маеце давер, пры кожнай нагодзе. Не забывайцеся аб тым, што да Вас прамаўляюць Вашыя сыны і дочкі, Вашыя браты і сёстры, якія зьяўляюцца неадрыўнай часткай Вас саміх.

Памятайце, што мы ў вольным сьвеце робім усё магчымае для вызваленьня нашай бацькаўшчыны, і што пры супольным высілку з Вамі, з Божай помаччу мы пабачым яшчэ шчасьлівы дзень вольнасьці нашае любае Беларусі.

Янка Філістовіч
14 студзеня 1926 г. блізу Вялейкі нарадзіўся Янка Філістовіч, сябра Рады БНР, дэсантнік, партызан.

Раньнія гады Я. Філістовіча прайшлі ў Заходняй Беларусі, якая знаходзілася пад польскай акупацыяй. У час Другой Сусьветнай вайны Я. Філістовіч служыў у 13-ым паліцэйскім батальёне; перад прыходам Чырвонай Арміі быў перакінуты ў Нямеччыну.

Пасля вайны Я. Філістовіч пераехаў у Францыю. Вывучаў гісторыю ў Сарбонскім (Францыя) і Лювэнскім (Бэльгія) унівэрсытэтах. Выдаваў часопіс «Моладзь», быў адным зь лідараў Беларускай Незалежніцкай Арганізацыі Моладзі ў Францыі.

У Парыжы ён наладзіў кантакт зь Міколам Абрамчыкам. 11 сакавіка 1951 г. Янка Філістовіч быў прыняты ў склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і прызначаны ўпаўнаважаным прадстаўніком ураду БНР на акупаванай тэрыторыі Беларусі.

У сакавіку 1951 ён узяўся за місію наладжваньня кантакту беларускіх эміграцыйных уладаў з падпольлем на тэрыторыі БССР. Пасля трохмесячнай падрыхтоўкі на базе Каўфбэрэн каля Мюнхена, 9 верасня 1951 г. Філістовіч быў накіраваны ў раён, зь якога паходзіў, у складзе амэрыканскага дэсанту.

Пасьведчаньне Янкі Філістовіча, падпісанае Міколам Абрамчыкам

Праз сваяка Янку Філістовічу ўдалося наладзіць сувязь з партызанскай групай Сяргея Мікуліча, якая складалася з 5 чалавек і дзейнічала на тэрыторыі Ільлянскага раёна з 1949 г. Я. Філістовіч пераняў камандаваньне групай і зрабіў спробу ператварыць яе ў вайскова-палітычную арганізацыю. Увёў дысцыпліну, праводзіў ідэйную і падпольную падрыхтоўку, забараніў рабіць грабяжы і напады на мясцовы актыў.

5 верасьня 1952 г. МГБ БССР правяло апэрацыю з мэтай ліквідацыі групы, але Янку Філістовічу атрымалася ўцячы. Ён меркаваў перайсьці мяжу з Польшчай, але 9 верасня 1952 г. у выніку здрады быў арыштаваны савецкімі карнымі ворганамі.

Судовы працэс над Янкам Філістовічам пачаўся 17 кастрычніка 1953 г. у Менску. Я. Філістовіч быў асуджаны ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі да сьмяротнай кары, якая, як лічыцца, была выкананая пасьля 11 лістапада таго году. Сваякі і паплечнікі Філістовіча былі рэпрэсаваныя.

Дэкрэт аб узнагароджаньні Ордэнам Пагоні, 1950 г.
Дакумэнт аб узнагароджаньні беларускіх вайскоўцаў Ордэнам Пагоні – найвышэйшай узнагародай Беларускай Народнай Рэспублікі. Маёр “Ноч” – знакаміты партызанскі камандэр Міхал Вітушка.

БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ РЭСПУБЛІКА

РАДА БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ РЭСПУБЛІКІ

КАНЦЫЛЯРЫЯ ПРЭЗЫДЭНТА

Гаспода, 7 чэрвеня 1950 г.

Д Э К Р Э Т

У імені Беларускага Народу, Мы, Прэзыдэнт Рады Беларускай Народнай Рэспублікі гэтым пастанаўляем:

I.Узнагарадзіць за выказаны гэроізм у змаганьні з акупантам за Волю Бацькаўшчыны:

1. Маёра НОЧ — Галоўнага Камандзіра беларускіх партызанаў і Камандзіра Усходняе групы — “Ордэнам Пагоні” 1-ае клясы і вайсковаю рангаю гэнэрал-маёра.

2. Усіх Сяброў Галоўнага Штабу партызанаў — “Ордэнам Пагоні 2-ое клясы”.

3. Камандзіра Палескае групы партызанаў надлейт. САХУ — “Ордэнам Пагоні 2-ое клясы”.

4. Камандзіра Налібоцкае групы партызанаў маёра МАЛАНКУ — “Ордэнам Пагоні 2-ое клясы”.

5. Афіцэра сувязі Галоўнага Штабу Партызанаў маёра Дуба — “Ордэнам Пагоні 2-ое клясы”.

6. Камандзіраў спэцыяльных адзьдзелаў СВС і “Чорнага Ката” — “Ордэнамі Пагоні 2-ое клясы”.

II. Усе Камандзіры партызанаў узнагароджаныя “Ордэнамі Пагоні” паклікаюцца ў склад сяброў Рады БНР.

III. Гэнэрал Ноч прызначаецца віцэ-старшынёй Ураду БНР із спэцыяльным заданьнем кіраваць Вызвольным змаганьнем у Бацькаўшчыне.

IV. Віцэ-Старшыні Ураду БНР ген. НОЧ надаецца паўнамоцтва ўзнагароджываць за заслугі ў беларускім партызанскім руху “Ордэнамі Пагоні” усіх 3-х клясаў і павышаць у вайсковые рангі да ступені палкоўніка ўключна.

V. За выказаную вынаходлівасьць, энэргію і гэроізм пры выконываньні цяжкога заданьня Ураду БНР сп. Д. /М/ узнагароджываецца “Ордэнам Пагоні” 2-ое клясы.

Мікола Абрамчык

ПРЭЗЫДЭНТ РАДЫ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ