Каталіцкі Касьцёл – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Ліст арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу
Учора, 22 сьнежня 2020 г., афіцыйны Менск абвясьціў, што арбп. Тадэвушу Кандрусевічу, мітрапаліту Менска-Магілёўскаму, уладамі Рэспублікі Беларусь будзе дазволена вярнуцца ў сваю краіну пасьля амаль чатырохмесячнай забароны.
Ніжэй публікуем ліст, дасланы мітрапаліту Кандрусевічу 21 сьнежня Старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвіллай з нагоды надыходу сьвята Божага Нараджэньня і Новага году:

Найдастойнейшы Архіпастыру!

У чаканьні сьвята Божага Нараджэньня, напрыканцы гэтага году, так няпростага для вельмі многіх беларусаў і для Каталіцкага Касьцёлу ў Беларусі, хачу зьвярнуцца да Вас са словамі ўдзячнасьці і найлепшымі пажаданьнямі.

Беларусы замежжа і грамадзтва самой Беларусі не забудуць пра чын тых духоўных пастыраў нашага народу, хто з амбонаў узвысіў голас за справядлівасьць і праявіў шчырую пастырскую дбайнасьць аб беларусах у цёмныя часы, калі ўлады зноў скралі ў людзей права выбару, абрынуўшы на нязгодных гвалт, зьняволеньні, катаваньні, нават штучна ствараючы ўмовы заражэньня вязьняў каранавірусам у турмах, зьбіваючы да сьмерці, страляючы ў людзей і ўзрываючы гранатамі на вуліцах.

Аднак, «Сьвятло сьвеціць у цемры, і цемра не агарнула яго» (Ян 1:5).

Сьветлай бачынкай для Беларусі гэтага году стаўся Ваш архіпастырскі выступ за праўду і супраць гвалту. Уся Беларусь і беларусы замежжа былі сьведкамі, як Вы, уцелаўляючы ў сваіх словах перад краінай і ўсім сьветам вучэньне Хрыста аб любові і справядлівасьці, выступілі супраць цынічнага беззаконьня – і самі пацярпелі ад яго, будучы пазбаўленым законнага права вярнуцца на Бацькаўшчыну.

З усёй пэўнасьцю, Ваша справядлівая пазыцыя не магла быць нечаканай. З удзячнасьцю памятаем Вашую працу на працягу многіх гадоў, памятаем Ваш урачысты зварот на стагодзьдзе абвяшчэньня незалежнай дэмакратычнай Беларусі 25 Сакавіка 1918 году, Ваша Слова падчас цырымоніі перапахаваньня нашага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 году ў Вільні, дзе я мела прыемнасьць Вас спаткаць.

Пасьля нараджэньня Хрыста ў людзкім сьвеце Сьвятая Сям’я мусіла шукаць прытулку ад небясьпекі ў Эгіпце. У ХХ стагодзьдзі эміграцыя сталася досьведам мільёнаў беларусаў. Прадстаўнікі майго пакаленьня і пакаленьня маіх бацькоў не маглі вярнуцца ў Беларусь, бо выступалі за незалежную беларускую дзяржаву. На працягу многіх дзесяцігодзьдзяў мы сустракалі сьвята Божага Нараджэньня на выгнаньні, і вельмі многія адыйшлі з гэтага жыцьця на чужыне.

У апошнія 25 гадоў і асабліва сёлета многія тысячы беларусаў мусілі пакінуць сваю Бацькаўшчыну з розных прычынаў, да якіх так ці іначай спрычынілася тое, што Беларусь захоплена беззаконнай уладай, якая вядзе антынародную палітыку. Сёньня зноў усё большая колькасьць беларусаў перажывае вымушаны сыход з Бацькаўшчыны, падобна як калісь мы і нашыя бацькі ў паваеннай эміграцыі. Дзякую Вам за духоўны клопат таксама аб беларусах, якіх сустракаеце ў замежжы. Духоўныя айцы паваеннай эміграцыі, кажучы пра побыт Сьвятой Сям’і ў Эгіпце, заўсёды прыпаміналі і тое, што пасьля адбылося вяртаньне з Эгіпту. Думка аб гэтым дапамагала беларусам у выгнаньні праз усе найцямнейшыя часы савецкай акупацыі.

Няхай Бог умацуе духоўныя сілы беларускага народу на Бацькаўшчыне і ў замежжы, і ўмацуе яго шчырых і справядлівых пастыраў.

Дзякую за Вашыя малітвы за Беларусь.

Жадаю Вам сустрэць сьвята Божага Нараджэньня ў духоўнай радасьці і зычу ўсяго найлепшага ў Новым годзе.

Прашу прыняць запэўненьні найглыбейшай павагі,

Івонка Сурвілла
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Эдвард Вайніловіч
13 кастрычніка 1847 г. у маёнтку Сьляпянка каля Менску нарадзіўся Эдвард Вайніловіч, беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, мэцэнат, актыўны сымпатызант ідэі беларускай незалежнасьці і Радзе БНР.

Прадстаўнік старажытнага беларускага шляхецкага роду. З мэдалём скончыў Слуцкую гімназію (1861), Пэтэрбурскі Імпэратарскі Тэхналягічны Інстытут (1869). У 1872 годзе стаў слухачом Сельскагаспадарчай акадэміі ў Прушкаве (Польшча). Стажыраваўся на заводах Нямеччыны і Бэльгіі, пазьней працаваў інжынэрам-тэхнолягам на Путілаўскім заводзе ў Пэтэрбургу.

Па сьмерці бацькі пераехаў у Савічы, дзе займаўся арганізацыяй сельскагаспадарчае працы на аснове найноўшых дасягненьняў у гэтай галіне. У 1883 годзе прызначаны ганаровым міравым судзьдзём Слуцкага павету, а ў 1888 годзе абраны віцэ-старшынём Менскага Таварыства Сельскай Гаспадаркі.

Тройчы абіраўся ў расейскую Дзяржаўную Думу. У 1906 годзе — чалец Дзяржаўнага Савету Расеі ад Менскай губэрні. Адмовіўся ад прапанаванай П. Сталыпіным пасады віцэ-міністра сельскай гаспадаркі Расейскай імпэрыі.

Сымпатызаваў беларускаму руху, фінансава падтрымліваў яго, нягледзячы на ідэалягічныя супярэчнасьці зь ягонай тагачаснай сацыялістычна настроенай большасьцю.

У 1917 годзе працаваў у земскіх арганізацыях разам зь дзеячамі беларускага руху Аркадзем Смолічам і Раманам Скірмунтам, падтрымаў утварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі. Удзельнічаў у пасяджэньнях Рады БНР.

У 1918 годзе ва ўмовах нямецкай акупацыі ад імя мясцовых абшарнікаў выступіў з плянам аднаўленьня Вялікага Княства Літоўскага, падтрымліваў ідэю незалежнай Беларусі ў зьвязе з Польшчай, выступаў супраць падзелу Беларусі палякамі і бальшавікамі. Быў адным зь лідараў арганізацый беларускіх палякаў і землеўласьнікаў.

Беларускі зьезд Случчыны, які распачаў Слуцкі збройны чын, праходзіў 14 і 15 лістапада 1920 году ў доме Вайніловіча ў Слуцку.

Пасьля акупацыі Беларусі саветамі жыў у Быдгашчы (Польшча), дзе збудаваў вялікі дом для дзяцей-сіротаў, якім апекваўся да свае сьмерці ў 1928 г.

У 2006 годзе парэшткі Эдварда Вайніловіча былі перавезеныя з Быдгашча ў Менск і ўрачыста перапахаваныя каля касьцёла сьвятых Сымона й Алены, збудаванага на ягоныя сродкі. Каталіцкі Касьцёл у Беларусі рыхтуе дакумэнты для бэатыфікацыі Э. Вайніловіча.

Мэмарандум Ураду БНР на адрас Папы Рымскага – 1921 г.
7 лютага 1921 г. Урад БНР склаў Мэмарандум на адрас Папы Рымскага Бэнэдыкта XV. У гэтым дакумэнце беларускі ўрад крытыкаваў польскія касьцёльныя ўлады за актыўную палітычную і нацыяналістычную агітацыю, якую палякі-ксяндзы праводзілі сярод беларускіх каталікоў, а таксама прапанаваў пашырыць выкарыстаньне беларускай мовы ў касьцёле на Беларусі ў інтарэсах беларускіх вернікаў.

Яго Сьвятаблівасьці Сьвяцейшаму Айцу Папе Рымскаму

Ад Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі

МЭМАРАНДУМ

Урад Беларускай Народнай Рэспублікі лічыць сваім абавязкам зьвярнуць увагу Апостальскага Пасаду, у інтарэсах Сьв. Каталіцкай Цэрквы, на тое, што ў гэты час адраджэньня Беларускай нацыі хрысьціянская навука ў касьцёде і школах Беларусі ня можа больш карыстацца польскай мовай, як тое гвалтоўна вайшло ў звычай ад цяжкіх часоў польска-маскоўскіх экспэрымэнтаў дэнацыяналізацыі беларускага народу. Беларуская мова павінна мець належачае ёй мейсца і ў беларускім касьцёле, і ў тым, што датычыцца рэлігійнай навукі ў беларускай школе.

Гэта ёсьць справа беларускай нацыі і настаў ужо час распольшчыць беларускі касьцёл. Каталіцкая цэрква, абыймаючая мала ня ўсе нацыі, якія ёсьць на сьвеце, як паказвае яе гісторыя, кожнаму народу ў сфэры рэлігійнай дае тое, што яму патрэбна, згодна зь яго нацыянальнымі, духоўнымі і культурнымі патрэбнасьцямі. Подлуг гэтага Апостальскім Пасадам дазволена кожнай нацыі ўжываць сваю нацыянальную мову для дадатнага набажэнства ў касьцёле як у пацерах, малітвах, касьцёльных набожных песьнях, так і ў казанях і катэхізацыі, а такжа і ў школах пры навуцэ хрысьціянскай. Гэтыя правы карыстацца роднай мовай у касьцёле маюць усе народы.

Толькі гаротны наш беларускі народ не карыстае гэтым сваім натуральным правам маліцца на роднай мове, а яшчэ горш усяго тое, што ворагі нашы спольшчылі касьцёл беларускі і ў сваіх імпэрыялістычных мэтах, каб дэнацыяналізаваць нас і панявольваць, накінулі беларусам малазразумелую польскую мову ў малітвах і казанях. Гэткая вялікая крыўда і зьдзек тым болей адчуваецца беларусамі, што ў даўнейшыя часы беларусы-каталікі рэлігійна выховываліся ў сваёй беларускай мове, пакуль варожыя гістарычныя варункі не затрымалі нацыянальнага разьвіцьця і зрабілі нашу Беларусь аб’ектам польскіх і маскоўскіх экспэрымэнтаў, прышчапляючы нам польскую або маскоўскую культуру.

Гісторыя сьведчыць, што Беларусь мела ў XV-XVI сталецьцях сваю культуру і што культура беларуская была тады вышэйшая, чым польская і маскоўская. Гісторыя сьведчыць, што Беларусь карысталася сваёй мовай, як сьведчаць старыя хронікі, “пекнай мовай”, і ва ўрадах, і ў судох, і ў касьцёлах. Так, у 1501 годзе, у прамове да Папы Аляксандра VI пасол вялікага князя Літоўскага Аляксандра канонік Эразм Вітэлі сьведчыў, што “ў Княстве Літоўскім звычайна гавораць па-беларуску, таму што беларуская мова пекная і распаўсюджаная”. Аб тым жа сьведчаць польскія хронікі Длугоша, Ярашэвіча, Даніловіча, Стрыкоўскага, Гваньніні і іншых.

Пасьля Люблінскай уніі (1569 г.), зьвязаўшай Літву і Беларусь з Польшчай, польская мова стала гвалтоўна прышчапляцца на Літве і на Беларусі, але дзякуючы правілам Трыдэнцкага Сыноду 1545 году (…) Віленскія Сыноды 1604, 1607 і 1613 гадоў, такжа Віленскі Біскуп Мікола-Стэфан Пац у 1682 гаду і Магілёўскі архібіскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч у 1772 г. трэбавалі, каб у сьвята і ў нядзелі ў касьцёлах казані і катэхізацыі вяліся на (простай) народнай мове, якой на Беларусі была і ёсьць беларуская.

Але з пачатку XVII сталецьця, як палякі ўзялі сілу на Літве і на Беларусі, яны пачалі перш-наперш польшчыць касьцёл, ператвараючы яго ў інструмэнт сваёй палітыкі. Чынілі яны гэта, апіраючыся на сваю дзяржаўную сілу. Захапілі ў свае рукі цэнзуру і друкарні; польскія кнігі пачалі распаўсюджваць, а кнігі беларускія без пашчады нішчыць. Нямала было такіх польскіх фанатыкаў, каторыя мала не за сьвятую справу лічылі зьнішчыць як мага больш беларускіх кніг, асабліва рэлігійных. Як імя Герастрата гісторыя захавала ў сваіх хроніках толькі за тое, што гэты вар’ят спаліў мастацкі храм Дыяны Эфэскай, так і беларускія хронікі не забудуць імяні Віленскага біскупа Валерыяна Пратасевіча, Юрыя Радзівіла Сіроткі, Акакія Гархоўскага і іншых, каторыя мэтай свайго жыцьця і сваёй працы мелі як найбольш зьнішчыць беларускіх кніг і розных пісьменных дакумэнтаў, каб прачысьціць шлях на Беларусі польскай мове і польскай кнізе, яны не шкадавалі грошы – скуплялі беларускія кнігі.

Такім шляхам пачала ісьці на Беларусі польская культура, такім шляхам вайшла і польская мова ў Беларускі касьцёл…

Не заўсёды Апостальскі Пасад знаў аб тым зьдзеку, які тварыўся на Беларусі, і не заўсёды загады Апостальскага Пасаду выпаўняліся. Напрыклад, Папа Бэнэдыкт XIV у 1742 г. выдаў буллу, згодна з каторай Віленскі Сынод 1744 году пастанавіў, каб казані і катэхізацыі і дадатныя набажэнствы ў касьцёлах Літвы і Беларусі адпраўляліся “па старому звычаю мовай простанароднай”. Здавалася бы, што “стары звычай” трэбаваў у касьцёлах Беларусі мовы беларускай, але палякі і гэтае правіла у сваіх імпэрыялістычных плянах тлумачылі па-свойму, простанародную беларускую мову ў касьцёлах Беларусі памянялі мовай польскай.

Пасьля разьдзелу Польшчы, калі Беларусь прылучана была да Расеі, здавалася, што цяпер няма перапону для беларускай мовы ў касьцёле, але расейскі ўрад замест таго, каб памагчы беларусам адпольшчыць свой касьцёл і ўвясьці беларускую мову і тым адгарадзіць ад польскага гвалту, (…) хацеў у сваіх імпэрыялістычных мэтах увясьці ў беларускі касьцёл мову расейскую, каб абрусіць беларусоў. (…)

Палякам тое было надта на руку. Яны найлепш для польскай справы скарысталі памылкі расейскага імпэрыялізму, узмоцніўшы пальшчызну ў беларускім касьцёле, каторы стаў у іх руках праз усё XIX сталецьце інструмэнтам ужо не рэлігійнай, а нацыянальна-палітычнай барацьбы з расейскім урадам і спосабам да дэнацыяналізацыі беларусоў. Польскі пісьменьнік Адам Міцкевіч у 1842 гаду так пісаў аб гэтай ролі касьцёлу як інструмэнце спольшчэньня беларусоў і ўкраінцаў:

“Што гэта за бязьмерная сіла, каторая падняла польскі народ і пасунула яго на рускія землі і адкінула за Дняпро рускую народнасьць. Гэта – вялікая сіла касьцёла, каторы ўзяў пад сваю апеку польскую справу і зрабіў польскую справу сваёй справай”…

Аб гэткай ролі польскага касьцёла на Беларусі будзе сказана яшчэ ніжэй, а цяпер трэба сказаць аб тых лепшых прадстаўніках беларускага касьцёлу, якія жадалі, каб касьцёл быў толькі мейсцам рэлігійнай прасьветы, а не арэнай палітычнага паняволеньня народаў.

Так, пасьля першага разьдзелу Польшчы 1773 году беларускі каталіцкі біскуп Станіслаў Сэстранцэвіч прасіў у 1776 годзе дазваленьня расейскага ўраду друкаваць касьцёльныя кніжкі беларускай мовай, але расейскі ўрад адмовіў яму. Напрацягу XIX сталецьця яшчэ ня раз прадстаўнікі каталіцкага касьцёлу на Беларусі аб тым жы зьвярталіся да расейскай улады, але на кожны раз адмаўляла ім гэтага. Так адмоўлена было магілёўскаму біскупу Сымону, каторы пасьля гэтай адмовы, будучы ў Рыме, падаў другога верасьня 1896 году мэмарыял Апостальскаму Пасаду, у якім сьцьверджана, што каталікам-беларусам дадатковае набажэнства адпраўляецца на польскай мове, “каторай яны па большай частцы не разумеюць”. Біскуп Сымон прапануе Апостальскаму Пасаду дазволіць ксяндзам гаварыць для сялян [на беларускай мове]. Пры гэтым біскуп Сымон паясьняе, што расейская ўлада адмовіла яму ў гэтым.

Віленскі біскуп барон Ропп таксама сьведчыў, што ў беларускіх касьцёлах трэба даць мейсца беларускай мове, бо беларусы не разумеюць польскай мовы і што Апостальскі Пасад не адмовіў бы як бы гэтага стаў вымагаць народ.

Але такія галасы лепшых прадстаўнікоў беларускага касьцёлу, якія стараліся аб хрысьціянскім выхаваньні беларусаў-каталікоў, да каторых лепш усяго і скарэй падысьці можна праз родную іх мову, тапіліся ў вадавароце польска-расейскага імпэрыялістычнага змаганьня і аставаліся “голасам клічучага ў пустыні”. А тым часам польская справа са ўсіх сілаў працавала, каб ня выпусьціць беларускі касьцёл з сваіх рук, каб не страціць уплыву на беларусаў-каталікоў, на якіх палякі грунтуюць свае імпэрыялістычныя пляны, [жадаючы далучыць Беларусь да Польшчы].

У гэткіх мэтах палякі выкарыстоўвалі кожную памылку, кожны пачын расейскага ўраду. [Гвалтоўны перавод беларускіх уніятаў у праваслаўе] 1839 году, а асабліва холмскіх уніятаў 1875 г., далі кадры так званых “упорных” ці то такіх, каторых расейскі ўрад лічыў праваслаўнымі, а самі яны хацелі заставацца каталікамі. Гэты гвалт расейскага ўраду палякі цяпер карыстаюць з народнай цямнаты і прышчапляюць каталікам-беларусам перакананьне, што паляк і каталік – адное і тое ж: хто каталік, той і паляк.

Бедны і цёмны беларускі селянін, веручы сваім духоўным пастырам, ідзе, ведзены імі, на ўтрату сваёй нацыянальнасьці, не пачувае таго, што яго беларуская мова ў малітве для яго таксама сьвятая, як для паляка польская. Ён не пачувае, што праз яго простую веру польская справа пракладае мост праз Буг і Нараў на родную яго Беларусь, каб пасьля яе калянізаваць, а польскім капіталістам паняволіць і трымаць у рабстве беларускі народ.

Уся тая польская справа, што праз касьцёл пры расейскай уладзе рабілася патаемна, цяпер, з пачатку 1919 году, як пачалася польская акупацыя Беларусі, робіцца адкрыта і зьдзек польскі перайшоў усялякія межы.

Але ўсяму павінен быць канец.

Чорныя хмары, што пакрылі Беларусь у XVII сталецьці, а асабліва ў XVIII ст. І XIX ст., у апошнія часы разганяюцца, беларуская нацыя адраджаецца, нацыянальны рух разьвеяў злыя чары польскага і расейскага імпэрыялізму, і беларускі народ ламае ланцугі няволі, каторыя скоўвалі ня толькі цела, але і душу яго. Беларус-каталік прачнуўся ўжо, ён жадае, каб касьцёл яго стаў ізноў беларускім, каб мова яго бацькоў ізноў стала яму сьвятой мовай малітвы і ў касьцёле, і дома.

Наша беларуская літаратура таксама прачнулася ад доўгага летаргічнага сну, шырыцца і дадаецца новымі выданьнямі па розных галінах навукі, у тым ліку і навукі рэлігійнай. У ліку новых выданьняў ёсьць Сьвятое Пісьмо беларускай мовай, ёсьць такія жа малітаўнікі, касьцёльныя песьні і іншыя. Новае грунтуецца на старым.

Да ліку першых друкароў у Эўропе належыць Беларусь. Францішак Скарына з Полацка, які надрукаваў спачатку ў Празе ў чэхаў у 1517 – 1519 гадох Псалтыр і 22 кнігі Старога Закону, а потым у м. Вільні у 1525 гаду надрукаваў “Апостал”, “Месяцаслоў” па касьцёльнаму уставу, “Канонік”. У Вэнэцыі ў 1527 годзе надрукованы беларускай мовай “Каталіцкі Катэхізм”. На працягу XVII ст. у м. Вільні надрукована было беларускай мовай многа кніжак, у тым ліку рэлігійнага зьместу.

Беларускі нацыянальны рух апошніх гадоў зрушыў увесь абшар Беларусі – ад Буга і Нарэва да Дзьвіны; ад Бабра і Нёмана да Прыцяці і Дняпра – увесь 12-мільённы беларускі народ і ў Віленшчыне, Горадзеншчыне, Меншчыне, Магілёўшчыне, Віцебшчыне, Смаленшчыне, у Аўгустоўскім павеце Сувальшчыны і ў іншых мейсцах, дзе жывуць беларусы.

Гэты нацыянальны Рух ускалыхнуў і каталікоў-беларусаў. Па расейскім перапісу 1897 году беларусаў-каталікоў лічылася:

У Віленшчыне – 526.361

У Горадзеншчыне – 225.878

У Меншыне – 152.320

У Магілёўшчыне – 28.318

У Віцебшчыне – 87.085

У Аўгустоўскім павеце – 14.859

У Ковеншчыне – 33.677

Разам – 1.068.468

Апроч таго, па афіцыяльных ведамасьцях, пасьля ўказу 17 красавіка 1905 году перайшло ў каталіцтва:

У Віленшчыне – 25.381

У Горадзеншчыне – 4.242

У Меншчыне – 14.846

У Магілёўшчыне – 1.456

У Віцебшчыне – 4.311

У Аўгустоўскім павеце – 16.012

У Ковеншчыне – 1.148

Разам – 67.396

Такім чынам, расейскі ўрад лічыў беларусаў-каталікоў 1.135.864

Ведама, што лік паменшаны. І тады беларусаў-каталікоў было больш. Цяпер без памылкі на ўсім абшары Беларусі трэба лічыць каталікоў ня менш як 2.000.000.

Гэтыя два мільёны каталікоў-беларусаў палянізуюцца праз касьцёл, і палякі па ўсяму сьвеце галосяць, што гэта не беларусы, а палякі таму толькі, што яны прымушаныя маліцца па-польску і слухаць польскія казані. Ды каталікі-беларусы самі добра ведаюць, што яны не палякі, і жадаюць слухаць хрысьціянскую навуку і маліцца дома і ў касьцёле на роднай беларускай мове, і каб у касьцёле іх ксёндз быў не паляк, а беларус. Каталікі-беларусы шчыра аддадзеныя каталіцкаму касьцёлу і Апостальскаму Пасаду. Яны спадзяюцца, што нацыянальнае іх вымаганьне ня будзе мець больш перашкод, што беларускі касьцёл будзе служыць ня польскай справе, а толькі рэлігійнай асьвеце народу ў яго роднай мове.

На аснове вышэй выкладзенага, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі ад імя двух мільёнаў каталікоў-беларусаў зь вялікай павагай зьвяртаецца да Апостальскага Пасаду і прапануе:

Каб у касьцёлах Беларусі – Віленшчыны, Горадзеншчыны, Меншчыны, Магілёўшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны і беларускіх парафіях Аўгустоўскага павету казані, катэхізацыі, набожныя песьні і агульна ўсё дадатнае набажэнства адпраўляліся бы беларускай, а ня польскай.

Каб у духоўных сэмінарыях выклад беларускай мовы, літаратуры і гісторыі быў абавязковы.

Каб у [беларускіх] дыяцэзіях біскупы былі беларусы, а не палякі, і каб у парафіях беларускіх каталіцкія ксяндзы-палякі замененыя былі бы ксяндзамі-беларусамі.

Апроч таго, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі зьвяртае ўвагу Апостальскага Пасаду на тое, што ксяндзы польскай нацыянальнасьці на Беларусі падмацняюць польскі імпэрыялізм, вядучы вялікую агітацыю на карысьць прылучэньня часткі Беларусі да Польшчы. У той час, як беларускі народ цьвёрда і голасна выявіў сваю волю, каб уся Беларусь згуртавалася ў адну незалежную і непадзельную дзяржаву. Цяпер частка Беларусі – Горадзеншчына і Віленшчына – акупаваная палякамі. Справа складаецца так, што можа Ліга Нацыяў пастанавіць шляхам плебісцыту разьвязаць пытаньне аб будучыні Горадзеншчыны і Віленшчыны. Палякі яшчэ здаўна “прыстасоўваюць” дарогай агітацыі праз касьцёл жыхароў да злучэньня з Польшчай, а польскія ксяндзы малююць пекнасьць жыцьця ў Польшчы ды пагражаюць праклёнам касьцёлу, страчэньнем збаўленьня душы, пеклам і іншымі стратамі – каб гэткім маральным гвалтам паралізаваць волю народа і не дапусьціць свабоднага выяўленьня праўдзівых жаданьняў грамадзтва. Урад Беларускай Народнай Рэспублікі лічыць, што гэткая “хрысьціянская” праца польскіх ксяндзоў Горадзеншчыны і Віленшчыны не карысная ні для беларускага народу, ні для каталіцкага касьцёлу. Дзеля гэтага Ўрад просіць Апостальскі Пасад загадаць польскім ксяндзам Горадзеншчыны і Віленшчыны, каб яны ў часу плебісцыту ні яўна, ні патаемна, ніпроста недатычна, ні словам, ні пісьмом не вялі плебісцытнай агітацыі паміж сваіх парафіянаў і агульна паміж насельніцтва, і паўстрымаліся бы ад запалохваньня тых каталікоў, каторыя шчыра кахаюць касьцёл, але да Польшчы не прыхільныя.

(Архівы БНР, с. 1030)

кс. Адам Станкевіч
6 студзеня 1892 г. у Ашмянскім павеце нарадзіўся Адам Станкевіч — беларускі каталіцкі сьвятар, радны БНР, літаратуразнаўца, выдавец, дэпутат Сойму міжваеннай Польшчы, дзяяч беларускага адраджэньня ў Заходняй Беларусі.

Нарадзіўся ў вёсцы Арляняты Ашмянскага павету Віленскай губэрні (цяпер Смаргонскі раён, Гарадзенская вобласьць) у сялянскай сям’і беларусаў-католікаў. Пачаў адукацыю ў царкоўна-прыходзкай школе ў в. Баруны, але праз год яго перавялі ў Гальшанскую народную школу. Далей вучыўся ў гарадзкой вучэльні ў Ашмянах.

Скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю (1914) і духоўную акадэмію ў Санкт-Пэтэрбургу (1918). Супрацоўнічаў зь беларускімі часопісамі «Сьветач» і «Дзяньніца». 24 — 25 траўня 1917 году ў Менску ўдзельнічаў у зьезьдзе беларускага каталіцкага духавенства.

Адзін зь першых пачаў ужываць беларускую мову ў багаслужэньні. 3 1919 году выкладаў рэлігію ў Віленскай беларускай гімназіі.

13 сьнежня 1919 г. кааптаваны ў склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

У 1922 — 1928 гадох быў абраны паслом да польскага Сэйму зь ліста Блёку нацыянальных меньшасьцяў.

Пасьля зноў выкладаў рэлігію ў Віленскай беларускай гімназіі, адкуль у 1933 годзе быў звольнены польскімі ўладамі. Да 1935 году працаваў у гандлёвай школе ў Вільні.

Апекваўся дзіцячымі прытулкамі, узначальваў Камітэт дапамогі ахвярам вайны.

У 1924 г. стаў старшынём Таварыства беларускай школы, у 1926 годзе – старшынём Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры.

Быў галоўным рэдактарам і выдаўцом газэты беларускіх каталікоў «Крыніца», а потым выдаваў часапіс «Chryścijanskaja Dumka» ў 1927—1938 гадох. У 1928 годзе сумесна зь іншымі дзеячамі заснаваў Беларускае каталіцкае выдавецтва.

За дзейнасьць па беларусізацыі Касьцёла ў 1938 годзе высланы польскімі ўладамі зь Вільні ў Слонім тэрмінам на 5 гадоў.

Увосень 1939 году, пасьля заняцьця Заходняй Беларусі савецкімі войскамі, вярнуўся ў Вільню, дзе стаў дырэктарам Беларускай дзяржаўнай прагімназіі. Там жа перажыў Другую сусьветную вайну, будучы сьвятаром касьцёла сьвятога Міхала.

Арыштаваны савецкімі ўладамі 7 сьнежня 1944 году, але неўзабаве адпушчаны. Паўторна арыштаваны 13 красавіка 1949 году, прысуджаны да 25 гадоў лягераў. Адпраўлены ў Азярлаг (лягер сыстэмы ГУЛАГ у Тайшэце, Іркуцкая вобласьць, Расея), дзе і памёр у сьнежні таго ж году. Пахаваны на могілках палітзьняволеных каля вёскі Шаўчэнка (Шевченко) Тайшэцкага раёну.