БАПЦ – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Сьвяткаваньне 25 сакавіка з удзелам уладаў ЗША і прадстаўнікоў дыяспараў – 1957 г.
У час пасьля Другой сусьветнай вайны 25 сакавіка як Дзень незалежнасьці Беларусі шырока адзначаўся ў краінах вольнага сьвету, у тым ліку ў Злучаных Штатах, з удзелам найвышэйшага дзяржаўнага кіраўніцтва.

Прыкладам, у 1957 годзе Дзень незалежнасьці Беларусі быў адзначаны на паседжаньні Кангрэсу ЗША. У беларускіх сьвяточных мерапрыемствах у розных гарадах бралі ўдзел прадстаўнікі гарадзкіх і рэгіянальных уладаў, кангрэсмэны і сэнатары, прадстаўнікі нацыянальных дыяспараў. Былі атрыманыя віншаваньні ад губэрнатара і мэра Нью-Ёрка, мэра Дэтройта, некалькіх сэнатараў і кангрэсмэнаў. Дзень незалежнасьці Беларусі быў афіцыйна абвешчаны ў штатах Нью-Джэрсі, Мічыган, Ілінойс.

Ніжэй падаем артыкул з газэты “Беларус” ад чэрвеня 1957 г.

Сьвята 25 сакавіка 1957 г.

Ад колькі ўжо гадоў у Амэрыканскім Кангрэсе адзначаецца штогоду дзень
незалежнасьці Беларусі. Сёлета гэты дзень быў асабліва ўрачыста адцемлены
адмысловаю малітваю Ўладыкі Беларускае аўтакефальнае праваслаўнае царквы,
архіепіскапа Васіля, малітваю за Беларусь, за Амэрыку, за волю ўсім народам сьвету.
Малітваю гэтаю Ўладыка Васіль адкрыў паседжаньне Амэрыканскага Кангрэсу ў
Вашынгтоне 21 сакавіка.

З амэрыканцаў сваё асьветчаньне склаў сёлета ў Кангрэсе ЗША з нагоды дня незалежнасьці Беларусі кангрэсмэн зь Мічыгану Дж. Д. Дынгел (J. D. Dingell). Асьветчаньне гэтае надрукаванае ў Кангрэсавым рэкордзе І сэсіі 85. Кангрэсу ЗША пад загалоўкам “Угодкі незалежнасьці Беларусі” (Vol. 103, No 54, бал. А 2540).

Адзначыўшы напачатку, што “геаграфічнае палажэньне Беларусі
наканавала гісторыю яе”, кангрэсмэн Дынгел каротка прадставіў змаганьне
беларускага народу ў 1917 – 1920 гадах за волю й сваю дзяржаўнасьць,
абвешчаньне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 году
ў Менску й пазьнейшае зьнішчэньне гэтае незалежнасьці перавагаю расейска-бальшавіцкае
сілы.

У канцы свайго асьветчаньня кангрэсэн Дынгел сказаў: “Памеры
савецкага народагубства ў Беларусі нечуваныя. Аблічана, што ад пачатку савецкай
акупацыі зьнішчана больш за 4,5 мільёны беларусаў. Крэмль добра ўсьведамляў,
што хоць беларускі народ і быў стагодзьдзямі паняволены, ён усё ж здолеў
захаваць сваю нацыянальную самабытнасьць. І дзеля гэтага, каб забясьпечыць сваё
панаваньне над гэтым гераічным народам, камуністы наважыліся дашчэнту вынішчыць
беларускае нацыянальнае пачуцьцё дый падмяніць яго савецкаю культурай.

Цягам апошніх 39 гадоў беларускі народ цярпеў пад нялюдзкім савецкім тэрорам. І тым ня меней, камунізма ён добраахвотна ніколі не ўспрыняў. Нясупынным пасіўным супрацівам ды актамі сабатажу гэты гераічны народ выказаў сваё сапраўднае пачуцьцё да чырвонага рэжыму. Прага волі ў яго ніколі ня згасла. Пакуль ёсьць надзея, дух свабоды не замрэ ў беларускіх сэрцах.

Дзеля гэтага трэба, каб ва ўгодкі незалежнасьці Беларусі вольны сьвет
падмацаваў гэтую надзею сваёю зарукаю таго, што няўгаснае імкненьне да свабоды
абавякова зьнішчыць чужое панаваньне.

І будзе добра, калі з гэтай нагоды і амэрыканскі народ пацьвердзіць
народу беларускаму, што мы не забыліся на яго дый што нашае сумленьне не
супакоіцца да таго часу, пакуль беларусы ня стануцца вольнымі”.

Сьвяткаваньне ў Нью-Ёрку

39-я ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі сьвяткаваліся ў Нью-Ёрку
асабліва ўрачыста й прадстаўніча.

На адным зь нью-ёрцкіх радыё прагучала адмысловая перадача пра Беларусь і яе барацьбу за незалежнасьць. Архіепіскап БАПЦ Васіль адслужыў сьвяточнае набажэнства з удзелам беларусаў з Саўт-Рывэру, Нью-Брансьвіку, Стэмфарду, Спрынгвілду.

На ўрачыстай імпрэзе, якую вёў старшыня аддзелу БАЗА Кастусь Мерляк, выступілі з прывітаньнямі і прамовамі:

Старшыня Рады гораду Нью-Ёрку Джон П. Морысэй,

Кангрэсмэн Фрэнсыс Э. Дорн зь Нью-Ёрку,

Судзьдзя Арманд А. Ротман, прадстаўнік амэрыканскіх вэтэранаў замежных
войнаў,

Амбасадар Джэймс Генры Робэрт Кромвэл, актыўны сябра групы амэрыканцаў,
якія выступаюць за палітыку актыўнага вызваленьня народаў, паняволеных Савецкай
Расеяй.

Выступаў таксама з прамовай сталы прадстаўнік Кітайскай Рэспублікі ў
ААН і сябра Рады бясьпекі ААН доктар Тынг-фу Ф. Тсянг. Ягоная прамова
адзначалася трапнаю ацэнкай бальшавіцкае палітыкі, якая выкарыстоўвае
перабольшаны страх на Захадзе перад бальшавіцкай сілай.

Ад Лігі вызваленьня народаў СССР (“Парыскі блёк”) з
прывітаньнем выступіў сп. Глазкоў.

Ад іншых нацыянальнасьцяў на акадэміі былі:

Прафэсар І. Палівода, прадстаўнік Украінскай нацыянальнай рады,

Палкоўнік В. Рыбак, прадстаўнік Украінскага кангрэсавага камітэту,

Сп. Ерэменка, старшыня Казацкага саюзу ў Амэрыцы,

Сп. Балько ад Каталіцкай фэдэрацыі славакаў у Амэрыцы,

Сп. Д. Тагібэрлі, прадстаўнік ад туркестанцаў,

Сп. Р. Райхтэрцэр ад Амэрыканска-харвацкага задзіночаьня,

Сп. Гарутунян ад Амэрыканскага камітэту вызваленьня Армэніі,

Сп. Р. Марыновіч, кіраўнік украінскіх радыёперадачаў,

Сп. Ф. Дуруты, генэральны сакратар Дэмакратычнага саюзу Цэнтральна-ўсходняе Эўропы.

На жаль, прадстаўнікам іншых нацыянальнасьцяў не было часу на
выступленьні.

Сёлетні дзень 25 сакавіка быў прагалошаны Днём беларускае незалежнасьці
і губэрнатарам штату Нью-Ёрк сп. Гарыманам і мэрам гораду Нью-Ёрка сп. Робэртам
Вагнэрам. Апрача таго, Дзень незалежнасьці Беларусі быў прагалошаны ў штатах
Нью-Джэрсі, Мічыган, Ілінойс.

Пасьля прачытаньня праклямацыяў Дня беларускай незалежнасьці й
прывітаньняў ад некаторых кангрэсмэнаў і сэнатараў, а таксама прадстаўнікоў
іншых народаў – у тым ліку й ахвяры нядаўняй страшнай трагедыі вугорскага
народу – і розных беларускіх арганізацыяў у Амэрыцы і іншых частках сьвету,
акадэмія скончылася сьпяваньнем беларускага нацыянальнага гімну.

Пра сьвяткаваньне выйшлі паведамленьні ў амэрыканскіх і нацыянальных
СМІ.

Сьвяткаваньне ў Дэтройце

На мерапрыемстве зачытаная праклямацыя губэрнатара штату Г. Мэнэн Вільямса (G. Mennen Williams), які абвесьціў дзень 25 сакавіка Днём Беларускай Народнай Рэспублікі ў штаце Мічыган і заклікаў усіх грамадзянаў штату аказаць маральную падтрымку беларусам, якія ў няроўнай барацьбе змагаюцца супраць камуністычнай дыктатуры.

З прамоваю выступіў кангрэсмэн Джон Лесінскі. Ён падкрэсьліў значэньне
барацьбы паняволеных чырвонай Масквою народаў і адзначыў, што апошнія падзеі на
Вугоршчыне ёсьць ясным довадам, што канцэпцыя суіснаваньня дэмакратычных
дзяржаваў з камуністычным таталітарызмам – гэта наскрозь фальшывая дактрына,
якая вядзе заходні сьвет на вельмі небясьпечны шлях.

Былі зачытаныя прывітаньні ад сэнатараў Патрыка МакНамары (Patric McNamara)
і Чарльза Потэра (Charles E. Potter), кангрэсмэнаў Тадэуса Махровіча (Thaddeus
M. Machrowicz), Джона Дынгела (John D. Dingell), Алвіна М. Бэнтлі (Alvin M.
Bentley) і мэра гораду Дэтройта Албэрта Э. Кобо (Albert E. Cobo).

Ад беларускіх арганізацый віталі Аддзел БАЗА ў Дэтройце Галоўная ўправа БАЗА ў Нью-Ёрку і сп. Янка Чарапук, былы Міністар надзвычайных справаў Міністэрства замежных справаў Беларускай Народнай Рэспублікі.

Акадэмію таксама наведалі прадстаўнікі грамадаў вугорцаў, армянаў, харватаў, эстонцаў, латышоў і ўкраінцаў.

Крыніца: “Беларус”, 30 чэрвеня 1957 г., Год VIII, №60

Мэдалі да Стагодзьдзя БНР уручаныя Н. Дробінай, Доктару Р. Качаткову, доктару З. Шыбеку
У Таронта адбылося ўручэньне Мэдалёў да Стагодзьдзя БНР двум дзеячам беларускае дыяспары ў Канадзе: Надзеі Дробінай і доктару Руслану Качаткову. Мэдалі ўручыў сябра Прэзыдыюму Рады БНР Алесь Кот.

Надзея Дробіна – у мінулым старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады і Рады Парафіі  Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта (БАПЦ), удзельніца беларускага канадзкага фальклёрнага калектыву “Яваровы людзі”.

Доктар Руслан Качаткоў – Старшыня Каардынацыйнага камітэту  беларусаў Канады, Старшыня Рады Парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта  (БАПЦ), дабрачынца.

У Ізраілі мэдаль атрымаў доктар гістарычных навук прафэсар Захар Шыбека, дасьледчык гісторыі Менска і гарадзкой культуры Беларусі, а таксама гісторыі беларускага нацыянальнага руху.

Стэфан Кульчыцкі: праваслаўны сьвятар, радны БНР
7 лістапада 1879 г. каля Ігумна нарадзіўся Стэфан Кульчыцкі – праваслаўны сьвятар, протаіерэй Менскай епархіі, радны БНР, адзін з ініцыятараў стварэньня Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Нарадзіўся ў вёсцы Дамовіцы, скончыў праваслаўную духоўную сэмінарыю, Санкт-Пэтэрбурскую духоўную акадэмію са ступеньню кандыдата багаслоўя.

Выкладаў у мужчынскай гімназіі і рэальным вучылішчы ў Рэвелі (цяпер Талін, Эстонія).

Рукапаложаны ў іерэя ў чэрвені 1904 г., з жніўня таго году служыў у царкве сьвятой Марыі Магдалены пры духоўнай жаночай вучэльні ў мястэчку Парычы Бабруйскага павету, выкладаў Закон Божы.

З 1907 г. – сьвятар Менскага Петра-Паўлаўскага катэдральнага сабора, выкладчык Менскай духоўнай сэмінарыі. З кастрычніка 1908 па 1916 год – ключар сабора, член Менскага епархіяльнага рэвізійнага камітэту. У 1914 г. узнагароджаны санам протаіерэя.

Удзельнік зьезда беларускага праваслаўнага духавенства ў Маскве ў 1917 годзе. Прадстаўляў беларускае сьвятарства Менскай епархіі на Памесным саборы ў 1917—18 гг.

З красавіка 1918 г. як прадстаўнік Камітэту Менскага беларускага прадстаўніцтва ўвайшоў у склад Рады БНР. Працаваў у Камісіі па міжнародных справах БНР. Абраны ў выканаўчы камітэт Менскага беларускага прадстаўніцтва.

З 1926 году служыў у Петрапаўлаўскай (Кацярынінскай) царкве ў Менску. Удзельнік зьезда прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства і вернікаў Менскай епархіі 9—10.7.1927. Адзін з ініцыятараў стварэньня Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У 1930-я гады служыў у царкве сьв. Марыі Магдалены ў Менску.

28 ліпеня 1937 г. арыштаваны НКВД, прыгавораны “за антысавецкую дзейнасьць” да сьмяротнага пакараньня. Расстраляны 1 лістапада 1937 г. у Менскай турме.

Сьвяткаваньне 25 сакавіка ў ЗША ў 1960-я: фота
25 сакавіка заўсёды было цэнтральным сьвятам для беларускае дыяспары ва ўсіх краінах сьвету.

У гэты дзень адбываліся сьвяточныя імпрэзы, беларусаў афіцыйна віншавалі кіраўнікі дзяржаваў, дэпутаты, губэрнатары, мэры буйных гарадоў

25 сакавіка ў Лос Анжэлесе, 1966 год

25 сакавіка 1966 г. афіцыйна адзначалася як Дзень Незалежнасьці Беларусі ў Чыкага распараджэньнем мэра Рычарда Дэйлі (Richard J. Daley).
На фота з газэты “Бацькаўшчына” (крыніца – Biblioteka Kamunikat.org) беларускія дзяўчаты ўручаюць мэру букет ад імя беларускай дыяспары Чыкага

Дэлегацыя БАЗА ў віцэ-прэзыдэнта ЗША Губэрта Г. Гамфры (Hubert H. Humphrey).
Зьлева направа: Рэфэрэнт вонкавых дачыненьняў БАЗА доктар Станіслаў Станкевіч, капэлян Сэнату дастойны Фрэдэрык Браўн Гаррыс (Frederick Brown Harris), Біскуп БАПЦ Васіль (Тамашчык), віцэ-прэзыдэнт ЗША Г. Гамфры, старшыня Галоўнай Управы БАЗА інж. Мікалай Гарошка, прафэсар Барыс Кіт.

Крыніца: Бібліятэка “Камунікат” (http://kamunikat.org/)

Канчатковае зьнішчэньне праваслаўнай царквы ў БССР – 1937 г.
У ноч 29 ліпеня 1937 г. савецкія акупацыйныя ўлады арыштавалі пагалоўна ўсё ацалелае праваслаўнае духавенства Менску, іншых гарадоў і вясковых прыходаў на тэрыторыі БССР, якая тады ахоплівала ўсходнюю частку Беларусі. Усе праваслаўныя цэрквы былі зачыненыя, маёмасьць духавенства была канфіскаваная.

Праваслаўныя Біскуп Бабруйскі Філарэт, Біскуп Слуцкі Мікалай памерлі ў турме. Біскуп Мазырскі Іван быў дэпартаваны ў канцэнтрацыйны лягер, дзе памёр. Падобны лёс спаткаў многіх прадстаўнікоў духавенства і вернікаў, арыштаваных у тую ноч.

Акцыя 29 ліпеня 1937 сталася пікам савецкага тэрору супраць праваслаўнай царквы ва Ўсходняй Беларусі.

Ад 1937 г. у БССР не было ніводнай дзеючай праваслаўнай царквы і ніводнага духаўніка. Рэлігійна-царкоўнае жыцьцё было цалкам здушанае. Агулам камуністы зьнішчылі ва Ўсходняй Беларусі каля 2500 праваслаўных цэркваў, 23 манастыры. Ахвярамі рэпрэсій сталіся 2000 прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства. Падобны лёс спаткаў і іншыя рэлігійныя арганізацыі ў БССР: каталіцкія, габрэйскія, пратэстанцкія, мусульманскія.

У 1943 годзе, у час Другой Сусьветнай Вайны, сталінскі рэжым вырашыў паставіць праваслаўную царкву на службу сваім прапагандысцкім мэтам. У Маскве пад кантролем камуністычных уладаў з рэштак амаль зьнішчанай праваслаўнай царквы былі сфармаваныя і актывізаваныя структуры арганізацыі, вядомай сёньня як Расейская Праваслаўная Царква Маскоўскага Патрыярхату. З таго часу РПЦ-МП, інфільтраваная прадстаўнікамі савецкай тайнай паліцыі, сталася інструмэнтам палітыкі Крамля, якім яна застаецца па сёньняшні дзень.

У 1927 годзе ў Беларусі была абвешчаная незалежная ад Масквы Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква, прыходы якой цяпер дзейнічаюць у эміграцыі.

Мікола Дзямідаў
10 сьнежня 1888 нарадзіўся Мікола Дзямідаў, беларускі вайсковец, удзельнік збройнай барацьбы за незалежнасьць Беларусі ў 1918 — 1921 гг.

Сын Станіслава Катнароўскага і Аляксандры з Каліноўскіх гербу Калінова, прозьвішча меў па другім мужу маці. Яго дзед з боку маці, Аляксандар Каліноўскі — брат Вінцэнта (Кастуся) Каліноўскага.

У 1905 годзе здаў экзамэн на настаўніка дзьвюхклясных пачатковых школ у настаўніцкай сэмінарыі ў Сьвіслачы. У 1907 годзе паступіў як вольны слухач на вечаровыя курсы на гістарычна-філялягічны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту; працаваў у канцылярыі службы руху Ўправы Прывісьлянскай чыгункі. 1 кастрычніка 1911 году прызначаны кіраўніком чыгуначнай школы чыгункі ў Беластоку.

З 1914 году на ваеннай службе ў царскай арміі. 1 лютага 1917 года скончыў Першую Паўлаўскую вайсковую школу. Удзельнічаў у кастрычніцкай рэвалюцыі, быў Наваградзкім акруговым камісарам. З сакавіка да лістапада 1918 году ў нямецкім палоне.

Арганізаваў беларускія аддзелы ў Вільні. 1 сьнежня 1918 году быў адкамандаваны ў годнасьці паручніка ў Літоўскае міністэрства абароны. З 20 сьнежня 1918 году да 1 чэрвеня 1919 году быў камэндантам Горадні.

Арыштаваны польскімі ўладамі, сядзеў у Коўне, быў інтэрнаваны ў лягеры ў Беластоку. У 1919 году увайшоў у склад Беларускай Вайсковай Камісіі у Вільні.

У 1920 годзе ў навакольлях Беластоку набраў з добраахвотнікаў батальён (каля 400 чалавек) і далучыўся да арміі Станіслава Булак-Балаховіча. У складзе астроўскага пяхотнага палка 2-й пяхотнай дывізіі 10—14 лістапада вёў зацятыя баі за Калінкавічы, 21 лістапада ўдзельнічаў у баях над Прыпяцьцю. Са сваім батальёнам працягваў барацьбу таксама пасьля адступленьня арміі Булак-Балаховіча на кантраляваную палякамі тэрыторыю. Вёў баі да студзеня 1921 году, пасьля чаго адышоў на польскі бок фронту і быў інтэрнаваны. Батальён Міколы Дзямідава быў апошнім беларускім падразьдзяленьнем, які ў адкрытым баі аказваў супраціў савецкім войскам.

У 1921—1922 гадох быў настаўнікам у Гарадку, патым жыў у Латвіі. У 1940 быў арыштаваны і да 1941 году зьняволены ў Маскве на Лубянцы. У 1941—1944 гадох быў інспэктарам школьніцтва ў Латвіі і Беларусі. Быў выкладчыкам у батальёне Беларускай Краёвай Абароны. Быў адкамандзіраваны на працу ў Мабілізацыйным аддзеле Галоўнага кіраўніцтва вайсковых справаў і Аддзеле апекі над бежанцамі Беларускай Цэнтральнай Рады.

Быў адным з ініцыятараў скліканьня сабору Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы у Канстанцы ў 1948 годзе і аднаўлення БАПЦ пасьля адыходу Беларускага епіскапату да Расейскай Замежнай Праваслаўнай Царквы.

У 1950 Мікола Дзямідаў выехаў у ЗША і напачатку пасяліўся ў Лансінгу ў штаце Мічыган, але неўзабаве перасяліўся ў Чыкага. У тым самым годзе стаў сябрам кіраўніцтва Беларуска-Амерыканскай Народнай Рады (БАНР), адзінай арганізацыі старой беларускай эміграцыі, якая прымала новых палітычных эмігрантаў.

З 1950 году Мікола Дзямідаў вёў таксама беларускія радыёперадачы ў Чыкага. Дзямідаў быў актыўным дзеячом Згуртаваньня беларусаў штата Ілінойс, заснаванага ў 1953 годзе дзеячамі, якія былі нязгодныя з палітыкай БАНР. Быў таксама сярод заснавальнікаў беларускай праваслаўнай парафіі сьв. Юрыя ў Чыкага і першым рэгентам яе хору. Пазьней, аднак, Мікола Дзямідаў далучыўся да беларускай грэка-каталіцкай (уніяцкай) парафіі Хрыста Збаўцы ў Чыкага і быў адным з найбольш актыўных парафіянаў.

Апошнія гады свайго жыцьця правёў у Лансінгу, дзе памёр у беднасьці ў 1967 годзе. Быў пахаваны грэка-каталіцкім сьвятаром на могілках ў Чыкага.

Слова Старшыні Рады БНР на памінальнай бяседзе пасьля паховінаў Мітрапаліта Першаерарха БАПЦ Уладыкі Мікалая
Высока Дастойны Уладыка, Дастойныя Айцы,

Дарагія Сябры ў Смутку,

Пару гадзін таму мы разьвіталіся з Уладыкам Мікалаем і правялі яго на ягоным апошнім зямным шляху.

Сабраліся мы цяпер, каб аддаць чэсьць выдатнаму чалавеку, які ў чацьвер 20 червеня 2002-га году скончыў сваю працу на гэтай зямлі і адыйшоў у вечнасьць.

Уладыка Мікалай увасабляў найбольш цэнныя якасьці нашага народу. Быў ён справядлівым і працавітым, лагодным і ветлівым. І бесканечна любіў сваю (і нашу) Бацькаўшчыну.

Бог яму даў таксама вялікую веру ў Бога і ў людзей.

Жыцьцёвы шлях які ён сабе выбраў, быў цяжкім у эмігранцкіх умовах. Вялізарная праца, вялізарнае пачуцьцё адказнасьці, і адначасна матэрыяльна вельмі цяжкое жыцьцё, самота.

Паколькі мне ведама, не наракаў Уладыка Мікалай на свой лёс. Да самага канца свайго жыцьця выконваў абавязкі. Верыў у людзкую дабрыню. Дараваў нават тым, хто яго асабіста моцна пакрыўдзілі.

Бараніў аўтакефалію, бо ведаў, што вера ў Беларусі мусіць быць беларускай. Жыў надзеяй, што прыйдзе час, калі Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква вызваліць наш народ ад маскоўскіх экзархіяў, роля якіх нам усім добра ведамая ў дачыненьні да нашага народу.

Моцна перажываў Уладыка Мікалай раскол у Царкве. Колькі разоў казаў, што зь яго боку, няма перашкодаў да згоды зь Ізяславам. Нам трэба памятаць ягоныя малітвы за еднасьць — еднасьць у Царкве й еднасьць у народзе.

У гэтыя цяжкія часы для нашай дзяржавы, хацелася б каб мы памяталі Уладыку Мікалая якраз за ягоную любоў да кожнага з нас. Будзьма зьяднаныя ў змаганьні за лепшую долю нашага народу, бо разам мы ўсё асягнем. Спрэчкі, недавер, нязгода між намі йдуць толькі на карысьць нашых ворагаў.

Хай дабрыня, лагоднасьць, усьмешка нашага дарагога Уладыкі Мікалая, а таксама ягоная любоў да Бацькаўшчыны, заўсёды жывуць у нашых сэрцах.

Вечная яму памяць!

Вечны супакой!

Івонка Сурвілла,

Старшыня Рады БНР

Дадзенае 25-га чэрвеня 2002 году ў залі царквы БАПЦ у Хайлянд Парку, Н.Дж., ЗША.