Заявы Рады БНР – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Заява Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
да дня аднаўлення Незалежнасці 25-га жніўня

25 жніўня 1991 году Вярхоўны Савет тагачаснай БССР надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону. Беларусь дэ-юрэ зрабілася незалежнай дзяржавай.

Гэта зрабілася магчымым дзякуючы намаганьням дэпутацкай Апазыцыі БНФ, тысячаў актывістаў Народнага Фронту ды беларускіх патрыётаў, якія ўсьведамлялі неабходнасьць скарыстаць гістарычны шанец. І шанец гэты быў скарыстаны: беларукі народ вярнуў сябе тое, за што змагаўся пакаленьнямі – Незалежнасьць.

Спраўдзілася мара паўстанцаў Каліноўскага, заснавальнікаў і абаронцаў БНР, усіх, хто ня мог зьмірыцца зь існаваньнем пад акупацыяй Расейскай імпэрыі.

Беларусь атрымала ўсе прававыя падставы для самастойнага разьвіцьця і мела для гэтага ўсе магчымасьці, галоўным зь якіх быў таленавіты, адказны і працавіты народ. Але стагодзьдзі вынішчэньня нацыянальнай сьвядомасьці не дазволілі асэнсаваць небясьпеку, якую несла імпэрская Расея, і ў 1994 годзе Маскве ўдалося правесьці свайго стаўленіка.

З гэтага часу, вось ужо больш як тры дзесяцігодзьдзі, краіна губляе сувэрэнітэт у палітычнай, эканамічнай, вайсковай сфэрах. Зьнішчаецца нацыянальная культура, беларуская мова, беларускі кнігадрук, вынішчаецца гістарычная памяць.

Пасьля 2020-га году, калі беларусы выступілі ў абарону права выбіраць уладу, маштаб рэпрэсіяў дасягнуў сталінскіх.

Выціснуўшы сотні тысяч беларусаў у вымушаную эміграцыю, прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі імкнецца раз’яднаць беларусаў, падзяліць нацыю на тых, хто ў Беларусі і тых, хто на чужыне.

Супрацьстаяць гэтаму можна толькі ўсьведамляючы еднасьць нашае мэты – захаваньня Беларусі як дзяржавы і зьберажэньня таго, што адрозьнівае беларускую нацыю ад іншых нацый – яе мовы, яе культуры, яе пакутнай, але адначасна і гераічнай гісторыі.

Яшчэ за некалькі дзён да 25 жніўня 1991 году мала хто верыў, што Беларусь абвесьціць Незалежнасьць. Але верылі тыя, хто працаваў ў імя гэтага і змагаўся.

Будзьма ж верыць у сьветлую будучыню нашай Бацькаўшчыны і змагацца за яе!

З Днём Незалежнасьці!

Жыве Беларусь!

25 жніўня 2026 г.

ЗАЯВА РАДЫ БНР
Да ўгодкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Спаўняецца 40 гадоў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, больш як 70% радыеактыўных рэчываў зь якой пакрылі тэрыторыю Беларусі. Катастрофа  аштавала беларусам тысяч і тысяч жыцьцяў і будзе адчувацца ў стагодзьдзях.

Паводзіны камуністычнага кіраўніцтва тагачаснай БССР пасьля аварыі, імкненьне схаваць праўду пра небясьпеку і ігнараваньне парадаў сумленных навукоўцаў,  iх бязьдзейнасьць выявілі злачынную сутнасьць камуністычнага ладу для пакаленьняў, якія нарадзіліся пасьля Курапатаў. Адначасна, пазыцыя кіраўніцтва, у значнай ступені, была вынікам поўнай залежнасьці ад Масквы, якая стагодзьдзямі ставілася да Беларусі як да калёніі.

Дзякуючы высілкам Беларускага Народнага Фронта, беларускае грамадзтва і міжнародная супольнасьць даведаліся праўду пра Чарнобыль. Былі адселеныя тысячы людзей з  тэрыторыяў, якія загадалі лічыць «чыстымі», спыненыя сельгаспрацы на забруджаных тэрыторыях і разбаўленьнне прадуктаў радыеактыўнымі, нарэшце, уведзеная сыстэма ільготаў для пацярпелых ад катастрофы. Беларуская дыяспара арганізавала аздараўленьне чарнобыльскіх дзяцей, у шпіталі былі перададзеныя патрэбныя лекі і мэдычнае абсталяваньне.

Аднак усё гэта пачало зварочвацца, а затым і спынілася пасьля прыходу да ўлады  стаўленіка Масквы Лукашэнкі. Былі рэпрэсаваныя альбо вымушаныя пакінуць краіну тыя, хто выступаў супраць зварочваньня чарнобыльскіх праграмаў і новага засакрэчваньня інфармацыі.

Сёньня Беларусь, як і ў 1986-м, засталася фактычна сам на сам з чарнобыльскай бядой. І ізноў, як і тады — зь ядзернай зброяй на яе тэрыторыі, якая цалкам кантралюецца Масквой.

У гэтыя дні, калі мы ізноў прыгадваем трагедыю, Рада БНР выказвае словы ўдзячнасьці ўсім, хто дапамагаў і дапамагае беларусам адолець яе наступствы. Зьвесьці іх да мінімуму  можна толькі пры спрыяньні і дапамозе ўсяго сьвету. Але беларусы разумеюць і тое, што магчыма гэта толькі тады, калі беларусы ўсталююць дэмакратыю і прававую дзяржаву,
а Беларусь верне сапраўдную Незалежнасьць.

Чарнобыль застанецца зь беларусамі на тысячагодзьдзі, але нялюдзкі прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі мусіць быць зьнішчаны як мага раней.

ЗАЯВА РАДЫ БНР АБ НЕАДКЛАДНЫМ ВЫВАДЗЕ РАСЕЙСКІХ ВОЙСКАЎ ЗЬ БЕЛАРУСІ
З самага пачатку паўнамаштабнай вайны Масквы супраць Кіеву Рада БНР выказала сваю падтрымку ўкраінскаму народу ў змаганьні з агульным ворагам — імпэрскай Расеі, і асудзіла ўдзел нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі. Гэтая пазыцыя заставалася нязьменнай усе гады, цягам якіх за свабоду Ўкраіны змагаліся ў тым ліку і беларускія добраахвотнікі.

У кантэксьце цяперашняй падрыхтоўкі міжнароднай дамовы, Рада БНР вітае крокі да ўсталяваньня міру, якія не супярэчаць прынцыпам міжнароднага права і сувэрэнітэту Ўкраіны.

Пры гэтым Рада БНР зьвяртае ўвагу ўдзельнікаў перамоўнага працэсу, што сапраўдны, трывалы мір у рэгіёне немагчымы без гарантыяў незалежнасьці Беларусі, аднаўленьня ў ёй канстытуцыйных нормаў і правядзеньня свабодных выбараў.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выступае за неадкладны вывад расейскіх войскаў (у тым ліку і ядзернай зброі) з тэрыторыі Беларусі і лічыць неабходным зафіксаваць гэта ў міжнароднай дамове.

Да 34-х угодкаў аднаўленьня Незалежнасьці
ЗВАРОТ РАДЫ БНР

Дарагія мае суродзічы беларусы!!

Надыходзяць 34-я ўгодкі таго дня, калі 25-га жніўня 1991-га году беларусы
аднавілі самае дарагое, што ёсьць у кожнага народа – Незалежнасьць.
Аднаўленьне Незалежнасьці адбылося ў выніку намаганьняў палітычнага
авангарду нацыянальнай дэмакратыі – Беларускага Народнага Фронту. Аднак
за 25 жніўня 1991 году былі стагодзьдзі змаганьня нашых продкаў, усіх тых,
хто не зьмірыўся з пакаваньнем спачатку царскай, а потым камуністычнай
імпэрыі.
34 гады – пакаленьне людзкога жыцьця на зямлі. Як шмат мы маглі б
асягнуць за гэты час! Беларусь магла б быць краінай, зь якой лічыліся б і
суседзі, і ўвесь сьвет. Краінай заможнай і шчасьлівай, якая была б нашай
супольнай Бацькаўшчынай. Краінай, пра якую марылі пакаленьні папярэднія,
якія клалі жыцьці сваіх лепшых сыноў і дачок у змаганьні з акупантамі.
На жаль, месца чужых захопнікаў заняў дыктатар, які ня толькі ня любіць
зямлі, якую здабыў хлусьнёй, але якой ён гатовы гандляваць, каб утрымаць
узурпаваную ім уладу.
Здраджаны народ застаецца ў няволі, дыктатар пры падтрымцы Масквы
разгарнуў супраць яго татальны тэрор, і сотні тысячаў беларусаў ня маюць
іншага выйсьця, як шукаць прытулку на чужыне.
Але не запозна, дарагія мае суродзічы, думаць пра нашых продкаў, пра
нашыя карані, і пра будучыню!
Мы – і ў Беларусі, і ў дыяспары – мусім берагчы нашую культуру, шанаваць
нашую спадчыну, ня страчваць нашага пачуцьця прыналежнасьці да зямлі, на
якой наш народ пражыў больш за тысячагодзьдзе. Можам і павінны, як казаў
наш вялікі паэта – каб не ўмерці – захоўваць нашу мову
Раскіданыя па ўсім сьвеце, мы маем доступ да іншых народаў. Кожны
чужынец кругом нас мусіць ведаць, што мы – беларусы, чаму мы пакінулі
свой край, як моцна мы яго любім і як шчыра жадаем, каб ён пазбыўся
дыктатуры.
У 2020-м годзе вы паказалі сьвету, што вы жывы народ, што жадаеце самі
вырашаць свой лёс! Вы зрабілі вялізарную справу – але праца гэтая ня
скончаная!
Нягледзячы на вымушаную эміграцыю сотняў тысяч беларусаў, мы застаемся
адзіным народам – тыя, хто на Бацькаўшчыне і тыя, хто на чужыне. Дарагія
беларусы замежжа, давайце навязваць сувязі з суродзічамі, якія нешта
робяць, а такіх між намі шмат! Далучайцеся да міжэтнічных арганізацыяў у
краінах дзе пражываеце! Бярыце ўдзел у іхнім жыцьці, каб яны ведалі, што
ёсьць на сьвеце цудоўныя людзі – беларусы!
Дарагія мае суродзічы! Зь верай і надзеяй у сэрцы, мы дачакаемся ўласнай і
вольнай на векі дзяржавы. Але для гэтага мы мусім адкласьці пакуль што
крытыкі адны другіх. Ня час цяпер беларусам біцца паміж сабой. Бо залёгка
было б двум дыктатарам – Пуціну і Лукашэнку – зьнішчыць нас да апошняга.
Мусім зразумець што мы толькі тады асягнем нашую мэту, калі будзем
зьяднанай нацыяй. Калі нас будзе дзесяць мільёнаў патрыётаў, якія будуць
цаніць волю і людзкую годнасьць!
Ўсе народы ведаюць каштоўнасьць нацыянальнай еднасьці ў часы пагрозы іх
існаваньню. Не давайце расейскім агрэсарам спадзявацца, што ім зноў удасца
захапіць нас, як яны намагаюцца захапіць суседнюю нам дзяржаву.
Нам Бог даў кавалак зямлі, каб мы цанілі і баранілі яго. Не дазвольце
злодзеям зноў адабраць яго ў вас, пакідаючы вас зноў сіротамі ў сябе дома.
Дык памажы нам Божа! Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла,
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Жнівень 2025.

УДЗЕЛЬНІКАМ І ГАСЬЦЯМ ФЭСТЫВАЛЮ АБУДЖАНЫХ TUTAKA
Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі дазвольце прывітаць удзельнікаў і гасьцей Фэстывалю абуджаных TUTAKA, які ўжо набыў славу найбуйнейшага сьвята беларускай культуры.

Сымбалічна, што фэстываль праводзіцца ў месцах цяпер ужо легендарнага «Басовішча», якое дзесяцігодзьдзямі зьбірала ня толькі моладзь Падляшша, але і выканаўцаў ды гледачоў зь Беларусі.

Сёньня прарасейскі рэжым Лукашэнкі пасьлядоўна нішчыць беларускія нацыянальныя каштоўнасьці, падаўляе ўсялякую культурніцкую ініцыятыву, якая не адпявядае сумнеўным ідэалягічным догмам. Беларуская культура на тэрыторыі Беларусі фактычна існуе ў падпольлі.

І таму асабліва важны і каштоўны Фэстываль абуджаных TUTAKA, які дае цудоўную магчымасьць беларускім творцам выявіць свае таленты ў вольных умовах.

Дык жадаю вам, дарагія суродзічы, запамінальных імпрэзаў, цікавых сустрэчаў і карыснага адпачынку!

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла,

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Ліпень 2025

Атава.

АБ АНТЫКАНСТЫТУЦЫЙНЫМ РЭФЭРЭНДУМЕ 1995 ГОДУ
Заява Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Трыццаць гадоў таму ў Беларусі з ініцыятывы стаўленіка Масквы Лукашэнкі быў праведзены так званы рэфэрэндум, які меў разбуральныя наступствы для нацыі. У выніку было гвалтоўна спыненае нацыянальнае Адраджэньне, беларуская мова загнаная ў гета, парлямэнтарызм зьнішчаны, а краіна палітычна і эканамічна прывязаная да Расеі.

Рада БНР нагадвае, што рэфэрэндум меў антыканстытуцыйны характар. Ён быў прызначаны незаконна, праз зьбіцьцё дэпутатаў парлямэнту, падчас яго правядзеньня адбываліся парушэньні заканадаўства і фальсыфікацыі. Вынікі гэтага рэфэрэндуму ня маюць юрыдычнай сілы.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ўхваляе грамадзянскую пазыцыю беларусаў, якія і на Бацькаўшчыне, і ў эміграцыі захоўваюць вернасьць Бел-Чырвона-Беламу сьцягу і гербу «Пагоня», адданасьць беларускай мове, прынцыпам дэмакратыі.

У новай вольнай Беларусі нацыянальным сымбалям і беларускай мове будзе вернуты іх законны статус, парушаны антыканстытуцыйным рэфэрэндумам 1995 году.

АБ ЧАРГОВЫХ АНТЫБЕЛАРУСКІХ ПАГАДНЕНЬНЯХ МАСКВЫ І МЕНСКУ
ЗАЯВА РАДЫ БНР

Лукашэнка і Пуцін падпісаньнем чарговага небясьпечнага для лёсу беларускага народу пагадненьня адзначылі юбілей стварэньня гэтак званай «саюзнай дзяржавы».

Нягледзячы на тое, што гэтая «дзяржава» мае фіктыўны характар, яна, тым ня менш, была падставай для далейшай паўзучай анэксіі Беларусі Расеяй, пазбаўленьня краіны ўсё большых элемэнтаў дзяржаўнасьці.

У 1999 годзе Рада БНР выступіла супраць той дамовы, якую Васіль Быкаў у дзень яе падпісаньня назваў «злачынствам стагодзьдзя», і заявіла, што Лукашэнка ня меў ніякага легітымнага права выступаць ад імя беларускага народу – пасьля таго, як у 1995-96 зьдзейсьніў антыканстытуцыйны пераварот.

У цяперашнім часе, ад 2020 г., ён не прызнаецца большасьцю беларускага народу і дэмакратычнымі дзяржавамі сьвету як асоба, якая легітымна займае пасаду прэзыдэнта Беларусі.

Тым ня менш, застаючыся ўзурпатарам, Лукашэнка ў працяг адыходу ад зафіксаванага ў Канстытуцыі 1994 імкненьня да нэўтральнага статусу Беларусі, разам з Пуціным днямі ў Менску падпісаў пагадненьне, якое яшчэ больш замацоўвае краіну ў арбіце вайсковых інтарэсаў Масквы.

Гэтая дамова, акрамя іншага, абавязвае Беларусь падтрымліваць Расею ў тым ліку і вайсковымі спосабамі, як тэхнікай, гэтак і жыцьцямі вайскоўцаў зь Беларусі.

Нават у выпадку сьмерці Лукашэнкі альбо ягонага адхіленьня ад улады Масква, паводле дамовы, мае магчымасьць патрабаваць ад Менску накіраваньня беларусаў ва ўсе тыя месцы, дзе яна ажыцьцяўляе агрэсію. Беларускія салдаты і афіцэры стануць «гарматным мясам».

Разьмяшчэньне ж на тэрыторыі Беларусі расейскай ядзернай зброі аўтаматычна робіць краіну мішэньню з боку тых, супраць каго можа быць накіраваная гэтая зброя.

Гэта – плата беларусаў за імкненьне Лукашэнкі з дапамогай Масквы захаваць уладу.

Рада БНР падкрэсьлівае, што Лукашэнка ня мае юрыдычнага права падпісваць ніякія дакумэнты ад імя беларускай дзяржавы, і нагадвае заяўленае ў Віленскім Мэмарандуме 2012 году, які быў ініцыяваны Радай БНР і падпісаны прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў Беларусі:

«Аляксандар Лукашэнка і дзяржаўныя ворганы пад ягоным кантролем, пры адсутнасьці дэмакратычнай легітымнасьці, ня ёсьць правамоцным і дзеяздольным прадстаўніцтвам Беларусі, асабліва ў разе прыняцьця ад імя Беларусі абавязкаў і пагадненьняў з наступствамі, якія абмяжоўваюць ці абцяжарваюць яе сувэрэнітэт або датычаць распродажу дзяржаўнай маёмасьці. Гэткія пагадненьні ня будуць абавязковыя для дэмакратычнай беларускай дзяржавы ў будучыні, а стануць прадметам перагляду і магчымага скасаваньня або карэкцыі». 9 сьнежня 2024 г.

ЗАЯВА РАДЫ БНР З НАГОДЫ 33-Й ГАДАВІНЫ АБВЯШЧЭНЬНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ
Дарагія беларусы!

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі віншуе вас з нашым вялікім сьвятам – гадавінай абвяшчэньня адроджанай Незалежнасьці!

Дзень 25 жніўня 1991 году ня быў выпадковасьцю ў нашай нацыянальнай гісторыі.

Ён стаўся вынікам змаганьня паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, асьветнікаў «Нашай Нівы», заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі, якія 25 сакавіка 1918 году абвясьцілі незалежнапсьць роднага краю, удзельнікаў Слуцкага ды іншых антыбальшавіцкіх паўстаньняў, ахвяраў чэкісцкіх рэпрэсій, усіх тых, у каго прыгнёт камуністычнай імпэрыі ня здолеў зьнішчыць памкненьне да волі.

У часы, калі ў савецкай Беларусі прыхільнікам Незалежнасьці пагражалі турма і сьмерць, Рада БНР на выгнаньні імкнулася давесьці міжнароднай супольнасьці права беларусаў на ўласную дзяржаўнасьць.

Права гэтае было рэалізаванае, як толькі ўзьнікла магчымасьць, дзякуючы намаганьням БНФ, які аб’яднаў у сваіх шэрагах лепшых дачок і сыноў нашага народу.

Але імпэрыя пакуль не сканала. Яна катуе беларусаў у лукашэнекаўскіх турмах, імкнецца зьнішчыць Украіну, пагражае ўсяму сьвету ядзерным апакаліпсісам.

І ў гэты час трымае нас вера ў нашую праўду, якая асьвечаная крывёю продкаў ды мужнасьцю сёньняшніх вязьняў прамаскоўскага рэжыму – тых, якія плоцяць за будучыню свайго народа ўласнай свабодай.

Беларусь будзе жыць – калі, як сказаў наш нацыянальны геній Васіль Быкаў, 100-годзьдзе якога мы сёлета адзначаем, «ня скорыцца чужой сіле, яшчэ разгорне свой жыцьцёвы патэнцыял і зьдзейсьніць на Боскай замлі сваю людзскую місію».

Жыве Беларусь!

25 жніўня 2024 г.

ЗАЯВА РАДЫ БНР
Аб абмене закладнікаў, палітвязьняў і асуджаных без уліку інтарэсаў беларускага народу.

Рада БНР сьведчыць, што беларускія інтарэсы – ня першы раз у сваёй гісторыі – праігнараваныя ў дамоўленасьцях паміж заходнімі сталіцамі. У сьпісе абмененых 1 жніўня 2024 Вашынгтонам і Бэрлінам, з удзелам іншых эўпапэйскіх дзяржаваў, узамен на асобаў, у якіх зацікаўленая Масква, няма беларускіх палітвязьняў і палонных.

Мы з жалем вымушаныя канстатаваць, што лідэры ЗША і Эўропы ў гэтай сытуацыі праігнаравалі пакуты беларускага народа, які апынуўся ў цяперашнім становішчы не ў апошнюю чаргу таму, што урады найбуйнейшых дзяржаваў Захаду доўгі час былі і застаюцца згодныя бачыць Беларусь у выключнай зоне інтарэсаў Масквы.

Відавочна, што грамадзянін Нямеччыны Рыко Крыгер, чый захоп рэжымам Лукашэнкі быў міжнародным злачынствам, абменены выключна ў інтарэсах Расейскай Фэдэрацыі.

Як вядома, сотні беларусаў праліваюць кроў у змаганьні за Ўкраіну ў барацьбе з расейскім агрэсарам. Мы спадзяваліся, што Ўкраіна магла б настойваць на вызваленьні ў гэтай схеме двух беларускіх дабраахвотнікаў, якія знаходзяцца ў расейскім палоне, а таксама грамадзянаў Беларусі, асуджаных за спробы перашкодзіць войскам РФ зьдзейсьніць ваенныя злачынствы ва Ўкраіне з беларускай тэрыторыі.

Рада БНР таксама перакананая, што Варшава мела поўнае права ўзьняць пытаньне пра вызваленьне з лукашэнкаўскіх турмаў Андрэя Пачобута і іншых прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меншасьці. Застаецца спадзявацца, што вышэйпрыгаданыя асобы будуць прадметам клопату Кіеву і Варшавы ў эўрапэйскіх і эўра-атлянтычных міжнародных структурах.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі заклікае лідэраў дэмакратычнага Захаду да асэнсаваньня таго факту, што без вызваленьня Беларусі ад расейскай васальнай дыктатуры Лукашэнкі, а таксама абароны ад магчымай спробы непасрэднай акупацыі Беларусі Расеяй, немагчымая ня толькі эўрапейская пэрспэктыва Беларусі, але й мір і бясьпека на эўрапейскім кантынэнце ўвогуле.

1 жніўня, 2024

ЗАЯВА РАДЫ БНР У СУВЯЗІ З ТАК ЗВАНЫМІ ПАРЛЯМЭНЦКІМІ ВЫБАРАМІ
Рада БНР канстатуе, што акцыя, арганізаваная ў Рэспубліцы Беларусь 25 лютага 2024 году незаконным прарасейскім рэжымам Лукашэнкі, ня мае нічога супольнага зь легітымнымі  выбарамі ў легітымны ворган заканадаўчай і прадстаўнічай улады.
Парлямэнтарызм у Беларусі праіснаваў толькі некалькі гадоў у першай палове 90-х і быў зьнішчаны з прыходам да ўлады прарасейскага стаўленіка Лукашэнкі. Менавіта на загад Лукашэнкі ў красавіку 1995 году ў залі парлямэнту былі зьбітыя дэпутаты Беларускага Народнага Фронту, а лістападзе 1996 пры непасрэднай падтрымцы Крамля Лукашэнка зьдзейсьніў дзяржаўны пераварот, зламаўшы Канстытуцыю і ўсталяваўшы рэжым аднаасобнага кіраваньня.
Ад таго часу тое, што ў Рэспубліцы Беларусь лічыцца заканадаўчым і прадстаўнічым ворганам, увасабляе сабой зьдзек з самога прынцыпу парлямэнтарызму, бо так званыя дэпутаты не абіраюцца на свабодных выбарах і цалкам падпарадкаваныя Лукашэнку і ягоным спэцслужбам. З гэтае прычыны ніякія законы і ніякія міжнародныя пагадненьні, прынятыя альбо ратыфікаваныя гэтым антыканстытуцыйным органам, ня могуць лічыцца легітымнымі.
Сёлетнія так званыя выбары адбыліся пры фактычнай акупацыі Беларусі Расеяй, ва ўмовах татальнага тэрору і поўнай ліквідацыі непраўладных палітычных і грамадзкіх інстытутаў. Прызначаныя адміністрацыяй «дэпутаты» ня могуць быць прадстаўнікамі беларускага народу. Усе пастановы гэтых «дэпутатаў» ня будуць мець легітымнай сілы.
Рада БНР перакананая, што толькі на свабодных, дэмакратычных, пазбаўленых фальсыфікацыяў выбарах у сапраўды незалежнай нацыянальнай беларускай дзяржаве, пры наяўнасьці грамадзкіх і міжнародных назіральнікаў, беларускі народ зможа ў поўнай ступені выявіць сваю волю.

25 лютага 2024