Клаўдзі Дуж-Душэўскі – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Усебеларуская палітычная канфэрэнцыя ў Празе, 1921 г.
25-28 верасьня 1921 г. у Празе адбылася Ўсебеларуская палітычная канфэрэнцыя, якая пацьвердзіла вернасьць Трэцяй Устаўнай грамаце Рады БНР і заявіла, што адзіным заканадаўчым органам Беларусі зьяўляецца Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама пацьвердзіла прынцып незалежнасьці й непадзельнасьці Беларусі.

Канфэрэнцыя аб’яднала прадстаўнікоў асноўных беларускіх палітычных арганізацый і партый за межамі БССР. Прысутнічалі ўдзельнікі з Заходняй Беларусі, Нямеччыны, Латвіі, Летувы, Польшчы і Чэхаславаччыны.

Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянэраў прадстаўлялі С. Баран, К. Дуж-Душэўскі, Л. Заяц, А. Карабач, В. Ластоўскі, Я. Мамонька, М. Шыла;

Беларускую партыю сацыялістаў-фэдэралістаў — В. Захарка, К. Езавітаў, П. Крачэўскі, А. Цьвікевіч;

Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю — Б. Тарашкевіч.

Канфэрэнцыя пацьвердзіла вернасьць Трэцяй Устаўнай грамаце Рады БНР і заявіла, што адзіным заканадаўчым органам Беларусі зьяўляецца Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама пацьвердзіла прынцып незалежнасьці й непадзельнасьці Беларусі.

Прадстаўнікі дыпляматычных місій БНР, 1921 г., падчас Усебеларускай палітычнай канфэрэнцыі ў Празе. Зьлева направа: Лявон Вітан-Дубейкаўскі, Мікола Вяршынін, Аляксандар Галавінскі, Аляксандар Цьвікевіч, Бруна Мілер

Дэлегацыя Партыі Сацыялістаў-Рэвалюцыянэраў на Ўсебеларускай палітычнай канфэрэнцыі, Прага, 25-28 верасьня 1921 г.

Рэзалюцыя, прынятая на канфэрэнцыі ў Празе

I. Рэзалюцыя аб Рыжскім Трактаце

Стоячы на грунце граматы Беларускай Народнай Рэспублікі ад 25 сакавіка 1918 г., апавесьціўшай незалежнасьць Беларусі ў межах лічэбнай перавагі беларускага народу, Беларуская нацыянальна-палітычная нарада ў Празе, зложаная з прадстаўнікоў беларускіх палітычных партыяў і нацыянальных арганізацый з-пад усіх цяперашніх акупацый Беларусі, сабраўшыся ў Прагу, аднагалосна заяўляе:

1.Беларускі народ вёў, вядзе й будзе весьці барацьбу за незалежнасьць і непадзельнасьць Беларусі.

2.Што ўсе ранейшыя пратэсты беларускіх палітычных і нацыянальных арганізацый, у свой час заяўленыя супраць Рыжскага Трактату, дзеля чаго Беларусь паміж Расеяй і Польшчай, нарадай аднагалосна пацьвярджаюцца.

3.Беларуская нацыянальна-палітычная нарада ў Празе заклікае ўсе актыўныя беларускія сілы да самай рашучай рэвалюцыйнай барацьбы ўсякімі, маючыміся ў іх распараджэньні спосабамі супраць падзелу Беларусі й заклікае лічыць ворагамі беларускага народу кожнага таго, хто згадзіўся б прызнаць Рыжскі мірны трактат. (Падпісалі: Старшыня нарады А. Цьвікевіч, Віцэ-старшыня В. Захарка й сакратар С. Баран).

II. Палажэньне беларускага народу пад акупацыямі

Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада ў Празе, разважыўшы палажэньне беларускага народу пад расійскай і польскай акупацыямі, сьцьверджае, што:

1) пад расійскай акупацыяй у гэты момант знаходзіцца больш як 206.000 кв.кл. беларускай тэрыторыі, зь ліку якой расійскі савецкі ўрад 153.000 кв.кл. далучыў беспасярэдна да Расіі, а на 53.000 кв.кл. утварыў фікцыю савецкай Беларусі. На тэрыторыі савецкай Беларусі расійскі савецкі ўрад устанавіў уладу, зложаную з чужых беларускаму народу элемэнтаў, каторымі кіруе цэнтральны савецкі ўрад з Масквы. Шырока рэклямаваная талерантнасьць савецкай улады да беларускага адраджэнскага руху ў савецкай Беларусі дагэтуль ня выйшла з чыста дэкляратыўных рамак; для нацыянальна-культурнага адраджэнскага руху ў савецкай Беларусі дагэтуль нічога ня зроблена.

На беларускай тэрыторыі, далучанай беспасярэдна да Расіі, беларускае насяленьне падлягае самай натужанай русыфікацыі і пазбаўленае ўсіх як палітычных, так і нацыянальна-культурных правоў: урадавай мовай зьяўляецца мова расійская, беларускія газэты забароненыя, беларуская адраджэнская праца тлуміцца турмой і расстрэламі;

2) пад польскай акупацыяй знаходзіцца больш як 100.000 кв.кл. беларускай зямлі; на захопленых польскім імпэрыялізмам гэтых тэрыторыях бушуе цяпер нічым не агранічаны польскі шавінізм і нечуваны нацыянальны ўціск і зьдзек над беларускім народам. З мэтай задушыць беларускі вызвалечы рух палякі нішчаць беларускую культуру і інтэлігенцыю, кіруючыся да поўнага зьнішчэньня на гэтых землях беларускага племені. ЗЕмлі беларускіх уцекачоў польскі ўрад раздае салдатам – ураджэнцам Польшчы. Сьвядомае беларускае сялянства польскі ўрад гноіць па турмах і канцэнтрацыйных табарах, ён зачыняе культурныя, нацыянальныя і эканамічныя арганізацыі, забараняе друк, беларускую школу і мову.

Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада, у імя справядлівасьці і захаваньня беларускай нацыі і культуры, вымагае ад Лігі Нацый м ўсіх народаў сьвету адкінуць агідны польскі шавінізм і імпэрыялізм у яго этнаграфічныя межы за Буг і Нарэў.

Прага-Чэская, 28 верасьня 1921 г.

Рапарт аб дзейнасьці Місіі БНР у краінах Балтыі – 26.11.1919
У архівах захаваўся рапарт аб працы Вайскова-дыпляматычнае місіі Беларусі ў Балтыцы, падрыхтаваны яе кіраўніком палкоўнікам Кастусём Езавітавым.

Шыльда вайскова-дыпляматычнае місіі БНР у краінах Балтыі

Надзвычайнаму Прадстаўніку

Беларускай Народнай Рэспублікі ў Балтыцы

Грамадзяніну К. Душэўскаму

Рапарт

Згодна з запытаньнем Вашым аб працы, зробленай мною ў Балтыцы, маю гонар у кароткім аглядзе пазнаёміць Вас, Грамадзянін Пасол, з найгалаўнейшымі пунктамі гэтай працы.

Назначэньне маё на пасаду Шэфа Вайскова-Дыпляматычнай Місіі Беларускай Народнай Рэспублікі адбылося ў канцы жнівеня месяца гэтага году асобнай пастановай Рады Міністраў БНР, але фармальныя пашнамоцтвы былі атрыманыя мною толькі ў канцы верасьня ў м. Коўне. Гэта затрымала ад’езд мой у Балтыку на цэлы месяц і таму я толькі 1га кастрычніка змог прыехаць у Рыгу. З 1 кастрычніка і пачынаецца мая фактычная праца ў Балтыцы. Пачаў я яе з Латвіі, дзе ў м. Рызе зрабіў сваю Штаб-Кватэру.

У працягу 15 дзён (з 1 па 15 кастрычніка) я:

Зрабіў у Рызе належныя крокі перад Латвійскім Урадам і дабіўся акрэдытаваньня Місіі ў складзе:

а) Шэфа Місіі Палкоўніка Езавітава

б) Вайсковага Райцы Падпалкоўніка Шолкавага

в) Сакратара Я. Чарапука;

Завязаў добрыя стасункі з латыскім грамадзтвам і прэсай;

Наладзіў працу Консульства ў Рызе, якое зацьвердзіў у складзе:

а) Часовага Консула Шымковіча

б) Сакратара Цьвяткова

в) Стоража Гаспэра

Падняў справу аб мабілізацыі беларусаў у Латвіі;

Зрабіў рэгістрацыю беларускага грамадзтва ў Латвіі і арганізаваў “Беларускую Калёнію ў Латвіі”, паставіўшы на чале яе “Беларускую Нацыянальную Раду ў Латвіі”, якую перайменаваў у “Раду Беларускай Калёніі ў Латвіі”;

Умацаваў грашовае і юрыдычнае становішча “Рады Беларускай Калёніі ў Латвіі”, дазволіўшы ёй карыстацца памяшканьнем Консульства для сходаў і рабіць з рэгіструемых у Консульстве грамадзян зборы на патрэбы Рады;

Паклаў пачатак вывучэньню грамадзянамі беларускай мовы, гісторыі і пісьменства, перадаўшы ёй добры лік прывезенай з сабой на гэты выпадак літаратуры;

Быў лёгка паранены, але ні на хвліну не спыніў працы і 15га кастрычніка выехаў у Эстонію, каб тамака правеьці тую ж работу.

У Эстоніі напрацягу тыдня я зрабіў належныя крокі перад Урадам і, змушаны чакаць некаторы час адказу, каб ня траціць часу, выехаў у Фінляндыю, каб і тамака, хаця я і ня меў на гэта мандатаў, зрабіць некаторыя крокі.

У Фінляндыі я быў чатыры дні, за якія:

Бачыўся два разы зь Міністрам Міжнародных Справаў Фінляндыі, добра паінфармаваў яго ў беларускіх справах і падаў мэмарандум гістарчна-інфармацыйнага сэнса;

Бачыўся прыватна зь Міністрам Паўночна-Заходняга Ўраду Вялікарасеі Маргуліесам, зь якім меў вялікую размову аб прызнаньні Беларусі незалежнай;

Утварыў у Тамэрфорсе Рэгістрацыйна-Пашпартны Аддзел Місіі з грамадзянінам Чарвяковым на чале;

Пазнаёміўся з Генэралам Васількоўскім, які вельмі прыхільна адносіцца да беларускіх справаў і якому я даў паўнамоцтвы на ізысканьне грошай для беларускага войска;

Даў некаторыя весткі аб Беларусі ў прэсу і выехаў у Рэвель.

У Эстоніі прыйшлося прабыць шмат болей таго, як я думаў, бо явілася патрэбным прыняць удзел ў працы Юр’еўскай Канфэрэнцыі і заняцца справамі беларускага войска. Прабыў я да 1 сьнежня, і за гэты час , ня лічучы таго, што зроблена было ў Фінляндыі, зрабіў гэта:

Дабіўся акрэдытаваньня Місіі пры Эстонскім Урадзе;

Завёў вельмі добрыя стасункі з рэвельскай расейскай і эстонскай прэсай, што відно з тых інтэрвію, якія былі імі надрукаваныя;

Завязаў адносіны з эстонскім і расейскім грамадзтвам;

Адчыніў у Рэвеле Рэгістрацыйна-Пашпартны Аддзел Місіі з грамадзянінам Шанкат на чале;

Залажыў у Рэвеле Нацыянальны Беларускі Камітэт, які па сканчэньні рэгістрацыі будзе ператвораны мною ў Раду Беларускай Калёніі ў Эстоніі;

Дабіўся таго, што, не прызнаючы пакуль што незалежнасьці Беларусі, Урад Паўночна-Заходняй Вялікарасеі пачаў са мной афіцыйныя зносіны;

Пачаў перамовы з генэрал-маёрам Булак-Балаховічам і дабіўся перахода яго з усім яго атрадам на беларускую службу, як “Асобнага Атрада Беларускай Народнай Рэспублікі ў Эстоніі”;

Прыняў удзел у працы Юр’еўскай Канфэрэнцыі, дзе меў вялікі посьпех сваёй нашумелай прамовай аб тым, што маленькія адрадзіўшыяся нацыянальнасьці павінны самі ўзяцца за будову свайго жыцьця і долі і зрабіць у Юр’еве другі Парыж;

Быў запрошаны Эстонскім Урадам і наведаў цэлы шэраг урачыстасьцяў, дзе заўсёды вельмі прыхільна стасаваўся з эстонскімі ўрадоўцамі;

Пасьля катастрофы арміі генэрала Юдэніча заняўся справамі ўцекачоў, для абслугоўваньня якіх прызначыў асобнага Прадстаўніка Місіі, Л. Міхельсона, у Нарву, які высьветліў колькасьць уцекачоў, зарганізаваў іх у Бежанскі Камітэт, наладзіў снабжэньне іх адзежай і давольсьцьвіем і пачынае наладжваць адпраўку іх на бацькаўшчыну;

Зьвязаўся з асобнымі беларусамі, раскіданымі па ўсёй Эстоніі, і аб’яднаў іх каля Рэвельскага Рэгістрацыйна-Пашпартнага Бюро;

З Вамі разам пачаў перагаворы з эстонцамі аб пазычцы на патрэбы Асобнага Атраду БНР, але захварэў і выехаў у Рыгу.

У Рызе тыдзень-паўтара хварэў, а потым зноў прыняўся за працу і да гэтага часу зрабіў гэтае:

Прывёў у парадак канцылярыю Місіі і грашовую справаздачнасьць;

Зноў пачаў перагаворы аб мабілізацыі беларусаў;

Адчыніў у Лібаве Рэгістрацыйна-Пашпартны Аддзел Місіі;

Наладзіў, як ні адна, здаецца, місія, інфармацыю аб Беларусі ў латыскіх і расейскіх газэтах, для якой патрэбы зрабіў пры Місіі Аддзел Прэсы;

Увайшоў у сувязь зь місіямі Антанты, у тым ліку і зь Місіяй генэрала Ніссель [кіраўнік Францускай вайсковай місіі ў Расеі];

Дабіўся таго, што ў дзень нашага нацыянальнага сьвята – 17 сьнежня – ня было ніводнай ні расейскай, ні латыскай газэты, якая б не падкрэсьліла гэты дзень асобным артыкулам;

У віду таго, што доўгая адсутнасьць Сакратара Місіі Чарапука, які паехаў да Ўраду за грашмі, паставіла Місію ў цяжкае грашовае становішча, зрабіў крокі, каб атрымаць грашовую дапамогу з боку грамадзян Беларускай Калёніі, але пакуль што ня маю на гэтыя крокі адказу.

Цяперашняе становішча даручанай мне справы і місіі гэткае:

Місія складаецца з,

Мяне, як Шэфа Місіі,

Сакратара Чарапука,

Справавода Казячага,

Кіраўніка Аддзела Прэсы Грузеўскага,

Кіраўніка Рэгістрацыйна-Пашпартнага Аддзелу ў Фінляндыі Чарвякова,

Кіраўніка Рэгістрацыйна-Пашпартнага Аддзелу ў Рэвеле Шанкат,

Асобаўпаўнаважанага па бежанскіх справах у Нарве Л. Міхельсона

Кіраўніка Рэгістрацыйна-Пашпартнага Аддзелу ў Лібаве Цьвяткова

Агітатара-Інфарматара ў Асобным Атрадзе БНР у Эстоніі Сарока.

Апрача таго, пад загадам Місіі знаходзіцца:

Консульства БНР у Рызе, з штабс-капітанам Шымковічам на чале і з 9 служачымі Консульства і

Прадстаўнік Асобнага Атрала БНР пры Місіі падпалкоўнік Мінгрэльскі, з ад’ютантам паручнікам Юргенсонам і дзелаводам чыноўнікам Сямёнавым.

Беларускіх грамадзян у Балтыцы зарэгістравана некалькі тысячаў.

Шэф Місіі

Палкоўнік Езавітаў

(Архівы БНР, Том 1, Кніга 1, с. 559)