Адам Станкевіч – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Каліноўскі як папярэднік БНР: артыкул М. Пачкаева
Уступнае слова Заступніка Старшыні Рады БНР і Старшыні Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі Мікалая Пачкаева на міжнароднай канфэрэнцыі, прысьвечанай Паўстаньню 1863-1864 гг., якая адбылася ў Лёндане ў 2014 годзе.

Падтрымка навуковай канфэрэнцыі ў Лёндане, прысьвечанай ролі К. Каліноўскага ў нацыятворчым працэсе Беларусі, сталася адной з найважнейшых справаў Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі апошняга часу. У ёй ёсьць таксама штосьці глыбока сугучнае ідэёвым падмуркам нашай арганізацыі. ЗБВБ – арганізацыя грамадзкая, непалітычная, аднак ад сваіх пачаткаў у 1946 г. яднае беларусаў на грунце ідэялаў 25 сакавіка 1918 г. Гэтая канфэрэнцыя стварыла добрую нагоду таксама для ярчэйшага ўсьведамленьня гістарычнай сувязі паміж вызвольным рухам пад кіраўніцтвам Каліноўскага 1863-64 гг. — і абвяшчэньнем незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918.

Перадумоваю такой сувязі можна назваць гістарычную блізкасьць, ды факт таго, што рух 1863-1864 году быў апошнім такім папярэднім прэцэдэнтам у краіне. Эпоха 1863 г. была часам маладосьці бацькоў (або старэйшых братоў бацькоў) таго пакаленьня, якое стварала «Нашу Ніву», беларускія суполкі і ўстановы – ды ўрэшце БНР.

кс. Адам Станкевіч

Найважнейшым сьведчаньнем такой сувязі ёсьць уласна тое, што яна існавала ў разуменьні саміх непасрэдных удзельнікаў і сьведкаў беларускай незалежнасьці 1918 г., выдатную ілюстрацыю чаго знаходзім у творы кс. Адама Станкевіча 1933 г. «Кастусь Каліноўскі, «Мужыцкая праўда» і ідэя незалежнасьці Беларусі»:

«Тое ўсё, чаго сваей працай агулам, а прадусім «Мужыцкай праўдай», а такжа і сьмерцяй сваей даканаў К. Каліноўскі для беларускага народу семдзесят гадоў таму, змагаючыся за волю і долю гэтага народу, — акт абвешчаньня незалежнасьці Беларусі 25 сакавіка 1918 г. падабраў, згарнуў у цэласьць, прыкрасіў, дапоўніў і выразіў як яўную — ужо сучасную — волю беларускага народу да вольнага і самастойнага жыцьця. Словам, зярнё, якое на беларускай грамадзка-палітычнай ніве пасеяў Каліноўскі, акт 25 сакавіка 1918 г. зжаў, карыстаючыся пладом гэнага зярня— ці для сяўбы далейшай».

Сапраўды, ідэёвую аналёгічнасьць, з папраўкаю на розьніцу гістарычнай эпохі, —і нават сувязь ідэёвае «гэнэалёгіі» можна вылучыць у некалькіх аспэктах.

У палітычным — назіраем падабенства сацыяльнай ды нацыянальнай дваістасьці ў поглядах. На сьветапогляд Каліноўскага ў студэнцкія гады мелі ўплыў расейскія прыхільнікі аграрна-сацыялістычных ідэяў — «народнікі»; тымчасам у 1918 заснавальнікамі БНР сталіся пераважна беларускія аграрныя сацыялісты — таксама пераемнікі лева-«народніцкай» ідэёвай традыцыі пазьнейшай эпохі на беларускай нацыянальнай глебе.

У нацыянальна-палітычным аспэкце, у Каліноўскага ўжо назіраем прызнаньне моўна-этнічных крытэраў падзелу ў былым ВКЛ. На грунце такога палітычнага мысьленьня урэшце паўстануць асобныя этнічныя дзяржавы Беларусі і Літвы ў 1917-1918 годзе.

Сярод сымболікі БНР была «Пагоня», якую перад тым апошніяй у Беларусі ўжывала паўстанская ўлада Каліноўскага. Можна сказаць, што ў Каліноўскім і яго аднадумцах маем сваеасаблівы ланцужок палітычна-гістарычнай сувязі пазьнейшай беларускай нацыянальна-палітычнай традыцыі з колішнім ВКЛ. А заснавальнікі БНР належылі да маладзейшай галіны традыцыі таго самага кораню, што і Каліноўскі. Таму для кс. Адама Станкевіча ў 1933 г. зусім натуральна выглядала, што

«ў акце 25 сакавіка 1918 г. аказаўся нам зноў Каліноўскі, ягоныя ідэалы ўваскрэсьлі ўва ўсей сваей красе. Уваскрэсьлі яны з большай ужо сілай, у шырэйшых ужо рамках».

Калі матэрыялы ў гэтай кнізе, плён працы многіх выдатных навукоўцаў-сучасьнікаў, паспрыяюць шаноўнаму чытачу ў лепшым усьведамленьні даўгой пераемнасьці ў беларускай нацыянальнай гісторыі — мы будзем уважаць, што зрабілі варты ўнёсак ва ўшанаваньне 150-х ўгодкаў гістарычнага подзьвігу К. Каліноўскага.

Мікалай Пачкаеў

Старшыня «Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі»

[Крыніца: Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі: матэрыялы міжнароднай навуковай канфэрэнцыі (Лёндан 27-29 сакавіка 2014 г.) / Пад рэд. Алеся Смаленчука і Джыма Дынглі. – Мн., Зьміцер Колас, 2015. Сс. 9-10]

кс. Адам Станкевіч
6 студзеня 1892 г. у Ашмянскім павеце нарадзіўся Адам Станкевіч — беларускі каталіцкі сьвятар, радны БНР, літаратуразнаўца, выдавец, дэпутат Сойму міжваеннай Польшчы, дзяяч беларускага адраджэньня ў Заходняй Беларусі.

Нарадзіўся ў вёсцы Арляняты Ашмянскага павету Віленскай губэрні (цяпер Смаргонскі раён, Гарадзенская вобласьць) у сялянскай сям’і беларусаў-католікаў. Пачаў адукацыю ў царкоўна-прыходзкай школе ў в. Баруны, але праз год яго перавялі ў Гальшанскую народную школу. Далей вучыўся ў гарадзкой вучэльні ў Ашмянах.

Скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю (1914) і духоўную акадэмію ў Санкт-Пэтэрбургу (1918). Супрацоўнічаў зь беларускімі часопісамі «Сьветач» і «Дзяньніца». 24 — 25 траўня 1917 году ў Менску ўдзельнічаў у зьезьдзе беларускага каталіцкага духавенства.

Адзін зь першых пачаў ужываць беларускую мову ў багаслужэньні. 3 1919 году выкладаў рэлігію ў Віленскай беларускай гімназіі.

13 сьнежня 1919 г. кааптаваны ў склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

У 1922 — 1928 гадох быў абраны паслом да польскага Сэйму зь ліста Блёку нацыянальных меньшасьцяў.

Пасьля зноў выкладаў рэлігію ў Віленскай беларускай гімназіі, адкуль у 1933 годзе быў звольнены польскімі ўладамі. Да 1935 году працаваў у гандлёвай школе ў Вільні.

Апекваўся дзіцячымі прытулкамі, узначальваў Камітэт дапамогі ахвярам вайны.

У 1924 г. стаў старшынём Таварыства беларускай школы, у 1926 годзе – старшынём Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры.

Быў галоўным рэдактарам і выдаўцом газэты беларускіх каталікоў «Крыніца», а потым выдаваў часапіс «Chryścijanskaja Dumka» ў 1927—1938 гадох. У 1928 годзе сумесна зь іншымі дзеячамі заснаваў Беларускае каталіцкае выдавецтва.

За дзейнасьць па беларусізацыі Касьцёла ў 1938 годзе высланы польскімі ўладамі зь Вільні ў Слонім тэрмінам на 5 гадоў.

Увосень 1939 году, пасьля заняцьця Заходняй Беларусі савецкімі войскамі, вярнуўся ў Вільню, дзе стаў дырэктарам Беларускай дзяржаўнай прагімназіі. Там жа перажыў Другую сусьветную вайну, будучы сьвятаром касьцёла сьвятога Міхала.

Арыштаваны савецкімі ўладамі 7 сьнежня 1944 году, але неўзабаве адпушчаны. Паўторна арыштаваны 13 красавіка 1949 году, прысуджаны да 25 гадоў лягераў. Адпраўлены ў Азярлаг (лягер сыстэмы ГУЛАГ у Тайшэце, Іркуцкая вобласьць, Расея), дзе і памёр у сьнежні таго ж году. Пахаваны на могілках палітзьняволеных каля вёскі Шаўчэнка (Шевченко) Тайшэцкага раёну.