Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

а. Язэп Германовіч пра архімандрыта Фабіяна Абрантовіча
Урывак з кнігі “Кітай – Сібір – Масква”, успамінаў Язэпа Германовіча пра ўвязьненьне ў савецкім Гулагу. Фабіян Абрантовіч – дзеяч беларускага хрысьціянаскага руху, радны БНР.

Архімандрыт Фабіян Абрантовіч

«Бацька – за парог,
дзеткі – за пірог».

Мушу тут найлепшым словам успомніць і расказаць аб двух галоўных дзеячох нашай харбінскай Місіі, якія былі зьліквідаваныя ў Савецкім Саюзе, аб Фабіяне Абрантовічу і аб Андрэю Цікоце.

Як людзі гінуць у Сав. Саюзе, мы нічога ня можам даведацца: яны там бясьсьледна нікнуць, як камень ў глыбокай вадзе! Гісторыя сьветчыць, што розныя рэжымы мелі свае спосабы нішчэньня праціўнікаў: рымскія цэзары крыжавалі, але аддавалі цела замучаных. Француская рэвалюцыя адсякала галаву (гілятына), але аддавала хоць пасечанага. Гітлер страляў, труціў, паліў… але заставаўся хоць попел. А Савецкі Саюз перавышыў усіх – «ліквідуе»… І ўжо ні аб жывым, ні аб памерлым не застаецца ні весткі, ні сьледу! Але да гэтага наш «вольны»-«культурны» сьвет прывык. Прапаў чалавек, як муха і ніякі «чырвоны крыж» яго ня знойдзе!

Так загінула маса нашых найлепшых, найбольш цэнных людзей-сьвятароў, навукоўцаў, пісьменьнікаў, дзеячоў і вялікія грамады народу. Але мы верым, што яны ўпісаныя ў рэестры Божага Провіду і ўвойдуць у вечную памяць нашчадкаў.

29-га красавіка 1939 году я, едучы паўторна ў Манджурыю, спаткаўся ў Шанхаі з Архім. Ф.Абрантовічам. Ён ехаў у Рым, каб даць Сьв. Айцу Пію ХІІ-му справаздачу з сваёй працы ў Харбіне, дзе выконваў абавязкі Апостальскага Адміністратара (Ордынарыя). Я ўжо працаваў пад рукой Айца Фабіяна ў Харбіне ў гадох 1932-1936, і быў тады кіраўніком Ліцэю сьв. Мікалая і заступнікам Ордынарыя. Абрантовіч з Рыму меўся вярнуцца пасьля 3-4 месяцаў. У гэтым часе меў намер адведаць сваіх прыяцеляў у Варшаве, у Вільні, у Львове, а такжа сваіх родных у Наваградку.

Я прачуваў небясьпеку і баяўся, што Абрантовіч ад’яжджае на такі доўгі час. Мы зь ім у Шанхаі прывіталіся і развіталіся, ня ведаючы, што болей ня ўбачымся. Ён вёз з сабой ў Рым на студыі двух клерыкаў з закону Марыянаў – Г.Бранчанінава і Андрэя Каткова. Пасьля 20-ці гадоў я сустрэў А.Каткова ў Рыме – ён быў маладьм біскупам (у «Руссікум»). А самога Абрантовіча я не дачакаўся ў Харбіне і не знайшоў яго ані ў Сібіры, ані ў Польшчы і нідзе, бо ён быў ужо ў Саветах «зьліквідаваны».

Пасьля вялікіх допытаў, я даведаўся аб ім толькі вось што: пад восень 1939-га году Ф.Абрантовіч з Рыму праз Варшаву і Вільню даехаў да Наваградка і там захапіла яго Польска-Нямецкая вайна. Фабіян яшчэ пасьпеў у паваротнай дарозе даехаць да Львова, дзе трапіў у рукі савецкага НКВД. У сьледчым пункце No.83 ён быў страшэнна мучаны і катаваны ў кастрычніку 1939 году. Далейшыя нашыя весткі аб Ф.А. ня былі ані пэўныя, ані згодныя. Гаварылі людзі, што Абрантовіч у Львове памёр замучаны; навет адзін польскі капітан цьвердзіў мне ў лягеры аб сьмерці Ф.А. і назваў дату 17.Х.1939; што хутка пасьля сьледзтва ў Львове ён быў растраляны, і, што ён памёр у цягніку, як везьлі яго з Масквы ў Сібір.

Калі мы былі перакананыя, што Ф.Абрантовіч зьгінуў у 1939 годзе і ад таго часу ня было аб ім «ні слуху, ні духу», дык знайшоўся ў 1959 годзе новы сьветка, сьвятар-салезіянін, Ян Капуста, супэрыёр законнага дому ў Лодзі. Ён мне расказаў наступнае:

– Я ў 1943-ім годзе сядзеў у камэры, у «паказной» турме Масква-Лубянка, з Фабіянам Абрантовічам. З намі сядзелі два сьвятары-езуіты, Віктар Новікаў і другі з Амэрыкі. Абрантовіч пачуваўся нядрэнна. Варункі тамашняй турмы, «паказной», у параўнаньні да турмаў звычайных савецкіх, і культурныя і дагодныя, але затое ў ёй я ня доўга папасываўся. У верасьні 1943 году мяне адтуль забралі ў этап. Болей я аб А.Фабіяне і аб другіх нічога ня чуў.

І ўжо далей ня маем ніякай весткі ні аб жыцьці, ні аб сьмерці а. Абрантовіча.

На допытах у Чыце я моцна дзівіўся, што мой сьледчы – маёр Іваноў – абмінаў асобу і прозьвішча а. Фабіяна і ў мае пратаколы яго ня ўпісываў. Я-ж сам ня мог і не павінен быў уцягваць Абрантовіча ў адказнасьць, хоць нашыя харбінскія справы ўсьцяж перапляталіся… Тымчасам, як мне добра ведама, савецкі суд заўсёды ў групавых працэсах, зводзіць на допыты ўсіх удзельнікаў і сьветкаў – патрэбных і непатрэбных, а так-жа экспэртаў, каб выявіць усякую дробязь і мацней засудзіць групу. Каб быў-бы Абрантовіч жывы, ён стаўся-б цэнтральнай фігурай нашага працэсу, як закладчык Харбінскай Місіі і школаў. Але аб ім ні Іваноў, галоўны сьледчы, ні іншыя ані слова! Значыць, у 1949 годзе а. Фабіян ня быў жывы.

Таксама на допыце архімандрыта Андрэя Цікоты і нашага сакратара Віктара Ўласава не ўспаміналі аб а. Фабіяне, хоць яны ў сваёй дзейнасьці сутыкаліся зь ім, а Цікота двойчы быў ягоным зьверхнікам. Дык з усяго выходзіць, што Ф.А. зьгінуў у Савецкім Саюзе нейкай загадкавай, трагічнай сьмерцяй: значыць, быў «зьліквідаваны» пасьля 1943 году. Бо, каб памёр сваёй сьмерцяй на вольным пасяленьні, ці ў лягеры, дык былі-б ягоныя пісьмы ў родных, або ў знаёмых, ці выявіліся-б нейкія іншыя сьветкі. А дасюль ніякія пошукі, што рабілі прыяцелі й вучні Абрантовіча, не далі ніякага выніку. (Калі-б хто ведаў, або хоць чуў штоколечы аб далейшых падзеях, месцы жыцьця і сьмерці а. Фабіяна Абрантовіча, няхай будзе ласкаў паведаміць нас аб гэтым паводля адрасу: Italia. Roma. Via Corsica Nr.I. Superiore Generale.) * * *

Нязьмерная страта для Беларускага Народу, што такі выдатны Чалавек-вучоны, філязоф, сьвятар, прамоўца, прафэсар, дзеяч – з прычыны рэвалюцыі і прасьледу ворагаў, ня мог нармальна працаваць у сваім краі, быў адарваны ў 1928 годзе і пасланы на працу між чужымі ў Манджурыю і нарэшце загінуў як мучанік у Савецкім Саюзе! І факт сьмерці затоены, і ягоная магіла – няведамая… Цяжкая доля а. Фабіяна, запраўды Божага Чалавека, ёсьць цяжкой доляй і вялікай стратай для ўсяго нашага народу.

Трэба старанна зьбіраць факты з жыцьця й сьмерці нашых слаўных, вялікіх людзей, правадыроў адраджэньня, каб не гасла аб іх памяць у Беларусі! Яны – патрыёты, дзеячы, сьвятары – сваёй ахвярнай працай добра заслужылі на трывалы помнік, а многія зь іх годныя свайго вянка мучанікаў, які атрымалі. * * *

Працаваў а. Фабіян для свайго народу шмат, ахвярна і карысна, як аб тым сьветчаць ягоныя вучні і супрацоўнікі. Да першай вайны і падчас яе жыў ён у Пецярбурзе, дзе скончыў духоўную сэмінарію і акадэмію. Прабыўшы 2 гады ў Бэльгіі на вышэйшых студыях у Лювэне, вярнуўся ў Пецярбург і стаўся прафэсарам у духоўнай сэмінарыі. Пасьля рэвалюцыі 1917 г. ён арганізуе духоўную сэмінарыю ў Менску і ён – ейны першы рэктар; пераносіцца зь ёй у Наваградак і працуе там памысна, покуль інтрыгі ворагаў ад гэтай працы яго не адсунулі. Прытым усюды Абрантовіч будзіў беларускую сьведамасьць і любоў да Бацькаўшчыны. Таксама церпяліва, ахвярна і вытрывала ён працаваў у беларускіх навуковых, рэлігійных і грамадзкіх арганізацыях і ў выдавецтве.

Неспакойнае, клапатлівае і небяспечнае жыцьцё ў Пецярбурзе, а пасьля ў Менску, падчас вайны і рэвалюцыі, а таксама эканамічныя труднасьці, як і нездароўе (рэўматызм) перашкодзілі нашаму філязофу аддацца працы прафэсарскай і навуковай. А ў гэтай галіне а. Фабіян мог і павінен быў унесьці паважны ўклад у нашую народную культуру. Ён моцна адчуваў сваё пакліканьне і патрэбу навукова-рэлігійнай працы і вельмі шкадаваў, што, як казаў, «галавой сьцяны не праб’еш!» Так яго адсунулі ад прафэсуры – аж і зусім не далі магчымасьці працаваць і жыць у роднай атмасфэры.

Абрантовіч – ведамы выдатны прамоўца: гаварыў словам жывым, вобразным, пабуджаючы думку й пачуцьце. Ягоная мова адразу ўцягвала слухачоў і моцна зацікаўляла: навет найбольшыя гультаі на ягоных лекцыях і навуках не маглі ні на хвілінку задрамаць. Ставіў ясную тэму, як сьв. Тамаш Аквінат, а пасьля разьвіваў яе так лягічна, што кажны слухач улучаўся ў ягоныя доказы і ня толькі чакаў, але сам згадваў наперад,… «што будзе далей», і чакаў, як прафэсар разблытае трудны вузёл. І дзівіліся вучоныя і студэнты, як наш прафэсар выясьняў проста, даступна і лёгка самыя важкія праблемы.

Мова Абрантовіча маляўнічая, сказы кароткія, крытыка вострая, а досьціп мэткі й глыбокі. Ягоныя дацінкі бывалі такія ўдалыя, што праціўнікі нямелі, або ня ведалі, куды схавацца, або гарэлі ад сораму, ці ад злосьці. Асабліва ён моцна бічаваў штучную вучонасьць, фарызэйства і фанабэрыю. Тады выклікаў на сябе буру нападаў, нянавісьці і інтрыгаў ворагаў; а прыяцелі радзілі яму, каб «не нарываўся». Ён бываў занадта адкрыты і шчыры, як Саванароля, але просты і пакорны як Сьв. Франьцішак. Сам, будучы «простага сэрца», ня мог сьцярпець крутні й хлусьні. Яму часта не ставала «зьмяінай растаропнасьці», укладнасьці й празорлівасьці.

У красамоўстве Абрантовіч напамінаў Адама Міцкевіча, свайго суродзіча з Наваградку. А.Фабіян знаў глыбока літаратуру польскую, расейскую й заходнюю; чытаў вельмі шмат. Аднак-жа ягоны стыль ня быў кніжным. Ён заўсёды гаварыў і пісаў мовай сваёй, параўнаньні, сказы, прыклады ён браў з жыцьця. Часта бывала, што трапныя звароты, дасьціпныя заўвагі і ўдалыя жарты Абрантовіча разыходзіліся далёка й шырока ды ставаліся народным багацьцем.

Людзі яго называлі: «наш Прафэсар», «наш Фабіян», «наш Абрантовіч»… Гэты дзіўны назоў «наш» давалі яму паўсюдна. Такі «голас народу» азначаў чалавека, што вырас з нашага грунту й рос ды красаваўся на сваёй зямлі – наш, родны й дарагі Сын Беларусі.

Бог яго абдарыў навет вонкавым багацьцем натуры: ён меў зычны, высокі першы тэнар, чуткае вуха; знаўся на музыцы й сам быў артыстым. Пацягваў людзей ня толькі думкай і словам, але таксама мімікай і жэстам. Навука, значэньне й павага Абрантовіча вызначалі яго так, што нерашучыя людзі ня важыліся да яго прыступіцца. Але ён, бачачы гэтае, сам падыходзіў да іх і загаварываў да кажнага проста й прыязна. А мог гаварыць пабеларуску, папольску, парасейску, пафранцуску, панямецку. Уладаў і пісаў мовай лацінскай; чытаў і разумеў мову італьянскую й ангельскую, старагрэцку й славянску. І ад усяго гэтага ў Фабіяна, як гэта кажуць, «ня ўскружылася галава», ня было «мухаў у носе»: чалавек быў заўсёды сам-сабою – бяз штучнай афарбоўкі.

У нас калісьці бывала, што чалавек, які крышачку падвучыўся, дык часта – ці то ў хаце, ці на эміграцыі – сароміўся сваёй мовы, як мовы «простай». А наш вялікі вучоны, доктар філязофіі, Фабіян Абрантовіч, простай мовы ніколі ня чураўся, бо сам ён быў так «Просты» і ня ўмеў крывіць душы. Ён бязь ніякай цырымоніі зьвяртаўся пабеларуску да паноў, пралатаў і біскупаў. Гэтак званыя «вялікія гэтага сьвету» ня любілі Абрантовіча, бо ня прызнавалі беларусаў, як асобны народ, – ажно крытыкавалі а. Фабіяна ў газэтах. Але ён адважна бараніў справу, паводля патрэбы, толькі-ж самога сябе не бараніў ніколі.

Беларускае перакананьне было Абрантовічу вялікай перашкодай у кар’еры. Каб ён назваў сябе палякам, дык меўбы найлепшае становішча й тытул. Аднак яго нельга было ні ашукаць, ні запалохаць, ні падкупіць. Здаралася ў нас нямала здольных людзей, што за тытулы, за фіалеты і гонары, або дзеля якой карысьці, ці із страху адракаліся свайго народу. Але людзі з характарам, сумленныя і разумныя, на такую спакусу не пайшлі і свайго народу не пакінулі. Да такіх бяссумлеўна належаў наш змагар за веру і за народ а. Фабіян.

Гітлер і Сталін, як-бы згаварыўшыся, ужывалі да беларусаў аднолькавую сыстэму перасьледу: бязбожнасьць фашыстых і камуністых прыводзіла да перасьледу каталіцкай рэлігіі. Прагавітасьць зь іхнага боку на нашую зямлю прыводзіла да перасьледу і «ліквідацыі» беларусаў.

Гітлер прынамсі не хаваў, што пасьля памыснай вайны загорне ўсю Беларусь, выкіне жыхароў, а зямлю аддасьць сваім. А бальшавікі, хоць гавораць іншае, робяць тое самае: беларусаў вывозяць, касуюць раёны й вобласьці, у школах і ўрадах уводзяць расейшчыну, – адным словам, у самай сярэдзіне Эўропы твораць «Вялікую Беларускую Пустыню», якую засяляюць маскалямі, бо Гітлеру гэта не ўдалося!

Расказваў мне ў лягеры 0,20 (група «Ангар-Лаг») капітан польскай арміі Л., які ў 1939 г. сядзеў з Абрантовічам у турме ў Львове. На сьледзтве бальшавікі ўжывалі да айца найвышэйшы нумар сваёй інквізыцыі – аж да іголак пад пазногці і ўліваньне вады ў лёгкія, каб прызнаўся да закідаў, якія ім былі патрэбныя. Аднак а. Фабіян Абрантовіч не паддаўся – яго зламалі толькі фізычна, а пасьля зьліквідавалі як запраўднага Мучаніка за веру й за Бацькаўшчыну.

а. Язэп Германовіч. Кітай – Сібір – Масква. Успаміны

Уручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР у Вільні 22-23 лістапада 2019 г.
22 і 23 лістапада 2019 г. у Вільні былі ўручаныя Мэдалі да стагодзьдзя БНР шэрагу грамадзкіх і палітычных дзеячоў.

Сьпіс узнагароджаных уключае:

а. Андрэй Абламейка – сьвятар Беларускай грэка-каталіцкай царквы.

Сяргей Абламейка

Сяргей Абламейка – гісторык і журналіст, радны БНР.

Павал Белавус – актывіст, папулярызатар беларускае культуры.

Юрась Беленькі – дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га скліканьня, сябра Апазыцыі БНФ, адзін зь лідараў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ

Павал Бераговіч (Падкарытаў) – дабрачынца, фундатар шматлікіх беларускіх культурніцкіх праектаў.

Яўген Вапа

Яўген Вапа – кіраўнік Беларускага зьвязу ў Польшчы, галоўны рэдактар газэты “Ніва”, радны БНР.

Вінцук Вячорка – лінгвіст і палітык, адзін з заснавальнікаў беларускага грамадзкага культурніцкага руху ў 1980-я гады, старшыня Партыі БНФ у 1999-2007 гг.

Францішак Вячорка – мэдыя-экспэрт, актывіст, журналіст, папулярызатар беларускай мовы і культуры.

Аляксандар Дабравольскі  – народны дэпутат СССР у 1989 – 1991 гг., адзін з заснавальнікаў  Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Незалежнага Інстытута  сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД), дэпутат  Вярхоўнага Савета Беларусі XIII скліканьня, дырэктар Усходнееўрапейскай  Школы палітычных даследаванняў.

Аляксей Дзікавіцкі – журналіст, намесьнік дырэктара тэлеканала “Белсат”, радны БНР.

Сяргей Дубавец – журналіст, публіцыст, першы галоўны рэдактар адроджанай газэты “Наша Ніва”.

Зінаіда Клыга – шматгадовая кіраўніца Беларуска-эстонскага згуртаваньня ў Іду-Вірумаа (Эстонія), радная БНР.

Алесь Кот – адзін зь лідараў беларускай грамады Канады, сябра Прэзыдыюму Рады БНР.

Доктар Аляксандар Краўцэвіч – гісторык.

Гэнік Лойка – мастак, актывіст.

Анатоль Лябедзька  – палітык, дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га і 13-га скліканьняў, былы  старшня Аб’яднанае грамадзянскае партыі, былы палітычны вязень.

Валеры Мазынскі – рэжысэр.

Аляксей Марачкін – мастак, актывіст Беларускага народнага фронту.

Анатоль Міхнавец – актывіст беларускай грамады ў Польшчы, кіраўнік грамадзкай ініцыятывы “Беларуская нацыянальная памяць”.

Сяргей Навумчык – дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, член Апазыцыі БНФ, адзін зь лідараў Беларускага народнага фронту.

Уладзімер Някляеў – паэт, палітык, грамадзкі дзеяч.

Мікалай Пачкаеў –  старшыня Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі, адной з ключавых  арганізацый беларускага замежжа, на якія абапіраецца Рада БНР. Намесьнік старшыні Рады БНР.

Зьміцер Піменаў

Зьміцер Піменаў (Мірон Крывіч) – старшыня Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня (Бэльгія), радны БНР, палітычны актывіст і палітуцякач, у канцы дзевяностых вядомы як Мірон, аўтар знакамітых ананімных пратэстных акцый у Віцебску. Сваю ўзнагароду Зьміцер Піменаў прысьвяціў у тым ліку памяці віцебскага актывіста Ўладзімера Плешчанкі.

Алесь  Пушкін – мастак.

Павал Севярынец – палітык, пісьменьнік, былы палітычны вязень.

Вячаслаў Сіўчык – адзін зь лідараў Беларускага народнага фронту у 1990-х гг., адзін зь лідараў масавых дэмакратычных пратэстаў у Беларусі ў 90-я і 2000-я, палітычны вязень, палітуцякач.

Аляксандар Старыкевіч

Аляксандар Старыкевіч – журналіст, радны БНР.

Андрэй Стрыжак – актывіст, арганізатар беларускай гуманітарнай дапамогі Ўкраіне падчас расейска-ўкраінскае вайны.

Мікола Статкевіч – палітык, заснавальнік Згуртаваньня беларускіх вайскоўцаў, былы палітычны вязень.

Аляксей Янукевіч – палітык, старшыня Партыі БНФ у 2009-2017 гг.

Алесь Чайчыц – радны БНР.

Фабіян Абрантовіч
14 верасьня 1884 г. у Наваградзкім павеце нарадзіўся архімандрыт Фабіян Абрантовіч – член Рады БНР,  выбітны дзеяч беларускага хрысьціянска-дэмакратычнага руху, грэка-каталіцкі сьвятар, філёзаф.

Дзяцінства і вучоба

Паходзіў зь мяшчанскае сям’і жыхароў Наваградка. Скончыў Пэтэрбурскую духоўную каталіцкую сэмінарыю (1905) і Пэтэрбурскую Мітрапалітальную духоўную каталіцкую акадэмію (1910; магістар багаслоўя). 9 верасьня 1909 году пасьвечаны ў сьвятары. Працягваў вучобу ў Каталіцкім унівэрсытэце Лёвэна (Бэльгія, 1912—1914), дзе абараніў доктарскую дысэртацыю ў філязофіі.

У Санкт-Пэтэрбургу

Пасьля вяртаньня ў Пэтэрбург прызначаны вікарыем касьцёлу сьвятой Кацярыны. Выкладаў Закон Божы ў пэтэрбурскіх навучальных установах (Імпэратарская вучэльня правазнаўства, Імпэратарская камэрцыйная вучэльня, Кадэцкі корпус імпэратара Аляксандра II, Марыінскі і Паўлаўскі інстытуты). Законавучыцель прыватнай мужчынскай гімназіі пры касьцёле сьв. Кацярыны ў Пэтэрбургу (з 9 сьнежня 1910). Ад 1 верасьня 1914 да 1918 году прафэсар філязофіі Санкт-Пэтэрбурскай духоўнай сэмінарыі, выкладаў таксама сацыялёгію i сьпевы. Адначасова выконваў абавязкі законавучыцеля ў Пэтэрбурскай Канстанцінаўскай жаночай гімназіі пры Імпэратарскім жаночым інстытуце. Пазьней выкладаў Закон Божы ў 12-й Петраградзкай гімназіі.

Вяртаньне ў Беларусь

30 красавіка 1918 накіраваны Адміністратарам Магілёўскае архідыяцэзіі біскупам Эдвардам фон Ропам у Менск. У 1918—1920 арганізатар і рэктар Менскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі. Выкладаў у сэмінарыі і пасьля эвакуацыі яе спачатку ў Наваградак, а потым у Пінск. Ад 1919 прэлат менскае катэдральнае капітулы. У 1920—1926 служыў у розных храмах Палескага ваяводзтва. З 1926 у кангрэгацыі марыянаў у Друі. Манаскія шлюбы склаў 3 жніўня 1927.

Абрантовіч – адзін з ідэолягаў і заснавальнікаў беларускага хрысьціянскага руху XX ст. Зь беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам зьвязаны з часоў вучобы ў Пэтэрбургу; уваходзіў у культурна-асьветны гурток беларусаў-клерыкаў. Быў адным з ініцыятараў і арганізатараў правядзеньня 24—25 траўня 1917 у Менску зьезду беларускага каталіцкага духавенства, дзе выступіў з рэфэратам «Справа прасьветная». Сябра саюзу ксяндзоў-беларусаў. Разам з Л. Хвецькам заснаваў у траўні 1917 саюз «Хрысьціянская дэмакратычная злучнасьць», быў адным зь яго кіраўнікоў у Менску.

6 верасьня 1918 Фабіян Абрантовіч разам зь біскупам Лазінскім адправіў у Менску першую імшу зь беларускім казаньнем. Зь верасьня 1919 — сябра Рады Часовага Беларускага нацыянальнага камітэту ў Менску. Уваходзіў у склад дэлегацыі беларускіх дзеячаў, якую 19 верасьня 1919 прыняў у Менску Юзэф Пілсудзкі.

Уваходзіў у склад Рады БНР, а таксама быў сябрам Канвэнту старэйшынаў Рады БНР. Плянавалася, што ў Міністэрстве замежных справаў Беларускай Народнай Рэспублікі атрымае пасаду кіраўніка Місіі ў Рыме.

Сябраваў зь Янкам Купалам, у студзені-лютым 1920 дзяжурыў каля ложка хворага паэта ў менскім шпіталі.

Актыўна выступаў за ўвядзеньне беларускай мовы ў набажэнства ў каталіцкім касьцёле і духоўных навучальных установах, пра што неаднаразова пісаў на старонках пэрыядычных беларускіх рэлігійных выданьняў «Krynica» (1917—1920, Петраград — Менск — Вільня) і «Chryścijanskaja Dumka» (1928—1929, Вільня). Як публіцыст вядомы пад псэўданімам Фабіч (Fabič).

Місіянэрская дзейнасьць у Кітаі

Прызначаны кіраўніком створанага 20 траўня 1928 Ардынарыяту для каталікоў усходняга абраду ў Кітаі. 6 лістапада 1928 прыбыў у Харбін у якасьці апостальскага адміністратара для каталікоў усходняга абраду ў Манджурыі.

Асноўнымі накірункамі каталіцкае місіі сярод расейскай эміграцыі лічыў перш за ўсё асьветніцкую й выхаваўчую дзейнасьць. Пры ім былі рэарганізаваныя й пашыраныя: агульнаадукацыйны інтэрнат для дзяўчынак, якім кіравалі сёстры-ўршулянкі, «Расейскі прытулак» пад кіраўніцтвам францішканак-місіянэрак і ліцэй Сьвятога Мікалая для хлопчыкаў. У 1931 у Харбіне пачаў выходзіць «Католический вестник» — адно з буйнейшых каталіцкіх выданьняў расейскіх каталікоў на эміграцыі. Тутака ж выдавалася вялікая колькасьць каталіцкае літаратуры на расейскай мове.

Арышт і сьмерць

У 1939 з Рыму, дзе знаходзіўся на капітуле марыянскага ордэна, накіраваўся ў Заходнюю Беларусь. На зваротным шляху ў Львове наведаў мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага, дзе яго застала вайна. 22 кастрычніка 1939 арыштаваны савецкімі ўладамі пры пераходзе савецкае мяжы ля гораду Рава-Руская (Украіна) і зьняволены ў турму ў Львове. Быў зьвінавачаны ў шпіянажы на карысьць Ватыкану. Быў прывезены ў Маскву.

23 верасьня 1942 быў прызнаны вінаватым у змаганьні з рэвалюцыйным рухам і нелегальным пераходзе мяжы й быў асуджаны да 10 гадоў лягероў.

Закатаваны ў Бутырскай турме ў Маскве, памёр 2 студзеня 1946 г. Месца пахаваньня невядомае.

У 2003 годзе Касьцёл распачаў працэс бэатыфікацыі а. Фабіяна Абрантовіча.

а. Аляксандар Надсан
8 жніўня 1926 г. у Нясьвіскім павеце нарадзіўся а. Аляксандар Надсан – беларускі рэлігійны і грамадзкі дзеяч, радны БНР, апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы, адзін з заснавальнікаў Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лёндане.

Нарадзіўся ў сям’і Антона Бочкі, удзельніка Слуцкага Збройнага Чыну.

Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў настаўніцкай сэмінарыі ў Нясьвіжы. Скончыў курсы кіраўнікоў Саюзу Беларускай Моладзі ў Альбэртыне, менскую афіцэрскую школу Беларускай Краёвай Абароны. У 1944 годзе пакінуў Беларусь, партызаніў ва Францыі, дзе далучыўся да Руху Супраціўленьня. Потым уступіў у войска генэрала Андэрса, служыў у 2-м Польскім корпусе, ваяваў у Паўночнай Італіі, дзе быў паранены.

З 1946 жыў у Вялікай Брытаніі. У 1953 скончыў матэматычны факультэт Лёнданскага ўнівэрсытэту. Стаў адным з заснавальнікаў Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі, у 1951—1953 гг. быў ягоным старшынём.

Рэдактар часопісаў «Беларус на чужыне» й «На шляху», браў удзел у дзейнасьці беларускага хрысьціянскага акадэмічнага таварыства Рунь і Беларускага народнага незалежнага хрысьціянскага руху. Актыўна супрацоўнічаў з найбуйнейшым беларускім духоўным асяродкам на Захадзе — Беларускай каталіцкай місіяй у Вялікай Брытаніі — ад часу яе ўтварэньня ў 1947 годзе.

Ад восені 1953 навучаўся ў папскім Грэцкім калегіюме ў Рыме. Высьвечаны на сьвятара 23 лістапада 1958. У ліпені 1959 вярнуўся ў Лёндан, дзе зноў далучыўся да дзейнасьці сярод беларускае эміграцыі. З 1966 кіраваў школай-інтэрнатам імя Кірылы Тураўскага пры Беларускай каталіцкай місіі.

З 1971 — дырэктар бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лёндане. Ад 1981 кіраўнік беларускае каталіцкае місіі ў Вялікабрытаніі, ад 1986 апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы. Старшыня дабрачыннага Чарнобыльскага фонду, аўтар шэрагу кніг па гісторыі Беларусі.

Ганаровы доктар Эўрапейскага Гуманітарнага Ўнівэрсытэту (Вільня).

Цягам гадоў айцец Аляксандар Надсан працаваў над перакладамі бізантыйскіх літургічных тэкстаў на беларускую мову — праца, якая зазвычай робіцца вялікімі аўтарытэтнымі камісіямі і якая ўяўляецца непад’ёмнаю для аднаго чалавека. Айцец Надсан пераклаў частку велізарнага корпусу тэкстаў літургічнае традыцыі Ўсходняга Хрысьціянства, сам склаў службы некаторым беларускім сьвятым і на вялікія беларускія сьвяты ды іншыя нагоды (Служба аб памнажэньні любові, Службы да сьвятых Эўфрасіньні Полацкай і Кірылы Тураўскага ды іншыя).

Малітоўнік «Госпаду памолімся», выдадзены ў Менску ў 2002 годзе, стаўся афіцыйным тэкстам набажэнстваў Беларускае грэка-каталіцкае царквы.

Айцец Аляксандар Надсан памёр 15 красавіка 2015 году ў Лёндане.

Фота і дакумэнты з архіву а. Надсана ў Лёндане (алічбавана Натальляй Гардзіенкай)

а. Аляксандар Надсан. Літургія ў Менску, 2008 г.

Аляксандар Надсан. Рэпартаж тэлеканалу “Белсат”

https://www.youtube.com/watch?v=0wjzrgkNxs4

Айцец Аляксандар Надсан. Фільм БГКЦ

Вітаўт Рамук
15 ліпеня 1914 г. у Екатарынаславе (цяпер Дніпро, Украіна) нарадзіўся доктар Вітаўт Рамук, дзеяч беларускай дыяспары ў Чыкага.

У 1922 г. сям’я Рамукоў вярнулася на радзіму, пасяліўшыся ў Ліпнішках каля Ліды. У той час гэтая частка Беларусі была анэксіяваная Польшчай.

У 1926—1930 гг. Вітаўт Рамук навучаўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Пасьля паступае на біялягічны факультэт віленскага ўнівэрсытэта імя Стэфана Баторыя. Праз год ён пераводзіцца на мэдыцыну. Пасьля пачатку савецкай акупацыі ў 1939 годзе ўнівэрсытэт быў зачынены.

Пасьля пачатку акупацыі нямецкай Вітаўт Рамук вяртаецца на Лідчыну, працуе ў гарадзкой адміністрацыі перакладчыкам, бярэ ўдзел у беларускім жыцьці. У 1944 годзе Вітаўт Рамук выязджае на чужыну. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны Вітаўт Рамук апынуўся ў Мюнхене, працягнуў навучаньне мэдыцыне ў Лювэнскім унівэрсытэце ў Бэльгіі.

У Лювэне Рамук таксама бярэ актыўны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці і нават некаторы час кіруе беларускай студэнцкай грамадой, а таксама ўдзельнічае ў зьездах міжнароднай студэнцкай каталіцкай арганізацыі Pax Romano.

Непрацяглы час Вітаўт Рамук жыў у Лёндане, дзе некаторы час быў намесьнікам старшыні Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі (1954), але неўзабаве вярнуўся ў Бэльгію. Некаторы час ён працаваў у дзіцячым прытулку ў Брусэлі.

Празь некаторы час Вітаўт Рамук пераязджае ў ЗША, у штат Ілінойс. Некаторы час ён жыў у горадзе Пэорыя, а потым селіцца ў Чыкага.

У 1958 г. ён ажаніўся зь Верай Жызьнеўскай.

Вітаўт і Вера Рамукі бралі актыўны ўдзел ў жыцьці беларускай грамады ў Чыкага, разам працавалі ў Беларускім каардынацыйным камітэце, былі актывістамі грэка-каталіцкай парафіі сьв. Хрыста-Збаўцы.

Вітаўт Рамук працаваў у Цэнтры педыятрыі, а затым у Дзіцячым цэнтры ў Чыкага. Ён выйшаў на пэнсію толькі ў 74 гады.

У 1993 г. Рамукі па запрашэньні прадстаўніка Беларусі пры ААН Генадзя Бураўкіна і пасланьніка Беларусі ў Вашынгтоне Міхаіла Хвастова.

У Рамукоў нарадзіліся двое дзяцей. Сын Янка (John Romuk) пазней зрабіў кар’еру ў кампаніі Hitachi, а дачка Ірэна стала пэдагогам.

Вітаўт Рамук распавядае пра беларускія калядныя традыцыі, 1978 г. (на ангельскай мове):

Пра беларускую грамаду ў Чыкага:

Магдалена Радзівіл
8 ліпеня 1861 г. у Варшаве нарадзілася Марыя Магдалена Радзівіл (у дзяв. Завіша) – беларуская мэцэнатка, дзяячка культурнага руху.

Прадстаўніца шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь». Дзяцінства прайшло ў родавых маёнтках Жарноўцы і Кухцічы ў Ігуменскім павеце. Выхоўвалася ў духу беларускай культуры, сымпатызавала хрысьціянскім дэмакратам. У 1881 выйшла замуж за графа Людвіка Красінскага, у шлюбе зь якім мела дачку Марыю Людвіку. Па сьмерці бацькі (1884) атрымала ў спадчыну ягоныя маёнткі на Беларусі і ў Вялікай Польшчы. У 1895 па сьмерці мужа выехала ў Заходнюю Эўропу. Другі раз выйшла замуж за князя Вацлава Мікалая Радзівіла (Лёндан, 1906).

Фінансавала выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца», Беларускае выдавецкае таварыства, газэту «Беларус», таварыствы цьвярозасьці, шпіталі, сельскія крамы і інш. Адкрыла беларускія школы ў сваіх ўладаньнях у Кухцічах, Узьдзе, Каменцы.

Асаблівую ўвагу надавала праблеме падрыхтоўкі нацыянальна-сьвядомай беларускай інтэлігенцыі. Яе маёнтак у Кухцічах наведвалі Вацлаў Іваноўскі, Iван і Антон Луцкевічы, Раман Скірмунт, Аляксандар Уласаў і іншыя дзеячы беларускага нацыянальна-культурнага руху. Надавала матэрыяльную падтрымку ў выданьні першых кнігаў Максіма Багдановіча, К. Буйло і інш.; у знак удзячнасьці ёй Вацлаў Іваноўскі і Іван Луцкевіч зьмясцілі герб Завішаў «Лебедзь» на тытульным аркушы зборніка вершаў М. Багдановіча «Вянок».

Шырока ангажавалася ў беларускае рэлігійнае жыцьцё. Прыхільніца ідэі адраджэньня ў Беларусі вуніяцкай царквы.

Ад 1917 г. у эміграцыі ў Польшчы, Летуве, Нямеччыне, з 1932 г. – у Швайцарыі. Дапамагала беларускім арганізацыям у Заходняй Беларусі, летувіскім і габрэйскім культурным рухам.

Апошнія трынаццаць гадоў свайго жыцьця правяла ў кляштары сясьцёр-дамініканак у г. Фрыбур. Памерла ў 1945 годзе. У Фрыбуру знаходзіцца яе магіла.

У 2017 годзе прах Магдалены Радзівіл быў перавезены ў Беларусь, вядуцца перамовы аб яе пахаваньні на радзіме.

Сюжэт пра Магдалену Радзівіл, тэлеканал СТВ (на расейскай мове)

https://youtu.be/FNVDwKTyJUc

Гай Пікарда
20 ліпеня 1931 г. нарадзіўся Гай Пікарда — ангельска-францускі адвакат і музыказнаўца, дасьледчык беларускай культуры, шматгадовы сябар і ўдзельнік жыцьця беларускай дыяспары ў Вялікай Брытаніі, пахаваны пры Чырвоным Касьцёле ў Менску.

Нарадзіўся ў сям’і брэтонца-француза і ангелькі ірляндзкага паходжаньня. Бацька працаваў адвакатам у Апэляцыйным судзе ў Парыжы, а таксама ў Лёндане. Маці ў 1920-х гадох служыла ў Interallied Rhineland High Commission.

Вучыўся ў школах у Ангельшчыне і Францыі. У 1951 годзе паступіў ва Ўнівэрсытэт у Грэноблю, скончыў Оксфардзкі Ўнівэрсытэт, ўнівэрсытэт у Сарбоне і Лёнданскую Школу Эканомікі. У Оксфардзе працаваў сакратаром унівэрсытэцкага аддзяленьня таварыства па культурных абменах з СССР. У 1959 годзе распачаў працу па спэцыяльнасьці. Праз два гады ён стаў адвакатам у парыскім Апэляцыйным судзе, у 1977 адвакатам суду (барыстэрам) у Дубліне. Займаўся сямейнымі спадчыннымі справамі ў Лёндане і Парыжы. Дваццаць гадоў адпрацаваў адвакатам у францускай амбасадзе ў Лёндане.

Ягоныя францускія карані прывялі Пікарду да ўступленьня ў «Таварыства гугенотаў Лёндану» і да прэзыдэнцтва ў «Зьвязе французаў Вялікай Брытаніі» з 1962 да 1972.

Захапіўся царкоўнымі харавымі сьпевамі падчас навучаньня ў Оксфардзе і Парыжы, дзе ён сьпяваў у хоры праваслаўнай царквы Аляксандра Неўскага. Аднойчы Гай дэ Пікарда вырашыў арганізаваць канцэрт, для якога атрымаў песьні ад украінцаў і расейцаў. Але лёнданскія ўкраінцы прапанавалі таксама ўключыць у праграму і беларускую музыку — і скіравалі яго ў раён Фінчлі да маладога сьвятара Часлава Сіповіча, шэфа Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі. Беларусь, рэгіён зьмяшаных культурных стыляў — праваслаўнага, рымска-каталіцкага, грэка-каталіцкага, габрэйскага й татарскага — выклікала велізарнае захапленьне Гая Пікарды на ўсё жыцьцё. Дзеля вывучэньня ейнае культуры Пікарда разам з Обранам Хэрбэртам у 1954 заснавалі ангельска-беларускае таварыства. У 1961—1970 выкладаў музыку й сьпевы ў беларускай школе імя Кірылы Тураўскага ў Лёндане.

Трапіўшы на службу, якая праводзілася ў беларускай царкве, што ў Фінчлі — паўночным мікрараёне ангельскай сталіцы, Гай Пікарда адкрыў для сябе разьмешчаныя праз вуліцу Беларускую бібліятэку і музэй імя Францішка Скарыны. З гэтага моманту Гай Пікарда распачаў вывучэньне старадаўніх кніг і рукапісаў. З 1971 стаўся сакратаром кіраўнічай рады бібліятэкі і музэю на доўгія гады. Чалец Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (Менск).

Вывучаў творчасьць беларускіх кампазытараў Міколы Равенскага, Міколы Куліковіча (Мікалая Шчаглова), жыцьцё і дзейнасьць Францішка Скарыны, распрацоўваў гісторыю перакладаў Бібліі на беларускую мову, праблематыку гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, Менску. Шмат увагі аддаваў пошуку старажытных беларускіх царкоўных сьпеваў і іх выданьню. У канцы 1950-х паехаў з экспэдыцыяй на Падляшша. У Кляшчэлях, Сямятычах, Супрасьлі ды іншых мястэчках ён зьбіраў старажытныя беларускія царкоўныя сьпевы. У 1959 адшукаў у Кіеве Супрасльскі і Жыровіцкі ірмалоі — рукапісныя музычныя зборнікі XVI стагодзьдзя рэлігійнага зьместу. Вынікі дасьледніцкай працы выдаў па-ангельску і па-беларуску, у тым ліку «Беларускі царкоўны сьпеўнік. Сьвятая Літургія» ў двух кнігах (1979—1991), «Беларускі духоўны сьпеўнік», навукова-папулярнае выданьне «Царкоўная музыка на Беларусі. 989—1995». Уклаў анталёгію беларускіх песнапеньняў «Залатая Беларусь», а таксама даведнік пра Беларускую бібліятэку імя Ф.Скарыны ў Лёндане.

Друкаваўся на старонках рэлігійных і сьвецкіх выданьняў («Божым шляхам», «Беларус», «The Journal of Byelorussian Studies» і іншых). Выдаваў для ангельцаў часопіс пра беларускую культуру «The Byelorussian Chronicle», напісаў і выдаў па-ангельску даведнік «Мінск: Гістарычны даведнік» (1994). Сярод найбольш вядомых ягоных публікацыяў артыкулы пра гравюры Францішка Скарыны ды пра Марка Шагала й кабалу.

Устанавіў у прадмесьці Лёндану Тотэнхэме месца, дзе знаходзілася Вольная славянская друкарня, заснаваная беларускім пісьменьнікам і мастаком Аляксандрам Рыпінскім, адкрыў для беларусаў гісторыю друкара Яна Ліцьвіна. Удзельнік фэстываляў «Магутны Божа» ў Магілеве і фэстывалю праваслаўнай музыкі ў Гайнаўцы ў якасьці журы.

Пасьля сьмерці дасьледчыка засталася неапублікаванай галоўная яго праца — зборнік «Залатая Беларусь. Анталогія беларускіх мадрыгалаў і харавых песень».

Памёр 21 красавіка 2007 году ў Лёндане. Паводле ягонага запавету, прах Гая Пікарды быў пахаваны ў Беларусі 15 лістапада 2008 году. Паніхіду па памерлым адслужыў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. На месцы пахаваньня, ля Чырвонага Касьцёлу, усталяваная мэмарыяльная шыльда.

а. Леў Гарошка
11 сакавіка 1911 г. у Наваградзкім павеце нарадзіўся а. Леў Гарошка, грэка-каталіцкі сьвятар, архімандрыт, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзеяч, дасьледчык гісторыі рэлігіі ў Беларусі.

Паходзіў зь беднай сям’і праваслаўных беларусаў з уніяцкімі традыцыямі.

У 1923—1931 гг. вучыўся ў Наваградзкай Беларускай Гімназіі, у 1931-1936 гг. – у Львоўскай Грэка-Каталіцкай Багаслоўскай Акадэміі. Пасьля заканчэньня Акадэміі ў 1936—1937 ён навучаўся ў каталіцкім Багаслоўскім інстытуце ў Інсбруку як стыпэндыст грэка-каталіцкага мітрапаліта Львоўскага Андрія (Шэптыцькага).

17 кастрычніка 1937 году з блаславеньня мітрапаліта Андрія (Шэптыцькага) Леў Гарошка быў высьвячаны на сьвятара ўкраінскім грэка-каталіцкім біскупам Ныкытам (Будкай) у прыватнай капліцы мітрапаліта ў Львове. Першую Боскую Літургію на Беларусі сьвятар адслужыў ва ўніяцкай парафіі Далятычы на яго роднай Наваградчыне, дзе парахам тады быў а. Вячаслаў Аношка.

Душпастырскую працу пачаў у на Палесьсі ў Пінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі (1937—1939). Служыў у парафіях Угрынічы, Гарадная (Столінскі р-н), Стоўпцы, Збураж (Маларыцкі р-н). Перасьледаваўся за сваю душпастырскую і асьветніцкую дзейнасьць польскімі сьвецкімі ўладамі, стала знаходзіўся пад наглядам паліцыі.

Пасьля стварэньня ў верасьні 1939 Беларускага экзархату ГКЦ і прызначэньня ў кастрычніку 1940 а. Антона Неманцэвіча, а. Леў Гарошка 2 траўня 1942 быў абраны ў Раду экзархату і стаў ягоным намесьнікам (віцэ-экзархам).

У гады Другой Сусьветнай Вайны жыў у Баранавічах, працаваў на настаўніцкіх курсах, настаўнікам беларускай і лацінскай моваў у гандлёвай і мэдычнай школах, рэдакцыях газэт ды інш. Прымаў удзел у Другім Усебеларускім Кангрэсе ў Менску (1944).

У канцы вайны, разам з хваляй эміграцыі апынуўся на Захадзе: спачатку ў Бэрліне, а пасьля ў Мюнхэне, дзе арганізоўвае беларускае душпастырства.

З восені 1945 жыў у Рыме, дзе ў 1946 годзе выдае ў беларускі малітоўнік «Божым шляхам».

16 кастрычніка 1946 Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў прызначае яго рэктарам Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі. Жывучы ў Парыжы а. Леў Гарошка ў 1947—1957 рэдагаваў і выдаваў беларускі рэлігійна-грамадзкі часопіс «Божым шляхам». Затым выехаў у Рым, дзе ў 1959 уступіў у навіцыят айцоў-марыянаў.

У 1960 біскупам Чэславам Сіповічам быў накіраваны ў Лёндан і прызначаны рэктарам Беларускай каталіцкай місіі. У 1962-69 гг. — ігумен манаскага дому айцоў-марыянаў у Лёндане. У 1965 годзе атрымоўвае годнасьць архімандрыта.

Прымаў актыўны ўдзел у рэлігійным і культурным жыцьці беларускага замежжа. Сябра лёнданскага аддзелу Згуртаваньня Беларусаў Вялікай Брытаніі. Удзельнік ХІV Кангрэсу «Царква ў патрэбе» ў Кёнігштайне (31.07 — 04.08.1964).

У 1970-77 гг. а. Леў кіруе Беларускай службай Радыё Ватыкану і зьяўляецца рэктарам Беларускае каталіцкае місіі ў Францыі.

Памёр архімандрыт Леў у шпіталі ў Парыжы 28 ліпеня 1977 году. Пахаваны 8 жніўня 1977 году на могілках сьв. Панкрата (St Pancras Cemetery) ў Лёндане.

а. Леў выдаў дзесяткі кніжак і навуковых прац у самых розных галінах: філязофска-тэалягічную кніжку «Душа» (Парыж, 1948), прыродазнаўчую «Паходжаньне чалавека ў святле сучасных фактаў» (Парыж, 1948), «Навука і рэлігія», гістарычныя кнігі «Сьв. Еўфрасіньня-Прадслава Полацкая. Патронка Беларусі» (Парыж, 1950), «Беларусь у датах, лічбах, фактах» (Парыж, 1953), мовазнаўчую кнігу «Своеасаблівасьці беларускае мовы» (Парыж, 1951) і г. д. Напісаў вялікія гістарычныя працы «Пад знакам „рускае“ і „польскае“ веры» (1954/55), «Прычыны паланізацыі на Беларусі» (1955) і інш. Ён склаў грэцка-лацінска-царкоўнаславянска-беларускі слоўнік, слоўнік беларускіх прыказкаў ды прымаўкаў, які абдымае больш 20 тысячаў адзінак. Ён быў выдатным беларускім хрысьціянскім празаікам, пад псэўданімам Анатоль Жменя напісаў дзясяткі апавяданьняў.

Мэмарандум Ураду БНР на адрас Папы Рымскага – 1921 г.
7 лютага 1921 г. Урад БНР склаў Мэмарандум на адрас Папы Рымскага Бэнэдыкта XV. У гэтым дакумэнце беларускі ўрад крытыкаваў польскія касьцёльныя ўлады за актыўную палітычную і нацыяналістычную агітацыю, якую палякі-ксяндзы праводзілі сярод беларускіх каталікоў, а таксама прапанаваў пашырыць выкарыстаньне беларускай мовы ў касьцёле на Беларусі ў інтарэсах беларускіх вернікаў.

Яго Сьвятаблівасьці Сьвяцейшаму Айцу Папе Рымскаму

Ад Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі

МЭМАРАНДУМ

Урад Беларускай Народнай Рэспублікі лічыць сваім абавязкам зьвярнуць увагу Апостальскага Пасаду, у інтарэсах Сьв. Каталіцкай Цэрквы, на тое, што ў гэты час адраджэньня Беларускай нацыі хрысьціянская навука ў касьцёде і школах Беларусі ня можа больш карыстацца польскай мовай, як тое гвалтоўна вайшло ў звычай ад цяжкіх часоў польска-маскоўскіх экспэрымэнтаў дэнацыяналізацыі беларускага народу. Беларуская мова павінна мець належачае ёй мейсца і ў беларускім касьцёле, і ў тым, што датычыцца рэлігійнай навукі ў беларускай школе.

Гэта ёсьць справа беларускай нацыі і настаў ужо час распольшчыць беларускі касьцёл. Каталіцкая цэрква, абыймаючая мала ня ўсе нацыі, якія ёсьць на сьвеце, як паказвае яе гісторыя, кожнаму народу ў сфэры рэлігійнай дае тое, што яму патрэбна, згодна зь яго нацыянальнымі, духоўнымі і культурнымі патрэбнасьцямі. Подлуг гэтага Апостальскім Пасадам дазволена кожнай нацыі ўжываць сваю нацыянальную мову для дадатнага набажэнства ў касьцёле як у пацерах, малітвах, касьцёльных набожных песьнях, так і ў казанях і катэхізацыі, а такжа і ў школах пры навуцэ хрысьціянскай. Гэтыя правы карыстацца роднай мовай у касьцёле маюць усе народы.

Толькі гаротны наш беларускі народ не карыстае гэтым сваім натуральным правам маліцца на роднай мове, а яшчэ горш усяго тое, што ворагі нашы спольшчылі касьцёл беларускі і ў сваіх імпэрыялістычных мэтах, каб дэнацыяналізаваць нас і панявольваць, накінулі беларусам малазразумелую польскую мову ў малітвах і казанях. Гэткая вялікая крыўда і зьдзек тым болей адчуваецца беларусамі, што ў даўнейшыя часы беларусы-каталікі рэлігійна выховываліся ў сваёй беларускай мове, пакуль варожыя гістарычныя варункі не затрымалі нацыянальнага разьвіцьця і зрабілі нашу Беларусь аб’ектам польскіх і маскоўскіх экспэрымэнтаў, прышчапляючы нам польскую або маскоўскую культуру.

Гісторыя сьведчыць, што Беларусь мела ў XV-XVI сталецьцях сваю культуру і што культура беларуская была тады вышэйшая, чым польская і маскоўская. Гісторыя сьведчыць, што Беларусь карысталася сваёй мовай, як сьведчаць старыя хронікі, “пекнай мовай”, і ва ўрадах, і ў судох, і ў касьцёлах. Так, у 1501 годзе, у прамове да Папы Аляксандра VI пасол вялікага князя Літоўскага Аляксандра канонік Эразм Вітэлі сьведчыў, што “ў Княстве Літоўскім звычайна гавораць па-беларуску, таму што беларуская мова пекная і распаўсюджаная”. Аб тым жа сьведчаць польскія хронікі Длугоша, Ярашэвіча, Даніловіча, Стрыкоўскага, Гваньніні і іншых.

Пасьля Люблінскай уніі (1569 г.), зьвязаўшай Літву і Беларусь з Польшчай, польская мова стала гвалтоўна прышчапляцца на Літве і на Беларусі, але дзякуючы правілам Трыдэнцкага Сыноду 1545 году (…) Віленскія Сыноды 1604, 1607 і 1613 гадоў, такжа Віленскі Біскуп Мікола-Стэфан Пац у 1682 гаду і Магілёўскі архібіскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч у 1772 г. трэбавалі, каб у сьвята і ў нядзелі ў касьцёлах казані і катэхізацыі вяліся на (простай) народнай мове, якой на Беларусі была і ёсьць беларуская.

Але з пачатку XVII сталецьця, як палякі ўзялі сілу на Літве і на Беларусі, яны пачалі перш-наперш польшчыць касьцёл, ператвараючы яго ў інструмэнт сваёй палітыкі. Чынілі яны гэта, апіраючыся на сваю дзяржаўную сілу. Захапілі ў свае рукі цэнзуру і друкарні; польскія кнігі пачалі распаўсюджваць, а кнігі беларускія без пашчады нішчыць. Нямала было такіх польскіх фанатыкаў, каторыя мала не за сьвятую справу лічылі зьнішчыць як мага больш беларускіх кніг, асабліва рэлігійных. Як імя Герастрата гісторыя захавала ў сваіх хроніках толькі за тое, што гэты вар’ят спаліў мастацкі храм Дыяны Эфэскай, так і беларускія хронікі не забудуць імяні Віленскага біскупа Валерыяна Пратасевіча, Юрыя Радзівіла Сіроткі, Акакія Гархоўскага і іншых, каторыя мэтай свайго жыцьця і сваёй працы мелі як найбольш зьнішчыць беларускіх кніг і розных пісьменных дакумэнтаў, каб прачысьціць шлях на Беларусі польскай мове і польскай кнізе, яны не шкадавалі грошы – скуплялі беларускія кнігі.

Такім шляхам пачала ісьці на Беларусі польская культура, такім шляхам вайшла і польская мова ў Беларускі касьцёл…

Не заўсёды Апостальскі Пасад знаў аб тым зьдзеку, які тварыўся на Беларусі, і не заўсёды загады Апостальскага Пасаду выпаўняліся. Напрыклад, Папа Бэнэдыкт XIV у 1742 г. выдаў буллу, згодна з каторай Віленскі Сынод 1744 году пастанавіў, каб казані і катэхізацыі і дадатныя набажэнствы ў касьцёлах Літвы і Беларусі адпраўляліся “па старому звычаю мовай простанароднай”. Здавалася бы, што “стары звычай” трэбаваў у касьцёлах Беларусі мовы беларускай, але палякі і гэтае правіла у сваіх імпэрыялістычных плянах тлумачылі па-свойму, простанародную беларускую мову ў касьцёлах Беларусі памянялі мовай польскай.

Пасьля разьдзелу Польшчы, калі Беларусь прылучана была да Расеі, здавалася, што цяпер няма перапону для беларускай мовы ў касьцёле, але расейскі ўрад замест таго, каб памагчы беларусам адпольшчыць свой касьцёл і ўвясьці беларускую мову і тым адгарадзіць ад польскага гвалту, (…) хацеў у сваіх імпэрыялістычных мэтах увясьці ў беларускі касьцёл мову расейскую, каб абрусіць беларусоў. (…)

Палякам тое было надта на руку. Яны найлепш для польскай справы скарысталі памылкі расейскага імпэрыялізму, узмоцніўшы пальшчызну ў беларускім касьцёле, каторы стаў у іх руках праз усё XIX сталецьце інструмэнтам ужо не рэлігійнай, а нацыянальна-палітычнай барацьбы з расейскім урадам і спосабам да дэнацыяналізацыі беларусоў. Польскі пісьменьнік Адам Міцкевіч у 1842 гаду так пісаў аб гэтай ролі касьцёлу як інструмэнце спольшчэньня беларусоў і ўкраінцаў:

“Што гэта за бязьмерная сіла, каторая падняла польскі народ і пасунула яго на рускія землі і адкінула за Дняпро рускую народнасьць. Гэта – вялікая сіла касьцёла, каторы ўзяў пад сваю апеку польскую справу і зрабіў польскую справу сваёй справай”…

Аб гэткай ролі польскага касьцёла на Беларусі будзе сказана яшчэ ніжэй, а цяпер трэба сказаць аб тых лепшых прадстаўніках беларускага касьцёлу, якія жадалі, каб касьцёл быў толькі мейсцам рэлігійнай прасьветы, а не арэнай палітычнага паняволеньня народаў.

Так, пасьля першага разьдзелу Польшчы 1773 году беларускі каталіцкі біскуп Станіслаў Сэстранцэвіч прасіў у 1776 годзе дазваленьня расейскага ўраду друкаваць касьцёльныя кніжкі беларускай мовай, але расейскі ўрад адмовіў яму. Напрацягу XIX сталецьця яшчэ ня раз прадстаўнікі каталіцкага касьцёлу на Беларусі аб тым жы зьвярталіся да расейскай улады, але на кожны раз адмаўляла ім гэтага. Так адмоўлена было магілёўскаму біскупу Сымону, каторы пасьля гэтай адмовы, будучы ў Рыме, падаў другога верасьня 1896 году мэмарыял Апостальскаму Пасаду, у якім сьцьверджана, што каталікам-беларусам дадатковае набажэнства адпраўляецца на польскай мове, “каторай яны па большай частцы не разумеюць”. Біскуп Сымон прапануе Апостальскаму Пасаду дазволіць ксяндзам гаварыць для сялян [на беларускай мове]. Пры гэтым біскуп Сымон паясьняе, што расейская ўлада адмовіла яму ў гэтым.

Віленскі біскуп барон Ропп таксама сьведчыў, што ў беларускіх касьцёлах трэба даць мейсца беларускай мове, бо беларусы не разумеюць польскай мовы і што Апостальскі Пасад не адмовіў бы як бы гэтага стаў вымагаць народ.

Але такія галасы лепшых прадстаўнікоў беларускага касьцёлу, якія стараліся аб хрысьціянскім выхаваньні беларусаў-каталікоў, да каторых лепш усяго і скарэй падысьці можна праз родную іх мову, тапіліся ў вадавароце польска-расейскага імпэрыялістычнага змаганьня і аставаліся “голасам клічучага ў пустыні”. А тым часам польская справа са ўсіх сілаў працавала, каб ня выпусьціць беларускі касьцёл з сваіх рук, каб не страціць уплыву на беларусаў-каталікоў, на якіх палякі грунтуюць свае імпэрыялістычныя пляны, [жадаючы далучыць Беларусь да Польшчы].

У гэткіх мэтах палякі выкарыстоўвалі кожную памылку, кожны пачын расейскага ўраду. [Гвалтоўны перавод беларускіх уніятаў у праваслаўе] 1839 году, а асабліва холмскіх уніятаў 1875 г., далі кадры так званых “упорных” ці то такіх, каторых расейскі ўрад лічыў праваслаўнымі, а самі яны хацелі заставацца каталікамі. Гэты гвалт расейскага ўраду палякі цяпер карыстаюць з народнай цямнаты і прышчапляюць каталікам-беларусам перакананьне, што паляк і каталік – адное і тое ж: хто каталік, той і паляк.

Бедны і цёмны беларускі селянін, веручы сваім духоўным пастырам, ідзе, ведзены імі, на ўтрату сваёй нацыянальнасьці, не пачувае таго, што яго беларуская мова ў малітве для яго таксама сьвятая, як для паляка польская. Ён не пачувае, што праз яго простую веру польская справа пракладае мост праз Буг і Нараў на родную яго Беларусь, каб пасьля яе калянізаваць, а польскім капіталістам паняволіць і трымаць у рабстве беларускі народ.

Уся тая польская справа, што праз касьцёл пры расейскай уладзе рабілася патаемна, цяпер, з пачатку 1919 году, як пачалася польская акупацыя Беларусі, робіцца адкрыта і зьдзек польскі перайшоў усялякія межы.

Але ўсяму павінен быць канец.

Чорныя хмары, што пакрылі Беларусь у XVII сталецьці, а асабліва ў XVIII ст. І XIX ст., у апошнія часы разганяюцца, беларуская нацыя адраджаецца, нацыянальны рух разьвеяў злыя чары польскага і расейскага імпэрыялізму, і беларускі народ ламае ланцугі няволі, каторыя скоўвалі ня толькі цела, але і душу яго. Беларус-каталік прачнуўся ўжо, ён жадае, каб касьцёл яго стаў ізноў беларускім, каб мова яго бацькоў ізноў стала яму сьвятой мовай малітвы і ў касьцёле, і дома.

Наша беларуская літаратура таксама прачнулася ад доўгага летаргічнага сну, шырыцца і дадаецца новымі выданьнямі па розных галінах навукі, у тым ліку і навукі рэлігійнай. У ліку новых выданьняў ёсьць Сьвятое Пісьмо беларускай мовай, ёсьць такія жа малітаўнікі, касьцёльныя песьні і іншыя. Новае грунтуецца на старым.

Да ліку першых друкароў у Эўропе належыць Беларусь. Францішак Скарына з Полацка, які надрукаваў спачатку ў Празе ў чэхаў у 1517 – 1519 гадох Псалтыр і 22 кнігі Старога Закону, а потым у м. Вільні у 1525 гаду надрукаваў “Апостал”, “Месяцаслоў” па касьцёльнаму уставу, “Канонік”. У Вэнэцыі ў 1527 годзе надрукованы беларускай мовай “Каталіцкі Катэхізм”. На працягу XVII ст. у м. Вільні надрукована было беларускай мовай многа кніжак, у тым ліку рэлігійнага зьместу.

Беларускі нацыянальны рух апошніх гадоў зрушыў увесь абшар Беларусі – ад Буга і Нарэва да Дзьвіны; ад Бабра і Нёмана да Прыцяці і Дняпра – увесь 12-мільённы беларускі народ і ў Віленшчыне, Горадзеншчыне, Меншчыне, Магілёўшчыне, Віцебшчыне, Смаленшчыне, у Аўгустоўскім павеце Сувальшчыны і ў іншых мейсцах, дзе жывуць беларусы.

Гэты нацыянальны Рух ускалыхнуў і каталікоў-беларусаў. Па расейскім перапісу 1897 году беларусаў-каталікоў лічылася:

У Віленшчыне – 526.361

У Горадзеншчыне – 225.878

У Меншыне – 152.320

У Магілёўшчыне – 28.318

У Віцебшчыне – 87.085

У Аўгустоўскім павеце – 14.859

У Ковеншчыне – 33.677

Разам – 1.068.468

Апроч таго, па афіцыяльных ведамасьцях, пасьля ўказу 17 красавіка 1905 году перайшло ў каталіцтва:

У Віленшчыне – 25.381

У Горадзеншчыне – 4.242

У Меншчыне – 14.846

У Магілёўшчыне – 1.456

У Віцебшчыне – 4.311

У Аўгустоўскім павеце – 16.012

У Ковеншчыне – 1.148

Разам – 67.396

Такім чынам, расейскі ўрад лічыў беларусаў-каталікоў 1.135.864

Ведама, што лік паменшаны. І тады беларусаў-каталікоў было больш. Цяпер без памылкі на ўсім абшары Беларусі трэба лічыць каталікоў ня менш як 2.000.000.

Гэтыя два мільёны каталікоў-беларусаў палянізуюцца праз касьцёл, і палякі па ўсяму сьвеце галосяць, што гэта не беларусы, а палякі таму толькі, што яны прымушаныя маліцца па-польску і слухаць польскія казані. Ды каталікі-беларусы самі добра ведаюць, што яны не палякі, і жадаюць слухаць хрысьціянскую навуку і маліцца дома і ў касьцёле на роднай беларускай мове, і каб у касьцёле іх ксёндз быў не паляк, а беларус. Каталікі-беларусы шчыра аддадзеныя каталіцкаму касьцёлу і Апостальскаму Пасаду. Яны спадзяюцца, што нацыянальнае іх вымаганьне ня будзе мець больш перашкод, што беларускі касьцёл будзе служыць ня польскай справе, а толькі рэлігійнай асьвеце народу ў яго роднай мове.

На аснове вышэй выкладзенага, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі ад імя двух мільёнаў каталікоў-беларусаў зь вялікай павагай зьвяртаецца да Апостальскага Пасаду і прапануе:

Каб у касьцёлах Беларусі – Віленшчыны, Горадзеншчыны, Меншчыны, Магілёўшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны і беларускіх парафіях Аўгустоўскага павету казані, катэхізацыі, набожныя песьні і агульна ўсё дадатнае набажэнства адпраўляліся бы беларускай, а ня польскай.

Каб у духоўных сэмінарыях выклад беларускай мовы, літаратуры і гісторыі быў абавязковы.

Каб у [беларускіх] дыяцэзіях біскупы былі беларусы, а не палякі, і каб у парафіях беларускіх каталіцкія ксяндзы-палякі замененыя былі бы ксяндзамі-беларусамі.

Апроч таго, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі зьвяртае ўвагу Апостальскага Пасаду на тое, што ксяндзы польскай нацыянальнасьці на Беларусі падмацняюць польскі імпэрыялізм, вядучы вялікую агітацыю на карысьць прылучэньня часткі Беларусі да Польшчы. У той час, як беларускі народ цьвёрда і голасна выявіў сваю волю, каб уся Беларусь згуртавалася ў адну незалежную і непадзельную дзяржаву. Цяпер частка Беларусі – Горадзеншчына і Віленшчына – акупаваная палякамі. Справа складаецца так, што можа Ліга Нацыяў пастанавіць шляхам плебісцыту разьвязаць пытаньне аб будучыні Горадзеншчыны і Віленшчыны. Палякі яшчэ здаўна “прыстасоўваюць” дарогай агітацыі праз касьцёл жыхароў да злучэньня з Польшчай, а польскія ксяндзы малююць пекнасьць жыцьця ў Польшчы ды пагражаюць праклёнам касьцёлу, страчэньнем збаўленьня душы, пеклам і іншымі стратамі – каб гэткім маральным гвалтам паралізаваць волю народа і не дапусьціць свабоднага выяўленьня праўдзівых жаданьняў грамадзтва. Урад Беларускай Народнай Рэспублікі лічыць, што гэткая “хрысьціянская” праца польскіх ксяндзоў Горадзеншчыны і Віленшчыны не карысная ні для беларускага народу, ні для каталіцкага касьцёлу. Дзеля гэтага Ўрад просіць Апостальскі Пасад загадаць польскім ксяндзам Горадзеншчыны і Віленшчыны, каб яны ў часу плебісцыту ні яўна, ні патаемна, ніпроста недатычна, ні словам, ні пісьмом не вялі плебісцытнай агітацыі паміж сваіх парафіянаў і агульна паміж насельніцтва, і паўстрымаліся бы ад запалохваньня тых каталікоў, каторыя шчыра кахаюць касьцёл, але да Польшчы не прыхільныя.

(Архівы БНР, с. 1030)

Зварот з нагоды асьвячэньня беларускай царквы ў Лёндане
Старшыня Рады БНР зьвярнулася да беларусаў Вялікай Брытаніі з нагоды асьвячэньня ў Лёндане беларускай Царквы ў гонар сьвятаначальніка Кірылы, біскупа Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў Беларускага народу.

“Новы беларускі храм будзе важным сымбалям беларускай культурнай прысутнасьці ў адным з найбольш важных гарадоў сьвету і месцам, дзе беларусы змогуць надалей маліцца Богу на мове сваіх продкаў. Cёньня вялікае сьвята для ўсіх беларусаў незалежна ад веравызнаньня і ад таго, у якой частцы сьвету яны жывуць.”

Зварот цалкам:

Дарагі айцец Сяргей, дарагія суродзічы-беларусы ў Вялікай Брытаніі,

Вестка пра высьвячэньне беларускага храму ў Лёндане напоўніла сэрца радасьцю, і я вельмі шкадую, што не магу асабіста прысутнічаць на гэтай падзеі. На жаль, штораз цяжэй пералятаць праз акіян.

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і ад сябе асабіста шчыра віншую вас, дарагі айцец Сяргей, і ўсіх, хто спрычыніўся да пабудовы сьвятыні – і перадусім бліскучага архітэктара Рафаэля Цзыўай Со. Пабудавалі Вы ня толькі першую драўляную сьвятыню ў Лёндане ад Вялікага пажару XVII стагодзьдзя, але і першую беларускую сьвятыню ў Заходняй Эўропе. Даказалі Вы гэтым і сваім, і чужым, што “жывая яшчэ душа ў народзе гэтым”.

Беларускі асяродак у паўночным Лёндане заўсёды быў асабліва мілым мейсцам для мяне і многіх беларусаў з усяго сьвету. Зь ім зьвязаныя імёны такіх слаўных людзей, як біскуп Чэслаў Сіповіч, як а. Леў Гарошка і, канечне ж, а. Аляксандар Надсан, які пакінуў нас зусім нядаўна. Гэтыя людзі, будучы дзесяцігодзьдзямі адарваныя ад Беларусі, штодзённа маліліся за яе, дбалі пра беларускую культуру і беларускую спадчыну на чужыне, каб, пранесшы яе празь ліхалецьце, перадаць адроджанай вольнай Бацькаўшчыне.

Асабіста Вам удзячная, што прысьвяцілі храм ахвярам Чарнобылю. Дай Божа, каб бяда гэтая ніколі больш не паўтаралася на нашай зямлі.

Адкрыцьцё беларускае царквы – гэта падзея ня толькі рэлігійная. Новы беларускі храм будзе важным сымбалям беларускай культурнай прысутнасьці ў адным з найбольш важных гарадоў сьвету і месцам, дзе беларусы змогуць надалей маліцца Богу на мове сваіх продкаў. Cёньня вялікае сьвята для ўсіх беларусаў незалежна ад веравызнаньня і ад таго, у якой частцы сьвету яны жывуць.

Івонка Сурвілла

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі