Міжнародныя стасункі – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

ЗАЯВА РАДЫ БНР АБ РАСЕЙСКІХ ВОЙСКАХ У БЕЛАРУСІ
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі пацьвярджае сваю пазыцыю адносна недапушчальнасьці ўцягваньня Беларусі ў агрэсіўныя вонкавапалітычныя авантуры кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі, у тым ліку і ў эскаляцыю напружанасьці вакол Украіны.

Рада БНР зьвяртае ўвагу лідэраў ЗША, Канады, краінаў ЭЗ і Вялікае Брытаніі, што знаходжаньне расейскіх вайсковых падразьдзяленьняў на тэрыторыі Беларусі супярэчыць яе нацыянальным інтарэсам і зьяўляецца незаконным, паколькі прынятае нелегітымным кіраўніком.

Апошнія заявы Аляксандра Лукашэнкі, датычныя магчымасьці пакінуць расейскія войскі, а таксама прызнаць «ЛНР» і «ДНР», выяўляюць ягоную поўную залежнасьць ад Крамля і ствараюць рэальную пагрозу яшчэ большай дэстабілізацыі ў рэгіёне.

Рада БНР патрабуе неадкладнага вываду ўсіх расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Рада заклікае беларускую дыяспару ва ўсім сьвеце давесьці да парлямэнтаў і ўрадаў, што беларускі народ дзесяцігодзьдзямі пазбаўлены права свабоднага выбару, ня можа і не павінен несьці адказнасьць за дзеяньні ўзурпатара.

Мэмарыял БНР да Парыскай мірнай канфэрэнцыі (1919)
У 1919 і 1920 гг. у Парыжы адбылася мірпная канфэрэнцыя, на якой падводзіліся вынікі Першай сусьветнай вайны і вызначаліся ўмовы пасьляваеннага міжнароднага парадку.

Рада БНР таксама накіравала сваю дэлегацыю на чале з Антонам Луцкевічам для ўдзелу ў канфэрэнцыі з мэтай дасягнуць прызнаньня незалежнасьці Беларусі з боку міжнароднай супольнасьці. Па дарозе ў Парыж дэлегацыя наведала Чэхаславаччыну, дзе была прынятая прэзыдэнтам Томашам Масарыкам. У Парыжы дэлегацыя мела сустрэчу з замежным міністрам расейскага калчакаўскага ўраду Аляксандрам Сазонавым і з польскім прам’ер-міністрам Ігнацыям Янам Падэрэўскім.

Для ўдзельнікаў Парыскай канфэрэнцыі Антонам Луцкевічам і Лявонам Зайцам быў падрыхтаваны мэмарыял, тэкст якога прадстаўляем вашай увазе.

Мэмарыял Беларускага Ўраду
Пану Старшыні Міравой Канфэрэнцыі ў Парыжы

г. Гродна, 22 студзеня 1919 г.

Пад той час, як прынцып самаазначаньня нацыянальнасьцей сьвяткуе пабеду на ўсенькім сьвеці, – дванадцацімільённы Беларускі народ, некалі вольны і незалежны, а пасьля паняволены суседзямі і толькі цяпер паўстаўшый дзеля адбудовы сваёй нацыянальнай культуры і дзяржаўнасьці, стаіць перад пагрозай новага паняволеньня – яшчэ горшага за колішняе, бо яно суліць яму ў дадатку разрыў жывога нацыянальнага арганізму на некалькі часьцін. У гэткі мамэнт ядынае законнае прадстаўніцтва Беларускага народу, Народнае Міністэрства, прызванае да жыцьця народнай воляй, лічыць сваёй павіннасьцю зьвярнуцца да вялікіх дзяржаў, апавесьціўшых прынцып нацыянальнага самаазначаньня, з просьбай аб зашчыту апіраючыся не на сілу аружжа, а на сваё права на жыцьцё і свабоду.

Праз нейкую дзіуную іронію долі культурны сьвет ведае аб рожных дробных і слабых народах і паддзержывае іх дзяржаўнасьць,- але аб дванаццацімільённым Беларускім народзе, бацькаўшчына катарага ў дадатку страшэнна зруйнавана вайной, ня ведае і ня рупіцца ніхто…

Гранічучы на заходзі з Польшчай, на паўночным заходзі з Літвой і Латвіей, на поўначы і ўсходзі з Маскоўшчынай і на паўдня з Украінай, абшар Беларусі, даходзячы 300 000 квадратных кіломэтраў, абнімае быўшыя расейскія губэрні Віленскую, Гродзенскую, Менскую, Вітэбскую, Магілёўскую, палову Смаленскай, часьць Чарнігаўскай і сумежныя паветы Сувальскай, Ковенскай, Курляндзкай і іншых губэрняў.

Згруба гранічная мяжа Беларусі йдзе гэтак: ад Дзьвінску на поўнач ламанай лініей да станцыі пры чыгунцы Корсаўка, адтуль на ўсход да Ржэва на Волзе блізка зусім простай лініей, ад Ржэва граніца йдзе ў паўднёва-заходнім кірунку на Бранск і далей па Дзесьне, адтуль на заход крывой лініей на Грамяч, Ноўгарад-Северск, Гарадню, усьце Прыпяці і далей уздоўж балот Прыпяці (на паўдня ад іх) Буга і Нарэва да Беластоку. Акружаючы з заходу Беласток і Хорошч, якія знаходзяцца на Беларускай зямлі, граніца паднімаецца на поўнач, захоплівае места Аўгустоў і далей ламанай лініей ідзе цераз Друскенікі, Эйшышкі, Новыя Трокі, Мусьнікі, Сьвенцяны – да Дзьвінску. Места Вільня стаіць на Беларускай зямлі, і літоўская граніца акружае яго паўкругам радзіусу 20-60 вёрст. На ўсім паказаным абшары беларусы становяць каля 75% насяленьня, жыды становяць тут каля 12%, а рэшта – палякі, вялікарусы, украінцы, літвіны, татары і інш.

Беларусы вядуць свой род ад старых славянскіх плямёнаў Крывічоў, Дрыгвічоў і інш., каторыя ўжо у IX сталецьці зрабілі пачатак сваёй дзяржаўнасьці. Ад IX да XIII ст. гісторыя Беларусі – гэта час цяжкой барацьбы за незалежнасьць з суседнімі рускімі князьствамі, барацьбы за вольны доступ да Балтыцкага мора, з каторым Беларусь зьвязывалі водныя тарговыя дарогі – Дзьвіна і Нёман. Гэная барацьба прымусіла беларускія плямёны крэпка еднацца паміж сабой і зрабіць хаўрус з Літвой. Ад XIII да другой паловы XVI ст. беларусы разам з літоўскім народам збудавалі магутную дзяржаву, якая найбольш вядома пад імем Вялікага Князьства Літоўскага. Дзякуючы сваей культурнасьці і высокаму разьвіцьцю грамадзкага жыцьця, беларусы здабылі тутака пануючае палажэньне. Беларуская мова сталася дзяржаўнай мовай па ўсенькім В. Князьстве Літоўскім, сталася мовай культурных людзей, пакінуўшы па сабе сьляды ў вечных памятніках – нялічаным множстве актаў дзяржаўных і цывільнага права, у вядомым на ўсю Эўропу зборніку законаў В. Кн. Літоўскага – “Літоўскім Статуце”, які быў напісаны па-беларуску і сьпярша друкаваўся толькі ў гэтай мове. Ужо ў 1518 г. беларусы мелі друкаваную Біблію у роднай мове.

У 1569 г. на сойме ў Любліне Літоўска-Беларускае гаспадарства падпісала акт дзяржаўнае уніі (еднасьці) з Польшчай. Паводлуг Люблінскай умовы злучыліся яны ў адну фэдэрацыю на аснове поўнай роўнасьці: кожная з іх захавала права мець сваю асобную армію, свае законы, фінансы, суды і мясцовае ўпраўленьне, а еднасьць выяўлялася толькі ў супольным сойме.

У канцы XVIII ст. злучаная Беларуска-Літоўска-Польская дзяржава была разьдзелена паміж трох суседак: Аўстрыяй, Прусамі і Расеей. Беларусь была цэлком прылучана да Расеі ў 1793 г. паводлуг умовы, падпісанай у Гародні. Гэная ўмова павінна была забаспечыць Беларусі магчымасьць свабоднага і самабытнага разьвіцьця і тварэньня свёй нацыянальнай культуры. На жаль, яна ня была споўнена: расейская дзяржаўная палітыка пайшла па даразе гвалтаў і нялічанымі агранічэньнямі і рэпрэсіямі: зачыняючы вышэйшыя школы, уціскаючы веру, забараняючы друкаваць кніжкі па-беларуску (у 1865 г.), ужываць народную мову ў школе і цэркві (1839 г.) і т.д.- старалася забіць у беларусаў нацыянальнае пачуцьцё і абярнуць іх у маскалёў. На Беларусь углядаліся, як на некалькі губэрняў, аднастайных з маскоўскімі, якімі упраўлялі маскоўскім абычаем – з тэй толькі рожніцай, што тут не дапускалі ані ценю самаўпраўленьня, заведзенага ў вялікарускіх губэрнях у 1864 г. Толькі наперадодні сусьветнае вайны ў часьці Беларусі было заведзена земскае самаўпраўленьне, а Віленшчына і Гродзеншчына і тагды асталіся бяз яго.

Жывучы ў страшэнна цяжкіх варунках, пазбаўлевыя нацыянальнай школы і цэрквы, беларусы блізка зусім утрацілі сваю інтэлігенцыю. Аднак за ўвесь час маскоўскага панаваньня рабіліся спробы пачаць работу дзеля нацыянальнага адраджэньня беларусаў, робленыя нацыянальна-сьвядомымі сынамі Беларускае зямлі. Спробы гэныя зыходзіліся з мамэнтамі ўзросту дэмакратычнага руху у Расеі і заграніцай: яны станавілі адгалосак Вялікай Францускай Рэвалюцыі, узмацовываліся ў 1830 і 1848 гадох, выяўляліся ў часе паўстаньня 1863 году, разьвіцьця «народнічества» ў Расеі у 1880-х гадох і ўрэшці абярнуліся ў шырокі масавы народны рух у часе рэвалюцыі 1905 г. У зусім кароткі час беларусы стварылі сваю арыгінальную літэратуру, даўшы багата імёнаў слаўных паэтаў, стварылі сваю народную прэсу, много культурна-прасьветных, грамадзкіх і палітычных арганізацый і т.д. Цэнтрам беларускай нацыянальнай работы была адвечная сталіца краю – Вільня. Найвышэйшай праявай беларускай нацыянальнай работы была праца над будоўляй сваёй незалежнай дэмакратычнай нацыянальнай дзяржавы. Яна разьвярнулася ў першыя ж дні рэвалюцыі ў лютым 1917 году. У марцы ў Менску адбыўся людны зьезд беларускіх грамадзскіх працаўнікоў, на якім быў заснованы “Беларускі Нацыянальны Камітэт”. Месца апошняга пасьля заняла “Цэнтральная Рада Беларускіх Арганізацый і Партый”, каторая адгэтуль гуртавала каля сябе і кіравала ўсю беларускую нацыянальную работу. За шэсць месяцаў рэвалюцыі ідэя адраджэньня і палітычнага самаазначаньня Беларусі ўсё ўзмацоўвалася і разьвівалася на чысьленых зьездах, мітынгах і сходках. Пасьля трэйцяе сэсіі “Цэнтральнае Рады Беларускіх Арганізацый і Партый” у кастрыніку 1917 г. ясна выявілася патрэба стварыць дзяржаўнапраўную ўстанову, якая ўзяла-бы ў свае рукі ўласьць, і палажыў аснову Беларускай Народнай Рэспубліцэ. Дзеля гэтага былі скліканы армейскія зьезды на ўсіх франтах: Заходнім у Менску (18-24 кастрычніка), Паўночным у Вітэбску (15-20 лістапада), Румынскім у Одэсі (3-8 сьнежня), Палудзенна-заходнім у Kіеві; два зьезды беларусаў-бежанцаў у Маскве і адзін у Менску; зьезды вучыцялёў і розных грамадзкіх арганізацый у Смаленску, Вітэбску, Полацку і іншых местох. Рэзультатам гэтых зьездаў было заснаваньне “Вялікай Беларускай Рады” і “Беларускай Цэнтральнай Вайсковай Рады”, а такжа скліканьне ўсебеларускага Зьезду з устаноўчымі функцыямі ў Менску 18 сьнежня 1917 году.

Усебеларускі Зьезд быў найбольш поўным і сур’ёзным выяўленьнем волі Беларускага народу, раўнуючы да такага-ж выяўленьня волі другімі народамі быўшае Расеі. На зьезд прыехалі дэпутаты ад валасных (сялянскіх) земств, і камітэтаў з усяе этнаграфічнае Беларусі, ад павятовых і губэрнскіх земств, мястовых самаўпраўленьняў, работніцкіх арганізацый, ваенных з усіх фронтаў і тылу арміі, бежанскіх саюзаў і камітэтаў, коопэратываў, прафэсіянальных і іншых саюзаў Беларусі, усіх палітычных партый, – разам 1167 дэпутатаў с правам пастанаўляючага голасу і 705 дарадчага. Зьезд, выяўляючы сувэрэнную волю Беларускага народу, пастановай 31 сьнежня 1917 года ўстанавіў рэспубліканскі дэмакратычны лад у этнаграфічных межах Беларускае зямлі і выбраў найвышэйшую уладу Беларусі: Раду Ўсебеларускага зьезду, якая у свой чарод пасьля аддала спаўняючую ўласьць у старонцы Радзе Народных Міністраў. Пасьля прыняцьця гэтых пастаноў прадстаўнікі большэвіцкай уласьці у Менску, карыстаючы з таго, што пад той час тамака ня было беларускага войска, аружнай сілай разагналі Зьезд. Нягледзячы на гэта, Рада прыступіла да выпаўненьня узложаных на яе абавязкаў і, паміж іншым, паслала дэлегатаў ад Беларусі на мірныя перагаворы ў Бярэсьце, куды яны афіцыяльна дапушчаны ня былі.

Лінія ваеннага фронту, якая устанавілася на ўсходзі ў верасьні 1915 году, разьдзяліла Беларусь на дзьве часьці. Пры гэтым у межах окупацыі апынулася ўся Гродзеншчына, вялікшая частка Віленшчыны і невялікі кусочак Меншчыны. Тут Беларускі рух выявіўся перш за ўсё у шырокай культурнай рабоці, ладзючы сець беларускіх народных школ замест эвакуіраваных расейскіх, адкрываючы вучыцельскія сэмінарыі, друкуючы беларускія кніжкі для навукі ў школах, арганізовываючы беларускія культурныя ўстановы і таварыствы. Разам з тым, нягледзячы на суровыя забароны нямецкае ўласьці, разьвівалася і беларуская палітычная работа, на якой зыходзіліся дэмакратычныя групы ўсіх нацыянальнасьцей краю, – галоўным чынам у старым гістарычным цэнтры краю – Вільні. 25-26 студзеня 1918 году беларусам зь вялікім трудом удалося склікаць у Вільні нацыянальную канфэрэнцыю, на якой былі прадстаўнікі акупіраванай у 1915 гаду часьці Беларусі (Віленшчыны, Гродзеншчыны і часьці Меншчыны). Канфэрэнцыя высказалася за адбудову незалежнай фэдэрацыйнай Беларуска-Літоўскай дзяржавы, аб’яднанай зь незалежнай Латвіей, прызываючы да еднасьці і заакопную усходнюю Беларусь, аб долі і палажэньні каторай нямецкія ўласьці не прапускалі ў Вільню ніякіх вестак. Конфэрэнцыя выбрала такжа найвышэйшую беларускую нацыянальную ўстанову для зямель старой нямецкай акупацыі – Беларускую Раду, каторай наказала супольна зь літоўскім нацыянальным прадстаўніцтвам і нацыянальнымі меншасьцямі падгатаваць скліканьне ўстаноўчага сойму.

Гэтак у абедзьвюх часьцях разрэзанай ваенным фронтам Беларусі адначасна разьвівалася і ўзмацовывалася ідэя стварэньня незалежнае дзяржавы. А пад той жа час нямецкія прадстаўнікі ўмаўляліся у Бярэсьці з прадстаўнікамі расейскага савецкага ўраду аб паняволеньні і разьдзелі паміж ваюючымі старонкамі абрабаванай і зруйнаванай вайной Беларускай зямлі…

Паводлуг Берасьцейскае ўмовы Беларусь, катарая мае доступ да мора глаўным чынам цераз Лібаўскі порт, бо з ім яна ад вякоў зьвязана сыстэмай дарог, аказалася зусім адрэзанай ад марскога ўзьбярэжжа, што павінна было ў самой аснове забіць яе самабытнае эканаміцкае жыцьцё, аддаўшы Беларусь у поўную эканаміцкую залежнасьць ад Вялікарасеі. Яшчэ раней умова, зробленая паміж Нямеччынай і Ўкраінай, аддала апошняй дзесяць беларускіх палудзенных паветаў (Магілёўскай, Чарнігаўскай, Менскай і Градзенекай губэрній). Калі ж нямецкая акупацыя пасунупася далей на ўсход, дык і Ўсходняя Беларусь аказалася яшчэ раз разрэзанай, бо ўсходнія акраіны яе асталіся у руках Расеі, а цэнтральнай часьці яе было суджана карміць вялізарную нямецкую армію, якая вывозіла з занятых зямель усё, што мела якую-колечы цану, – агулам на многа мільёнаў рублёў.

Заняцьце нямецкім войскам Менску, дзе знаходзіліся цэнтральная установа беларускай дзяржаўнай уласьці, прыняўшай пад той час імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, дало магчымасьць беларусам старой і новай акупацыі зыйсьціся разам і згаварыцца пасьля трохгадовага перарыву ўсялякіх зносін. У канцы марца 1918 году ў Менск прыехала дэлегацыя Беларускае Рады зь Вільні, якая і прыняла ўчасьце ў гістарычным засяданьні Рады Рэспублікі 24-25 марца. Рэзультатам злучэньня прадстаўніцтва ўсходняй і заходняй Беларусі было апавешчаньне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі і выданьне акту, у каторым паміж іншым гаварылася:

“Мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці, якое гвалтам накінулі расейскія цары на наш вольны і незалежны край.

Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнай і вольнай дзяржавай. Самі народы Беларусі у асобе свайго устаноўчага Сойму пастановяць аб будучых дзяржаўных зьвязях Беларусі.

На моцы гэтага трацяць сілу усе старыя дзяржаўныя зьвязі, якія далі магчымасьць чужому ўраду падпісаць і за Беларусь трактат у Бярэсьці, што забівае на сьмерць Беларускі народ, дзелючы зямлю яго на часткі. На моцы гэтага ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі мае ўвайсьці у адносіны з зацікаўленымі старонамі, прапануючы ім перагледзіць тую часьціну Берасьцейскага трактату, якая датычыць Беларусі, і падпісаць міравую ўмову з усімі ваяваўшымі дзяржавамі.

Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі, дзе жыве і мае лічэбную перавагу Беларускі народ, а ласьне: Магілёўшчыну, беларускія часьці Меншчыны, Гродзеншчыны, (з Горадняй, Беластокам і інш.), Віленшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны і сумежныя часьці суседніх губэрній, засялёныя беларусамі.

Беларуская Народная Рэспубліка пацьверджывае ўсе тыя правы і вольнасьці грамадзян і народа ў Беларусі, якія абвешчаны Устаўной Граматай ад 9 сакавіка 1918 году.

Абвяшчаючы аб незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Рада яе пакладае свае надзеі на тое, што ўсе любячыя волю народы дапамогуць Беларускаму народу
ў поўнай меры зьдзейсьніць яго палітычна-дзяржаўныя ідэалы”.

Гэты акт быў разасланы ўрадам усіх вялікіх дзяржаў; аднак варункі, у якіх прыходзілася жыць беларусам пад нямецкай акупацыяй, не даюць пэўнасьці, што ён дайшоў да ўсіх. Справа ў тым, што акупанты ў адносінах да беларускага дзяржаўнага будаўніцтва занялі ад першых дзён акупацыі зусім варожае становішча. Пасьля ўваходу да Менску акупацыйныя ўласьці аружнай сілай захапілі беларускія дзяржаўныя грошы і гэтыя грошы назад не вярнулі. Калі ж акт 25 марца быў пададзен нямецкаму ураду, апошні ў афіцыяльным адказе заявіў, што, згодна з Берасьцейскай умовай, пытаньне аб Беларусі ён лічыць унутранай справай Расеі і радзіць беларускаму ўраду дайсьці ўгоды з большэвіцкім урадам. Сваю ляяльнасьць у адносінах да савецкага ўраду Расеі нямецкі урад давёў да таго, што за 9 месяцаў акупацыі зусім не даваў беларускаму ўраду арганізовываць край, не дапускаючы свабоды руху, не даючы карыстацца поштай, тэлеграфам, тэлефонамі і т.д., арыштовываючы камісараў, якія памыкаліся арганізовываць народныя беларускія аружныя сілы. Усё упраўленьне Беларусьсю аставалася у нямецкіх руках. Калі ж нямецкія войскі былі прымушаны пакінуць Беларусь, яны ня толькі адмовіліся аддаць цывільнае ўпраўленьне краем у рукі краёвых арганізацый, але і не дапусьцілі арганізацыі краёвай міліцыі дзеля абароны народу ад анархіі, нямінучай у мамэнт адходу акупантаў пры поўнай неарганізованасьці насяленьня.

Тое, што было зроблена немцамі ў Усходняй Беларусі і ў Менску, паўтарылася і ў заходняй часьці яе – за лініяй старога фронту. Немцы і тут не далі арганізаваць беларускіх аружных сіл – апоры ўсялякае ўласьці. А ў тым жа самым часе яны падгатаўлялі захват беларускіх зямель з Вільняй, Горадняй, Беластокам суседняй Польшчай: зусім адкрыта, бяз ніякіх перашкод з нямецкага боку, арганізовываліся і зброіліся па ўсім краю польскія легіоны, замяніўшыя нямецкую акупацыю і тэрорызуючыя тутэйшае насяленьне.

Наагул, з боку Польшчы беларусам грозіць самая сур’ёзная небясьпека. Справа ў тым, што “вышэйшыя” станы ў Беларусі – паны земляўласьнікі і мястовая буржуазія – даўно зусім спольшчаны. Вось, гэныя элементы, здрадзіўшыя свой народ, карыстаючы з паддзержкі пераважнай часьці каталіцкага духавенства, усемі сіламі стараюцца прылучыць Беларусь да Польшчы. Дзеля гэтага, не саромячыся нават духаўнага гвалту ў касьцёлі, яны стараюцца спольшчыць беларускіх сялян, – глаўным чынам беларусаў-каталікоў, чысло каторых даходзіць больш чым 2 мільёнаў. Каталіцкі касьцёл у Беларусі аб’яўлены польскім нацыянальным касьцёлам, а ўсе каталікі – палякамі. Каталіцкае духавенства прамаўляе да народу з амбоны бадай выключна па-польску. Ксяндзы адмаўляюцца спавядаць і вучыць беларускіх дзяцей асноў веры ў іх роднай мове беларускай. Яны грозяць касьцёльнымі карамі бацьком, дзеці каторых будуць вучыцца ў беларускіх школах. Такая работа йдзе глаўным чынам у заходняй Беларусі, гдзе каталікоў больш, асабліва ж па мястох – у Вільні, Горадні, Беластоку і інш. Даводзячы сваіх правоў на захаднюю Беларусь, палякі пазываюцца на статыстыку, каторая рабілася пад той час, калі вялікшая частка беларускага праваслаўнага насяленьня гродзеншчыны і віленшчыны лікам больш за мільён душ знаходзілася ў цэнтральнай Расеі, куды яе былі гвалтам высялялі пры адходзе расейскіх войск у 1915 гаду, а астаўшыяся на месцы беларусы-каталікі пераварачываліся ксяндзамі ў палякоў.

Гэткае палажэньне злажылася для Беларусі і Беларускага народу за час нямецкай акупацыі. Край зусім неарганізаваны. Мясцовыя сілы, прынімаўшыя чыннае ўчасьце ў дзяржаўным будаўніцтве, былі прымушаны пакінуць родныкрай з прычыны прыходу большэвікоў. Культурна-нацыянальнае жыцьцё зруйнована. А прыход большэвіцкае ўласьці, чужой для беларуса ў і па нацыянальнасьці, і па духу, суліць новую руіну, эканаміцкі развал і голад…

3 прычыны незалежных ад яго акалічнасьцей Беларускі народ ня меў магчымасьці аружнай сілай абараніць сваю незалежнасьць. Дзеля гэтага беларусы ўсе свае надзеі ўскладаюць не на сілу, а на свае права і зварочываюцца да Мірнай Конфэрэнцыі, заклікаючы яе паддзяржаць зусім законнае жаданьне Беларускага народу здабыць дзяржаўную незалежнасьць.

Нават Савецкі Урад быў прымушаны аб’явіць незалежнасьць Беларусі пасьля яе заняцьця: маніфэстам з 1 студзеня 1919 году, выданым савецкай уладай, Беларусь аб’яўлена незалежнай Савецкай Рэспублікай у фэдэрацыйнай сувязі з Савецкай Расеей. Аднак, аднабокая разьвязка пытаньня аб прымусовасьці фэдэрацыі Беларусі з Расейскай Савецкай Рэспублікай і завядзеньне ў межах Беларускай Народнай Рэспублікі савецкай сыстэмы ўпраўленьня па прыказу з Масквы раўназнаны нарушэньню сувэрэнных правоў Беларускага народу. Справа аб долі дванадцацімільённага Беларускага народу, зусім ясна выявіўшага сваё жаданьне незалежнасьці, ня можа быць аддадзена на разьвязку Маскоўскаму ураду, ня можа лічыцца ўнутранай справай Расеі. Дзеля забясьпечаньня Беларускаму народу незалежнасьці патрэбны міжнародныя гарантыі. 3 гэтае прычыны Беларускі ўрад у асобе Рады Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі просіць разьвязаць на Мірнай Канфэрэнцыі беларускае пытаньне ва ўсёй яго шырыні і даць Беларускаму народу помач у яго дзяржаўным будаўніцтве ў этнаграфічна-гістарычных межах, а такжа дапусьціць на Канфэрэнцыю дэлегатаў Беларускай Народнай Рэспублікі дзеля абароны інтарэсаў Беларускага народу і дачы патрэбных інфармацый.

Старшыня Рады Міністраў і Міністэр Загранічных Спраў Ант. Луцкевіч

Дзяржаўны Пісар Лявон Заяц

Паводле: Знешняя палітыка Беларусі: Зборнік дакументаў і матэрыялаў. Т.1 (1917-1922 гг.) (Пастаянная камісія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржауны універсітэт, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы). Мн.: БелНДІДАС, 1997

«Адносіны паміж Германіяй і Беларуссю ў 1916–1925 гг.»: В. Голубеў і Л. Баршчэўскі пра новую кнігу нямецкіх даследчыкаў
Адзначана чарговая, 102-я, гадавіна абвяшчэння ў Мінску незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У сувязі з гэтым мы, колішнія дэпутаты беларускага парламента, якія бралі непасрэдны ўдзел у стварэнні незалежнай Рэспублікі Беларусь на пачатку 1990-х гадоў, хацелі б падзяліцца з чытачамі «Народнай Волі» інфармацыяй пра кнігу нямецкіх даследчыкаў Матыяса Дорнфельта і Энрыка Зеевальда з Берлінскага свабоднага ўніверсітэта. Іх праца пад назвай «Адносіны паміж Германіяй і Беларуссю ў 1916–1925 гг.», якая зусім нядаўна выйшла ў Германіі і была прэзентавана на традыцыйным Мінскім форуме ў снежні 2019 года, шмат у чым па-новаму дазваляе адказаць на многія пытанні. Можна толькі падзякаваць нямецкім гісторыкам за тое, што яны выявілі дакументы, звязаныя з Беларуссю, у розных фондах Палітычнага архіва Федэральнага МЗС і Федэральнага архіва ў Берліне, а таксама ў Фондзе Конрада Адэнаўэра, які падтрымаў такі неабходны для вывучэння нашай найноўшай гісторыі праект.

Нямецкія даследчыкі адзначаюць, што самыя першыя апублікаваныя нататкі пра Беларусь непасрэдна звязаны з падзеямі Першай сусветнай вайны. Вядома, што ў жніўні 1915 года пачалося нямецкае наступленне ў напрамку Коўна−Вільня, а ў верасні нямецкая армія прарвала фронт у раёне Свянцян і дайшла да Смалявічаў (Свянцянскі прарыў). Крыху пазней лінія фронту знаходзілася ў раёне гарадоў Дзвінск− Паставы−Баранавічы–Пінск і працяглы час далей не прасоўвалася. Нямецкія салдаты і афіцэры так або іначай мусілі цікавіцца жыццём мясцовага насельніцтва. І ў прыфрантавым друку, і ў газетах, што выдаваліся на тэрыторыі самой Германскай імперыі, усё часцей з’яўляліся артыкулы і нават фотаздымкі, з якіх можна было скласці пэўнае ўяўленне пра жыццё людзей на акупаваных тэрыторыях. Як пакрэсліваюць аўтары кнігі «Адносіны паміж Германіяй і Беларуссю ў 1916– 1925 гг.», акупанты-немцы часоў Першай сусветнай вайны не былі нацыстамі і не хварэлі на расавыя забабоны. Беларусы ім былі ў пэўнай меры цікавыя не толькі з палітычнага пункту гледжання, але і як малавядомы дагэтуль славянскі народ.

Неабходна заўважыць, што на акупаванай тэрыторыі Заходняй Беларусі нямецкае камандаванне рабіла пэўныя крокі па падтрымцы беларускага нацыянальнага руху. Вядома, у гэтай палітыцы Германія зыходзіла не з памкненняў беларусаў як народа, а са сваіх геапалітычных інтарэсаў − нямецкі ўрад імкнуўся паменшыць польскі і расійскі ўплыў на гэтых тэрыторыях за кошт падтрымкі адукацыі і культуры іншых нацыянальнасцяў, у першую чаргу беларусаў. Так, у адпаведнасці з распараджэннем генерал- фельдмаршала Паўля фон Гіндэнбурга ад 16 студзеня 1916 года на акупаванай тэрыторыі абмяжоўвалася навучанне па-руску і ўводзілася абавязковае навучанне дзяцей на роднай мове. У выніку на тэрыторыі Заходняй Беларусі на працягу вельмі кароткага часу было адчынена каля 300 беларускіх школ, з’явіліся газеты і часопісы на беларускай мове, пачалі стварацца разнастайныя нацыянальныя арганізацыі, у першую чаргу культурніцкага напрамку.

Падзенне царскага рэжыму, а потым і Часовага ўраду ў Расіі, прыход да ўлады там бальшавікоў, як вядома, былі адзначаны прыняццем апошнімі Дэкрэта аб міры і Дэкларацыі правоў народаў Расіі. На гэтым фоне адбываліся перамовы ў беларускім Брэсце аб заключэнні міру на Усходнім фронце Германскай імперыі.

У сваёй кнізе Матыяс Дорнфельт і Энрыка Зеевальд цытуюць дакументы, якія выкрываюць двурушную палітыку ўрада Леніна–Троцкага ў гэтым пытанні. Справа дайшла да таго, што 12 студзеня 1918 года кіраўнік германскай дэлегацыі на брэсцкіх перамовах генерал-маёр Макс фон Гофман наўпрост абвінаваціў бальшавіцкае кіраўніцтва ў тым, што ім у канцы снежня 1917 года быў разагнаны кангрэс у Мінску, які збіраўся дамагчыся права самавызначэння для беларускага народа. «Вось як выглядае на практыцы ажыццяўленне права на самавызначэнне народаў [бальшавіцкім] урадам… Для нас відавочна, што народы акупаваных тэрыторый выразна і адназначна выказалі ўжо свае памкненні аддзяліцца ад Расіі». Кайзер Вільгельм ІІ у канцы тэлеграмы з пратаколам гэтага пасяджэння напісаў сваёй рукою: «Гофман выказаўся вельмі слушна і бліскуча! Так ёсць, і, у адпаведнасці з маімі загадамі, так яно і застанецца! Бальшавікі мусяць замірыцца з гэтым».

Тым не менш, як мы ведаем, у пачатку сакавіка 1918 года Брэсцкі мір быў заключаны на вельмі нявыгадных для беларусаў умовах, што, сярод іншага, вымусіла іх ужо напрыканцы таго самага месяца абвясціць незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

У дачыненні да БНР аўтары кнігі, пра якую ідзе гаворка, адзначаюць наступнае (цытаты мы падаём у нашым перакладзе):

«Дзяржаўнага ўтварэння, сфарміраванага ў Мінску ў лютым 1918 года, да акупацыі горада нямецкімі войскамі, Германія не прызнала, але ж паважала ягоныя ўстановы. Ні ў газетах імперскай адміністрацыі, ні ў іншых сродках масавай інфармацыі, ні ў пратаколах перамоў паміж ваеннай адміністрацыяй Мінска і мясцовымі палітыкамі няма пагардлівых або зняважлівых выразаў наконт Беларусі.

Адмова ў прызнанні мела ваенныя і палітычныя прычыны: акупаванай часткай тэрыторыі Германія разменьвацца не збіралася, а іншая частка Беларусі разглядалася нямецкім кіраўніцтвам як унутраная расійская праблема.

Беларускія прадстаўнікі занадта позна прыбылі на мірныя перамовы ў Брэст-Літоўск. Цэнтральныя дзяржавы і Савецкая Расія дамовіліся пра замацаванне ў мірнай дамове лініі размежавання інтарэсаў, што падзяляла Беларусь, беларускае кіраўніцтва выступіла супраць гэтых палажэнняў дамовы…»

І сапраўды, найбольш цікавымі матэрыяламі з гэтай кнігі з’яўляюцца невядомыя раней дакументы, якія датычацца гісторыі БНР, барацьбы за дзяржаўную незалежнасць Беларусі і ў шэрагу выпадкаў дазваляюць зусім інакш паглядзець на пэўныя падзеі і дзеянні тагачасных палітыкаў. Хто толькі дагэтуль не паленаваўся выказацца наконт тэлеграмы, нібыта атрыманай германскім кайзерам Вільгельмам ІІ ад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў красавіку 1918 года! Некаторыя аўтары нават пішуць, што частка дзеячаў БНР называла той дакумент «ганебным», а гэта прывяло да расколу ў шэрагах самой Рады. Больш за тое, сам факт быццам бы накіравання «тэлеграмы Рады кайзеру» ўжо сто гадоў як выкарыстоўваецца камуністычнымі і посткамуністычнымі палітыкамі ды гісторыкамі найперш у Маскве і Мінску, каб зганьбіць усю дзейнасць кіраўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі. Дакументы і факты, якія выразна сведчаць пра шчыльнае супрацоўніцтва саміх расійскіх бальшавікоў з кайзераўскім урадам, пры гэтым, як правіла, сціпла замоўчваюцца…

Ніхто, аднак, і нідзе па-сур’ёзнаму не ставіў пытанне, а ці атрымліваў гэты дакумент сам германскі кайзер і, самае галоўнае, ці мела гэтая тэлеграма хоць нейкія рэальныя наступствы для ўзаемадачыненняў германскіх (на той час – акупацыйных) і беларускіх улад у той час і пазней?

Звернемся да кнігі Матыяса Дорнфельта і Энрыка Зеевальда. Вось што мы можам там прачытаць:

«26 красавіка 1918 года Раман Скірмунт, Язэп Варонка і Антон Аўсянік перадалі Галоўнаму камандаванню 3-га рэзервовага корпусу [германскай арміі] тэлеграму, адрасаваную Вільгельму ІІ. Перадаючы дакумент, Скірмунт адзначыў: «Здаўна памкненнем беларусаў было абараніць сябе ад польскіх злоўжыванняў і расійскага дамінавання. Толькі цяпер падзеі разгортваюцца так, што нарэшце ўзнікае магчымасць свабоднага развіцця Беларусі. Маючы недастаткова сіл, каб перад абліччам двух варожых суседзяў – Польшчы і Расіі – свабодна развівацца палітычна і эканамічна, Беларусь шукае падтрымкі і абароны ў Германіі. Гэтае рашэнне, якое ўвасоблена ў тэксце тэлеграмы, паўстала ў выніку агульнага паразумення ўсіх беларускіх палітычных напрамкаў – ад памяркоўных да сацыялістычных. Такім чынам, яно ўяўляе сабою агульнае рашэнне без адрознення партыйных адценняў. Кожнай групоўцы ўнутры беларускай Рады было дадзена багата часу, каб самым грунтоўным чынам абмеркаваць гэтае рашэнне. Таму гэтую тэлеграму трэба разглядаць як волевыяўленне ўсяго беларускага боку, які абапіраецца на масу гарадскога і вясковага насельніцтва…»

Беларускай дэлегацыі падчас перадачы тэлеграмы быў дадзены адказ, што дакумент будзе перададзены службовым шляхам. Адначасова ёй было ўказана на патрабаванні цэнзуры – з мэтай не дапусціць публікацыі дакумента. Генерал Эрых Людэндорф [на той час намеснік начальніка Палявога генеральнага штаба германскіх войскаў. – В.Г., Л.Б.] тэлеграфаваў пра тое, што адбылося, у імперскае Міністэрства замежных спраў, зрабіўшы заўвагу, што беларускі рух не збіраецца прызнаваць мяжу, вызначаную Брэсцкай дамовай. Таму, на думку Людэндорфа, яго дзейнасць на захад ад вызначанай лініі «не можа дапускацца», а што да тэрыторыі на ўсход ад вышэйзгаданай лініі, то гэтая дзейнасць, маўляў, з’яўляецца ўнутранай справай Расіі, хоць і там яна «можа толькі памножыць існуючы хаос». «У сувязі з гэтым, – працягваў Людэндорф, – лічу мэтазгодным адхіліць спробы далейшых перамоў і не прадпрымаць захадаў наконт перадачы дакумента Яго імператарскай вялікасці кайзеру».

У гэтай справе ён прасіў бы Міністэрства замежных спраў выказаць сваю пазіцыю. Там гэтую справу ацэньвалі падобным чынам. Брэсцкая мірная дамова, маўляў, перашкаджае нямецкаму ўраду прыхільна паставіцца да жаданняў беларусаў. «Яны мусілі б спачатку звярнуцца да расійскага ўрада і дамагчыся ад яго сваёй незалежнасці і аддзялення ад Расіі».

З прыведзенай цытаты вынікае, па-першае, тое, што кайзер Германскай імперыі Вільгельм ІІ тэлеграмы ад Рады БНР ніколі не атрымліваў; па-другое, што нямецкае знешнепалітычнае ведамства мела на той час занадта шчыльныя кантакты з савецкім урадам у Маскве, каб пайсці насуперак жаданням хітрых бальшавіцкіх лідараў, найперш Леніна і Троцкага.

Але сітуацыя на фронце ў 1918 годзе, як і агульная палітычная сітуацыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў першай палове 1918 года, імкліва развівалася. З часам пазіцыя будучага прагітлераўскага путчыста, генерала пяхоты Людэндорфа па розных палітычных пытаннях пачынала ўсё больш разыходзіцца з пазіцыяй яго непасрэднага шэфа, начальніка Палявога генеральнага штаба фельдмаршала Гіндэнбурга. На баку апошняга быў генерал пяхоты Эрых фон Фалькенгайн, камандуючы 10-й германскай арміяй, якая тады і акупавала большую частку Беларусі і Літвы. 13 мая 1918 года ён разам з галоўнакамандуючым усімі нямецкімі сіламі на ўсходзе прынцам Людвігам прымаў парад нямецкіх войскаў на Пляцы Волі (былой Саборнай плошчы) у Мінску, а потым прысутнічаў на набажэнстве ў рымска-каталіцкім кафедральным саборы.

А ўжо 27 мая таго самага года Фалькенгайн у сваёй мінскай рэзідэнцыі прыняў дэлегацыю Народнага сакратарыята БНР у складзе яго старшыні і сакратара замежных спраў Язэпа Варонкі, сакратара народнай гаспадаркі Івана Серады, намесніка народнага сакратара ўнутраных спраў Антона Аўсяніка і дэлегата Рады Паўла Алексюка.

Прыкметна, што захаваны ў архіве германскага знешнепалітычнага ведамства дакумент пра гэтую сустрэчу мае назву «Пратакол аб прыёме беларускага Народнага сакратарыята генералам фон Фалькенгайнам», а сам змест дакумента сведчыць, што нямецкі генерал і кіраўнікі Беларускай Народнай Рэспублікі абмяркоўвалі самыя надзённыя пытанні ажыццяўлення ўлады на той частцы тэрыторыі Беларусі, што не была акупавана бальшавікамі.

Цытуем далей вытрымкі з названага пратакола:

«Генерал фон Фалькенгайн выступіў перад запрошанымі прадстаўнікамі беларускага найвышэйшага органа з прамовай, у якой ён адзначыў прыхільнае стаўленне германскага ўрада да адраджэння Беларусі. Ён заўважыў, што тыя непаразуменні, якія ўзніклі, былі вынікам таго, што дагэтуль не існавала сяброўскіх узаемаадносінаў паміж германскімі вайсковымі ўладамі і беларускімі арганізацыямі [вылучана намі. – В.Г., Л.Б.], і выказаў жаданне як найхутчэй усталяваць шчыльны кантакт з беларускімі найвышэйшымі ўладамі, мэтай якога павінны стаць культурны рост і прагрэс поспехаў Народнага сакратарыята і Рады. Германскі ўрад возьме пад увагу волю Народнага сакратарыята і Рады, якая прынясе Беларусі жаданыя пазітыўныя змены ў блізкай будучыні.

Язэп Варонка падзякаваў генералу за прыхільнае стаўленне што да пабудовы беларускай дзяржаўнасці і дадаў: «У былой Расіі мы, беларусы, былі самай занядбанай, самай апошняй нацыяй. Ніводзін з расійскіх урадаў ніколі не прызнаваў права беларускага народа на самавызначэнне, і толькі звяржэнне старога рэжыму ў Расіі і ўсталяванне адносін паміж нямецкімі ўладамі і найвышэйшымі беларускімі органамі даюць беларускаму руху магчымасць завяршыць стварэнне канкрэтных формаў дзяржаўнасці… Час усталявання кантакту прамінае, мы ўваходзім у перыяд канструктыўнага супрацоўніцтва. Мы дзякуем вам і чакаем вашага спрыяння ў тым, каб прывесці ў жыццё ідэю нашай дзяржаўнасці».

Эрых фон Фалькенгайм таксама падзякаваў Язэпу Варонку і выказаў прыхільнасць да яго пажаданняў. Потым генерал распытаў дэлегацыю пра паходжанне прадстаўнікоў Народнага сакратарыята. Ён пацікавіўся складам Рады і лёсам удзельнікаў Усебеларускага з’езда… Заканчэнне сустрэчы адбывалася ў вельмі сяброўскай атмасферы: гаворка ішла аб прыгажосці Беларусі, барысаўскіх і бабруйскіх лясоў, падобных да якіх у Нямеччыне няма, а таксама пра магчымасці аднаўлення апусцелых тэрыторый. Прыём доўжыўся дзве гадзіны і закончыўся ў 13.00. У ім прыняў удзел таксама начальнік штаба галоўнакамандуючага [Макс Штапф. – В.Г., Л.Б.]. Ён запрасіў пасля гэтага прадстаўнікоў Народнага сакратарыята на службовую размову да сябе ў кабінет, каб абмеркаваць дэталі супрацоўніцтва, планы Народнага сакратарыята і Рады, стасункі паміж Народным сакратарыятам і Саветам народных камісараў у Маскве і інш. /…/.

21 чэрвеня 1918 года Макс Штапф і Язэп Варонка мелі двухгадзінную размову па актуальных тэмах. Першым пунктам стала арганізацыя выезду спецыяльнай місіі Народнага сакратарыята ў Маскву з мэтай паведаміць Савету народных камісараў Расіі пра незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі і яе аддзяленне ад Расіі ды перадаць Саўнаркаму адпаведнае абгрунтаванне».

Такім чынам, найвышэйшыя прадстаўнікі нямецкага ваеннага камандавання ў Мінску, па-першае, засведчылі, што прыязных і шчыльных кантактаў паміж гэтым камандаваннем і ўладамі БНР на той момант (27 мая 1918 года) не існавала, а па-другое, яны ўрэшце пачалі разглядаць Народны сакратарыят БНР як «найвышэйшы беларускі орган», а гэта значыць, дэ-факта прызналі эфектыўнасць і значнасць яго дзейнасці на тэрыторыі Беларусі, не занятай бальшавіцкімі войскамі. Па-трэцяе – і гэта, напэўна, самае важнае, нямецкае камандаванне, якое спасылалася на свой урад, адназначна прызнала як мінімум права Рады БНР і Народнага сакратарыята дамагацца ад Масквы прызнання незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі!

Сказанае пераканаўча сведчыць пра тое, што нямецкае камандаванне, ацаніўшы тагачасныя рэаліі, прызнала і даволі высока ацэньвала пазітыўную ролю кіраўніцтва БНР найперш у палітычным жыцці краіны. Акрамя таго, невядомыя раней дакументы з Палітычнага ведамства МЗС Германіі дазваляюць сцвярджаць пра больш значнае адзінства ў шэрагах кіраўніцтва БНР у разуменні польскай і расійскай пагрозы ў справе стварэння беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці і выяўляюць цвёрдую пазіцыю апошняга адносна дасягнення рэальнай незалежнасці Беларусі.

Чаму ж місія Народнага сакратарыята ў Маскве тады не адбылася? Адназначнага адказу на гэтае пытанне няма, хоць у кнізе Матыяса Дорнфельта і Энрыка Зеевальда мы можам знайсці пэўныя тлумачэнні. Найперш гэтаму выразна перашкаджала пазіцыя ключавой асобы ў Міністэрстве замежных спраў тагачаснай Германіі, статс-сакратара Рыхарда фон Кюльмана:

«…Кюльман хацеў умацоўваць зафіксаваныя дамоўныя адносіны з Расіяй. Таму ён выступаў супраць аслаблення бальшавіцкага рэжыму і не падтрымліваў ніякіх сепаратысцкіх памкненняў. Выступаючы ў рэйхстагу 24 чэрвеня 1918 года, ён сказаў літаральна наступнае: «Імперскі ўрад ад самага пачатку стаяў на той пазіцыі, што ў высокай ступені пажаданым ёсць тое, каб перад тым, як канчаткова прызнаць на дыпламатычным узроўні дзяржаўныя ўтварэнні, што адлучыліся ад цела былой Расійскай імперыі, дэталёва і падрабязна абмяркоўваць з савецкім урадам у Маскве, ці магло б быць, а калі магло б – то пры якіх акалічнасцях дапушчана прызнанне такіх дзяржаўных новаўтварэнняў».

А ўжо 3 ліпеня 1918 года паўнамоцны прадстаўнік Саветаў у Германіі Адольф Ёфэ тэлеграфаваў у Галоўную кватэру германскага галоўнакамандуючага з паведамленнем, што савецкі ўрад пагаджаецца на самастойнасць Эстляндыі і Ліфляндыі, але ў якасці кампенсацыі ён чакае саступак у Беларусі і Данбасе. На што Рыхард фон Кюльман у сваёй запісцы зазначыў: «Да Беларусі мы не маем неспасрэднага інтарэсу, як і …да Кубані ды земляў данскіх казакоў».

У выніку палажэнне пра тое, што «Германія не будзе ніякім чынам умешвацца ў справы ўзаемаадносін Расійскай імперыі [так стаіць у тэксце. – В.Г., Л.Б.] і яе часткамі-рэгіёнамі… і ніякім чынам не будзе падтрымліваць іх» было зафіксавана ў артыкуле 3 «Расійска-нямецкага дадатковага пагаднення да мірнай дамовы», сакрэтнага дадатку да Брэсцкага міру, які быў падпісаны прадстаўнікамі кайзераўскага і ленінскага ўрадаў 27 жніўня 1918 года ў Берліне. За гэтую згоду ахвяраваць нацыянальнымі інтарэсамі Беларусі і іншых цяпер суверэнных частак былой Расійскай імперыі нямецкі ўрад павінен быў атрымаць ад савецкага 6 мільярдаў марак «кампенсацыі». Як пішуць нямецкія даследчыкі ў сваёй кнізе, «першыя два вагоны з золатам былі перададзены немцам на станцыі Орша дакладна паводле вызначанага графіка» адразу ж пасля ратыфікацыі сакрэтнага пратакола 6 верасня 1918 года. Тады ж пачаўся адвод германскіх войскаў з вялікай часткі беларускіх тэрыторый.

Як сведчаць дакументы, нямецкія дыпламаты неабачліва разлічвалі, што бальшавіцкая ўлада ў Маскве сама рана ці позна пацярпіць крах…

Кіраўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі пра сакрэтны пратакол ад 27 жніўня 1918 года так нічога і не даведалася і яшчэ нейкі час лічыла, што ранейшыя дамоўленасці са штабам генерала фон Фалькенгайма застаюцца ў сіле…

Тым не менш, як сведчаць аўтары цытаванай кнігі, спасылаючыся на архіўныя дакументы, чуткі пра дамоўленасць паміж бальшавікамі і кайзерам аб адводзе нямецкіх войскаў неўзабаве дайшлі і да Мінска і «выклікалі там сапраўдную паніку».

Уплывовыя беларусы, у тым ліку кіраўнікі Дваранскага сходу і павятовыя маршалкі, пачалі пісаць, у тым ліку і самому кайзеру, пра сваю «надзвычайную занепакоенасць перад пагрозай бясконцых закалотаў і непазбежнай анархіі». Аднак на гэты момант пасля вырашальных параз Германіі на Заходнім фронце кайзер ужо фактычна страціў усякую рэальную ўладу. Пагадзіўшыся з утварэннем у Германіі парламенцкай формы кіравання, ён мусіў пагадзіцца і з ультыматумам амерыканскага прэзідэнта Вудра Вільсана, шосты пункт якога прадугледжваў «вызваленне расійскай тэрыторыі ад нямецкіх войскаў».

Нямецкія архівы захоўваюць шэраг зваротаў, у якіх самыя розныя асобы просяць амерыканскага прэзідэнта падчас перамоў з германскім урадам пагадзіцца на тое, каб нямецкія войскі пакінулі пад сваім кантролем усю тэрыторыю Беларусі з мэтай пазбегнуць там «жахлівага бальшавіцкага панавання». Адзін з такіх зваротаў быў падпісаны, сярод іншых, мінскім праваслаўным архіепіскапам Георгіем і прадстаўніком Рады БНР, вышэйзгаданым Паўлам Алексюком.

Сваю заклапочанасць з нагоды магчымага пераходу тэрыторыі Беларусі пад бальшавіцкі кантроль выказаў Папа Рымскі Бенедзікт XV, ад імя якога апостальскі нунцый у Мюнхене Эўджэніа Пачэлі пісаў у германскае Міністэрства замежных спраў: «Насельніцтва паміж Дзвіной і Дняпром… бачыць для сябе велізарную пагрозу з боку бальшавікоў, якія адразу займаюць вызваленыя германскімі войскамі тэрыторыі».

Вострая рэакцыя кіраўніцтва БНР таксама не прымусіла сябе чакаць. Надзвычайная місія Народнага сакратарыята ў Кіеве, якую тады ўзначальваў Антон Луцкевіч, перадала ноту рашучага пратэсту супраць перадачы Беларусі пад кантроль бальшавікоў у тамтэйшыя прадстаўніцтвы Германіі, Аўстрыі, Балгарыі, Турцыі, Фінляндыі і Грузіі. У пасланні на імя прэзідэнта германскага райхстага Канстанціна Ферэнбаха са спасылкай на Акт 25 сакавіка 1918 года ўтрымлівалася просьба да сярэднееўрапейскіх дзяржаў прызнаць незалежнасць беларускай дзяржавы і аказаць у гэтай справе неабходную ваенную дапамогу. Адзначалася, што, згодна з ультыматумам таго ж прэзідэнта Вільсана, ранейшыя дамовы Германіі, у тым ліку і Брэсцкая, губляюць сваю юрыдычную сілу і не могуць перашкаджаць прызнанню незалежнасці Беларусі. «Гэтага цяпер патрабуюць не толькі інтарэсы Беларусі, але і інтарэсы самой Германіі… Вырашэнне гэтай праблемы створыць у будучым трывалы падмурак для сяброўскіх адносін паміж абедзвюма краінамі».

У адказ на гэтае пасланне намеснік статс-сакратара нямецкага знешнепалітычнага ведамства Вільгельм фон Штум адказаў, што «ў цяперашняй сітуацыі мы не маем магчымасці падтрымаць вашы пажаданні і павінны прапанаваць Народнаму сакратарыяту звярнуцца да нейтральных дзяржаў, а праз іх пасрэдніцтва – да прэзідэнта Вільсана».

Становішча на той момант, аднак, яшчэ не выглядала безнадзейным. Пры пасрэдніцтве рэферэнта па ўсходніх справах у германскім знешнепалітычным ведамстве Рудольфа Надольнага было вырашана, што прадстаўнікі Рады БНР Іван Луцкевіч і Язэп Лёсік атрымаюць магчымасць (і дыпламатычныя пашпарты), для таго каб адправіцца ў Берн і Капенгаген і данесці сваю пазіцыю да ўрадаў нейтральных Швейцарыі і Даніі, а потым сустрэцца і з папскім нунцыем у Мюнхене.

У Кіеве германскі прадстаўнік граф Ёганэс фон Берхем прыняў дэлегацыю БНР і пераслаў пазней у Берлін іх просьбу, «каб Германія не выводзіла сваіх войскаў з Беларусі… да таго часу, пакуль не будзе сфарміравана беларуская вайсковая структура».

Лістападаўская рэвалюцыя ў Германіі істотным чынам змяніла расклады ў знешняй палітыцы: нават пасля скасавання Масквой Брэсцкага міру ўвага афіцыйнага Берліна да таго, што робіцца на ўсходзе, істотна аслабла. І хоць вышэйзгаданы Рудольф Надольны адстойваў палітыку як мага больш шырокай падтрымкі «памежных з Расіяй дзяржаў», прынцыпова гэта нічога не змяніла.

Падзеі наступных двух гадоў прывялі да ўзмацнення польскага чынніка ў нашай гісторыі. 5 лютага 1919 года ў Беластоку прадстаўнікі нямецкага і польскага ўрадаў падпісалі пагадненне, сутнасць якога палягала ў тым, што пасля адводу нямецкіх войскаў з беларускіх земляў функцыю «абароны іх ад бальшавізму» павінна была выканаць польская армія. Гэта выклікала рэзкі пратэст з боку Язэпа Варонкі, у той час міністра беларускіх спраў ва ўрадзе Літвы, які тэлеграфаваў у Міністэрства замежных спраў Германскай Рэспублікі Людвігу Цымерле, адзначаючы, сярод іншага, што адбываецца «нічым не абгрунтаванае замацаванне згубнага для нас польскага ўладарання ў межах Літвы».

У сваю чаргу статс-сакратар германскага знешнепалітычнага ведамства на запыт Міністэрства абароны па беларускай праблематыцы напісаў: «Беларускае пытанне настолькі расплывістае, што немагчыма даць яму колькі-небудзь выразную ацэнку».

Далейшыя зносіны Веймарскай Рэспублікі з Беларуссю паступова скіроўваліся ў бок змушанага фармальнага прызнання Германіяй Беларускай ССР, што была ў міжчассі, 31 жніўня 1920 года, паўторна абвешчана бальшавікамі.

Гэты працэс быў запачаткаваны ў расійска-нямецкім пакце, падпісаным 16 красавіка 1922 года ў італьянскім горадзе Рапала. Паколькі фармальна Савецкага Саюза яшчэ не існавала, гэты пакт фіксаваў неабходнасць усталявання паўнавартасных дыпламатычных зносін Веймарскай Рэспублікі і Савецкай Расіі.

Пасля таго як СССР у Маскве быў створаны, 15 лютага 1923 года старшыня ЦВК БССР Аляксандр Чарвякоў накіраваў праз расійскае паўнамоцнае прадстаўніцтва ў Берліне дакумент наступнага зместу, напісаны па-руску, а не выключана, калі меркаваць па яго стылістыцы, што і складзены ў нейкім маскоўскім кабінеце:

Пану прэзідэнту Нямецкай Рэспублікі

“Пане Прэзідэнт!

Выконваючы пагадненне пра распаўсюджанне Рапальскай дамовы, Цэнтральны Выканаўчы Камітэт Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі, імкнучыся да далейшага ўмацавання адносінаў сяброўства з Нямецкай Рэспублікай, палічыў за добрае прызначыць сваім паўнамоцным прадстаўніком пры Ўрадзе Нямецкай Рэспублікі грамадзяніна Мікалая Мікалаевіча КРАСЦІНСКАГА.

Акрэдытуючы яго гэтай граматай, Цэнтральны Выканаўчы Камітэт просіць Вас прыняць грамадзяніна Красцінскага з прыхільнасцю і верыць усяму таму, што ён будзе мець гонар выказваць Вам ад імя Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі.

Цэнтральны Выканаўчы Камітэт карыстаецца гэтай нагодаю, каб выказаць Вам, Пане Прэзыдэнт, і Нямецкаму народу пажаданні дабрабыту і росквіту.

Учынена ў горадзе Мінску 16 лютага 1923 г.”*

Варта дадаць, што Мікалай Красцінскі, хоць і нарадзіўся ў беларускім Магілёве, амаль усё сваё свядомае жыццё служыў расійскім бальшавікам, і сёння нам не вядомы факты наконт таго, каб ён хоць бы нейкім чынам адстойваў правы беларусаў у Веймарскай Рэспубліцы. У 1938 годзе, абвінавачаны сярод іншага ў «сувязях з Троцкім і германскай разведкай», ён быў расстраляны сталіністамі.

У кнізе, якую мы прэзентуем чытачам «Народнай Волі» (і якая, як мы спадзяёмся, неўзабаве ўбачыць свет і ў беларускім перакладзе), адзначаецца, што ніякага нямецкага консульства ці іншага дзяржаўнага прадстаўніцтва ў Мінску ў той час створана так і не было. У той жа час у берлінскім раёне Шонэберг з адрасам Моцштрасэ, 21, пад назвай «Беларускае прэс-бюро» дзейнічала неафіцыйная надзвычайная місія Беларускай Народнай Рэспублікі на чале з Леанардам Зайцам, і існаванне гэтага прадстаўніцтва было дазволена тагачаснымі нямецкімі ўладамі.

Валянцін ГОЛУБЕЎ, доктар гістарычных навук,

Лявон БАРШЧЭЎСКІ, кандыдат філалагічных навук.

Крыніца: Народная Воля, №25 (4483) ад 27.03.2020

Die Beziehungen zwischen Deutschland und Belarus 1916-1925. Matthias Dornfeldt, Enrico Seewald. Kopa, 2019

* Господину Президенту Германской Республики
Господин Президент!

Во исполнение соглашения о распространении Рапальского договора, Центральный Исполнительный Комитет Белорусской Социалистической Советской Республики, стремясь к дальнейшему укреплению отношений дружбы с Германской Республикой, счел за благо назначить своим полномочным представителем при Правительстве Германской Республики гражданина Николая Николаевича КРЕСТИНСКОГО.

Аккредитуя его настоящей грамотой, Центральный Исполнительный Комитет просит Вас принять гражданина Крестинского с благосклонностью и верить всему тому, что он будет иметь честь излагать Вам от имени Белорусской Социалистической Советской Республики.

Центральный Исполнительный Комитет пользуется сим случаем, чтобы выразить Вам, Господин Президент, и Германскому народу пожелания благоденствия и преуспеяния.

Учинено в гор.Минске 16 февраля 1923 года.

Председатель Центрального Исполнительного Комитета А.Червяков”

9 траўня: Дзень Эўропы
9 траўня краіны Эўрапейскага Зьвязу адзначаюць Дзень Эўропы, прысьвечаны еднасьці нашага кантынэнта на асновах міра, дэмакратыі, правоў чалавека і вяршынства права.

У гэты дзень у 1950 годзе францускі міністар замежных справаў Робэр Шуман (Robert Schuman) выступіў са знакамітай прамовай, дзе прапанаваў новую форму агульнаэўрапейскага палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва, якое прадухіліла б войны між краінамі Эўропы.

Прамова Шумана, што прагучала ў гэты дзень 70 гадоў таму, увайшла ў гісторыю як Дэклярацыя Шумана. Яна лічыцца адпраўной кропкаю эўрапейскай інтэграцыі, найвышэйшай формай якой стаў Эўрапейскі Зьвяз. Праз год пасьля выступу Р. Шумана была створаная Эўрапейская супольнасьць вугля і сталі, першая форма эўрапейскай эканамічнай інтэграцыі, якая зь цягам часу ператварылася ў Эўразьвяз.

Амаль усе суседзі Беларусі, зь якімі наша краіна непарыўна зьвязаная сваёй гісторыяй, культурай, мовай, верай і традыцыямі, зьяўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі эўрапейскай і эўраатлянтычнай інтэграцыі і супрацоўніцтва.

ДЭКЛЯРАЦЫЯ ШУМАНА, 9 ТРАЎНЯ 1950 Г.

Мір ва ўсім сьвеце нельга забясьпечыць без творчых высілкаў, якія былі б прапарцыйнымі небясьпецы, якая яму пагражае.

Унёсак, які арганізаваная і жывая Эўропа можа зрабіць у разьвіцьцё цывілізацыі, – неад’емная ўмова захавання мірных адносін. Выступаючы за аб’яднаную Эўропу на працягу больш як 20 год, Францыя заўсёды лічыла служэньне справе захаваньня міра сваёй найважнейшай мэтай. Аб’яднаньне Эўропы не было рэалізаванае, і здарылася вайна.

[Адзіную] Эўропу немагчыма стварыць імгненна альбо згодна з адзіным плянам. Яна будзе пабудаваная ў выніку канкрэтных дасягненьняў, якія спачатку створаць салідарнасьць дэ-факта. Справа аб’яднаньня нацый Эўропы патрабуе спыненьня адвечнага супрацьстаяньня Францыі і Нямеччыны. Любое дзеяньне, якое прадпрымаецца, павінна ў першую чаргу тычыцца гэтых дзьвюх краінаў.

З гэтай мэтай урад Францыі прапануе неадкладныя дзеяньні па асобным, але вырашальным пытаньні.

Ён прапануе перадаць усю франка-нямецкую вытворчасць вугля й сталі пад кіраўніцтва агульнага вышэйшага кіроўнага органа ў рамках арганізацыі, адкрытай для ўдзелу іншых краінаў Эўропы. Аб’яднаньне прамысловасьці вугля й сталі адразу дапаможа стварыць агульны падмурак эканамічнага разьвіцьця ў якасьці першага кроку да эўрапейскай фэдэрацыі і зьменіць лёс тых рэгіёнаў, якія доўгія часы былі занятыя вытворчасьцю вайсковага рыштунку, ахвярамі якога яны найчасьцей самі і станавіліся.

Салідарнасьць у вытворчасьці, якая паўстане такім чынам, прывядзе да таго, што любая вайна паміж Францыяй і Нямеччынай будзе ня толькі неверагоднай, але і немагчымай у прынцыпе. Стварэньне гэтага магутнага прамысловага аб’яднаньня, адкрытага для ўсіх краін, якія пажадаюць прыняць у ім удзел, і абавязанага забясьпечваць усе краіны-ўдзельніцы асноўнымі элемэнтамі прамысловай вытворчасьці на роўных умовах, закладзе сапраўдны падмурак іх эканамічнай кансалідацыі.

Такая вытворчасьць будзе прапанаваная ўсяму сьвету без разьдзяленьняў і выключэньняў, каб павысіць узровень жыцьця й пашырыць мірныя дасягненьні. З павялічынымі рэсурсамі Эўропа будзе мець магчымасьць займацца выкананьнем адной са сваіх найважнейшых задач –разьвіцьцём афрыканскага кантынэнта. Такім чынам проста і хутка будзе рэалізаванае зьліцьцё інтарэсаў, неабходнае для стварэньня адзінай эканамічнай сыстэмы. Магчыма, гэта і стане закваскай, якая дазволіць зьявіцца больш шырокай і глыбокай еднасьці краінаў, што адвеку змагаліся ў крывапралітных канфліктах.

Праз аб’яднаньне базавай вытворчасьці і стварэньне новага вышэйшага кіроўнага органа, рашэньні якога будуць абавязковымі для Францыі, Нямеччыны ды іншых краін-ўдзельніц, гэтая прапанова прывядзе да ўсталявання першага канкрэтнага падмурка эўрапейскай фэдэрацыі, неабходнага для захавання міру.

Каб садзейнічаць рэалізацыі названых мэтаў, урад Францыі гатовы пачаць перамовы, заснаваныя на наступных прынцыпах.

Задачай, даручанай агульнаму вышэйшаму кіроўнаму органу, будзе забесьпячэньне найхутчэйшай мадэрнізацыі вытворчасьці і павышэння якасьці прадукцыі; пастаўка вугля і сталі на аднолькавых умовах на рынкі Францыі і Нямеччыны, а таксама на рынкі іншых краін-удзельніц; супольнае разьвіцьцё экспарту ў трэція краіны; выраўноўваньне і падвышэньне ўзроўню жыцьця працоўных у гэтых галінах прамысловасьці.

Для дасягненьня гэтых мэтаў, пачынаючы зь вельмі розных умоў, у якіх на гэты момант знаходзіцца вытворчасьць краін-удзельніц, прапануецца ўвесьці некаторыя пераходныя меры, такія як прымяненьне пляна вытворчасьці і інвэстыцый, усталяваньне кампэнсаторных мэханізмаў для выраўніваньня цэн і стварэньне фонда рэструктурызацыі, каб спрыяць рацыяналізацыі вытворчасьці. Перасоўваньне вугля і сталі паміж краінамі-ўдзельніцамі будзе вызваленае адразу ад усіх мытных плацяжоў, на яго не будуць распаўсюджвацца адрозьненьні ў тарыфах перавозчыкаў. Паступова будуць створаныя ўмовы, якія забясьпечаць больш рацыянальнае разьмеркаваньне вытворчасьці пры найвышэйшым узроўні прадуктыўнасьці.

У адрозьненьне ад міжнародных картэляў, якія схільныя ўводзіць абмежавальныя практыкі пры разьмеркаваньні і выкарыстаньні нацыянальных рынкаў, а таксама каб падтрымліваць высокія прыбыткі, арганізацыя забясьпечыць зьліцьцё рынкаў і пашырэньне вытворчасьці.

Сутнасныя прынцыпы і задачы, азначаныя вышэй, стануць прадметам дамовы, якая будзе падпісаная дзяржавамі і перададзеная на ратыфікацыю сваім парлямэнтам. Перамовы, неабходныя для ўзгадненьня падрабязнасьцяў яе прымяненьня, будуць праводзіцца з удзелам арбітра, прызначанага ўзгоднена і супольна. Яму будзе даручана сачыць за тым, каб дасягнутыя пагадненьні адпавядалі закладзеным прынцыпам, а ў выпадку безвыходнага становішча ён вырашыць, якое рашэньне павінна быць прынятае.

Агульны найвышэйшы орган, якому будзе даручанае кіраўніцтва гэтай праграмай, будзе складацца зь незалежных асобаў, прызначаных урадамі, і забясьпечваць роўнае прадстаўніцтва. Старшыня будзе абірацца ўрадамі пры агульнай згодзе. Рашэньні органа будуць мець сілу для Францыі, Нямеччыны ды іншых краінаў-удзельніц. Будуць забясьпечаныя і шляхі аспрэчваньня рашэньняў органа.

Прадстаўнік Арганізацыі Аб’яднаных Нацый будзе акрэдытаваны пры гэтым органе, і яму будзе даручана два разы на год даваць у ААН публічную справаздачу пра дзейнасьць новай арганізацыі, асабліва што датычыцца выкананьня яе мэтаў.

Стварэньне найвышэйшага кіроўнага органа ніякім чынам ня будзе перадвырашаць форму ўласнасьці прадпрыемстваў. Выконваючы свае функцыі, агульны найвышэйшы кіроўны орган будзе ўлічваць паўнамоцтвы, ускладзеныя на Орган міжнароднага кіравання Рурам, і любыя абавязкі, ускладзеныя на Нямеччыну, пакуль яны будуць заставацца ў сіле.

Францускі тэкст: https://europa.eu/european-union/about-eu/symbols/europe-day/schuman-declaration_fr

Пераклад: https://novychas.by/hramadstva/deklaracija_shumana

Ці была БНР паўнавартаснай дзяржавай? Аналіз з пункту гледжаньня права
БНР была дзяржавай з пункту гледжаньня міжнароднага права. Таму мы можам сьмела адзначаць 25 сакавіка як дзень станаўленьня беларускае дзяржаўнасьці.

У момант абвяшчэньня БНР у 1918 годзе існавала зусім іншая сыстэма міжнароднага права – так званае клясычнае міжнароднае права. Сучасная сыстэма міжнароднага права ўсталявалася толькі пасьля Другой сусьветнай вайны. БНР існавала ў той час, калі вайна была інструмэнтам вырашэньня канфліктаў, а анэксія лічылася цалкам законным спосабам набыцьця тэрыторыяў (хоць Расея сёньня вяртае нас у тую рэальнасьць). Ды і пра ўнівэрсальнасьць правоў чалавека ніхто ня чуў.

Менавіта таму сучасныя нормы і ўяўленьні аб тым, што такое дзяржава, нельга ўжываць да сытуацыі абвяшчэньня БНР. У праве ёсьць прынцып інтэртэмпаральнасьці – паводле яго, сытуацыю трэба ацэньваць праз нормы міжнароднага права ў тым выглядзе, у якім яны існавалі ў адпаведны час, а ня ў тым, як яны існуюць сёньня.

Ці магла БНР абвяшчаць незалежнасьць?

Абвяшчэньне незалежнасьці як такое не забароненае міжнародным правам. У нашыя дні пра гэта сказаў Міжнародны Суд ААН у кансультацыйным заключэньні з нагоды абвяшчэньня незалежнасьці Косава ў 2008 годзе. Вядома, не забаронена гэта было і ў 1918-м. Асабліва, калі ўлічыць, што гэта быў час распаду імпэрый і стварэньня новых дзяржаваў.

Ці была БНР дзяржавай?

У пытаньні пра тое, што такое дзяржава, найбольш часта спасылаюцца на Канвэнцыю Монтавідэё аб правах і абавязках дзяржаваў 1933 года. Яна як раз і вызначае правасуб’ектнасьць дзяржаваў з пункту гледжаньня міжнароднага права.

Артыкул 1 Канвэнцыі сярод прыкметаў дзяржавы вызначае:

(А) пастаяннае насельніцтва;

(Б) пэўную тэрыторыю;

(В) урад;

(Г) здольнасьць да ўступленьня ў адносіны з іншымі дзяржавамі.

Так, Канвэнцыя была прынятая пасьля абвяшчэньня БНР. Але замацаваныя ў ёй прыкметы можна лічыць звычаем – яны і цяпер ужываюцца ў міжнародным праве. У агульнай тэорыі права пад прыкметамі дзяржавы разумеюць тэрыторыю, насельніцтва і ўладу, а «міжнароднікі» дадаюць наяўнасць міжнародных сувязяў.

Сваім насельніцтвам БНР лічыла беларусаў, а тэрыторыяй – месцы, дзе беларускае насельніцтва мае колькасную перавагу. Трэцяя Устаўная грамата БНР абвяшчала яе тэрыторыяй «усе землі‚ дзе жыве і мае лічбенную перавагу беларускі народ‚ а ласьне: Магілеўшчыну‚ беларускія часьці Меншчыны‚ Гарадненшчыны (з Горадняй‚ Беластокам і інш.)‚ Віленшчыны‚ Віцебшчыны‚ Смаленчшыны і сумежных часьцяў суседніх губэрняў‚ заселеных беларусамі».

Безумоўна, у той час БНР кантралявала ня ўсе землі, правы на якія заяўляла. Але і цяпер ёсьць нямала дзяржаваў, якія ня маюць кантролю над часткай сваёй тэрыторыі і лічаць яе «часова акупаванай». У якасьці самых блізкіх нам прыкладаў можна прывесьці Ўкраіну, Грузію ці Малдову.

Ўрад у БНР таксама быў: дзейнічалі Народны сакратарыят і Рада, якія і ажыцьцяўлялі ўладу ў БНР.

Праціўнікі БНР звычайна заяўляюць, што рэспубліка “ня мела ўласнай Канстытуцыі, выразна акрэсльеных дзяржаўных межаў, праваахоўных і судовых органаў, уласнай фінансавай і падатковай сыстэмы і шэрагу іншых найважнейшых атрыбутаў дзяржавы”. Але стварэньне органаў дзяржаўнай улады, як і напісаньне Канстытуцыі, патрабуе часу, якога БНР ня мела. Тым больш, што і цяпер некаторыя дзяржавы ня маюць Канстытуцыі як асобнага прапісанага юрыдычнага дакумэнта – так што гэты аргумэнт наогул ня мае дачыненьня да права.

Трэба ўлічваць, што абвяшчэнне БНР адбывалася ва ўмовах вайны і пры пастаянных тэрытарыяльных прэтэнзіях суседзяў. Таму абмежавацца Сакратарыятам і Радай было цалкам разумным рашэньнем. Тым больш, што яны ажыцьцяўлялі рэальнае кіраўніцтва краінай: улады БНР займаліся гандлем, выдавалі пашпарты, прымалі скаргі ад насельніцтва, рабілі прызыў у войска і нават уступалі ў адносіны з іншымі дзяржавамі.

БНР рассылала сваіх консулаў і дыпляматаў. У Коўне, Рызе, Канстантынопалі, Кіеве, Адэсе, Празе, Бэрліне, Гданьску, Капэнгагене ды іншых гарадах працавалі дыпляматычныя і вайскова-дыпляматычныя місіі БНР, консульствы і прадстаўніцтвы. Паміж БНР і Украінскай Народнай Рэспублікай адбыўся абмен консульствамі, а ў Кіеве была адчыненая Беларуская гандлёвая палата.

Так што фармальным крытэрам Канвэнцыі Монтавідэё 1933 г. БНР адпавядае. Таму мы смела можам называць яе дзяржавай.

БНР не была нікім прызнаная. Чаму яна ўсё роўна лічыцца дзяржавай?

Так, БНР афіцыйна ніколі не была прызнаная ніводнай дзяржавай, што існавала ў той момант. Менавіта на гэты аргумэнт часта спасылаюцца для доказу адсутнасьці дзяржаўнасьці БНР.

Канвэнцыя Монтавідэё 1933 года заявіла, што існаваньне дзяржавы не залежыць ад прызнаньня іншымі дзяржавамі. У гэтым выпадку ўжываецца дэкляратыўная тэорыя прызнаньня. Расейскі навуковец Фёдар Мартэнс яшчэ ў канцы 19 стагодзьдзя пісаў, што “дзяржава ўзьнікае і існуе самастойна; прызнантнем яе толькі канстатуецца яе нараджэньне”. Зараз дэкляратыўная тэорыя прызнаньня таксама пераважае ў міжнародным праве.

Хоць БНР і ня мела прызнаньня de jure, наяўнасьць консульстваў у іншых дзяржавах і гандлёвыя адносіны з імі можна лічыць прызнаньнем de facto, што зьяўляецца адной з формаў міжнародна-прававога прызнаньня.

Гісторыя сучаснай Беларусі пачынаецца менавіта з БНР. Бо менавіта абвяшчэньне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, колькі б яна ні існавала, паказала імкненьне беларускага народу да атрыманьня дзяржаўнасьці.

Крыніца: Аляксандра Багуслаўская, “Беларусский журнал”, 24 сакавіка 2018 г.

Арыгінал

Аляксандар Галавінскі
Аляксандар Галавінскі – дыплямат БНР, дарадца Міністэрства замежных справаў БНР, дзеяч беларускай дыяспары ва Ўкраіне і Летуве, актывіст Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, рэпрэсаваны савецкімі акупацыйнымі ўладамі.

Нарадзіўся ў кастрычніку 1886 г. у вёсцы Муравіны Клімавіцкага павету (цяпер Касьцюковіцкі раён Магілёўскай вобласьці).

У 1912 годзе скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут. Падтрымліваў кантакты з эсэрамі, арыштоўваўся за ўдзел у студэнцкім руху.

З 1918 г. член прэзыдыюма Кіеўскай беларускай рады. У лістападзе 1918г. — раднік дыпляматычнага прадстаўніцтва БНР ва Ўкраіне.

З канца 1918 у Горадні, быў дарадцам па тэхнічна-эканамічных пытаньнях у Міністэрстве замежных справаў БНР. У 1919 затрыманы румынскімі ўладамі.

Вясной 1921 году ў якасьці прадстаўніка ўраду БНР быў дэлегаваны ў Маскву.

З 1921 году жыў у Летуве, быў старшынём Беларускай нацыянальнай сувязі, замежнага ЦК БПС-Р у Коўне. Выдаваў часопіс “Покліч”.

У кастрычніку 1925 году ўдзельнічаў Бэрлінскай канфэрэнцыі, удзельнікі якой абвесьцілі пра ліквідацыю ўраду БНР, што не было падтрымана Радай БНР.

У 1927 арыштаваны летувіскімі ўладамі. Пасьля вызваленьня пераехаў у БССР, дзе працаваў у Савеце народнай гаспадаркі БССР (рэгіянальная эканамічная адміністрацыя) загадчыкам сэкцыі праектнага бюро Інстытуту прамысловасьці.

18.7.1930 аршытаваны ў Менску па справе “Саюза вызваленьня Беларусі”. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 10.6.1931 як “член контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі” да 5 гадоў пазбаўлення волі, сасланы ў горад Горкій (цяпер Ніжній Ноўгарад). Далейшы лёс не вядомы.

10.6.1988 рэгабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа Галавінскага і іншых № 20951-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Антон Луцкевіч
29 студзеня 1884 г. у Шаўлях нарадзіўся Антон Луцкевіч, адзін з галоўных ідэолягаў беларускага нацыянальнага руху ў 20. стагодзьдзі, ініцыятар абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі, прам’ер-міністар і міністар замежных справаў БНР, рэпрэсаваны савецкімі акупантамі.

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. У 1902 годзе скончыў Менскую гімназію. Вучыўся на фізыка-матэматычным факультэце Пэтэрбурскага ўнівэрсытэту, юрыдычным факультэце Дэрпцкага ўнівэрсытэту.

У 1903 годзе Луцкевіч стаў адным з заснавальнікаў Беларускай рэвалюцыйнай грамады (пазьней — Беларуская сацыялістычная грамада). У 1904 годзе ён арыштаваны ў Менску за распаўсюджваньне партыйнай літаратуры, пасьля арышту выпушчаны з пазбаўленьнем права пакідаць горад.

У лютым 1906 году Луцкевіч перайшоў на нелегальнае становішча, пераехаў у Вільню, дзе ўваходзіў у склад рэдакцый газэтаў “Наша доля” й “Наша ніва”. Пачаў выступаць у беларускай прэсе як аўтар. З 1911 году — суўладальнік Віленскай бібліятэкі-чытальні “Веды” Б. Даніловіча, з 1914 году — яе ўладальнік.

Пасьля таго, як Вільню ў 1915 годзе занялі нямецкія войскі, Луцкевіч узначаліў Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны і быў адным з выдаўцоў газэты “Гоман”. У тым жа 1915 годзе разам з братам Іванам Луцкевічам, паэтэсай Алаізай Пашкевіч і іншымі ён заснаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную работніцкую групу (БСДРГ), узначаліў Беларускі народны камітэт (БНК).

Адзін з ініцыятараў Канфэдэрацыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1916 годзе БНК ухваліў яго канцэпцыю Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мора.

У час БНР

Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году Луцкевіч выказваўся за ўключэньне ў склад будучай беларуска-літоўскай дзяржавы ўсіх беларускіх зямель, за наданьне дзяржаўнага статусу ўсім мясцовым мовам, школьнае навучаньне на роднай мове.

На Беларускай канфэрэнцыі 1918 ён абраны старшынём Віленскай беларускай рады (ВБР). 18 сакавіка 1918 году Луцкевіч кааптаваны ад ВБР у склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён быў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Пасьля расколу БСГ ён – адзін са стваральнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (БСДП).

У верасьні 1918 году Луцкевіч прызначаны Радай БНР Старшынём Народнага сакратарыяту й народным сакратаром замежных справаў (з кастрычніка 1918 году — Старшыня Рады Народных Міністраў і міністар замежных справаў БНР).

У верасьні — пачатку кастрычніка 1918 году ён узначальваў беларускую надзвычайную дэлегацыю, якая наведала Ўкраіну, сустракалася з гетманам П. Скарападзкім.

3 сьнежня 1918 Рада і ўрад БНР на чале з А. Луцкевічам пераехалі ў Вільню, 27 сьнежня — у Гародню.

14 сьнежня 1918, 2 і 3 студзеня 1919 году Луцкевіч накіраваў ноты пратэсту польскаму ўраду супраць далучэньня да Польшчы Беластоцкага, Бельскага й Аўгустоўскага паветаў.

У канцы сакавіка 1919 году перад пагрозай польскай акупацыі Гарадзеншчыны й Віленшчыны ён і некаторыя чальцы ўраду БНР выехалі ў Бэрлін. Дамагаўся таго, каб прадстаўнікі БНР прынялі ўдзел у Парыскай мірнай канфэрэнцыі. У Бэрліне склаў мэмарандум, які быў уручаны старшыні канфэрэнцыі.

Па запрашэньні міністра-прэзыдэнта Польшчы І. Падарэўскага выехаў з Парыжу ў Варшаву, дзе ў пачатку верасьня 1919 году быў інтэрнаваны. 1 сьнежня 1919 году вярнуўся ў Менск.

З 13 сьнежня 1919 году — Старшыня Рады Міністраў “Найвышэйшай Рады БНР”. Не знайшоўшы паразуменьня з Польшчай, 28 лютага 1920 году падаў у адстаўку і выехаў у Вільню.

У міжваенны час

Антон Луцкевіч з жонкай і дзецьмі

У Вільні Луцкевіч аднавіў выданьне газэты «Наша ніва» (выйшла 9 нумароў), да канца 1920 году склаў і выдаў зборнікі “Наша ніва” і “Памяці Івана Луцкевіча”.

У ліпені — жніўні 1920 году Луцкевіч зьняволены бальшавікамі.

З 1921 году — старшыня Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні. Выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі. У ліпені 1921 году заснаваў Беларускую школьную раду, якая пазьней зьлілася з Таварыствам беларускай школы (ТБШ).

Намаганьнямі Луцкевіча пры Беларускім навуковым таварыстве (БНТ) арганізаваны Беларускі музэй імя І. Луцкевіча.

У 1922 годзе Луцкевіч узначаліў у Вільні Беларускі цэнтральны выбарчы камітэт, распрацаваў тактыку й структуру Беларускага пасольскага клубу.

Пасьля ўтварэньня ў 1925 годзе Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ) працаваў у яе рэдакцыйным камітэце, куды быў запрошаны С. Рак-Міхайлоўскім.

У кастрычніку 1927 году Луцкевіч арыштаваны польскімі ўладамі і абвінавачаны ў супрацоўніцтве зь нямецкай і савецкай разьведкамі. У пачатку 1928 году ён быў апраўданы судом. У 1928 годзе арыштоўваўся яшчэ раз і зноў апраўданы.

У сярэдзіне 1929 году А. Луцкевіч выключаны з ТБШ, дзе камуністы мелі моцныя пазыцыі. Адзін са стваральнікаў Цэнтральнага саюзу культурных і гаспадарчых арганізацыяў (Цэнтрасаюзу), які адмаўляў рэвалюцыйныя мэтады змаганьня з санацыйным рэжымам Ю. Пілсудзкага й выступаў за парлямэнцкія мэтады барацьбы.

А. Луцкевіч выступаў з крытыкай савецкай нацыянальнай і аграрнай палітыкі, якую кіраўніцтва СССР пачало ў 1929 годзе. У артыкуле “Цень Азефа” (1930) ён даў рэзка адмоўную характарыстыку Сталіну й яго акружэньню. Гэтая крытыка выклікала рэзкае незадавальненьне КПЗБ.

Таксама Антон Луцкевіч праяўляў вялікую актыўнасьць у галіне культурна-публіцыстычнай, між іншым быў старшынём Беларускага навуковага таварыства.

У 1930 годзе польскія ўлады забаранілі дзейнасьць Беларускага выдавецкага таварыства, якім кіраваў Антон Луцкевіч. У 1931 годзе ён звольнены з работы ў Віленскай беларускай гімназіі і стаў аб’ектам крытыкі, палітычных спэкуляцый і нападаў з боку розных фракцый беларускага руху. Ён адышоў ад палітычнай дзейнасьці, працаваў у БНТ і Беларускім музэі, выступаў зь лекцыямі й рэфэратамі.

Арышт і сьмерць

Пасьля акупацыі Заходняй Беларусі савецкімі войскамі Луцкевіча спачатку запрасілі на сход беларускай інтэлігенцыі, а празь некалькі дзён арыштавалі ў Вільні й перавезьлі ў Менск.

Асаблівай нарадай НКВД СССР Антон Луцкевіч быў прыгавораны да 8 гадоў канцлягераў.

У 1942 ці 1943 годзе ён памірае ў саратаўскай вязьніцы НКВД. Ён пахаваны ў спэцсэктары камунальных могілак Аткарску.

У 1989 годзе савецкія ўлады рэгабілітуюць Антона Луцкевіча.

Цікавыя факты пра першага прам’ер-міністра БНР: відэа тэлеканала “Белсат”

https://www.youtube.com/watch?v=G8s5Myty_X8

ЗАКЛІКАЮ ВАС ДАЛУЧЫЦЦА ДА АКЦЫЯЎ ПРАТЭСТУ СУПРАЦЬ ІНТЭГРАЦЫІ З РАСЕЯЙ – ЗВАРОТ СТАРШЫНІ РАДЫ БНР ІВОНКІ СУРВІЛЛЫ
Дарагія беларусы, дарагія землякі ва ўсім сьвеце.

Незалежнасьць нашай бацькаўшчыны Беларусі сёньня знаходзіцца ў большай небясьпецы, чым калі-небудзь за апошнія дваццаць год. Непразрыстыя перамовы двух дыктатараў, А. Лукашэнкі і Ў. Пуціна, могуць распачаць працэс сапраўднага паглынаньня Беларусі з боку Расеі.

Цяперашні момант вымагае, каб наш народ, каб беларусы ва ўсім сьвеце ўголас заявілі пра тое, што мы ніколі ня прымем здачу незалежнасьці Беларусі. На працягу стагодзьдзяў тысячы беларусаў пралівалі сваю кроў і ахвяравалі сваімі жыцьцямі за тое, каб Беларусь стала незалежнай дзяржавай. Мы ня маем права аддаць ворагам тое, што нашыя продкі здабылі такой дарагой цаной.

Ад імя Рады БНР я заклікаю вас 20 сьнежня далучыцца да акцыяў пратэста супраць так званай “глыбокай інтэграцыі” Беларусі і Расеі.

Няважна, у якой краіне сьвету вы жывяце і ці шмат вакол вас іншых беларусаў. Выходзьце з дэманстрацыямі і пікетамі да дзяржаўных установаў, накіроўвайце свае лісты мясцовым урадам і грамадзкім арганізацыям, выказвйце сваю публічную пазыцыю ў любы зручны для вас спосаб.

8 сьнежня дамова між Пуцінам і Лукашэнкам не была падпісаная – магчыма, дзякуючы тысячам беларусаў, якія выйшлі на вуліцы Менску і іншых гарадоў Беларусі й сьвету ў абарону нашай незалежнасьці. Нажаль, дата падпісаньня была толькі перанесеная на 20 сьнежня. Небясьпека незалежнасьці – не паменшала.

Сёньня важна прадэманстраваць усяму сьвету, асабліва рэжымам у Менску і Маскве, нашую еднасьць і рашучасьць.

Будзьма разам!

Івонка Сурвілла
Старшыня Рады БНР

АБ ПАГРОЗЕ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ – Заява падпісантаў Віленскага мэмарандуму
У дзень XXX Сэсіі Рады БНР адбылася сумесная нарада падпісантаў Віленскага мэмарандуму 2012 г. – прадстаўнікоў галоўных беларускіх дэмакратычных партыяў і грамадзкіх арганізацый. Па выніках абмеркаваньня бягучай сытуацыі вакол магчымага падпісаньня афіцыйным Менскам і Крамлём дакумэнтаў аб далейшай інтэграцыі Беларусі і Расеі было вырашана прыняць заяву, тэкст якой падаем ніжэй.

АБ ПАГРОЗЕ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ

Сумесная заява падпісантаў Віленскага мэмарандуму (2012), прадстаўнікоў палітычных партыяў, рухаў, грамадзкіх арганізацыяў

Мы, падпісанты Віленскага мэмарандуму 2012 году, прадстаўнікі дэмакратычных партыяў, рухаў, грамадзянскай супольнасьці Беларусі сумесна з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі:

— зьвяртаем увагу беларускага народу і міжнароднай супольнасьці на небясьпечны намер кіраўнікоў Расеі і Беларусі Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі падпісаць 8 сьнежня сёлета дамовы, якія замацоўваюць залежнасьць Беларусі ад Расеі ды патэнцыйна пагражаюць самому далейшаму існаваньню Беларусі як незалежнай сувэрэннай дзяржавы;

— нагадваем, што беларускі народ стагодзьдзямі змагаўся за сваю незалежную дзяржаўнасьць, паклаўшы ў барацьбе спачатку з Расейскай, а затым з камуністычнай савецкай імпэрыяй незьлічоную колькасьць жыцьцяў, і гэтыя ахвяры не забытыя;

— падкрэсьліваем, што лёсавызначальныя для беларускага народу пагадненьні рыхтуюцца ў поўнай сакрэтнасьці, без якіх бы ні было кансультацыяў з прадстаўнікамі грамадзкасьці. Ніводзін праект дакумэнта не апублікаваны. Нават „дэпутаты парлямэнту“ ня здолелі атрымаць хаця б мінімальную інфармацыю ад ураду Беларусі;

— зазначаем, што ініцыятары інтэграцыі абгрунтоўваюць cвае дзеяньні вынікамі праведзенага ў Беларусі ў 1995 годзе рэфэрэндуму, адным з пытаньняў якога была эканамічная інтэграцыя з Расеяй. Але рэфэрэндум быў прызначаны насуперак Канстытуцыі і заканадаўству, у тым ліку шляхам зьбіцьця збройнымі падразьдзяленьнямі спэцслужбаў дэпутатаў апазыцыі непасрэдна ў залі парлямэнту, ён праходзіў з шматлікімі фальсыфікацыямі і не зьяўляецца сапраўдным волевыяўленьнем беларускага народу;

— заяўляем, што ад моманту абраньня Лукашэнкі прэзыдэнтам у 1994 годзе, у Беларусі не было свабодных і справядлівых выбараў, а ў лістападзе 1996 адбыўся канстытуцыйны пераварот і парлямэнт быў гвалтоўна распушчаны. У часе апошняй выбарчай кампаніі ў “палату прадстаўнікоў” значная частка непраўладных кандыдатаў не была дапушчаная да рэгістрацыі, нідзе назіральнікі не былі дапушчаныя да падліку галасоў, на шмат якіх участках зафіксаваныя іншыя парушэньні. У “парлямэнт” не прапушчаны ніводзін непраўладны кандыдат. Такім чынам, у Беларусі няма легітымнай заканадаўчай улады, а значыць, любыя дамовы, падпісаныя цяперашняй ўладай, апрыёры неканстытуцыйныя;

— нагадваем, што ў пачатку 1990-х гадоў Беларусь добраахвотна адмовілася ад ядзернай зброі, даверыўшыся гарантыям свайго сувэрэнітэту, сфармуляваным у так званым Будапэшцкім мэмарандуме, падпісаным ЗША, Вялікай Брытаніяй і Расеяй. Аднак абмежаваньне сувэрэнітэту Беларусі аж да пагрозы інкарпарацыі з боку Расеі, якая пад уладай Пуціна вядзе палітыку агрэсіўнай ваяўнічай імпэрыі, можа стварыць прынцыпова іншую і вельмі небясьпечную геапалітычную сытуацыю ў Эўропе: расейскае войска апынецца на 600 кілямэтраў бліжэй да эўрапейскіх сталіц.

Мы пацьвярджаем пазыцыю, заяўленую ў Віленскім мэмарандуме 2012 году:  “Суб’ектам і першасным гарантам незалежнай дзяржаўнасьці Беларусі і нацыянальна-культурнай пэрспэктывы беларусаў ёсьць сам беларускі народ, які павінен сьцьвярджаць сваю палітычную волю ва ўмовах свабоды“.

Мы падкрэсьліваем, што кансэрвацыя антыдэмакратычнай, не падсправаздачнай народу, пазбаўленай дэмакратычна-канстытуцыйнай легітымнасьці ўлады ў Беларусі толькі ўзмацняе пагрозу незалежнасьці краіны.

Мы заклікаем дэмакратычныя дзяржавы сьвету, у тым ліку тыя, што падпісвалі Будапэшцкі мэмарандум, а таксама Эўрапейскі Зьвяз асудзіць любыя спробы Расейскай Фэдэрацыі абмежаваць сувэрэнітэт Беларусі, выкарыстоўваючы адсутнасьць у Беларусі дэмакратычна выбранай улады, а таксама выступіць з ініцыятывай гарантыяў незалежнасьці Беларусі на міжнародна-праўнай аснове.

Алена Анісім, старшыня Таварыства беларускай мовы імя Скарыны

Рыгор Кастусёў,  старшыня партыі БНФ

Станіслаў Шушкевіч, старшыня Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня

Юрась Беленькі, намесьнік старшыні Кансэрватыўна-хрысьніянскай партыі БНФ

Вінцук Вячорка, падпісант Віленскага Мэмарандуму

Павал Севярынец, сустаршыня аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі

Алена Талстая, сустаршыня Руху салідарнасьці “Разам”

Мікола Казлоў, выканаўца абавязкаў старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі

Анатоль Лябедзька, дырэктар цэнтру “Эўрапейскі дыялёг”, дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га і 13-га скліканьняў

Ад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі – Івонка Сурвілла, старшыня Рады БНР

1 сьнежня 2019

Пазьней далучыліся да заявы:

Юрась Губарэвіч, кіраўнік руху “За свабоду”

Вячаслаў Сіўчык, сябра Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу

Уладзімер Мацкевіч, прадстаўнік грамадзянскай ініцыятывы “Сьвежы вецер”

Уладзімер Някляеў, былы кандыдат у прэзыдэнты

Анастасія Дарафеева, старшыня партыі “Зялёныя”

Заява адкрытая для падпісаньня.

Беларускі сьцяг для ААН – 2 кастрычніка 1991 г.
2 кастрычніка 1991 г. беларусы ЗША ўрачыста перадалі беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг прадстаўніцтву Беларусі пры ААН для афіцыйнага выкарыстаньня.

Дэлегацыю беларуска-амэрыканскае моладзі прыняў амбасадар Рэспублікі Беларусь Генадзь Бураўкін.

Ва ўрачыстасьці прынялі ўдзел Міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь Пётра Краўчанка, які знаходзіўся ў Нью-Ёрку ў сувязі з удзелам у паседжаньні Генэральнай асамблеі ААН, а таксама старшыня Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня Антон Шукелойць.

Пацалаваўшя сьцяг, амбасадар Г. Бураўкін прамовіў пра значэнье сьцягу для народу.

(паводле газэты “Беларус”, №383, кастрычнік 1991 г.)

Сьцяг Беларусі перад будынкам ААН, Нью-Ёрк