Беларускія партызаны – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Міхал Вітушка
5 лістапада 1907 г. у Нясьвіжы нарадзіўся генэрал Міхал Вітушка, беларускі партызанскі камандэр, герой збройнай антысавецкай барацьбы.

Нарадзіўся ў Нясьвіжы. Атрымліваў адукацыю ў Клецкай, а пасьля Віленскай беларускай гімназіі, якую скончыў у 1930 годзе.

Вучыўся ў Праскім і Варшаўскім унівэрсытэтах, уваходзіў у кіраўніцтва Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў і Асьветнага таварыства беларусаў у Варшаве.

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР выконваў абавязкі начальніка міліцыі ў Нясвіжы. Быў арыштаваны органамі НКВД і праз нядоўгі час выпушчаны на волю.

У 1941 годзе — камандэр аднаго з аддзелаў Беларускай самааховы на Заходнім Палесьсі. Атрад Вітушкі сумесна з Палескай сеччу УПА вёў партызанскія дзеяньні супраць  адступаючых савецкіх войск.

Адзін з стваральнікаў беларускай паліцыі ў Менску, да восені 1941 году быў намесьнікам камэнданта паліцыі.

У 1942—1943 гадох займаўся стварэньнем аддзелаў Беларускае самааховы на Браншчыне, Смаленшчыне і Магілёўшчыне.

Уваходзіў у Цэнтральны камітэт Беларускай незалежніцкай партыі, ад якога атрымаў чын генэрала.

У чэрвені 1944 году ўдзельнічаў у II Усебеларускім кангрэсе.

Адзін з арганізатараў плянаванага антынямецкага выступу ў Менску, мэтай якога было абвяшчэньне незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі.

Зь лета 1944 году — афіцэр дэсантнага батальёну “Дальвіц”, маёр Беларускай краёвай абароны.

У канцы 1944 ці ў 1946 г. нелегальна вярнуўся ў Беларусь, кіраваў незалежніцкімі партызанскімі атрадамі. Пазьней спыніў партызанскую дзейнасьць, узначальваў падпольле.

У пачатку 1950-х вывеў ацалелыя партызанскія атрады праз Польшчу і Латвію на Захад; сам заставаўся ў Польшчы, адкуль кіраваў антысавецкім падпольлем, а ў 1960-х перабраўся на Захад.

Паводле зьвестак, атрыманых ад ягонага сына, Міхал Вітушка памёр 27 красавіка 2006 году.

Дасьледчык Уладзіслаў Ахроменка пра Міхала Вітушку, лістапад 2016 г.:

АДКРЫТЫ ЛІСТ Галоўнаму рэдактару газеты “НАША НІВА” Andrej Dynko

Спадар Андрэй!

З цікаўнасцю назіраю за спрэчкамі ў Вашым ФБ і наконт асобы Міхала Апанасавіча Вітушкі, і наконт ацэнкі ягонай дзейнасці, і наконт таго, ці сапраўды ён загінуў 07. 01. 1945 г.

Нагадаю, што наконт Міхала Вітушкі Вы, сп. Андрэй, пісалі наступнае:

“Праслаўленне Міхала Вітушкі – гэта сон розуму.
Міхал Вітушка з 1941 да 1944 служыў у нацысцкай паліцыі ў тыле ў час, калі там былі знішчаны сотняў тысяч мірных людзей: габрэяў, камуністаў, сялян у партызанскіх зонах, цыганоў, псіхічна хворых, проста закладнікаў – а таксама ваеннапалонных. Служыў у паліцыі…” — канец цытаты.
Апублікавана: 07 лістапада, 9-45, Менскі час.

Асобна падкрэлсіваю, што Вы, сп. Андрэй, у сваім посце не далі аніводнай спасылкі на архіўныя сведчанні наконт “знішчалі сотні тысяч”, што для глаўрэда “Нашай Нівы” не проста непрафесійна, але й ганебна і нават недаравальна.

“Домыслы, вымыслы и помыслы” з БССРаўскага мінулага, якое Вы нам усім дэманструеце, адно смеху вартыя. Звесткі бяруцца ў архівах.

Мажліва, Вы ведаеце, што я сістэмна працую ў архівах СБУ, маю допуск да ўсіх дакументаў ЧК-ВЧК-ГПУ-ОГПУ-“Смерш”-МГБ-КГБ ад 1919 да 1991 гг. Прабачце за нясціпласць, але на сённяшні дзень я, бадай, найбольш абазнаны не-савецкі беларус у гісторыі савецкіх спецслужбаў, а таксама ў асаблівасцях іх следчай, аператыўна-вышуковай і аператыўна-ўліковай дзейнасці.

Чатыры дні пасля Вашага бязлітаснага фэйсбукавага абвінавачвання М. Вітушкі ў злачынствах супраць рода чалавечага я правёў у архівах СБУ: душыўся кагэбэшным смуродам, гінуў ад гною муміфікаваных стукачоў ды інш.
Падкрэсліваю законнасць такога занятку ва Украіне, хаця не ўпэўнены ў яго карысці для традыцыйнага беларускага мозга. Архіўныя гульні вольнага розуму скончыліся тым, што я ўсё ж знайшоў інфармацыю па беларускаму нацыяналісту Міхалу Вітушку.

Я разумею, што архівы былога КГБ УССР для біяграфіі М. Вітушкі і ўвогуле гісторыі беларускага нацыянальнага антысавецкага супраціву – “няпрофільныя”. Ва Украіне сваіх нацыяналістаў і антысаветчыкаў заўсёды хапала. Але ж, з іншага боку, пасляваенныя спецслужбы СССР былі неверагодна забюракратызаванай арганізацыяй: скажам, арыенціроўкі на таго ж М. Вітушку рассылаліся не толькі ў УМГБ райаддзелаў усяго БССР, але й нават у Туркменістан і Якуцію.

Ва Украіну, між іншым, таксама. З усім комплексам усяго самага жахлівага, у чым можна было беларускіх нацыяналістаў абвінаваціць.

І частка гэтых дакументаў, на вялікі жаль для некаторых афіцыйных ідэолагаў пост-БССР, захавалася пагэтуль. І да ўсіх гэтых дакументаў я, да жалю тых “саўкоў”, маю доступ.
Прадбачу Вашую нязгоду: маўляў, згодна загаду Старшыні КГБ СССР тав. Кручкова У. А. № 00150 ад 27. 11. 1989 г. амаль усе аператыўна-уліковыя справы былі знішчаныя. Але ж засталіся, напрыклад, “Алфавитные указатели врагов Соввласти с компрометирующими материалами». Выдаваліся штогод ад 1944 г., “нумарныя”, рассылаліся ў адным асобнікам толькі начальнікам абласных Упраўленняў МГБ па СССР, “при попытке завладения врагом немедленно уничтожить путем сожжения». Ёсць таксама “літарныя” і “аператыўна-вышуковыя” справы (пра гэта не асобны пост трэба – асобны трохтомнік).

Што там ёсць наконт Міхала Вітушкі – падаю папярэдне, “наўскідку”, з таго, што асабіста я бачыў на ўласныя вочы, гартаў уласнымі пальцамі і ў праўдзівасці чаго магу паклясьціся хоць на Трэцім Статуце ВКЛ 1588 г., хоць на Бібліі, хоць на магіле Дзядоў:

а) гр. М.Вітушку, які нібыта 07. 01. 1945 г. загінуў у закалоце з МГБ пад вёскай Рудня, — ён там не загінуў. Няма пра тое аніводнага сведчання аніводнага пратакола, аніводнага цыркуляра – “зняць з пошукаў”. Таго Вітушку потым, паводле “саўсакрэтных дакументаў МГБ” да канца 1947 г дбайна шукалі, і не проста шукалі, а шукала ГУГБ, 4-ае Упраўленне (Лубянка). Падкрэсліваю – шукалі Міхала Вітушку менавіта пасля 07. 01. 1945, афіцыйнай даты загібелі. Прытым ў Гарадзенскай, Менскай і Берасцейскай абласцях шчыравалі цэлыя опергрупы (так ні храна не знайшлі). Чаму далей не шукалі – мо, забілі? Не, не забілі, гэта мана… Я магу прывесці аўтарытэтнае тлумачэнне “ветэранаў КГБ”. ГУГБ было ўпэўненае што ён перайшоў савецка-польскую мяжу ў 1947 г., а пошукі потым скінулі на палякаў, якія зрабілі выгляд, што “а тыя беларусіны не наша справа”;

б) ва ўсіх дакументах МГБ няма аніводнага сведчання, што Вітушка (таксама Кушаль, Арсеньева, Віцьбіч, Генюш, якія ў дакументах МГБ таксама густа і часта фігуруюць) непасрэдна спрычыніліся да загібелі хоць аднаго мірнага жыхара, ці да катавання такога жыхара, ці да дэпартацыі такога жыхара, ці да яго рабавання, ці да гвалтоўнай высылкі ў Трэці Райх. Хаця на іншых фігурантаў, “прислужников немецко-фашистских захватчиков», падобных сведчанняў да халеры. Напрыклад – “РОА”, “РОНА”, “120 Донский Казачий полк Waffen-SS”, “Казачий стан Waffen-SS” ды інш.

в) сярод беларускага пасляваеннага антысавецкага супраціву ёсць і беларускія яўрэйскія прозвішчы (Хасін, Рапапорт, інш), каторыя ўкрывалі беларускіх нацыаналістаў пасля вайны. Ворагаў жыдоўства нашыя разумныя і асцярожныя яўрэі дакладна б не ўкрывалі. А іх потым за “дапамогу беларускім нацыяналістам” садзіл, пра што ёсць следчыя справыі. А таму ўсе размовы пра нібыта “вынішчэнні беларускім фашыстам Вітушкам яўрэяў пасля вайны” – тупое трымценне, прыдуманае на Лубянцы;

Мяркую, каб паставіць кропку ў справе Міхала Вітушкі, варта апублікаваць тыя архіўныя матэрыялы былых савецкіх спецслужбаў, якія цяпер апрылюдненыя.

Але ў тым разе, калі я іх прадстаўлю, Вам давядзецца папрасіць прабачэння і ў чытачоў Вашага ФБ, і -упэўнены! – у чытачоў Нашай Нівы, большасць якіх асацыюе Вашае імя з назовам газеты. Калі я прадстаўлю матэрыялы, якія на 100 % абвергнуць Вашыя сцвярджэнні наконт Міхала Апанасавіча Вітушкі, то Ваш ліст, як па мне, правільна пачаць словамі: “Шаноўнае паньстве! Прабачце мяне, брахуна…”

Уладзіслаў Ахроменка, пісьменнік і драматург, а таксама даследчык архіваў савецкіх спецслужбаў

СКАН: Старонкі 325-326 «Алфавитного указателя врагов Соввласти с компрометирующими материалами» за ліпень 1945 г., № 056 для МГБ УССР, дзе і пра “загіблага 07 01. 1945 г. Міхала Вітушку”(пятая пазіцыя знізу, не блытаць з “Міхаілам Вітушкам, 1913 г., Смаленск, чацьвертая пазіцыя знізу”). За подпісам Міністра МГБ тав. Мяркулава.
Гэта самае бяскрыўднае, “для затраўкі”.

Станіслаў Булак-Балаховіч
22 лютага 1883 г. на Браслаўшчыне нарадзіўся генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч, беларускі военачальнік, камандзір Асобнага атраду войскаў БНР у Балтыі, адзін з кіраўнікоў збройнай антысавецкай барацьбы на Беларусі ў 1919-1920 гг.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасьля заканчэньня школы ў Новааляксандраўску (Езяросах) навучаўся ў прыватнай мужчынскай гімназіі Сьв. Станіслава ў Пэтэрбургу. Займаўся сельскагаспадарчай аканамічнай працаю. У 1903 працаваў бухгальтарам у чыгуначных установах. У 1904—1914 гг. працаваў адміністратарам маёнтка Гарадзец-Лужкі ў Дзісенскім павеце графа Плятэр-Зібэрга.

Пасьля пачатку І Сусьветнай Вайны 18 лістапада 1914 прыбыў і залічаны ў сьпісы 2-га Лейб-уланскага Курляндскага палка. 4 чэрвеня 1915 — за адрозненьне ў дзеяннях супраць непрыяцеля атрымаў ранг малодшага унтэр-афіцэра. У ноч з 8 на 9 чэрвеня 1915 падчас выведкі ля вёскі Шапалішкі асколкамі разрыўной кулі быў паранены. 8 ліпеня 1915 атрымаў ранг прапаршчыка. 6 лютага 1916 г. Атрымаў ранг прапаршчыка армейскай кавалерыі. Узнагароджаны шэрагам ордэнаў Расейскай імпэратарскай арміі.

У 1917—1918 гг. ротмістар. Камандэр палка Чырвонай Арміі. 2 лістапада 1918 разам з конным атрадам (два дывізіëны, каля 800 шабель) перайшоў ад чырвоных у белагвардыйскі Пскоўскі корпус. Напачатку 1919 г. камандэр Коннага палка 2-ой брыгады “Асобнага корпуса Паўночнай арміі”, у траўні 1919 г. падпалкоўнік, у чэрвені 1919 палкоўнік. У ліпені полк пад яго камандаваньнем рэарганізаваны ў 2-і корпус Паўночна-Заходняй арміі. Па прапанове генерал-лейтэнанта Арсеньева Булак-Балаховіч атрымаў ранг генэрал-маёра. Пазьней быў пазбаўлены кіраваньнем корпуса, падначалены Арсеньеву. У ноч на 28 студзеня 1920 арыштаваў галоўнакамандуючага Паўночна-Заходняй арміі генэрала ад інфантэрыі Нікалая Юденіча.

14 лістапада 1919 г. Балаховіч склаў просьбу пра атрыманьне беларускага грамадзянства і прыняцьце яго ваеннага аддзела на службу Беларускай Народнай Рэспублікі. Просьба была прынятая, і вайсковыя фармаваньні пад кіраўніцтвам С. Булак-Балаховіча атрымалі афіцыйнцую назву як Асобны атрад войскаў БНР у Балтыі.

У лістападзе—сьнежні Асобны атрад заняў частку фронту з чырвонымі каля Ізборску, паміж эстонскай і латышскай арміямі. У студзені-лютым 1920 г. у сувязі зь вядзеньнем перамоваў Эстоніяй і Латвіяй з савецкай Расеяй, размясьціўся ў Марыенбургу (Латвія).

Неўзабаве празь немагчымасьць фінансаваньня з боку беларускіх уладаў аддзел перайшоў пад польскае камандваньне і быў перадысьлякаваны ў Берасьце. Генэрал Булак-Балаховіч, паралізуючы тылы Чырвонай Арміі, паспрыяў польскім войскам у контрнаступе на тэрыторыі Беларусі ў верасьні 1920.

Пасьля перамір’я на польска-савецкім фронце, у кастрычніку 1920 г. генэрал Булак-Балаховіч пачаў дзейнічаць самастойна, аб’яднаўшы вакол сябе значную частку беларускіх незалежніцкіх партызанскіх атрадаў і паспрабаваўшы вызваліць тэрыторыю Беларусі, якая засталася пад акупацыяй бальшавікоў. Увосень армія Булак-Балаховіча налічвала амаль 15 тыс. жаўнераў, прыкладна напалову складалася зь беларусаў-незалежнікаў і з расейцаў.

10 лістапада яго аддзелы захапілі Мазыр і рыхтаваліся да наступу на Менск і Гомель. У Мазыры С. Булак-Балаховіч паўторна абвесьціў незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, сябе абвясціў «начальнікам Беларускай Дзяржавы». Ад імя свайго кабінэта ён выдаў маніфэст да беларускага народа, у якім гаварылася пра далейшую барацьбу за незалежнасьць Беларусі ў хаўрусе з Польшчай, правядзеньне аграрнай рэформы і скліканьне нацыянальнага прадстаўніцтва дзеля акрэсьленьня дзяржаўнага ладу. Пасьля баёў, якія цягнуліся некалькі дзён, аддзелы Булак-Балаховіча пад націскам Чырвонай Арміі мусілі адступіць на тэрыторыю Польшчы, дзе былі інтэрнаваныя.

Пасьля вайны генэрал Булак-Балаховіч пасяліўся ў Варшаве, займаўся палітычнай дзейнасьцю.

У верасьні 1939 г., пасьля нападу нацыстоўскай Нямеччыны на Польшчу, Балаховіч кіраваў атрадам добраахвотнікаў, якія абаранялі Варшаву ад нацыстаў.

Генэрал Булак-Балаховіч загінуў пры спробе арышту гестапаўцамі ў Варшаве 10 траўня 1940.

Картка з С. Балаховічам, выдадзеная ў Польшчы ў 1980-я гг. рухам “Салідарнасьць”

КГБ СССР пра пасляваенны антысавецкі супраціў у Беларусі: з першых рук
Навучальная брашура Вышэйшай школы КГБ малюе карціну шырокага, але нескаардынаванага антысавецкага падполля ў Беларусі пасля Другой Сусветнай Вайны.

У гісторыі пасляваеннага антысавецкага супраціву ва Усходняй Еўропе на месцы Беларусі — белая пляма. Добра вядома пра дзейнасць «лясных братоў» у балтыйскіх краінах, польскую Армію Краёвую і УПА ва Украіне. Між іншым, у Польшчы і Балтыі іх дзейнасць гісторыкі могуць ацэньваць па-рознаму, але ацалелым партызанам надалі ранг ветэранаў і льготы. Тое самае пытанне цяпер дыскутуецца ва Украіне. Бо тыя партызаны, пры ўсіх сваіх слабасцях ці памылках, змагаліся за незалежнасць сваіх краін.

Цяперашнія ўлады РБ ідэнтыфікуюць сябе з савецкім рэжымам, а не з яго праціўнікамі. Ідэалогія працягвае грунтавацца на міфе пра «вялікую перамогу». Таму архівы КДБ застаюцца фактычна засакрэчанымі.

У 1940-50-я ў Беларусі дзейнічалі і партызаны Арміі Краёвай (чые аддзелы ў Беларусі як мінімум на 40% складаліся з беларусаў), і Украінская паўстанцкая армія. Хаваліся ў лясах і банды звыклых крымінальнікаў. Але былі і беларускія незалежніцкія партызаны. Адносна іх бытуюць розныя легенды, а вось грунтоўная інфармацыя стала з’яўляцца ў адкрытым доступе толькі ў 1990-х.

Таму, напэўна, адна з найбольш каштоўных крыніцаў па тэме — сціплая вучэбная брашура «Белорусские буржуазные националисты» Вышэйшай школы КГБ СССР, выдадзеная ў Маскве ў 1957 годзе.

Брашура была рассакрэчаная Архівам Службы бяспекі Украіны некалькі гадоў таму. Але грунтоўнага аналізу яе зместу мне сустрэць чамусь так і не давялося.

У дакуменце распавядаецца — вачыма супрацоўніка імперскай спецслужбы — пра гісторыю беларускага нацыянальнага руху ад пачатку ХХ стагоддзя. Тэкст напісаны з пазіцыі варожасці да ўсяго беларускага, аднак аналіз часам вельмі дакладны.

Галоўная роля ў фармаванні «буржуазнага нацыяналізму» (чытай — нацыянальнага руху) адводзіцца Беларускай Сацыялістычнай Грамадзе, братам Луцкевічам, Іваноўскаму. Калі адкінуць ідэалагічныя штампы, з тае брашуркі можна досыць падрабязна даведацца пра тое, як разгортваліся падзеі ў Мінску ў 1917–18 г., напярэдадні абвяшчэння БНР.

Ніводзін адкрыты падручнік па гісторыі ў 1957 г. не мог змяшчаць такіх звестак.

Як і такога падрабязнага апісання арганізацый паваеннай беларускай эміграцыі. Як і пераліку «нацыяналістычных арганізацый» міжваеннай Заходняй Беларусі. (У ліку такіх апынуліся Інстытут гаспадаркі і культуры, Сялянскі і Студэнцкі саюзы — любая самаарганізацыя беларусаў без удзелу маскоўскай агентуры разглядалася КГБ як праява «буржуазнага нацыяналізму».)

Да метадычкі КГБ нельга ставіцца як да крыніцы зусім дакладнай інфармацыі. Недавер да выкладзеных у ёй фактаў з’яўляецца, калі чытаеш, як выдаюцца за сапраўдныя сфабрыкаваныя савецкімі спецслужбамі справы. Напрыклад, справа «Саюза вызвалення Беларусі» 1930 г. Гісторыкі схіляюцца да версіі, што ніякага Саюза вызвалення не існавала ні ва Украіне, ні ў Беларусі. А пад шыльдай раскрыцця такіх «саюзаў вызвалення» ГПУ вынішчала інтэлігенцыю ў нацыянальных рэспубліках СССР, якая патэнцыйна магла ўплываць на розумы. Савецкія спецслужбы дзейнічалі тут у тым самы ключы, што і нацысты на акупаваных тэрыторыях. На той ці іншай падставе, рэальнай ці надуманай, ліквідаваліся мясцовыя эліты.

Аўтары брашуры адзначаюць, што інфармацыя пра СВБ грунтуецца на звестках «агентурнай распрацоўкі і следства». Прызнанні ахвяраў сапраўды ёсць у матэрыялах следства, якім спосабам яны здабываліся — іншае пытанне.

Такім чынам, давяраць брашуры можна толькі ўмоўна. Яна праўдзівая настолькі, наколькі гэта адпавядала інтарэсам КГБ і Масквы.

Што датычыць пасляваеннага часу, метадычка малюе карціну даволі шырокага і ідэйнага, але дэцэнтралізаванага і нескаардынаванага антысавецкага супраціву.

Галоўную ролю ў ім, сцвярджаюць аўтары, ігралі былыя ўдзельнікі нацыяналістычных структур ваеннага часу — Беларускай незалежніцкай партыі, Беларускай народнай самапомачы, Беларускага саюза моладзі.

Цікава, што ў метадычцы ні словам не згадваецца смаргонска-мядзельскае антыкамуністычнае падполле пад кіраўніцтвам Расціслава Лапіцкага. Магчыма, пра патрыятычную групу Лапіцкага, расстралянага ў 1950-м, маўчалі таму, што яна ніяк не «вязалася» ні з паднямецкімі арганізацыямі, ні з замежнымі асяродкамі. Не ўпісвалася ў «зручную схему» КГБ. Можна дапусціць, што аўтары кнігі, падпалкоўнік Бойчанка і маёр Яромін, у тым ліку засцерагаліся, каб у курсантаў не ўзнікала «шкодных думак» пасля чытання пра такія прыклады чыстага патрыятычнага подзвігу.

Метадычка ўтрымлівае звесткі пра тое, як беларускія падпольшчыкі-незалежнікі праводзілі агітацыю сярод насельніцтва, праводзілі асобныя дыверсійныя аперацыі.

Падполле дзейнічала пераважна на тэрыторыі заходніх абласцей БССР, але згадваецца і партызанская група «Беларусь» у былой Полацкай вобласці. Шмат увагі надаецца апісанню чэкісцкіх аперацый па знішчэнні падпольных структураў, вярбоўкі агентаў, спосабаў ціску на арыштаваных падпольшчыкаў.

Мы бачым у брашуры апісаныя сухой «медыцынскай» мовай драмы і прыклады сапраўднага гераізму — як арыштаваныя незалежнікі цягнулі час на допытах, каб іхныя паплечнікі паспелі змяніць яўкі-паролі, або як завербаваныя чэкістамі падпольшчыкі адразу выкрывалі самі сябе перад таварышамі, як толькі вярталіся пасля арышту ў атрад.

За крупінкамі інфармацыі ў чэкісцкай вучэбнай брашурцы — слёзы і кроў, доўгія гады канцлагераў і страшныя смерці людзей, якія аддалі самі сябе ў ахвяру на алтар беларускай незалежнасці.

Паводле ацэнак КГБ, па стане на 1957 год, пішацца ў брашуры, беларускае падполле так і не было канчаткова знішчанае.

«У Беларусі маюцца буржуазныя нацыяналісты, якія пражываюць легальна і глыбока маскуюць сваю варожую дзейнасць. Гэтыя схаваныя ворагі савецкай дзяржавы вядуць актыўную нацыяналістычную працу сярод мясцовага насельніцтва».

Такім чынам, любы патрыёт Беларусі, які зычыў ёй незалежнасці, любы дзяяч нацыянальнай культуры быў у КГБ на падозранні як «падпольшчык».

І такое «падполле» сапраўды дзейнічала.

Шанец на рэальную незалежнасць для Беларусі паваенныя беларускія партызаны-незалежнікі звязвалі толькі з пачаткам новай вайны між СССР і Захадам, сцвярджае брашура.

КГБ памылілася ў ацэнцы. Беларусь урэшце атрымала суверэнітэт не коштам Трэцяе сусветнае вайны, а ў выніку павольнай, але, як аказалася, непазбежнай гістарычнай эвалюцыі.

Болей звестак пра гістарыю Беларусі ХХ стагоддзя мы даведаемся, калі, следам за украінскімі, пачнуць адчыняцца засакрэчаныя архівы КДБ Беларусі і ФСБ Расіі.

Вытрымкі з брашуры

«У 1950 годзе ў былой Баранавіцкай вобласці была выкрытая і ліквідаваная беларуская антысавецкая нацыяналістычная арганізацыя «Саюз барацьбы за вызваленне Беларусі» і яе тэрарыстычная банда на чале з Раманчуком. (…) У арыштаваных канфіскаваная вялікая колькасць зброі, баепрыпасаў і антысавецкіх дакументаў (…)

На следзтве Раманчук паказаў, што стварэнне нацыяналістычнай арганізацыі ён распачаў у 1945 г. (…) У жніўні 1946 года ўдзельнікі антысавецкага падполля прынялі праграму, якая ставіла перад арганізацыяй наступныя практычныя задачы: вярбоўка асобаў, варожа настроеных да савецкае ўлады, збор зброі і боепрыпасаў, вядзенне сярод насельніцтва антысавецкай агітацыі».

«У 1951 годзе ў Маладзечанскай вобласці органамі дзяржаўнай бяспекі была ліквідаваная падпольная беларуская нацыяналістычная арганізацыя «Саюз супольнай справы», створаная ў 1949 годзе для барацьбы супраць савецкай улады за стварэнне беларускай буржуазнай дзяржавы. Узначальвалася яна актыўным беларускім нацыяналістам Радзюкевічам. (…) Перад яе ўдзельнікамі ставіліся наступныя задачы: павелічэнне складу арганізацыі, вырабленне і распаўсюд сярод насельніцтва антысавецкіх улётак-заклікаў, скіраваных супраць мерапрыемстваў, што праводзяць Камуністычная партыя і савецкі ўрад у галіне сельскае гаспадаркі, набыццё зброі і боепрыпасаў, стварэнне банд для ўзброенай барацьбы ў тыле савецкай арміі ў выпадку нападзення на Савецкі Саюз».

«У сярэдзіне 1947 года органамі дзяржаўнай бяспекі ліквідаваная на тэрыторыі БССР антысавецкая арганізацыя «Саюз вызвалення Беларусі». (…) (Арганізацыя была) створана ў лістападзе 1946 года і ставіла сваёй мэтаю падрыхтоўку ўзброенага паўстання ў Беларусі, якое планавалася да моманту ўзброенага нападу ЗША і Англіі на Савецкі Саюз, і стварэнне на тэрыторыі БССР «незалежнай беларускай дзяржавы». У якасці найбліжэйшых задач арганізацыя планавала правядзенне антысавецкай агітацыі і здзейсненне тэрарыстычных актаў над работнікамі партыйных і савецкіх ворганаў, прыцягненне новых удзельнікаў (…)».

«Цягам следства па справе «Саюза вызвалення Беларусі» у гарадах Слоніме і Баранавічах была выкрытая і ліквідаваная яшчэ адна антысавецкая нацыяналістычная арганізацыя пад назваю «Чайка», якая фактычна была філіялам „Саюза вызвалення Беларусі» і мела такія самыя, як «Саюз», структуру, мэты і задачы. Па справе арганізацыі «Чайка» арыштавана звыш за 20 актыўных яе ўдзельнікаў, у тым ліку арганізатар і галава, актыўны беларускі нацыяналіст Супрун, які працаваў настаўнікам вясковае школы.

У склад «Саюза вызвалення Беларусі» і «Чайкі» ўваходзілі былыя ўдзельнікі «Саюза беларускай моладзі» і іншых нацыяналістычных арганізацый, (…) а таксама нацыяналістычныя элементы з ліку інтэлігенцыі, асабліва настаўнікаў вясковых школаў, навучэнцы тэхнікумаў, педагагічных вучэльняў, старэйшых класаў сярэдніх школ. (…) Былі распрацаваныя статут і праграма, а таксама тэкст прысягі. Пры ліквідацыі «Саюза вызвалення Беларусі» канфіскаваныя пратаколы антысавецкіх зборышч, праграма, статут, шэраг артыкулаў антысавецкага характара, а таксама зброя і боепрыпасы».

PDF усёй брашуры:

Белорусские буржуазные националисты (Учебный материал). Составили подполковник В. М. Бойченко, майор П. П. Еремин. Высшая школа КГБ при Совете министров СССР, Москва, 1957 г. Источник — ГДА СБ України

Алесь Чайчыц

Наша Ніва, 2013 г.

Нарада кіраўнікоў беларускіх партызанаў – 01.02.1921
1 лютага 1921 г. у Варшаве адбылася сакрэтная нарада з удзелам генэрала Булака-Балаховіча, прадстаўнікоў Рады Случчыны, Беларускага Палітычнага Камітэта і партызанскай арміі “Зялёны дуб”. На сходзе абмяркоўваліся праграма і мэтады магчымае барацьбы за незалежнасьць Беларусі ад бальшавікоў. Удзельнікі выказаліся за партызанскую вайну пад камандаваньнем ген. Булака-Балаховіча.

Праклятыя і забытыя – фільм пра збройную барацьбу за незалежнасьць Беларусі
Дакумэнтальны фільм рэжысэра Антося Цялежнікава пра збройны незалежніцкі супраціў на Беларусі пасьля Другой Сусьветнай Вайны (2013 г., тэлеканал “Белсат”).

Асновай гэтае барацьбы стала Беларуская Незалежніцкая Партыя, створаная ў 1942 годзе і паўлегальная ў часы нямецкай акупацыі. Ужо ў самым канцы вайны, калі яе вынік ужо быў перадвызначаны, шэраг беларускіх дывэрсантаў былі дэсантаваныя на тэрыторыю Беларусі. Іхнаю мэтаю была арганізацыя ўзброенага незалежніцкага падполля, у тым ліку на выпадак вайны паміж заходнімі саюзнікамі ды СССР.

Апошні зь беларускіх партызанаў-незалежнікаў, паводле афіцыйнай вэрсіі, загінуў у 1955 годзе. І ў Савецкім Саюзе, і ў сёньняшняй Беларусі гэтых людзей праклялі ды забылі.

Стужка багатая на ўспаміны ўдзельнікаў падзеяў, у ёй упершыню прадэманстраваны шэраг дакумэнтаў зь летувіскіх і польскіх архіваў, а таксама кадры сустрэчы Барыса Рагулі з вэтэранамі ягонага швадрону ў 1997 г. у Вільні.

https://www.youtube.com/watch?v=dD7nZhu9scU

Янка Філістовіч
14 студзеня 1926 г. блізу Вялейкі нарадзіўся Янка Філістовіч, сябра Рады БНР, дэсантнік, партызан.

Раньнія гады Я. Філістовіча прайшлі ў Заходняй Беларусі, якая знаходзілася пад польскай акупацыяй. У час Другой Сусьветнай вайны Я. Філістовіч служыў у 13-ым паліцэйскім батальёне; перад прыходам Чырвонай Арміі быў перакінуты ў Нямеччыну.

Пасля вайны Я. Філістовіч пераехаў у Францыю. Вывучаў гісторыю ў Сарбонскім (Францыя) і Лювэнскім (Бэльгія) унівэрсытэтах. Выдаваў часопіс «Моладзь», быў адным зь лідараў Беларускай Незалежніцкай Арганізацыі Моладзі ў Францыі.

У Парыжы ён наладзіў кантакт зь Міколам Абрамчыкам. 11 сакавіка 1951 г. Янка Філістовіч быў прыняты ў склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і прызначаны ўпаўнаважаным прадстаўніком ураду БНР на акупаванай тэрыторыі Беларусі.

У сакавіку 1951 ён узяўся за місію наладжваньня кантакту беларускіх эміграцыйных уладаў з падпольлем на тэрыторыі БССР. Пасля трохмесячнай падрыхтоўкі на базе Каўфбэрэн каля Мюнхена, 9 верасня 1951 г. Філістовіч быў накіраваны ў раён, зь якога паходзіў, у складзе амэрыканскага дэсанту.

Пасьведчаньне Янкі Філістовіча, падпісанае Міколам Абрамчыкам

Праз сваяка Янку Філістовічу ўдалося наладзіць сувязь з партызанскай групай Сяргея Мікуліча, якая складалася з 5 чалавек і дзейнічала на тэрыторыі Ільлянскага раёна з 1949 г. Я. Філістовіч пераняў камандаваньне групай і зрабіў спробу ператварыць яе ў вайскова-палітычную арганізацыю. Увёў дысцыпліну, праводзіў ідэйную і падпольную падрыхтоўку, забараніў рабіць грабяжы і напады на мясцовы актыў.

5 верасьня 1952 г. МГБ БССР правяло апэрацыю з мэтай ліквідацыі групы, але Янку Філістовічу атрымалася ўцячы. Ён меркаваў перайсьці мяжу з Польшчай, але 9 верасня 1952 г. у выніку здрады быў арыштаваны савецкімі карнымі ворганамі.

Судовы працэс над Янкам Філістовічам пачаўся 17 кастрычніка 1953 г. у Менску. Я. Філістовіч быў асуджаны ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі да сьмяротнай кары, якая, як лічыцца, была выкананая пасьля 11 лістапада таго году. Сваякі і паплечнікі Філістовіча былі рэпрэсаваныя.

Аўген Жыхар
11 студзеня 1955 г. у няроўным баі з савецкімі карнікамі загінуў Аўген Жыхар, беларускі партызанскі камандэр, сябра Беларускай Незалежніцкай Партыі.

Нарадзіўся, як лічыцца, у 1925 годзе ў сялянскай сям’і. Навучаўся ў Пастаўскай сэмінарыі, настаўнік паводле адукацыі.

У 1944 годзе ўступіў у паўпадпольную Беларускую Незалежніцкую Партыю. У час нямецкай акупацыі Беларусі быў у СБМ, трапіў у дывэрсанцкую школу «Дальвіц», дзе прайшоў поўны курс навучаньня.

Потым пасьля расфармаваньня батальёну пад сваім прозьвішчам уступіў у Чырвоную Армію. Пасьля дэмабілізацыі вярнуўся ў Беларусь, дзе працаваў настаўнікам у школе.

Пасьля спробы яго арыштаваць Жыхар уцёк у лес і стварыў партызанскі атрад. Першапачаткова яго атрад займаўся ліквідацыяй савецкіх міліцыянтаў, камуністаў і партыйных актывістаў.

У 1948 годзе Жыхар увайшоў у кантакт з арганізацыяй Міхала Вітушкі, і яго атрад быў вылучаны ў асобную баявую адзінку арганізацыі. З 1952 па сьнежань 1954 ягоны атрад быў адзіным прадстаўніком партызанскай групы «Чорны кот» ў Беларусі.

Большасьць байцоў атрада загінула ў лістападзе — сьнежні 1954 у баях з войскамі МГБ. Астаткі па загадзе Жыхара сышлі на Захад праз Польшчу.

Органы дзяржаўнай бясьпекі СССР актыўна шукалі Жыхара. У студзені 1955 ён быў знойдзены ў сялянскай хаце на хутары за 7 кілямэтраў ад Паставаў. Аўген адмовіўся здацца і пачаў бой з чэкістамі. У выніку, калі скончыліся набоі, ён застрэліўся апошнім патронам.

Аўген Жыхар – карціна Алеся Пушкіна

Дэкрэт аб узнагароджаньні Ордэнам Пагоні, 1950 г.
Дакумэнт аб узнагароджаньні беларускіх вайскоўцаў Ордэнам Пагоні – найвышэйшай узнагародай Беларускай Народнай Рэспублікі. Маёр “Ноч” – знакаміты партызанскі камандэр Міхал Вітушка.

БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ РЭСПУБЛІКА

РАДА БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ РЭСПУБЛІКІ

КАНЦЫЛЯРЫЯ ПРЭЗЫДЭНТА

Гаспода, 7 чэрвеня 1950 г.

Д Э К Р Э Т

У імені Беларускага Народу, Мы, Прэзыдэнт Рады Беларускай Народнай Рэспублікі гэтым пастанаўляем:

I.Узнагарадзіць за выказаны гэроізм у змаганьні з акупантам за Волю Бацькаўшчыны:

1. Маёра НОЧ — Галоўнага Камандзіра беларускіх партызанаў і Камандзіра Усходняе групы — “Ордэнам Пагоні” 1-ае клясы і вайсковаю рангаю гэнэрал-маёра.

2. Усіх Сяброў Галоўнага Штабу партызанаў — “Ордэнам Пагоні 2-ое клясы”.

3. Камандзіра Палескае групы партызанаў надлейт. САХУ — “Ордэнам Пагоні 2-ое клясы”.

4. Камандзіра Налібоцкае групы партызанаў маёра МАЛАНКУ — “Ордэнам Пагоні 2-ое клясы”.

5. Афіцэра сувязі Галоўнага Штабу Партызанаў маёра Дуба — “Ордэнам Пагоні 2-ое клясы”.

6. Камандзіраў спэцыяльных адзьдзелаў СВС і “Чорнага Ката” — “Ордэнамі Пагоні 2-ое клясы”.

II. Усе Камандзіры партызанаў узнагароджаныя “Ордэнамі Пагоні” паклікаюцца ў склад сяброў Рады БНР.

III. Гэнэрал Ноч прызначаецца віцэ-старшынёй Ураду БНР із спэцыяльным заданьнем кіраваць Вызвольным змаганьнем у Бацькаўшчыне.

IV. Віцэ-Старшыні Ураду БНР ген. НОЧ надаецца паўнамоцтва ўзнагароджываць за заслугі ў беларускім партызанскім руху “Ордэнамі Пагоні” усіх 3-х клясаў і павышаць у вайсковые рангі да ступені палкоўніка ўключна.

V. За выказаную вынаходлівасьць, энэргію і гэроізм пры выконываньні цяжкога заданьня Ураду БНР сп. Д. /М/ узнагароджываецца “Ордэнам Пагоні” 2-ое клясы.

Мікола Абрамчык

ПРЭЗЫДЭНТ РАДЫ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ

Цімох Хведашчэня
9 чэрвеня 1893 г. на Берасьцейшчыне нарадзіўся Цімох Хведашчэня, партызан, герой збройнай барацьбы за незалежнасьць Беларусі ў 1919-1923 гг.

Навучаўся ў гімназіі ў Слуцку, у 1916 скончыў шостую клясу.

У 1916 скончыў 6‑месячныя афіцэрскія курсы. У 1917 быў дэмабілізаваны з расейскай арміі.

У сьнежні 1917 быў паручнікам 1-га беларускага пяхотнага палка ў Менску. Калі немцы рушылі на ўсход, Цімох Хведашчэня быў сярод беларускіх вайскоўцаў, якія 19 лютага 1918 паднялі ў Менску паўстаньне і перанялі ўладу ў горадзе. Прымаў удзел у стварэньні 1-ага Менскага Беларускага нацыянальнага полку, аднак немцы, якія на той момант акупавалі Беларусь, так і не дазволілі сфармаваць беларускую армію.

У канцы 1918 Хведашчэня служыў у Пінска-Валынскім батальёне валянтэраў. У 1919 ён быў ужо камандзірам батальёна Чырвонай арміі ў Слуцку.

Падчас польскага наступу ў Беларусі Хведашчэня падняў антыбальшавіцкі рокаш у сваім батальёне і далучыўся да 1-га беларускага партызанскага атрада пад камандаваньнем Лукаша Сяменіка, які дзейнічаў у раёне Барысава. Выціснуты бальшавіцкай карнай экспэдыцыяй, атрад хаваўся ў лясах. Калі польскія войскі падышлі пад Барысаў, кіраўніцтва атраду паразумелася з польскім камандаваньнем і вывела свой атрад разам з польскім 3-м уланскім палком на тылы бальшавікоў, што паскорыла іх адыход з Барысава. Атрад Сяменіка, у якім ваяваў Хведашчэня, заставаўся на фроньце да лістапада 1919-га.

Зь ліпеня 1919 да лета 1920 Хведашчэня служыў у польскім войску як супрацоўнік ІІ аддзелу (выведка і контарвыведка) пры камандаваньні 2-й дывізіі (пазьней 6-й дывізіі).

Увосень 1920 Хведашчэня як камандзір групы менскіх партызанскіх атрадаў разам з Вячаславам Адамовічам-старэйшым, старшынём Беларускага палітычнага камітэту, Паўлам Алексюком і інш. з мэтай распачаць супрацоўніцтва дзеля вызваленьня Беларусі падпісаў тэлеграму-зварот на адрас старшыні Расейскага палітычнага камітэту на чале з Барысам Савінкавым і Станіславам Булак-Балаховічам, у якой гаварылася : «Пакутуючы пад ігам захопнікаў-бальшавікоў, беларускі народ кліча дапамагчы яму вызваліцца і зьдзейсьніць запаветную мару многіх пакаленьняў аб самастойнай дэмакратычнай Беларусі».

Затым капітан Хведашчэня займаўся вярбоўкай добраахвотнікаў у Слуцку ў войска генэрала С. Булак-Балаховіча. Зноў утварыў свой партызанскі атрад, які ў 1920 годзе далучыўся да балахоўцаў. Ва ўмовах той вайны атрад Хведашчэні, як адзначалі сучасьнікі, вылучаўся ў лепшы бок у пляне маралі і дысцыпліны. Яго атрад меў свой сьцяг і нават невялікі аркестар. Атрад капітана Хведашчэні быў далучаны як Асобны Беларускі батальён (разам з кавалерыйскім узводам налічваў 700 чал.) да 2-й Менскай дывізіі пад камандаваньнем палкоўніка Медарда Мікошы.

Капітан Хведашчэня прыняў удзел у вайсковым паходзе генэрала Булак-Балаховіча супраць бпльшавікоў. У складзе групы палкоўніка Мікошы, якой была пастаўлена задача захапіць Жлобін, браў удзел баях пад Мазыром, Петрыкавым, Калінкавічамі, Даманавічамі.

Капітан Хведашчэня належаў да тых, што вырашылі не здавацца і працягваць змаганьне з бальшавіцкай уладай. Пасьля інтэрнаваньня арміі генэрала С. Булак-Балаховіча палякамі ў канцы лістапада 1920 Хведашчэня прабраўся з сваім атрадам у Слуцак, дзе выступаў як камандзір Менскага аддзелу народнай дабраахвотніцкай арміі. Варожа прыняты эсэраўскім кіраўніцтвам Рады Случчыны, ён накіраваўся ў Вызну. Урэшце, калі дайшло да баёў з бальшавікамі, Хведашчэня стаў афіцэрам 1-й Слуцкай брыгады. З-пад Морача, апошняга апорнага пункта паўстанцаў, разам зь іншымі жаўгерамі ён адступіў у Давыд-Гарадок. Пасьля таго, як брыгада скончыла баявыя дзеяньні і была інтэрнаваная палякамі, Хведашчэня быў сярод тых случакоў, якія ўсё яшчэ хацелі працягваць змаганьне.

Пасьля вызваленьня Хведашчэня накіраваўся ў Лунінец, дзе разьмяшчаўся галоўны штаб атрадаў Сялянскай партыі «Зялёнага Дуба», узброеныя атрады якога пэрыядычна ладзілі напады на памежныя тэрыторыі, занятыя бальшавікамі. З канца сьнежня 1920 Хведашчэня быў адным з атаманаў «Зялёнага Дуба» (меў псэўданім «Вішнеўскі»; карыстаўся таксама псэўданімам «Кулеўскі»).

Некалькі тысячаў беларускіх вайскоўцаў, што былі сканцэнтраваныя пад Нясьвіжам, спрабавала арганізаваць польскае камандаваньне, ствараючы зь іх г. зв. рабочыя дружыны. Яны займаліся адбудовай мастоў, рамонтам дарог і да т. п. працамі ў прыфрантавой зоне. Гэтыя дружыны служылі базай для фармаваньня з самых надзейных і па-антыбальшавіцку настроеных асобаў дывэрсыйных груп, якіх перакідалі на савецкі бок. У лютым 1921 камандзірам гэтых дружын быў Хведашчэня. Аднак ужо вясной 1921 польскае камандаваньне вырашыла распусьціць беларускія атрады, якія праз сваае ўзброеныя акцыі прыносілі шмат клопатаў і самім палякам. У канцы красавіка 1921 капітан Хведашчэня быў арыштаваны палякамі і перададзены для пакараньня атаману Адамовічу-«Дзергачу».

Пасьля вызваленьня з-пад арышту 10 чэрвеня 1921 Хведашчэня падаўся на тэрыторыю Савецкай Беларусі і пачаў арганізоўваць падпольле на тэрыторыі Бабруйскага і Слуцкага паветаў, прызваўшы ў пакрытыя лесам Вераб’ёвы горы сваіх колішніх жаўнераў і зялёнадубцаў, за якімі пацягнуліся і дэзэртыры з Чырвонай арміі. Хведашчэня падзяліў іх на чатыры атрады па 250 чалавек пад камандаваньнем сваіх афіцэраў, хутка стварыў сетку інфарматараў па вёсках і арганізаваў пяцёркі, якія распаўсюджвалі літаратуру, вялі агітацыю сярод сялянаў і жаўнераў Чырвонай арміі ды займаліся выведкай.

Хведашчэня ня быў доўга ў Савецкай Беларусі, магчыма, што ён знаходзіўся там толькі да 29 чэрвеня 1921. Пасьля вяртаньня ён зьвязаўся з арганізацыяй Народны хаўрус «За Бацькаўшчыну», створанай случаком Арсенем Паўлюкевічам летам 1921, якая ставіла сабе за мэту «вызваленьне Бацькаўшчыны з рук камуністаў і ўтварэньне Незалежнай Непадзельнай Беларусі ў яе этнаграфічных межах». Штаб Паўлюкевіча стварыў партызанскія атрады, на чале якіх стаяў Хведашчэня. У кастрычніку 1921 г. ён быў арыштаваны ІІ аддзелам 2-й арміі Войска Польскага ў мясцовасьці Морач па абвінавачаньні ў службовых і фінансавых злоўжываньнях, але 24 сьнежня быў вызвалены з-пад варты ў Берасьці. Незразумела, чым быў сапраўды выкліканы гэты арышт, бо арганізацыя «За Бацькаўшчыну» якраз стала пераходзіць на антыпольскія пазыцыі.

У ліпені 1923 капітан Хведашчэня жыў ужо ў Белавежы. Камэндантура Палітычнай паліцыі на г. Вільню, якая тады рабіла верыфікацыю беларускіх дзеячаў, палічыла яго прапольска настроеным беларускім вайскоўцам. Атаман Хведашчэня, падобна, патрапіў у гэтую пушчанскую мясцовасьць разам з сотнямі іншых балахоўцаў, паселеных там сваім камандзірам.

Паводле ўспамінаў белавежца Георгія Ваўкавыцкага, Хведашчэня «ажаніўся з тутэйшай жанчынай, мусіць з Ваўкавыцкіх, якіх называлі Цярэнцьевымі, ад бацькі Цярэнція. Жыў на жончыным, на Заставе (цяпер вул. Вольгі Габец). Мужчына быў вельмі высокі, мажны, мусіць самы моцны на Заставе. Да Другой сусьветнай вайны абуваў белавежцаў у гумовыя лапці — прадаваў матацыклавыя і самаходавыя шыны, зь якіх рабілі лапці, у параўнаньні з традыцыйнымі — вечныя».

11 лістапада 1928 Хведашчэня быў узнагароджаны медалём «Удзельнік вайны 1918—1921».

У студзені 1939 ён зьвярнуўся да Міністэрства вайсковых справаў з просьбай разгледзець яго заяву ў справе ўзнагароджаньня Крыжам Незалежнасьці. У гэты час ён жыў у Гайнаўцы. У 1939—1941 г. настаўнічаў у Белавежы.

Падчас нямецкай акупацыі стаў старшынём філіі Беларускага аб’яднаньня ў Белавежы, якое налічвала 84 чалавекі. Арганізаваў беларускую школу і стаў яе кіраўніком. Займаўся таксама культурнай дзейнасьцю. У 1942 арганізаваў канцэрт сьпевака Забэйды-Суміцкага. Хведашчэні належыла таксама крама зь пісьмовымі матэрыяламі і газэтамі, у якой гандлявала старэйшая дачка — Тамара. У ёй можна было купіць беларускія газэты, беластоцкую «Новую Дарогу» і бэрлінскую «Раніцу».

Пад канец вайны, у 1944, перад надыходам Саветаў, разам зь сям’ёй выехаў зь немцамі.

Пасьля вайны быў палкоўнікам Войска Польскага і служыў у авіяцыі. Дачка Тамара вучылася ў 1947 у Акадэміі палітычных навук на факультэце журналістыкі. У 1947 годзе ён быў арыштаваны. У 1954 годзе ён быў вызвалены з турмы, жыў тады ў Варшаве. Памёр Цімафей Хведашчэня ў 1977 г.

У 2013 г. сябры Беларускай Нацыянальнай Памяці адшукалі на Камунальных могілках ў Варшаве магілу Цімафея Хведашчэні.

Сюжэт аб знаходжаньні магілы на тэлеканале “Белсат”:

https://www.youtube.com/watch?v=zyn9vvshvok