Выбары – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

ЛУКАШЭНКА НЕ ЗЬЯЎЛЯЕЦЦА ПРЭЗЫДЭНТАМ БЕЛАРУСІ. НЕАБХОДНЫЯ НОВЫЯ ВЫБАРЫ – ЗАЯВА РАДЫ БНР
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае сваё абурэньне фактам таемнай інаўгурацыі, якая ў парушэньне дзеючага заканадаўства адбылася ў Менску раніцай 23 верасьня 2020 г.

Афіцыйна абвешчаныя вынікі выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь не зьяўляюцца сапраўднымі і не адлюстроўваюць волю народа Беларусі.

Па ўскосных прызнаках пераможцам выбараў зьяўляецца Сьвятлана Ціханоўская, якую ўлады незаконна, шляхам шантажу і пагрозаў, прымусілі зьехаць зь Беларусі.

З улікам істотных парушэньняў пры правядзеньні сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў і з улікам таго, што рэальныя вынікі гэтых выбараў ня могуць быць усталяваныя, Рада БНР заяўляе пра неабходнасьць правядзеньня новых дэмакратычных выбараў Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Рада БНР заклікае міжнародную супольнасьць аказаць увесь магчымы ціск, у тым ліку ў выкарыстаньнем эканамічных санкцый, з мэтаю адхіленьня былога прэзыдэнта А. Лукашэнкі ад незаконна ўзурпаванай ім фактычнай улады ў Рэспубліцы Беларусь.

У такіх варунках беларускі народ мае поўнае права на актыўны супраціў незаконнай уладзе А. Лукашэнкі, у тым ліку на адкрыты мірны вулічны пратэст і страйкі.

Беларускі народ зрабіў свой адназначны выбар на карысьць свабоды і дэмакратыі. Улада былога прэзыдэнта А. Лукашэнкі трымаецца выключна на ілжы, страху і гвалце, і скончыцца гэтаксама, як скончыліся многія такія ж рэжымы перад гэтым.

Беззаконьне, якое перад вачыма ўсяго сьвету адбываецца ў Беларусі, будзе спыненае супольнымі намаганьнямі беларусаў і сяброў Беларусі.

АЛЯКСАНДАР ЛУКАШЭНКА НЯСЕ АСАБІСТУЮ АДКАЗНАСЬЦЬ ЗА ГІБЕЛЬ ДЭМАНСТРАНТА Ў БЕЛАРУСІ – ЗАЯВА РАДЫ БНР
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае свае шчырыя спачуваньні і смутак у сувязі з пацьверджанай гібельлю ўдзельніка акцыяў пратэсту ў Менску.

Санкцыянаваўшы выкарыстаньне зброі і спэцсродкаў супраць дэманстрантаў, Аляксандар Лукашэнка нясе асабістую адказнасьць за гэтую трагедыю.

Рада БНР рашуча асуджае фальсыфікацыі вынікаў выбараў і гвалт супраць мірных дэманстрантаў, якія выйшлі пратэставаць супраць парушэньняў выбарчага законадаўства і супраць узурпацыі ўлады.
Па ўсіх прыкметах, Аляксандар Лукашэнка пацярпеў паразу на выбарах і ня можа лічыцца легітымным прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь.

Рада БНР заклікае да неадкладнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных і да правядзеньня новых сумленных прэзыдэнцкіх выбараў па агульнапрынятых дэмакратычных стандартах і без удзелу Аляксандра Лукашэнкі.

Рада БНР выказвае сваю салідарнасьць зь мірнымі пратэстамі ў Беларусі і заклікае беларусаў у замежжы да актыўнага пратэсту з мэтаю данясеньня інфармацыі пра сытуацыю ў Беларусі да ўрадаў замежных краінаў.

Рада БНР заклікае міжнародную супольнасьць аказаць максымальны ціск на рэжым Лукашэнкі з мэтаю спыненьня тэрора супраць беларусаў і правядзеньня новых, свабодных, выбараў.

ДЭМАКРАТЫЧНЫЯ КРАІНЫ ПАВІННЫ АКАЗАЦЬ ПАЛІТЫЧНЫІ І ЭКАНАМІЧНЫ ЦІСК НА АЎТАРЫТАРНЫ РЭЖЫМ У БЕЛАРУСІ – ЗАЯВА РАДЫ БНР
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі асуджае нерэгістрацыю ключавых кандыдатаў, якія выступаюць супраць Аляксандра Лукашэнкі на надыходзячых прэзыдэнцкіх выбарах, і патрабуе неадкладнага вызваленьня ўсіх актывістаў, палітыкаў, журналістаў і блогераў, затрыманых у Беларусі па палітычных матывах.

Нерэгістрацыя кандыдатаў, якія прадстаўляюць дэмакратычную апазыцыю, зьяўляецца яшчэ адным відавочным доказам таго, што цяперашнія прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі не зьяўляюцца ані свабоднымі, ані справядлівымі. Гэта дадае да тых фактаў, што мясцовыя выбарчыя камісіі былі сфармаваныя без удзелу дэмакратычнай апазыцыі і што кандыдаты ад апазыцыі сутыкаюцца з палітычнымі рэпрэсіямі і ня могуць весьці перадвыбарчыя кампаніі ў адпаведнасьці з агульнапрынятымі дэмакратычнымі стандартамі.

Рада БНР заклікае правесьці новыя прэзыдэнцкія, парлямэнцкія і мясцовыя выбары ў Беларусі ў прысутнасьці міжнародных назіральнікаў і ў поўнай адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі і дэмакратычнымі каштоўнасьцямі, якія задэкляраваныя ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Аляксандар Лукашэнка ня мае законнага права балятавацца на гэтых выбарах.

Дэмакратычная Эўропа не павінна мірыцца з існаваньнем жорсткага аўтарытарнага рэжыму ў эўрапейскай краіне. Рада БНР заклікае ўсе дэмакратычныя краіны аказаць палітычны і эканамічны ціск на аўтарытарны рэжым у Беларусі з мэтай забесьпячэньня свабодных і справядлівых выбараў.

Нежаданьне шэрагу заходніх палітыкаў паставіць патрабаваньні дэмакратычных выбараў і павагі да правоў чалавека вышэй за эканамічны прагматызм у адносінах зь Беларусьсю зьяўляецца галоўнай прычынай зьяўленьня новых палітычных зьняволеных у Беларусі кожныя пяць гадоў у час выбараў. Беларусы застаюцца апошнім народам у Эўропе, які ня можа карыстацца свабодамі і правамі, якімі карыстаюцца ўсе эўрапейскія суседзі Беларусі.

ГВАЛТ СУПРАЦЬ ПАЛІТЫЧНЫХ АПАНЭНТАЎ – ПРЫЗНАК СЛАБАСЬЦІ ЎЛАДАЎ. ЗАЯВА РАДЫ БНР
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі асуджае факты катаваньняў і зьдзекаў з арыштаваных палітыкаў, у тым ліку Паўла Севярынца, які ўскрыў вены ў знак пратэсту супраць зьдзекаў турэмнай адміністрацыі. Такія факты супярэчаць закону і зьяўляюцца абсалютна непрымальнымі для сучаснай эўрапейскай краіны, якой павінна быць Беларусь.

Брутальны ціск на палітычных апанэнтаў сьведчыць пра тое, што Аляксандар Лукашэнка, які незаконна займае пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, ня можа разьлічваць на перамогу ў свабодных і празрыстых выбарах.

Найбольш яскравай прыкметаю няздольнасьці А. Лукашэнкі перамагчы ў сумленнай выбарчай барацьбе зьяўляецца арышт прэтэндэнта на статус кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі, блогера Сяргея Ціханоўскага, які ёсьць адным зь лідэраў пратэстнага руху, лідараў дэмакратычнай апазыцыі Паўла Севярынца і Мікалая Статкевіча, а таксама многіх іншых.

Рада БНР патрабуе неадкладнага вызваленьня ўсіх незаконна затрыманых беларускіх палітыкаў, актывістаў і журналістаў.

Беларускае грамадзтва і будучая законная дэмакратычная ўлада Беларусі павінны забясьпечыць крымінальны перасьлед усіх службовых асобаў, якія ажыцьцяўляюць палітычныя арышты і незаконны ціск на актывістаў, палітыкаў і журналістаў пад час гэтай выбарчай кампаніі.

Рада БНР патрабуе неадкладнага вызваленьня затрыманых палітыкаў і актывістаў – Заява
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі рашуча асуджае арышты палітыкаў і грамадзкіх актывістаў у Беларусі, якія адбываюцца цягам абвешчанай кампаніі па выбарах Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Рада БНР патрабуе неадкладна вызваліць усіх незаконна затрыманых асобаў, у тым ліку Паўла Севярынца, Мікалая Статкевіча, Эдуарда Пальчыса, Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Маслоўскага, Уладзімера Цыгановіча, Максіма Вінярскага, Міколу Качурца.

Арышты, ператрусы, разгон акцый у падтрымку кандыдатаў, альтэрнатыўных дзеючаму прэзыдэнту Аляксандру Лукашэнку, зьяўляюцца парушэньнем агульнапрынятых дэмакратычных стандартаў, а таксама дзеючага законадаўства Рэспублікі Беларусь.

Спасылаючыся на сваю заяву ад 15 траўня 2020 г., Рада БНР яшчэ раз заяўляе, што ў Беларусі на сёньняшні дзень адсутнічаюць умовы для правядзеньня свабодных і сумленных дэмакратычных выбараў Прэзыдэнта. Падзеі, што адбыліся цягам месяца ад той заявы, выразна пацьвердзілі, што дзеючая ўлада мае намер злоўжываць сілавымі структурамі і дзяржаўным апаратам на карысьць кандыдата Аляксандра Лукашэнкі, які незаконна займае пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь і ня мае законнага права вылучаць сваю кандыдатуру на гэтых выбарах.

Рада БНР заклікае міжнародную супольнасьць аказаць увесь магчымы ціск на ўлады Рэспублікі Беларусь дзеля забесьпячэньня абароны правоў чалавека, вяршэнства права і дэмакратыі ў Беларусі.

Рада БНР заклікае беларускае грамадзтва ўстаць на абарону актывістаў, якія ахвяруюць сваёй свабодай дзеля дэмакратыі ў Беларусі.

Рада БНР паўторна заклікае ўлады Рэспублікі Беларусь да правядзеньня адкрытых і сумленных дэмакратычных перавыбараў у органы ўлады ўсіх узроўняў, якія адбыліся б пад міжнародным назіраньнем і ў поўнай адпаведнасьці з агульнапрызнанымі дэмакратычнымі стандартамі.

У Беларусі адсутнічаюць умовы для дэмакратычных выбараў прэзыдэнта – Заява Рады БНР
Зважаючы на абвяшчэньне афіцыйнымі ўладамі Беларусі выбараў Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь на 9 жніўня 2020 г. і на пачатак вылучэньня кандыдатаў, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі заяўляе наступнае:

1. На дадзены момант у Беларусі надалей адсутнічаюць умовы для правядзеньня свабодных і дэмакратычных выбараў, якія б адпавядалі як міжнародным стандартам, у тым ліку міжнародным абавязальніцтвам Рэспублікі Беларусь, так і літары і духу дзеючага законадаўства Рэспублікі Беларусь. Створаныя перашкоды для вылучэньня кандыдатаў, альтэрнатыўных А. Лукашэнку. Сярод іншага, адсутнічаюць умовы для правядзеньня выбарчай кампаніі, у якой усе кандыдаты мелі б аднолькавыя магчымасьці, а таксама для прадухіленьня адміністратыўнага ціску на выбарцаў. Адсутнічаюць умовы для незалежнага кантроля і назіраньня за працэсам падліку галасоў, што ў чарговы раз стварае небясьпеку масавых фальсыфікацый вынікаў галасаваньня.

2. Зважаючы на незаконнасьць рэфэрэндума 2004 года, па выніках якога было скасаванае абмежаваньне колькасьці тэрмінаў, якія адна асоба можа займаць пасаду прэзыдэнта, А. Лукашэнка ня мае законнага права вылучаць сваю кандыдатуру на выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

3. Пандэмія каранавіруса стварае дадатковыя рызыкі, зьвязаныя з арганізацыяй і правядзеньнем выбараў у гэты пэрыяд. Правядзеньне масавых мерапрыемстваў, у тым ліку выбараў, у час пандэміі стварае пагрозу здароўю і жыцьцям грамадзянаў Беларусі.

Спасылаючыся на сваю заяву ад 13 кастрычніка 2015 г., прысьвечаную папярэднім выбарам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Рада БНР надалей заклікае ўлады Рэспублікі Беларусь і ўсе зацікаўленыя бакі:

– Гарантаваць грамадзянам Беларусі дэмакратычныя правы і свабоды, замацаваныя ў тым ліку ў дзеючым законадаўстве Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі дамовамі, падпісанымі Рэспублікай Беларусь;

– Стварыць у Беларусі перадумовы для правядзеньня паўнавартасных свабодных і справядлівых выбараў, пасьля чаго правесьці ў адпаведнасьці з законадаўствам Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі дэмакратычнымі стандартамі перавыбары ва ўсе органы дзяржаўнай і мясцовай улады.

Рада БНР надалей заклікае міжнародную супольнасьць спрыяць дэмакратызацыі Беларусі і ажыцьцяўляць ціск на афіцыйныя ўлады Рэспублікі Беларусь з гэтаю мэтай.

Спасылаючыся на сваю заяву ад 31 сакавіка 2020 г., Рада БНР заклікае беларускія ўлады да адкрытасьці і адказнасьці перад беларускім грамадзтвам і патрабуе неадкладна прыняць усе неабходныя меры дзеля забесьпячэньня аховы здароўя людзей ва ўмовах пандэміі.

Рада Беларускае Народнае Рэспублікі заяўляе, што дэмакратычныя выбары, павага да правоў чалавека і свабода слова – гэта адзіны магчымы шлях да нацыянальнай кансалідацыі беларусаў, выхаду зь міжнароднай ізаляцыі, у якой Беларусь знаходзіцца апошнія дзесяцігодзьдзі, а таксама адзіны шлях для абароны незалежнасьці Беларусі ва ўмовах пагрозы з боку сёньняшняй нацыяналістычнай і аўтарытарнай Расеі.

Выбары ў Палату Прадстаўнікоў не былі сумленнымі і свабоднымі – Заява Рады БНР
Заява

Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

з нагоды выбараў у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 11 верасьня 2016 г.

Рада Беларускае Народнае Рэспублікі,

Зважаючы на шматлікія парушэньні дэмакратычных стандартаў, такія, як:

– Факты зьняцьця з выбараў і ціску на кандыдатаў ад апазыцыі,

– Адсутнасьць умоваў для вядзеньня кандыдатамі ад апазыцыі паўнавартаснае перадвыбарчае кампаніі,

– Фактычную непрадстаўленасьць апазыцыі ў выбарчых камісіях усіх узроўняў,

– Татальную непразрыстасьць працэдуры падліку галасоў, асабліва пададзеных у рамках датэрміновага галасаваньня,

– Факты ціску на выбарцаў, у тым ліку прымушэньне да датэрміновага галасаваньня,

– Факты ціску на назіральнікаў за галасаваньнем, у тым ліку неабгрунтаванага выдаленьня назіральнікаў з участкаў,

– Факты фальсыфікацыі працэдуры галасаваньня і іншыя,

Улічваючы невыкананьне афіцыйнымі ўладамі Рэспублікі Беларусь рэкамэндацый АБСЭ што да ўдасканаленьня выбарчага працэсу ў Беларусі,

1. Канстатуе, што выбары ў Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь не зьяўляліся сумленнымі і свабоднымі, а сфармаваная па іх выніках структура ня можа разглядацца як законна і дэмакратычна абраны парлямэнт Беларусі

2. Зьвяртае ўвагу на тое, што выбары былі праведзеныя з істотнымі парушэньнямі дзеючага законадаўства Рэспублікі Беларусь, у тым ліку Канстытуцыі, за якія прадугледжаная крымінальная адказнасьць; а таксама з парушэньнем міжнародных пагадненьняў, падпісаных Рэспублікай Беларусь

3. Заклікае міжнародную супольнасьць, у тым ліку Эўрапейскі Зьвяз і Раду Эўропы, абмежаваць узаемадзеяньне з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь тэхнічнымі пытаньнямі, выключыўшы магчымасьць фармальнага або фактычнага афіцыйнага прызнаньня гэтае арганізацыі ў якасьці парлямэнту Рэспублікі Беларусь

4. Заклікае міжнародную супольнасьць аказаць ціск на афіцыйныя ўлады Беларусі з мэтаю дэмакратызацыі палітычнае сыстэмы Беларусі і гарантаваньня абароны зацьверджаных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь правоў чалавека

5. Заклікае афіцыйныя ўлады Рэспублікі Беларусь да вызваленьня палітычных вязьняў, у тым ліку Эдуарда Пальчыса, Міхаіла Жамчужнага, Уладзіміра Кондруся, прывядзеньня палітычнае сыстэмы Беларусі ў адпаведнасьць зь міжнароднымі дэмакратычнымі стандартамі і да правядзеньня дэмакратычных і празрыстых выбараў у органы ўлады ўсіх узроўняў.

13 верасьня 2016 г.

ПРЭЗЫДЭНЦКІЯ ВЫБАРЫ 2015 Г. НЕ БЫЛІ ДЭМАКРАТЫЧНЫМ ВОЛЕВЫЯЎЛЕНЬНЕМ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ – ЗАЯВА РАДЫ БНР
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, спасылаючыся на сваю заяву ад 7 ліпеня 2015 году, заяўляе, што “прэзыдэнцкія выбары” ў Рэспубліцы Беларусь, праведзеныя 11 кастрычніка 2015 года, ня могуць лічыцца справядлівым і дэмакратычным волевыяўленьнем беларускага народу, а іхныя вынікі ня маюць юрыдычнае сілы.

Рада БНР зьвяртае ўвагу на наступныя фактары:

– Адсутнасьць раўнапраўных умоваў для вядзеньня выбарчае кампаніі, у тым ліку інфармацыйная палітыка агульнанацыянальных дзяржаўных СМІ, якія на працягу выбарчае кампаніі выконвалі прапагандысцкія задачы на карысьць кандыдата А. Лукашэнкі;

– Непадкантрольнасьць і непадсправаздачнасьць цэнтральнай і мясцовых выбарчых камісій беларускаму грамадзтву;

– Цалкам не празрысты для назіральнікаў працэс падліку галасоў, асабліва ў ходзе датэрміновага галасаваньня, у якім, паводле афіцыйных вынікаў, узяло ўдзел больш за 36% выбарцаў;

– Агульная атмасфэра ў беларускім грамадзтве, якая склалася на працягу дваццаці гадоў аўтарытарызму і ўключае далейшы ціск на палітычныя і грамадзкія арганізацыі, ціск на недзяржаўныя СМІ, агульную адсутнасьць дэмакратычнага палітычнага працэсу ў краіне. Рада БНР адзначае, што вызваленьне палітычных вязьняў, зробленае напярэдадні выбараў, можа разглядацца толькі як першы крок да нармалізацыі палітычнай атмасфэры ў Беларусі.

Рада БНР робіць выснову, што грамадзянін Аляксандар Лукашэнка, які паводле афіцыйных вынікаў мае быць абвешчаны пераможцам прайшоўшых “выбараў”, надалей не зьяўляецца законна абраным прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь. Спасылаючыся на сваю заяву ад 7 ліпеня 2015 году, Рада БНР канстатуе, што Рэспубліка Беларусь надалей застаецца недэмакратычнай дзяржавай, дзе адсутнічае інстытуцыяналізаваная палітычная канкурэнцыя, а ўлада незаконна манапалізаваная групай людзей на чале з Аляксандрам Лукашэнкам.

Рада БНР паўторна зьвяртае ўвагу на тое, што ніводныя выбары і ніводзін рэфэрэндум, праведзеныя ў Рэспубліцы Беларусь ад 1994 году, не адпавядалі дэмакратычным нормам, у тым ліку нормам, зацьверджаным у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і іншых законадаўчых актах Рэспублікі Беларусь. Рада БНР падкрэсьлівае, што прынамсі з 1996 году ў Рэспубліцы Беларусь адсутнічаюць легітымна і законна сфармаваныя нацыянальныя законадаўчыя, выканаўчыя і судовыя органы ўлады.

Рада БНР надалей заклікае ўлады Рэспублікі Беларусь:

– Гарантаваць грамадзянам Беларусі дэмакратычныя правы і свабоды, замацаваныя ў тым ліку ў дзеючым законадаўстве Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі дамовамі, падпісанымі Рэспублікай Беларусь.

– Стварыць у Беларусі перадумовы для правядзеньня паўнавартасных свабодных і справядлівых выбараў, пасьля чаго правесьці ў адпаведнасьці з законадаўствам Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі дэмакратычнымі стандартамі перавыбары ва ўсе органы дзяржаўнай і мясцовай улады. У прыватнасьці, Рада БНР заклікае ўлады Рэспублікі Беларусь да правядзеньня парлямэнцкіх выбараў у 2016 годзе ў адпаведнасьці зь міжнароднымі дэмакратычнымі стандартамі і пад кантролем міжнародных назіральнікаў.

Зважаючы на актуальную сытуацыю ў міжнароднай палітыцы і ў эканоміцы, Рада БНР заяўляе, што адсутнасьць дэмакратычнага палітычнага працэсу ў Беларусі і манапалізацыя ўлады ў краіне з боку групы на чале з А. Лукашэнкам зьяўляюцца непасярэднай пагрозай незалежнасьці Беларусі і дабрабыту беларусаў.

Рада БНР заклікае міжнародную супольнасьць спрыяць дэмакратызацыі Беларусі і ажыцьцяўляць ціск на афіцыйныя ўлады Рэспублікі Беларусь з гэтаю мэтай.

13 кастрычніка 2015 г.

Заява ў фармаце PDF

Заява Рады БНР з нагоды падзеяў у Менску 19 сьнежня 2010 году
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае пратэст з прычыны надзвычай брутальных дзеяньняў лукашэнкаўскага антыбеларускага рэжыму супраць удзельнікаў масавых акцыяў у Менску 19 сьнежня.

Рада БНР заклікае кіраўніцтвы краінаў Захаду не прызнаваць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, паколькі яны былі сфальшаваныя, а афіцыйна абвешчаны іх “пераможца” Аляксандар Лукашэнка ня меў канстытуцыйнага права балятаваца ў якасьці кандыдата.

У Беларусі павінны быць праведзены новыя прэзыдэнцкія выбары без удзелу Лукашэнкі, з удзелам прадстаўнікоў апазыцыйных кандыдатаў у выбарчых камісіях і пад максымальным кантролем міжнароднай супольнасьці.

Рада БНР заклікае краіны Захаду і міжнародныя арганізацыі выступіць у абарону прыхільнікаў дэмакратыі ў Беларусі. Рада БНР патрабуе неадкладнага вызваленьня Уладзімера Някляева, зьвезанага са шпіталя, іншых затрыманых кандыдатаў у прэзыдэнты і ўсіх затрыманых апазыцыйных актывістаў.

Зварот Старшыні Рады БНР да прэзідэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006
Атаўская газэта “The Ottawa Citizen” перадрукавала 10 сакавіка артыкул Джэрэмі Пэйдж з London Times пад загалоўкам “Страх ахапіў Беларусь напярэдадні выбараў”.

І тут мне прыпомніліся словы Папы Яна Паўла Другога да польскага народу. “НЯ БОЙЦЕСЯ” – казаў ён. Словы гэтыя мелі велізарны водгук і ім заўдзячаецца шматлікімі аналітыкамі перамога “Салідарнасьці” супраць нялюдзкага рэжыму.

Усе тыраніі, усе дыктатуры абапіраюцца на страх. Страхам апраўдваюцца так званыя “моцныя” рэжымы, бо ж, маўляў, толькі “моцны” правадыр можа абараніць народ ад нутраных і вонкавых ворагаў. Калі ж ворагаў няма, трэба іх прыдумаць. Так былі прыдуманыя “страшны” Захад, “агрэсыўная” Амэрыка, ды й найгоршыя з найгоршых – нашыя ўласныя “нацыяналісты”.

У адсутнасьці аб’ектыўнай інфармацыі людзям ня бачна, што ўся гэтая прапаганда, якой прамываюцца іх мазгі ад часоў Сталіна, ня мае іншай мэты, як зрабіць зь іх застрашаных нявольнікаў, якія будуць працягваць казаць, як нашыя дарагія бабулькі – “абы вайны не было”. Тыран Сталін укатрупіў дваццаць мільёнаў нявінных людзей пад тлумачэньнем, што ён зьнішчае “ворагаў народу”.

Новы кандыдат на гэтую ролю, Аляксандар Лукашэнка, які трымае ў сваіх руках уладу дзякуючы наступнікам Сталіна, карыстаецца тымі самымі аргумэнтамі. Нават назоў “бацька”, які дыктатар прысвоіў, сьведчыць пра такія намеры. Ён, маўляў, мусіць быць жорсткім “бацькам”, каб абараніць “нашу Беларусь” ад усіх ворагаў, уключна зь яе дэмакратычнай Апазыцыяй.

Жорсткасьць гэтая дазваляе яму гвалціць абсалютна ўсе людзкія правы – нават тыя, якімі наш народ карыстаўся яшчэ ў шаснаццатым стагодзьдзі, калі ён быў адным з найбольш цывілізаваных народаў Эўропы. Сёньня забараняецца чытаць вольную прэсу, канфіскуецца выбарчы матэрыял, арыштоўваюцца патрыёты, якія змагаюцца не за ўладу, а за лепшую долю свайго народу, забараняюцца мітынгі выбаршчыкаў, канкурэнты Лукашэнкі не дапускаюцца да СМІ і зьбіваюцца.

Дыктатар спадзяецца, што застрашаны люд даверыць яму яшчэ пяць гадоў улады і дазволіць яму закончыць сваё здрадніцкае жаданьне – адаць наш край у няволю. Гэта ўважаю найбольшай небясьпекай для будучыні Беларусі. Калі Лукашэнка здолее зьдзейсьніць сваю задуму “саюзу з Расеяй”, дзяржава нашая перастане існаваць, як яна перастала існаваць пасьля першага Аншлюсу яе ў Расейскую Імпэрыю ў 1795 годзе.

Дарагія суродзічы, Вы маеце права, як і ўсе людзі, жыць спакойна і шчасьліва ў сваёй уласнай дзяржаве, без страху, без тэрору. Вы маеце права працаваць самі на сябе, на сваіх дзетак, на сваіх унукаў. Вашыя суседзі прайшлі ўжо шлях да нармальнага стану жыцьця. Усе яны гатовыя вам дапамагчы. Адзін толькі сусед вам дабра не жадае, бо калі б жадаў, не падтрымоўваў бы дыктатара Лукашэнку.

Дык паўтару словы Папы Яна Паўла – НЯ БОЙЦЕСЯ!

Не давайце нікому адабраць у Вас Ваш голас. Не апускайце рук. Пакажыце сьвету сваю чалавечую годнасьць, каб Дзень 25-га Сакавіка стаўся назаўсёды усебеларускім Днём Волі.

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла,

Старшыня Рады БНР

Канада, 12 сакавіка 2006