Віленская Беларуская Рада – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Кузьма Цярэшчанка
12 сакавіка 1922 г. пры нявысьветленых абставінах памёр Кузьма Цярэшчанка – беларускі вайсковец і міністар ва ўрадзе БНР.

Нарадзіўся на Смаленшчыне, скончыў каморніцкую школу ў Пскове і Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут (1912).

Належаў да партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, арыштоўваўся падчас Рэвалюцыі 1905—07 гг.

З пачатку Першай сусьветнай вайны ў дзеючай расейскай арміі. У 1917 г., пасьля падзеньня манархіі, адзін з ініцыятараў стварэньня і старшыня Пскоўскай беларускай рады з вайскоўцаў, дэлегат Зьезда беларусаў-вайскоўцаў Паўночнага фронту ў Віцебску (лістапад 1917 г.), Першага Ўсебеларускага зьезда ў Менску (сьнежань 1917 г.).

Увосень 1918 г. кааптаваны ў Віленскую беларускую раду, пазьней выконваў абавязкі кіраўніка ўнутраных спраў урада БНР.

У студзені—лютым 1919 г. камісар Міністэрства беларускіх спраў Летувіскай тарыбы ў Беластоку, затым у Гародні.

У канцы лютага — сакавіку 1919 г. сакратар замежных справаў урада БНР, затым міністр унутраных спраў Рэспублікі ва ўрадзе Антона Луцкевіча.

У чэрвені 1919 г. выбраны ў Цэнтральную беларускую раду Віленшчыны і Гарадзеншчыны.

Зь ліпеня 1919 г. дыплямат БНР у Латвіі і Эстоніі. Калі прыехаў у Вільню, быў арыштаваны польскай контарвыведкай.

Зь верасьня 1919 г. старшыня Часовага беларускага нацыянальнага камітэта ў Менску. Са сьнежня 1919 г. член прэзыдыюма Найвышэйшай рады БНР. На нацыянальна-палітычнай нарадзе ў 1920 г. у Рызе самавольна склаў яе паўнамоцтвы, прызнаў урад Вацлава Ластоўскага.

У 1920—21 гг. друкаваўся ў газэтах «Наша думка», «Беларускае слова». Жыў і працаваў у Гародні, з пачатку 1921 г. у Вільні. Разам з Аркадзям Смолічам і іншымі заснаваў «Саюз сельскай гаспадаркі», які плянаваўся як эканамічная апора нацыянальна-вызваленчага руху.

У жніўні 1921 г. пераехаў у БССР, працаваў у Менску на адказных пасадах Цэнтрабелсаюза. Празь некалькі месяцаў, 12 сакавіка 1922 г., паводле афіцыйных зьвестак, памёр ад разрыву сэрца.

Беларуская канфэрэнцыя ў Вільні – 25.01.1918
25 студзеня 1918 г. у Вільні распачалася канфэрэнцыя нацыянальных арганізацый заходняе часткі Беларусі, якая знаходзілася пад кантролем нямецкіх войскаў. Прадстаўнікі сфармаванай на канфэрэнцыі Віленскай Беларускай Рады былі пазьней кааптаваныя ў склад Рады БНР.

Правядзеньне канфэрэнцыі было выкліканае падзеямі ў Расеі (Кастрычніцкі пераварот 1917), ва ўсходняй частцы Беларусі (Ўсебеларускі зьезд, антыбеларуская палітыка бальшавікоў) і на тэрыторыі, акупаванай нямецкімі войскамі (абвяшчэньне Літоўскай Рэспублікі ў сьнежні 1917). У сувязі з гэтым узьнікла неабходнасьць узгадніць мэты розных беларускіх арганізацыяў і вызначыць прынцыпы ўзаемадзеяньня і абароны беларускіх інтарэсаў перад немцамі і летувісамі.

На канфэрэнцыі быў абраны каардынацыйны цэнтар беларускіх арганізацыяў і прадстаўнічы орган акупаванай Нямеччынай тэрыторыі Беларусі — Віленскую беларускую раду. Удзельнікі канфэрэнцыі падтрымалі ідэю ўтварэньня на тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага канфэдэратыўнай беларуска-летувіскай дзяржавы.

Рэзалюцыя Беларускай Канфэрэнцыі ў Вільні, студзень 1918 г.

I.

Цьвёрда веручы, што толькі поўная дзяржаўная незалежнасьць можа забясьпечыць Беларускаму народу магчымасьць усестароннага эканамічнага і культурнага разьвіцьця і прынімаючы пад увагу:

1) што беларуска–літоўскія землі, незалежна ад лініі фронту, становяць суцэльны праўна–дзяржаўны і эканамічна–гаспадарчы комплекс, утвораны вякамі як з прычыны супольнай дзяржаўнасьці, у пастаці незалежнага В. Кн. Літоўскага, так і з прычыны геаграфічных варункаў, супольнай сыстэмы дарог — чыгунак, рэк, шасэ і т. п. і супольнай таргова–прамышленай арганізацыі;

2) што агульныя эканамічныя варункі жыцьця краю вымагаюць свабоднага доступу да мора, сыстэма ж дарог і рэк зьвязывае яго асабліва з портамі Балтыцкага мора праз Курляндыю;

3) што пры сучасных варунках жыцьця народаў толькі адбудова ўтрачанай дзяржаўнасьці злучаных ў адно беларуска–літоўскіх зямель можа забясьпечыць нашаму краю і яго народам магчымасьць свабоднага і ўсестароннага разьвіцьця;

4) што ўсе акупаваныя беларуска–літоўскія землі становяць аснову колішняга незалежнага В. Кн. Літоўскага, каторае ўжо пры сваіх нарадзінах складалася з двух народаў: літоўскага і беларускага, сабраўшыяся на канфэрэнцыю ў Вільні 25.1.1918 г. прадстаўнікі беларусаў з акупаванай часьці краю, апіраючыся на апавешчаным дэмакратыяй і прызнаным ужо ўрадамі прынцыпе самаазначэньня нацыянальнасьцей, высказаваюць дамаганьне, каб беларуска–літоўскія землі акупацыі станавілі незалежную сувэрэнную дэмакратычную дзяржаву, зложаную зь дзьвёх аснаўных аўтаномных нацыянальных тэрыторый: беларускай і літоўскай, у найцясьнейшай еднасьці зь незалежнай Курляндыяй — з тым, каб правядзеньне ў жыцьцё гэтых дамаганьняў належала да скліканага ў Вільні на аснове агульнай, простай, тайнай, беспасярэдняй і прапарцыянальнай падачы галасоў паводле нацыянальных курый Устаноўчага Сойму Беларусі і Літвы.

Канфэрэнцыя горача жадае, каб у імя права на непадзельнасьць беларускага народу, разрэзанага лініяй фронту, і ў імя еднасьці ўсіх беларуска–літоўскіх зямель да памянёнай гасударственай арганізацыі, заўсёды станавіўшай ядро В. Кн. Літоўскага, была далучана і рэшта беларускіх зямель, як часьць да цэлага. У мысьль гэтага Канфэрэнцыя зьвяртаецца да зарубежных беларусаў з гарачым прызывам супольне дабівацца спаўненьня памянёныx дамаганьняў.

Канфэрэнцыя заяўляе, што яна не прызнае за голас літоўска–беларускага краю пастаноў Літоўскай Рады і не прынімае на сябе выданых ею палітычных абавязацельств.

II.

Прызнаючы правы ўсіх нацыянальнасьцей нашага краю на поўнае і ўсестароннае разьвіцьцё іх, Канфэрэнцыя лічыць патрэбным ужо цяпер намеціць асновы будучага ладу беларуска-літоўскай дзяржавы.

1) Разьдзел на дзьве асноўныя аўтановныя этнаграфічныя тэрыторыі – беларускую і літоўскую. Разгранічэньне паводлуг матчынай мовы жыхароў.

2) Забесьпячэньне правоў беларускай мовы ў урадовых установах, судзе, грамадзкіх інстытуцыях, касьцёле, царкве і школе. Роўныя правы для ўсіх нацыянальнасьцей і ўсіх вер краю. Увядзеньне выкладовага языка ў школад паводлуг матчынай мовы вучняў. Забясьпечаньне правоў нацыянальных меншасьцей.

III.

У мысьль прынятай рэзалюцыі аб будучыні беларуска-літоўскага краю Канфэрэнцыя ліыць канечна патрэбным завязаць зносіны з адрэзанай ад нас ваенным фронтам часьцю беларускага народу і зьвяртаецца да прыналежных уласьцей з просьбай аб дапушчэньні гэткіх зносін.

IV.

Канфэрэнцыя пратэстуе проці дамаганьня палякаў прылучыць да Польшчы беларускія землі або хаця бы часьць іх (Беласточчына і інш.) і ўсялякіх іншых плянаў торгу беларускай зямлёй, скуль бы яны ні выходзілі.

Канфэрэнцыя праконана, што галеньне польскіх паноў і польскага ўраду на Беларусь, каб паняволіць беларускі народ і захапіць беларускую зямлю для польскай калянізацыі, будзе з агідай спаткана ўсім цывілізаваным сьветам.

V.

Аб справе расейскіх і польскіх войск на Беларусі, што зьдзекуюцца цяпер над безабаронным беларускім народам, адбіраючы ўсё ў сялян і нават забіваюць іх, Беларуская Канфэрэнцыя вынесла гэткую рэзалюцыю:

“Выказваючы свой гарачы пратэст проці разгону расейскім войскам у Менску ў ноч з 30 па 31 сьнежня 1917 г. Беларускага Кангрэсу як проці гвалту над прызнаным дэмакратыяй правам усіх народаў на самаазначэньне і ўважаючы:

1) што быцьцё на землях закардоннай Беларусі як расейскай ваеннай сілы, так і сканцэнтраванай у Менску 50-тысячнай польскай нацыянальнай арміі пад камандай генэрала Доўбар-Мусьніцкага будуць і надалей станавіць сур’ёзную грозьбу правядзеньню ў жыцьцё права беларускага народу, разьдзеленага фронтам, на свабоднае самаазначэньне і

2) што польскія захватныя пляны на беларускую зямлю лёгка могуць знайсьці падтрымку ў польскай арміі ў Меншчыне, – Канфэрэнцыя жадае вызваленьня Беларусі ад усялякіх “апекуноў” і зьвяртаецца да дэмакратыі ўсіх народаў з прызывам падтрымаць жаданьне беларусаў, каб з усіх беларускіх зямель былі выведзеныя чужацкія войскі, – значыць, як расейскія, так і польскія. Замест іх павінна быць утворана беларускае нацыянальнае войска або міліцыя.”