Лёвэн – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Галіна Русак
24 траўня 1930 г. у Наваградку нарадзілася Галіна Русак — беларуская мастачка, мастацтвазнаўца, дзяячка беларускай дыяспары ў ЗША, прафэсар (1993).

Пасьля Другой Сусьветнай Вайны апынулася ў эміграцыі, скончыла Фрайбургскі і Лёвэнскі ўнівэрсытэты.

З 1949 года жыла ў Амерыцы. Адукацыю завяршыла ў Канэктыкуцкім калегіюму, атрымала ступень магістра гуманітарных навук у Ратгерскім унівэрсытэце (штат Нью-Джэрсі). Працавала дырэктарам мастацкай бібліятэкі гэтага ўнівэрсытэта.

Halina Rusak, Summer Solstice, 1976 Acrylic, 42 x 42 inches https://cwah.rutgers.edu/programs/mary-h-dana-women-artists-series/40-years-of-women-artists-at-douglass-library/virtual-exhibit/

Творчасць мастачкі Г.Русак была добра вядомая ў ЗША і Канадзе, дзе яна неаднаразова выстаўлялася ў розных галерэях. У 1992 годзе адбылася першая і адзіная выстава яе твораў у Беларусі.

Уваходзіла ў склад кіраўніцтва Згуртаваньня беларускіх мастакоў і ўмельцаў. Памерла ў 2000 годзе.

Імёны Свабоды: Галіна Русак

Abstract Expressionist Women Painters: An Annotated Bibliography Hardcover – January, 1996. By Francoise S. Puniello (Editor), Halina Rusak (Editor)

Янка Жучка
15 красавіка 1928 г. у Нясьвіскім павеце нарадзіўся Янка Жучка, радны БНР, беларускі грамадзкі дзяяч у Бэльгіі, інжынэр і журналіст.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў Заходняй Беларусі, акупаванай Польшчаю. У часе нямецкай акупацыі навучаўся ў сярэдне-тэхнічнай школе ў Клецку. Як і бальшыня вучняў гэтае школы, браў актыўны ўдзел у Саюзе беларускай моладзі, Беларускай народнай самапомачы. У 1944 годзе, за месяц да сканчэньня апошняга чацьвертага курсу, выехаў у Нямеччыну.

У канцы 1945 г. паступіў у Беларускую гімназію імя Янкі Купалы ў Рэгенсбургу. Атрымаў атэстат сталасьці, у 1947 здаў экзамэны ў Вышэйшую тэхнічную школу (па-нямецку: Technische Hochschule) у Карлсруэ.

З прычыны немагчымасьці паступленьня праз абмежаваную колькасьць вакансіяў і перадачу першынства колішнім нямецкім жаўнерам, Я. Жучка і яшчэ дзесяць маладых беларусаў вырашылі выехаць на працу у Вялікабрытанію. Яны заарганізаваліся ў групу, якая пад назвай «Дванаццаткі» неўзабаве здабыла вядомасьць на эміграцыі. У часе знаходжаньня ў гэтай краіне дапамагаў сябрам з «Дванаццаткі» выдаваць часопіс «Наперад», браў актыўны ўдзел у Згуртаваньні беларусаў у Вялікабрытаніі.

У 1950 г. дзякуючы намаганьням Рады БНР атрымаў стыпэндыю для навучаньня ў Лювэнскім каталіцкім унівэрсытэце. Падчас навучаньня браў актыўны ўдзел у нацыянальным беларускім руху: быў сябрам Саюзу беларусаў Бэльгіі, удзельнічаў у студэнцкім хоры пад кіраўніцтвам кампазытара Міколы Равенскага, а таксама ў танцавальным гуртку пад кіраўніцтвам студэнткі Людмілы Рагулі.

У 1951 г. скончыў політэхнічны факультэт з дыплёмам інжынэра-будаўніка. Спачатку займаўся ў Бэльгіі сталёвымі канструкцыямі, а з 1968 г. працаваў у інфармацыйным цэнтры сталёвай прамысловасьці. Зрабіўся спэцыялістам у галіне сталёвых канструкцыяў эўрапейскага маштабу.

У 1968—1985 гг. быў на выдавецкай працы. Да 1971 зьяўляўся тэхнічным рэдактарам, потым займаў пасаду галоўнага рэдактара ў сусьветна вядомым часопісе «Acier-Stahl-Steel». Апублікаваў вялікую колькасьць артыкулаў з пытаньняў сталёвых канструкцыяў. Чытаў лекцыі, браў удзел у канфэрэнцыях інжынэраў і архітэктараў. З 1985 г. быў дарадцам, удзельнічаў у журы пры выпуску архітэктараў.

На працягу ўсяго гэтага часу Я. Жучка заставаўся актыўным удзельнікам беларускага грамадзкага жыцьця як сябра БНР, Саюзу беларусаў у Бельгіі, сталы аўтар газэты «Беларус». Вернік беларускай грэка-каталіцкай парафіі Сьвятамучаніка Язафата, Архібіскупа Полацкага і Ўваскрасеньня Хрыстовага ў Антвэрпэне.

Меў трох сыноў. Памёр у 2010 годзе.

Уладзімер Набагез
20 кастрычніка 1919 г. на Наваградчыне нарадзіўся Ўладзімер Набагез – сябра Рады БНР у выгнаньні, беларускі грамадскі дзеяч у ЗША.

Піша Янка Запруднік:

Уладзімер Набагез нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю асьвету ў Наваградку ў беларускай філіі польскай гімназіі. Вучыўся там разам зь сябрамі, зь якімі пазьней працягваў на эміграцыі далейшую навуку ва ўнівэрсытэтах і супрацоўніцтва на грамадзкай ніве – Барысам Рагулем і Язэпам Сажычам.

У верасьні 1939 г. , змабілізаваны ў польскую армію, трапіў у нямецкі палон, адкуль яго як беларуса выпусьцілі на волю. Але пад савецкую ўладу Ўладзімер не вярнуўся, а застаўся працаваць у Беларускім прадстаўніцтве пры нямецкім Арбайтсфронце ў Караляўцы (Кёнігсбэргу).

Па сканчэньні вайны вучыўся на мэдыцынскім факультэце Марбургскага ўнівэрсытэту, а закончыў мэдыцынскую асьвету ў Лёвэнскім ўнівэрсытэце ў Бэльгіі. Быў актыўным у арганізацыйным жыцьці беларускіх студэнтаў як у Нямеччыне, гэтак і ў Бэльгіі. Маючы добры голас (бас), сьпяваў у студэнцкіх хорах, у тым ліку ў хоры Міколы Равенскага ў Лёвэне.

У 1956 г. перабраўся ў ЗША, пасяліўшыся спачатку ў гор. Нью Брансўік у штаце Нью Джэрзі. Працуючы ў мясцовым шпіталі, апаноўваў азы амэрыканскай мэдычнай практыкі й ангельскай мовы. Прызнаваўся, што ніколі ў жыцьці яшчэ так цяжка не працаваў. Здольнасьць да такой працы гарантавала ўдачу. Здаўшы патрэбныя залікі, перабраўся на дакторскую працу ў гор. Нью Ёрк. Далучыўся там да нацыянальнага актыву.

Ён быў сябрам Рады БНР, належаў да Беларуска-Амэрыканскага Задіночаньня, быў пэўны час старшынём ньюёркскага аддзелу БАЗА, браў актыўны ўдзел у рэлігійным жыцьці парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. У гэтым часе ажаніўся з мэдсястрой, Яляндай, ураджэнкай францускамоўнае часткі Канады.  Неўзабаве пасьля гэтага, купіў сабе ў вёсцы Ўолдэн (Walden; 6 тыс. жыхароў) у штаце Нью Ёрк паўтара гэктара зямлі з садам, вазярцом і жылым домам ды там і застаўся жыць, займаючыся мэдычнай практыкай. У сям’і нарадзілася двое сыноў, Джон і Андрэй. Першы зь іх (Dr. John P. Nabagiez, MD), падобны на бацьку цяпер – доктар мэдыцыны, кардыёляг, а другі (Andrew V. Nabagiez), з матчынымі рысамі твару – музыка.

Др. Уладзімер Набагез праз усё жыцьццё захаваў беларускі патрыятызм, які ён вынес з наваградзкага асяродзьдзя.  Адзначаўся моцнай сілай волі й адначасна сьціпласьцяй у дачыненьні да свае асобы. Меў добрую памяць. Вельмі цікава распавядаў пра свае прыгоды ў ваенным часе: польска-нямецкі фронт, палон, праца перакладчыка, сувязь з суродзічамі на ваенным раздарожжы ў Нямеччыне, шуканьне выхаду ў паваенным разбродзе. “Валодзя, дык ты апішы ўсё гэта. Гэта ж так цікава!” “А што там надта пра сябе расказваць буду. Падумеш, важная асоба!” – адмахваўся ён ад такіх падказак. Каб сеў тады каля яго з магнітафонам, дык расказаў бы. Але дзе там быў час на такое…

Захоўваючы зацікаўленьне грамадзка арганізацыйным жыцьцём пасьля ад’езду зь Нью Ёрку, Набагез падтрымліваў беларускую справу грашыма.  Мы зь ім час ад часу перазвоньваліся, каб адказаць адзін аднаму на пытаньне “Што чуваць?” Часам ён званіў проста, каб выгаварыцца. Апошнімі пару гадамі тэлефанічная сувязь перарвалася ў выніку моцнага паслабленьня ягонага слуху.

На пачатку 1990-х гадоў Набагез наведаў свае родныя мясьціны, а таксама Наваградак, дзе жыла ягоная сястра. З гонарам расказваў, што адшукаў магілу дзеда, пахаванага ля самага наваградзкага замчышча.

Пра сьмерць др. Уладзімера Набагеза (Dr. Vladimir Nabagiez) паведаміла на сваім сайце “Наша Ніва” (2.2.11) і New York Times у нумары за 16 студзеня. З кароткага нэкралёгу ў NYT даведваемся, што нябожчык пражыў з жонкай Яляндай 48 гадоў ды што абодвы ягоныя сыны жанатыя.

На фота – Уладзімер Набагез (першы справа) зь сям’ёю.

Фабіян Абрантовіч
14 верасьня 1884 г. у Наваградзкім павеце нарадзіўся архімандрыт Фабіян Абрантовіч – член Рады БНР,  выбітны дзеяч беларускага хрысьціянска-дэмакратычнага руху, грэка-каталіцкі сьвятар, філёзаф.

Дзяцінства і вучоба

Паходзіў зь мяшчанскае сям’і жыхароў Наваградка. Скончыў Пэтэрбурскую духоўную каталіцкую сэмінарыю (1905) і Пэтэрбурскую Мітрапалітальную духоўную каталіцкую акадэмію (1910; магістар багаслоўя). 9 верасьня 1909 году пасьвечаны ў сьвятары. Працягваў вучобу ў Каталіцкім унівэрсытэце Лёвэна (Бэльгія, 1912—1914), дзе абараніў доктарскую дысэртацыю ў філязофіі.

У Санкт-Пэтэрбургу

Пасьля вяртаньня ў Пэтэрбург прызначаны вікарыем касьцёлу сьвятой Кацярыны. Выкладаў Закон Божы ў пэтэрбурскіх навучальных установах (Імпэратарская вучэльня правазнаўства, Імпэратарская камэрцыйная вучэльня, Кадэцкі корпус імпэратара Аляксандра II, Марыінскі і Паўлаўскі інстытуты). Законавучыцель прыватнай мужчынскай гімназіі пры касьцёле сьв. Кацярыны ў Пэтэрбургу (з 9 сьнежня 1910). Ад 1 верасьня 1914 да 1918 году прафэсар філязофіі Санкт-Пэтэрбурскай духоўнай сэмінарыі, выкладаў таксама сацыялёгію i сьпевы. Адначасова выконваў абавязкі законавучыцеля ў Пэтэрбурскай Канстанцінаўскай жаночай гімназіі пры Імпэратарскім жаночым інстытуце. Пазьней выкладаў Закон Божы ў 12-й Петраградзкай гімназіі.

Вяртаньне ў Беларусь

30 красавіка 1918 накіраваны Адміністратарам Магілёўскае архідыяцэзіі біскупам Эдвардам фон Ропам у Менск. У 1918—1920 арганізатар і рэктар Менскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі. Выкладаў у сэмінарыі і пасьля эвакуацыі яе спачатку ў Наваградак, а потым у Пінск. Ад 1919 прэлат менскае катэдральнае капітулы. У 1920—1926 служыў у розных храмах Палескага ваяводзтва. З 1926 у кангрэгацыі марыянаў у Друі. Манаскія шлюбы склаў 3 жніўня 1927.

Абрантовіч – адзін з ідэолягаў і заснавальнікаў беларускага хрысьціянскага руху XX ст. Зь беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам зьвязаны з часоў вучобы ў Пэтэрбургу; уваходзіў у культурна-асьветны гурток беларусаў-клерыкаў. Быў адным з ініцыятараў і арганізатараў правядзеньня 24—25 траўня 1917 у Менску зьезду беларускага каталіцкага духавенства, дзе выступіў з рэфэратам «Справа прасьветная». Сябра саюзу ксяндзоў-беларусаў. Разам з Л. Хвецькам заснаваў у траўні 1917 саюз «Хрысьціянская дэмакратычная злучнасьць», быў адным зь яго кіраўнікоў у Менску.

6 верасьня 1918 Фабіян Абрантовіч разам зь біскупам Лазінскім адправіў у Менску першую імшу зь беларускім казаньнем. Зь верасьня 1919 — сябра Рады Часовага Беларускага нацыянальнага камітэту ў Менску. Уваходзіў у склад дэлегацыі беларускіх дзеячаў, якую 19 верасьня 1919 прыняў у Менску Юзэф Пілсудзкі.

Уваходзіў у склад Рады БНР, а таксама быў сябрам Канвэнту старэйшынаў Рады БНР. Плянавалася, што ў Міністэрстве замежных справаў Беларускай Народнай Рэспублікі атрымае пасаду кіраўніка Місіі ў Рыме.

Сябраваў зь Янкам Купалам, у студзені-лютым 1920 дзяжурыў каля ложка хворага паэта ў менскім шпіталі.

Актыўна выступаў за ўвядзеньне беларускай мовы ў набажэнства ў каталіцкім касьцёле і духоўных навучальных установах, пра што неаднаразова пісаў на старонках пэрыядычных беларускіх рэлігійных выданьняў «Krynica» (1917—1920, Петраград — Менск — Вільня) і «Chryścijanskaja Dumka» (1928—1929, Вільня). Як публіцыст вядомы пад псэўданімам Фабіч (Fabič).

Місіянэрская дзейнасьць у Кітаі

Прызначаны кіраўніком створанага 20 траўня 1928 Ардынарыяту для каталікоў усходняга абраду ў Кітаі. 6 лістапада 1928 прыбыў у Харбін у якасьці апостальскага адміністратара для каталікоў усходняга абраду ў Манджурыі.

Асноўнымі накірункамі каталіцкае місіі сярод расейскай эміграцыі лічыў перш за ўсё асьветніцкую й выхаваўчую дзейнасьць. Пры ім былі рэарганізаваныя й пашыраныя: агульнаадукацыйны інтэрнат для дзяўчынак, якім кіравалі сёстры-ўршулянкі, «Расейскі прытулак» пад кіраўніцтвам францішканак-місіянэрак і ліцэй Сьвятога Мікалая для хлопчыкаў. У 1931 у Харбіне пачаў выходзіць «Католический вестник» — адно з буйнейшых каталіцкіх выданьняў расейскіх каталікоў на эміграцыі. Тутака ж выдавалася вялікая колькасьць каталіцкае літаратуры на расейскай мове.

Арышт і сьмерць

У 1939 з Рыму, дзе знаходзіўся на капітуле марыянскага ордэна, накіраваўся ў Заходнюю Беларусь. На зваротным шляху ў Львове наведаў мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага, дзе яго застала вайна. 22 кастрычніка 1939 арыштаваны савецкімі ўладамі пры пераходзе савецкае мяжы ля гораду Рава-Руская (Украіна) і зьняволены ў турму ў Львове. Быў зьвінавачаны ў шпіянажы на карысьць Ватыкану. Быў прывезены ў Маскву.

23 верасьня 1942 быў прызнаны вінаватым у змаганьні з рэвалюцыйным рухам і нелегальным пераходзе мяжы й быў асуджаны да 10 гадоў лягероў.

Закатаваны ў Бутырскай турме ў Маскве, памёр 2 студзеня 1946 г. Месца пахаваньня невядомае.

У 2003 годзе Касьцёл распачаў працэс бэатыфікацыі а. Фабіяна Абрантовіча.

Вітаўт Рамук
15 ліпеня 1914 г. у Екатарынаславе (цяпер Дніпро, Украіна) нарадзіўся доктар Вітаўт Рамук, дзеяч беларускай дыяспары ў Чыкага.

У 1922 г. сям’я Рамукоў вярнулася на радзіму, пасяліўшыся ў Ліпнішках каля Ліды. У той час гэтая частка Беларусі была анэксіяваная Польшчай.

У 1926—1930 гг. Вітаўт Рамук навучаўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Пасьля паступае на біялягічны факультэт віленскага ўнівэрсытэта імя Стэфана Баторыя. Праз год ён пераводзіцца на мэдыцыну. Пасьля пачатку савецкай акупацыі ў 1939 годзе ўнівэрсытэт быў зачынены.

Пасьля пачатку акупацыі нямецкай Вітаўт Рамук вяртаецца на Лідчыну, працуе ў гарадзкой адміністрацыі перакладчыкам, бярэ ўдзел у беларускім жыцьці. У 1944 годзе Вітаўт Рамук выязджае на чужыну. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны Вітаўт Рамук апынуўся ў Мюнхене, працягнуў навучаньне мэдыцыне ў Лювэнскім унівэрсытэце ў Бэльгіі.

У Лювэне Рамук таксама бярэ актыўны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці і нават некаторы час кіруе беларускай студэнцкай грамадой, а таксама ўдзельнічае ў зьездах міжнароднай студэнцкай каталіцкай арганізацыі Pax Romano.

Непрацяглы час Вітаўт Рамук жыў у Лёндане, дзе некаторы час быў намесьнікам старшыні Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі (1954), але неўзабаве вярнуўся ў Бэльгію. Некаторы час ён працаваў у дзіцячым прытулку ў Брусэлі.

Празь некаторы час Вітаўт Рамук пераязджае ў ЗША, у штат Ілінойс. Некаторы час ён жыў у горадзе Пэорыя, а потым селіцца ў Чыкага.

У 1958 г. ён ажаніўся зь Верай Жызьнеўскай.

Вітаўт і Вера Рамукі бралі актыўны ўдзел ў жыцьці беларускай грамады ў Чыкага, разам працавалі ў Беларускім каардынацыйным камітэце, былі актывістамі грэка-каталіцкай парафіі сьв. Хрыста-Збаўцы.

Вітаўт Рамук працаваў у Цэнтры педыятрыі, а затым у Дзіцячым цэнтры ў Чыкага. Ён выйшаў на пэнсію толькі ў 74 гады.

У 1993 г. Рамукі па запрашэньні прадстаўніка Беларусі пры ААН Генадзя Бураўкіна і пасланьніка Беларусі ў Вашынгтоне Міхаіла Хвастова.

У Рамукоў нарадзіліся двое дзяцей. Сын Янка (John Romuk) пазней зрабіў кар’еру ў кампаніі Hitachi, а дачка Ірэна стала пэдагогам.

Вітаўт Рамук распавядае пра беларускія калядныя традыцыі, 1978 г. (на ангельскай мове):

Пра беларускую грамаду ў Чыкага:

Зора Кіпель
1 ліпеня 1927 г. у Менску нарадзілася Зора Кіпель (дзяв. Савёнак) – беларуская грамадзкая дзяячка, літаратуразнавец, публіцыстка.

Зора Савёнак нарадзілася ў сям’і беларускіх актывістаў: маці Апалёнія Савёнак выкладала ў школах, а бацька Лявон Савёнак працаваў журналістам у тагачаснай, нацыянальнага кірунку, газэце “Савецкая Беларусь”. Кола знаёмых і сяброў сям’і ўлучала Пашковічаў, Лёсікаў, Коласаў. Асабліва блізкія адносіны былі зь сям’ёю Янкі Купалы. З маленства як Зора, гэтак і ейны брат Лёдзік, нар. 1922 г., былі цалкам у беларускай атмасфэры.

Рэпрэсіі, жыцьцё ў Крычаве

У 1933-м годзе бацьку Зоры арыштоўваюць па справе Беларускага Нацыянальнага Цэнтру і асуджаюць на 6 гадоў высылкі ў Сібір. (Дарэчы, у гэтым працэсе БНЦ Лявон Савёнак разам зь некаторымі іншымі зьняволенымі, абвесьцілі сябе грамадзянамі БНР, і як такія выйшлі на высылку). Маці Зоры зволілі з працы й прапанавалі выехаць зь Менску. Быў выбраны горад Крычаў, дзе сям’я пражыла каля пяці гадоў. Крычаў, стары беларускі горад з паўсюднымі сьлядам і старасьветчыны, зрабіў на Зору вялікае ўражаньне, якое засталося на ўсё жыцьцё. (Усьлед за Менскам, калі стала магчымым, Зора наведала Крычаў некалькі разоў ды прысьвяціла эмацыянальныя старонкі сваіх успамінаў).

Незадоўга перад вайною бацька Зоры быў вызвалены, і сям’я паступова парабралася ў Менск, хоць бацьку давялося прапісвацца ў Каралявішчавічах каля Менску.

22-га чэрвеня 1941-га году для Зоры, як і для мільёнаў ейнага пакаленьня, стаўся незабыўным днём – пачалася вайна. Літаральна праз пару дзён Менск быў у полымі. Каб не згарэць, людзі ўцякалі, “ішлі ў бежанства”. Пайшла разам зь сябрамі й сям’я Зоры. Яна ўспамінала: “Куды ішлі-беглі ніхто ня ведаў, абы ісьці!” Ад Дукаркі, аднак, Зора павярнулася ў Менск, дзе і пражыла гады акупацыі: вучылася ў настаўніцкай сэмінарыі, каб ня быць вывезенай у Нямеччыну, працавала ў рэдакцыях “Беларускай газэты” й “Голасу вёскі” – падлічвала радкі на ганарары.

Эміграцыя

Улетку 1944-га году Зора разам з бацькамі (брат ад 1941-га году згубіўся і быў на другім баку фронту) выяжджае на эміграцыю. Працавала спачатку ў Сылезіі, потым у цэнтры Нямеччыны.

Па вайне, у 1945-м годзе, Зора ў горадзе Рэгенсбургу ад першага-ж дня стварэньня беларускага селішча, гімназіі, у якой Зора разам з паўтузінам сяброў былі-сталіся першым і вучнямі. Перыяд навучаньня ў беларускай гімназіі, пазьней імя Янкі Купалы, ад 1945-га да 1948-га гадоў (Зора Савёнак закончыла гімназію ў 1948-м годзе, трэйці выпуск) быў пэрыядам станаўленьня абаснаванае беларускае базы, пэрыядам фармаваньня беларускага інтэлекту. Зора асабліва цаніла той перыяд і ўсё жыцьцё выказвала захапленьне тагачаснымі настаўнікамі, якія гэтулькі далі беларускай моладзі ў халодныя, беспрасьветныя паваенныя гады. Апроч навукі ў гімназіі Зора вельмі энэргічна працавала ў грамадзкай дзялянцы: яна была актыўная ў скаўтынгу, была ініцыятарам стварэньня Першага Дзявочага Сьцягу ЗБСЧ у амэрыканскай зоне акупацыі, езьдзіла з гурткамі мастацкай самадзейнасьці па беларускіх лягерох, арганізавала беларускія бібліятэчкі ў Міхэльсдорфе і Остэргофэне.

Далей на жыцьцёвым шляху Зоры быў перыяд здабываньня вышэйшае асьветы: 1949-1954 гады. Зора Савёнак скончыла Лёвэнскі ўнівэрсытэт, факультэт хіміі, зрабіўшы дыплёмную працу ў галіне аналітычнае хіміі – спэктральны аналіз некаторых жалезістых мінэралаў з Бэльгійскага Конга. Зноў-ткі, і ўнівэрсытэцкі пэрыяд жыцьця Зоры быў густа пераплецены, насычаны, грамадзкаю дзейнасьцю. Адбываліся вельмі частыя паездкі да работнікаў “на правінцыю” з розным і культурнымі праграмамі. Па той жа праграме працы ў Саюзе Беларусаў Бэльгіі дапамагала ўкладаць лекцыі беларускай мовы дзецям работнікаў, ладна часу займаў кальпартаж беларускай прэсы, выступы з студэнцкім хорам, калі былі патрэбныя танцы, былі сталай, цяглай зьявай. У дадатак Зора часта ладзіла сяброўскія вечарыны для студэнтак, дзе яна пражывала, каб нешта расказаць пра Беларусь.

Ад сьнежня 1955-га году Зора жыла ў Злучаных Штатах Амэрыкі. У Амэрыцы была створаная новая сям’я: Зора выйшла замуж за сябру школьных гадоў у Менску, сябру пабыту ў Нямеччыне і студыяў у Бэльгіі, Вітаўта Кіпеля. Хоць сямейныя абавязкі выходзяць на першы плян жыцьцёвых патрэбаў, грамадзкая праца таксама не адыходзіць ад сямейнага жыцьця, штодзёншчыны. Працую чы яшчэ на пачатку жыцьця ў ЗША хімікам (Зора апрацо ўвала матэрыялы для даведніка “Крысталяграф ічныя дадзеныя” ў лябараторыі праф. Дж. Данэя ў г. Балтыморы, за што ёй была вынесеная асаблівая падзяка ў гэнай працы), у тым самым часе Зора друкавала для сп. Янкі Станкевіча на машынцы “Біблію”, укладала картатэку “Беларусіка ў ангельскай мове” ды брала ўдзел у розных беларускіх імпрэзах.

Праца ў Нью-Ёрцкай Публічнай Бібліятэцы

Каб быць бліжэй да кнігі, грамадзкага жыцьця, быць у “беларусазнаўстве”, Зора, усьлед за мужам, перамяняе прафэсію, з хіміі пераходзіць у інфармацыю, бібліятэказна ўства. Каб “стаяць на нагах” у прафэсіі, Зора паступае на бібліятэчны факультэт Ратгэрскага ўнівэрсытэту, які заканчвае ў 1966-м годзе з тытулам магістра бібліятэказнаўства і інфармацыі. Ад таго 1966-га году ўся навукова- грамадзкая дзейнасьць Зоры зьвязаная зь Нью-Ёрцкаю Публічнаю Бібліятэкаю, у якой Зора працавала на розных пасадах, і якую вельмі любіла. Спачатку Зора працавала каталёгерам навуковае літаратуры, затым паступова пераходз іла на славістыку і ў славяна-балцкі аддзел, у якім Зора была заступнікам загадчыка.

Зора Кіпель была адным з піянэраў, і ў Нью-Ёрцкай Публічнай Бібліятэцы, і ў ЗША наагул, пераходу-пераводу каталягізацыі на кампутарную сыстэму. Паступова сярод амэрыканскіх бібліятэкараў слявянскае спэцыялізацы і Зора, а хучэй ейная кодавая адзнака-подпіс “ЗЗК” (Зора-Зоя-Кіпель), становіцца аўтарытэтнай і ведамай у каталягаваньні й клясыфікацыі беларускае кнігі, беларускага друку. Маючы неабмежаваны доступ да друкаванае літаратуры й бачачы масу беларускага матэрыялу, у Зоры зьяўляецца думка даць англамоўнаму сьвету нешта з асаблівымі адзнакамі беларускасьці. Думка засяроджваецца на перакладзе Трышчана ў беларускай мове, чытанага ў Беларусі ў 16-18 стагодзьдзях, ведамага на Захадзе, але ў Беларусі зь іншымі адзнакамі. З мэтаю глыбейшага аналізу старое беларускае літаратуры, і Трышчана асабліва, Зора Кіпель у 1982-м годзе паступае на факультэт параўнаўчых літаратураў Ратгэрскага ўнівэрсытэту. Гэты факультэт яна заканчвае ў 1986-м годзе з тэзаю аб Трышчане ды выдрукаванай кнігай-перакладам у ангельскую мову “Беларускі Трышчан”. Хутка і “Беларускі Трышчан”, і аналіз беларускае літаратуры, беларускага чытача 16-18-га стагодзьдзяў сталіся спадарожнікамі ўнівэрсытэцкіх падручнікаў літаратурных факультэта ў ды часткі гэтых працаў увайшлі ў літаратурныя энцыкляпэдыі. Лейтматыў Зорыных дасьледаваньняў Беларускага Трышчану быў такі: Трышчан быў толькі ў нас, у Беларусі. Трышчана чыталі. Было зацікаўленьне. Была безьліч іншых пераклада ў. Нашая культурная спадчына ўнікальная – ні Расея, ні Ўкраіна гэткага багацьця ў той час ня мелі.

Дыяпазон дасьледаваньняў беларусікі ў Зоры Кіпель не абмяжоўваўся толькі літаратураю. Зора дасьледавала беларускую спадчыну ў Амэрыцы, аналізавала сучасныя кнігазборы, апрацавала першы даведнік нацыянальнасьцяў штату Нью Джэрзі, закаталягавала калекцыю рэдкіх і старых кірылічных друкаў Нью Ерскай Публічнай Бібліятэкі, дасылала матэрыялы пра Беларусь у розныя энцыкляпэдыі. Будучы, як казала Зора, “дзяржаўнікам” ад дзяцінства, яна выдрукавала цімала працаў-бібліяграфіяў аб Беларускай Дзяржаўнасьці, БНР, нацыяналізме. Як сакратар Галоўнае Ўправы БАЗА, Зора Кіпель выдрукавала некалькі лістоў-мэмарандумаў ў Кангрэсавах Запісах 1978-1982 гадох. Друкаваліся ейныя артыкулы ў беларускім, ангельскім, французкім, расейскім і гішпанскім друку і мовах. Зора Кіпель выдрукавала на беларускія тэмы панад 200 артыкулаў. Яна была сябрам шматлікіх навуковых таварыстваў і клюбаў, але асабліва яе парадавала прыняцьцё ў ганаровае сяброўства пісьменьніцкае арганізацыі Беларусі. Неабходна падкрэсьліць, што будучы сябрам Амэрыканскага Таварыства Славянаведы, Зора Кіпель яшчэ ў пачатку 1970-х гадоў дамаглася, каб “Беларусь” адзначалася і ў рэклямах, і на блянках гэтае амэрыканскае асацыяцыі.

Супраца зь Беларусьсю

Зора Кіпель брала актыўны ўдзел у міжнарожных канфэрэнцыях, сымпозыюмах, чытаючы там заўсёды даклады на беларуск ія тэмы. Ад міжнарожных канфэрэнцыяў дарога прывяла і ў Беларусь. Уваходзячы, як сябра БІНіМу, у арганізацыйны камітэт канфэрэнцыі “Рым-І” (1990), Зора, як і ўсе сябры дэлегацы і БІНіМу на канфэрэнцыі ў Рыме, сустрэлася з калегамі зь Беларусі – пачалося супрацоўніцтва і ў Міжнароднай Асацыяцыі Беларусістаў і са Скандынаўскім Цэнтрам у Менску. Пачынаючы ад 1991-га году Зора наведвала Беларусь штогоду, а былі гады, што ў Беларусі яна бывала і па два-тры разы. У тым самым дзесяцігодзьдзі Зора была і рэдактарам газэты “Беларус” ды інтэнсіўна разам з мужам рыхтавала да друку працу-бібліяграфію “Беларускі друк на Захадзе ад 1800-га году”.

У Беларусі ейным улюблёным месцам побыту заўсёды бывала Нацыянальная Бібліятэка, якую Зора ўпершыню наведала яшчэ перад вайною. Бяспрэчна, Зора Кіпель належала да тае групы адданых беларускіх патрыётаў-інтэлектуалаў, якія і па-за Беларусьсю жылі й працавалі для Беларусі, і Беларусь ні гэтае адданасьці, ні Зоры Кіпель не забудзе.

Зоры Кіпель ня стала 14 красавіка 2003 г. Яна пахаваная на Беларусіх могілках у Іст-Брансвіку, штат Нью-Джэрсі.

Глядзі таксама:

Мова жыцця Зоры Кіпель

Нэкралёг паводле матэрыялаў друку, успамінаў, Радыё Свабода ды кнігі Яна Максімюка “Беларуская гімназія імя Янкі Купалы”

Кнігі Зоры Кіпель на Amazon.com

Янка Сурвілла
20 чэрвеня 1925 г. у Смаргонскім раёне нарадзіўся Янка Сурвілла, сябра Рады БНР у выгнаньні, беларускі грамадзкі дзеяч.

Ужо ў 1942 г., у 17-гадовым узросьце, Янка Сурвілла ўзначальваў пачатковую беларускую школу, якая была потым спалена савецкімі партызанамі.

Пасьля вайны ён апынуўся ў эміграцыі, спачатку ў лягеры перамешчаных асобаў у нямецкім Ватэнштэце, дзе заснаваў сваё выдавецтва. Потым Я. Сурвілла эміграваў у Францыю.

З 1947 году састаяў у Радзе Беларускае Народнае Рэспублікі ў выгнаньні. У 1948 годзе ў Парыжы ён быў абраны сакратаром Сусьветнай Арганізацыі Беларускай Эміграцыі. Да 1952 г. ён выдаваў Бюлетэнь САБЭ.

Янка Сурвілла атрымаў стыпэндыю Мадрыдзкага ўнівэрсытэта і скончыў эканамічны факультэт з тытулам магістра.

Адначасова з навучаньнем ён арганізоўвае беларускамоўныя перадачы на Гішпанскім радыё. 25 сакавіка 1952 ён выходзіць у этэр зь першай скіраванай на Беларусь перадачаю. Штодзённыя беларускія радыёперадачы выходзяць на Гішпанскім радыё ў 1958—65 гг. дзякуючы працы Янкі Сурвіллы, які дзеля гэтага перарваў працу над дысэртацыяй, і ягонай жонкі Івонкі Сурвіллы.

Янка Сурвілла, пачатак 1990-х

Пазьней сям’я пераехала ў Канаду, дзе Янка Сурвілла таксама актыўна ўдзельнічаў у беларускім грамадзкім і палітычным жыцьці. У якасьці старшыні атаўскага аддзелу Згуртаваньня Беларусаў Канады ён прадстаўляў беларусаў ува ўсіх палітычных міжэтнічных мерапрыемствах у канадзкай сталіцы.

У 1993 годзе зноў наведаў Беларусь, удзельнічаў у Першым Зьезьдзе беларусаў сьвету.

Захапляўся мастацкай фатаграфіяй, стварыў галерэю партрэтаў беларускіх дзеячоў на чужыне, у тым ліку вядомы партрэт Натальлі Арсеньневай.

Памёр у 1997 годзе.