Uncategorized – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

“АДНАЎЛЕНЬНЕ ДЭМАКРАТЫІ Ў ЦАЛКАМ НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ДЗЯРЖАВЕ ЗАСТАЕЦЦА ГАЛОЎНАЙ МЭТАЮ”
Заява Рады Беларускай Народнай Рэспублікі да 5-й гадавіны жнівеньскіх падзеяў 2020-га.

Спаўняецца пяць гадоў ад тых дзён, калі беларусы пад Бел-Чырвона-Белым сьцягам выступілі супраць узурпацыі ўлады стаўленікам Масквы Аляксандрам Лукашэнкам.

Варта нагадаць, што адразу пасьля абвяшчэньня афіцыйнымі ўладамі Беларусі выбараў прэзыдэнта ў сваёй заяве ад 15 траўня 2020 году Рада БНР зьвярнула ўвагу міжнароднай супольнасьці на тое, што ў Беларусі адсутнічаюць умовы для дэмакратычных выбараў, а Лукашэнка, з прычыны нелегітымнасьці т.зв. рэфэрэндуму 2004 году, па выніках якога было скасаванае абмежаваньне колькасьці тэрмінаў на пасадзе прэзыдэнта, ня мае права браць удзел у выбарах.

На незаконнасьць удзелу Лукашэнкі ў выбарах Рада БНР заявіла і пасьля рэгістрацыі кандыдатаў у ліпені 2020-га, адначасна запатрабаваўшы ад афіцыйнага Менску спыніць рэпрэсіі і неадкладна вызваліць усіх затрыманых па палітычных матывах палітыкаў, журналістаў і блогераў. Рада БНР заклікала «правесьці новыя прэзыдэнцкія, парлямэнцкія і мясцовыя выбары ў Беларусі ў прысутнасьці міжнародных назіральнікаў і ў поўнай адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі і дэмакратычнымі каштоўнасьцямі, якія задэкляраваныя ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь».

Адразу пасьля галасаваньня 9 жніўня Рада БНР асудзіла фальсыфікацыі і гвалт супраць мірных дэманстрантаў, якія выказалі пратэст супраць парушэньняў выбарчага заканадаўства і ўзурпацыі ўлады.

«Па ўсіх прыкметах, Аляксандар Лукашэнка пацярпеў паразу на выбарах і ня можа лічыцца легітымным прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь» — заявіла Рада БНР і заклікала да «неадкладнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных і да правядзеньня новых сумленных прэзыдэнцкіх выбараў па агульнапрынятых дэмакратычных стандартах і без удзелу Аляксандра Лукашэнкі».

Таксама, Рада заклікала беларусаў замежжа да актыўнага пратэсту з мэтаю данясеньня інфармацыі пра сытуацыю ў Беларусі да ўрадаў замежных краінаў.

«Рада БНР заклікае міжнародную супольнасьць аказаць максымальны ціск на рэжым Лукашэнкі з мэтаю спыненьня тэрору супраць беларусаў і правядзеньня новых, свабодных, выбараў» — гаварылася ў заяве.

У наступныя месяцы Рада БНР неаднаразова пацьвярджала падтрымку пратэстоўцам, патрабавала вызваленьня палітвязьняў, заклікала прэзыдэнтаў, парлямэнты і ўрады сьвету, міжнародныя арганізацыі да актыўных дзеяньняў у справе падтрымкі беларускага народа, які выступіў у абарону сваіх палітычных і грамадзянскіх правоў.

У часе масавых выступаў супраць узурпатара беларусы выявілі сапраўдную мужнасьць перад абліччам брутальнага гвалту, прадэманстравалі самаарганізацыю і салідарнасьць, цалкам пацьвердзілі сваё права «людзьмі звацца» зь вялікай годнасьцю.

Тое, што масавыя выступы адбываліся пад Бел-Чырвона-Белым сьцягам, засьведчыла адданасьць беларусаў нацыянальным каштоўнасьцям, нягледзячы на шматгадовае навязваньне ўладай штучных сымбаляў.

Не выклікае сумневу, што толькі тэрорам супраць народа і падтрымкай Масквы, якая 27 жніўня 2020 абвясьціла аб разгортваньні сілаў каб здушыць магчымую перамогу народа ў Беларусі, тлумачыцца ўтрыманьне Лукашэнкі ва ўладзе.

Расплаціўся Лукашэнка з Крамлём —лёсам народа і міжнародным аўтарытэтам дзяржавы. Злачынная змова з Пуціным сталася пралёгам для палітычнай зачысткі краіны перад выкарыстаньнем тэрыторыі Беларусі для агрэсіі РФ супраць Украіны.

5-я гадавіна падзеяў жніўня 2020-га прыпадае на час, калі тысячы адданых Беларусі сыноў і дачок знаходзяцца ў вязьніцах, а сотні тысяч былі вымушаныя пакінуць Бацькаўшчыну, калі Лукашэнка, выконваючы жаданьне Масквы, зьнішчае нацыянальную ідэнтычнасьць беларусаў і фактычна праводзіць палітыку этнацыду.

Ніколі яшчэ Беларусь не перажывала ў сваёй найноўшай гісторыі нагэтулькі цяжкія часы, як цяпер. І тым большую павагу выклікаюць беларусы на Бацькаўшчыне, якія засталіся верныя нацыянальнаму Адраджэньню, ідэалам свабоды і дэмакратыі — і беларусы замежжа, якія не спыняюць дапамогу палітычным вязьням і іх сем’ям, ствараюць беларускія адукацыйныя і культурніцкія асяродкі, грукаюцца ў дзьверы замежных палітыкаў з мэтай не забывацца пра Беларусь.

Вінаватыя ў тэроры і іншых злачынствах супраць беларускага народу і супраць чалавечнасьці маюць быць прыцягнуты да адказнасьці будучай дэмакратычнай уладай у Беларусі.

Рада БНР заяўляе, што аднаўленьне дэмакратыі ў Беларусі, правядзеньне сумленных выбараў усіх узроўняў па агульнапрынятых дэмакратычных стандартах у цалкам незалежнай беларускай нацыянальнай дзяржаве, мае заставацца галоўнай беларускай палітычнай мэтаю на гэтым гістарычным этапе

Рада БНР выказвае падтрымку і салідарнасьць усім, хто набліжае сьветлую будучыню вольнай і дэмакратычнай Бацькаўшчыны.

Жыве Беларусь!

Жнівень 2025.

З НАГОДЫ 25-ГОДЗЬДЗЯ БЕЛАРУСКАЙ ІНТЭРНЭТ-БІБЛІЯТЭКІ Kamunikat.org
Шчыра віншую ўсіх заснавальнікаў, супрацоўнікаў і чытачоў Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org зь яе 25-ці годзьдзем!

Чвэрць стагодзьдзя — тэрмін, які дазваляе падсумаваць вынікі. Сёньня відавочна, што значнасьць установы Kamunikat.org, офіс якой месьціцца ў Беластоку, даўно перайшла межы Падляшша і Польшчы.

Беларуская нацыя перажывае сёньня бадай што самыя цяжкія часы за апошнія дзесяцігодзьдзі, а маштаб і інтэнсіўнасьць разбурэньня культуры, зьнішчэньня нацыянальных каштоўнасьцяў увогуле ні з чым не параўнальны на памяці цяпер жывучых пакаленьняў.

Ва ўмовах, калі прамаскоўскі рэжым зьнішчае ўсё беларускае ў Беларусі, вельмі важнымі робіцца ініцыятывы беларусаў у вольным сьвеце. І Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org ёсьць цудоўным прыкладам мэтанакіраванай і пасьлядоўнай працы.

Сёньня гэта ня толькі свабоднае і адкрытае сховішча носьбітаў беларускага слова, выданьняў мастацкай, навуковай і дакумэнтальнай літаратуры, беларускай пэрыёдыкі.

Kamunikat.org — і выдавец, і асьветнік на ніве беларушчыны.

Рада БНР высока цэніць унёсак Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org у беларускую справу, сьведчаньнем чаго ёсьць узнагароджаньне яе заснававльніка і кіраўніка Яраслава Іванюка Мэдалём Ордэну «Пагоні».

Дык віншую ўсіх вас з выдатным юбілеем і жадаю плёну ў вашай выскароднай справе на карысьць нацыянальнага Адраджэньня!

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла,

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

20 чэрвеня 2025

Атава.

ДА 100-ГОДЗЬДЗЯ ВАСІЛЯ БЫКАВА
Заява Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

19 чэрвеня 2024 г. спаўняецца 100 гадоў з дня народзінаў Васіля Быкава, выбітнага беларускага пісьменьніка, дзеяча нацыянальнага Адраджэньня.

Проза Васіля Быкава ўзьняла беларускую літаратуру на ўзровень найлепшых твораў эўрапейскага пісьменства і для ўсяго сьвету пацьвердзіла багацьце беларускай мовы.

Але для беларусаў значнасьць асобы Васіля Быкава не абмяжоўваецца літаратурай. У вызначальны час ён выступіў у абарону права нацыі выбіраць уласны лёс, быў адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту і яго духоўным лідэрам. Быкаў самым непасрэдным чынам спрычыніўся да аднаўленьня Незалежнасьці і будаўніцтва падмуркаў сучаснай беларускай дзяржаўнасьці.

Ён адным зь першых папярэдзіў пра небясьпеку імпэрскага рэваншу і рашуча выступіў супраць зьневажаньня чалавечых правоў, зьдзеку з нацыянальных каштоўнасьцяў, здрадніцкіх дамоўленасьцяў з Масквой. Апошнія свае гады Быкаў вымушаны быў правесьці на чужыне, але душа яго балела за Бацькаўшчыну.

У сакавіку 2000 Васіль Быкаў быў сярод тых, хто пацьвердзіў статус Рады БНР як легітымнага прадстаўніка сувэрэнных правоў беларускага народу, замацаваных Актам 25 Сакавіка 1918 году. Апошняя ягоная публічная прамова прагучала ў Дзень Волі.

Рада БНР абвясьціла 2024-ты годам Васіля Быкава, і дзякуе ўсім, хто прыгадвае і ўслаўляе нашага выбітнага суродзіча ў розных краінах і ў дыяспаральных асяродках. Прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі не дае магчымасьці адзначыць юбілей гэтак, як таго заслугоўвае постаць Быкава. Рада БНР уважае, што ў вольнай Беларусі імя Быкава будзе належным чынам ушанаванае, а творы ягоныя назаўсёды застануцца сярод найвялікшых культурных здабыткаў нацыі.

ЗАЯВА РАДЫ БНР АБ РАСЕЙСКІХ ВОЙСКАХ У БЕЛАРУСІ
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі пацьвярджае сваю пазыцыю адносна недапушчальнасьці ўцягваньня Беларусі ў агрэсіўныя вонкавапалітычныя авантуры кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі, у тым ліку і ў эскаляцыю напружанасьці вакол Украіны.

Рада БНР зьвяртае ўвагу лідэраў ЗША, Канады, краінаў ЭЗ і Вялікае Брытаніі, што знаходжаньне расейскіх вайсковых падразьдзяленьняў на тэрыторыі Беларусі супярэчыць яе нацыянальным інтарэсам і зьяўляецца незаконным, паколькі прынятае нелегітымным кіраўніком.

Апошнія заявы Аляксандра Лукашэнкі, датычныя магчымасьці пакінуць расейскія войскі, а таксама прызнаць «ЛНР» і «ДНР», выяўляюць ягоную поўную залежнасьць ад Крамля і ствараюць рэальную пагрозу яшчэ большай дэстабілізацыі ў рэгіёне.

Рада БНР патрабуе неадкладнага вываду ўсіх расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Рада заклікае беларускую дыяспару ва ўсім сьвеце давесьці да парлямэнтаў і ўрадаў, што беларускі народ дзесяцігодзьдзямі пазбаўлены права свабоднага выбару, ня можа і не павінен несьці адказнасьць за дзеяньні ўзурпатара.

ЛУКАШЭНКА ПРАЙГРАЎ ВЫБАРЫ 2020 Г. – ЗАЯВА РАДЫ БНР
Год таму ў Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары, якія сталі шмат у чым унікальнымі і пераломнымі ў сучаснай гісторыі Беларусі.

Нягледзячы на іхны незаконны характар, на выкарыстаньне адміністратыўнага рэсурсу і дзяржаўнай прапаганды, на незаконнае зьняцьцё і арышт многіх моцных кандыдатаў, якія кінулі выклік дзейнаму рэжыму, былы прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка ня здолеў перамагчы на гэтых выбарах. У гэтым пераканаліся ўся Беларусь і ўвесь сьвет.

Паводле даступных сацыялагічных дадзеных і паводле шматлікіх даступных пратаколаў з выбарчых участкаў, Сьвятлана Ціханоўская зьяўляецца ўпэўненай пераможцай леташніх прэзыдэнцкіх выбараў.

Масавыя агульнанацыянальная пратэсты, якія мелі беспрэцэдэнтны маштаб і цягнуліся некалькі месяцаў, пераканаўча дэманструюць, што рэжым Лукашэнкі ня мае падтрымкі беларускага грамадзтва.

Падавіць пратэсты рэжым здолеў толькі з дапамогай жорсткага гвалту і масавых катаваньняў мірных пратэстоўцаў, якія прывялі да некалькіх сьмерцяў. Рэжым Лукашэнкі прадэманстраваў сваю бесчалавечную натуру ўсяму сьвету.
Аляксандар Лукашэнка не зьўляецца прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь і павінен неадкладна сысьці. Захоп самалёта Ryanair з мэтай выкраданьня палітуцекача Рамана Пратасевіча і штучна створаны Лукашэнкам у 2021 годзе міграцыйны крызіс на мяжы зь Літоўскай Рэспублікай, Польшчай і Латвіяй зьяўляюцца актамі дзяржаўнага тэрарызму і дэманструюць, што рэжым Лукашэнкі зьяўляецца пагрозай для стабільнасьці і бясьпекі ў Эўропе.

Адначасова з гэтым, Рада БНР яшчэ раз канстатуе, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі здолеў захавацца ў 2020 годзе і ажыцьцяўляць тэрор і агрэсію супраць грамадзянаў Беларусі і краінаў Эўропы выключна дзякуючы палітычнай і матар’яльнай падтрымцы з боку Расеі. Гэтая падтрымка ўключала прадстаўленьне або гатоўнасьць прадставіць паліцэйскія сілы для падаўленьня пратэстаў. Расейская Фэдэрацыя падзяляе адказнасьць за злачынствы, якія зьдзяйсьняе рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Рада БНР выказвае сваю падтрымку дзейнасьці Сьвятланы Ціханоўскай і яе офісу, скіраванай на набліжэньне дэмакратычных пераменаў у Беларусі.

Рада БНР заклікае міжнародную супольнасьць аказаць увесь магчымы ціск, уключна з максымальна жорсткімі эканамічнымі санкцыямі, на рэжым Лукашэнкі, а таксама на ягонага палітычнага і эканамічнага спонсара, пуцінскі рэжым у Расеі, з мэтай правядзеньня агульнанацыянальнага дыялёгу ў Беларусі і правядзеньня сумленных дэмакратычных прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў у Беларусі.

Мы заклікаем прадстаўнікоў беларускае дыяспары актыўна пашыраць інфармацыю пра падзеі ў Беларусі ў сваіх краінах пражываньня, удзельнічаць у публічных акцыях пратэсту, прысьвечаных Беларусі, гуртавацца і арганізоўвацца дзеля дапамогі Беларусі.

Мы заклікаем жыхароў Беларусі не губляць веры ў нашую агульную перамогу, аказваць падтрымку пацярпелым ад рэпрэсій і гуртавацца для будучага вырашальнага ціску на рэжым.

РАДА БНР ЗАКЛІКАЕ ДА САНКЦЫЙ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ ЛУКАШЭНКІ І ДА ЦІСКУ НА РАСЕЮ
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі заклікае міжнародную супольнасьць да неадкладнай рэакцыі на беспрэцэдэнтны палітычны тэрор, які супраць беларускага грамадзтва разгортвае аўтарытарны рэжым былога прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі.

Падзеі 2020 года ў Беларусі – гэта найбольш маштабовае і брутальнае падаўленьне мірных дэмакратычных пратэстаў у эўрапейскай краіне за многія дзесяцігодзьдзі.

Саўдзельнікамі паліцэйскага тэрору ў Беларусі робяцца дзяржаўныя і прыватныя прадпрыемствы, якія аказваюць незаконны ціск на страйкуючых працаўнікоў, або банкі, якія незаконна канфіскуюць грошы, сабраныя дабрачынцамі на дапамогу ахвярам рэпрэсій. Саўдзельнікамі злачынстваў рэжыма Лукашэнкі робяцца і некаторыя замежныя кампаніі, такія, як мабільныя апэратары, якія па загаду аўтарытарнага рэжыму абмяжоўваюць сувязь падчас пратэстаў, каб перашкаджаць апэратыўнай публікацыі інфармацыі пра падзеі.

Рада БНР заклікае да ўвядзеньня максымальна шырокіх і жорсткіх санкцый супраць рэжыма Лукашэнкі і ягоных саўдзельнікаў. Гэтыя санкцыі могуць уключаць эмбарга на імпарт нафтапрадуктаў, калійных угнаеньняў і іншай прадукцыі беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў, адключэньне беларускіх банкаў ад сыстэмы SWIFT, арышт замежных рахункаў дзяржаўных прадпрыемстваў і іншыя меры. Сілавыя структуры рэжыма Лукашэнкі, сыстэмна адказныя за гвалт і забойствы, павінны быць абвешчаныя злачыннымі арганізацыямі: у тым ліку АМАП, САХР (СОБР), КДБ і іншыя.

Рада БНР заклікае, разам з гэтым, аказаць увесь магчымы міжнародны ўплыў на ўлады Расейскае Фэдэрацыі, чыя палітычная, матар’яльная і прапагандысцкая падтрымка зьяўляецца ключавым фактарам захаваньня дыктатуры ў Беларусі.

Працягваючы аказваць падтрымку рэжымку Лукашэнкі, Расейская Фэдэрацыя падзяляе адказнасьць за палітычны тэрор у Беларусі, за катаваньні і забойствы мірных беларусаў.

У беларускім грамадзтве існуе кансэнсус адносна непрымальнасьці гвалту і неабходнасьці адкрытага й сумленнага агульнанацыянальнага палітычнага дыялёгу. Абсалютная большасьць беларусаў не прымае мэтады кіраваньня А. Лукашэнкі, разгоны мірных пратэстаў, катаваньні і забойствы палітычных апанэнтаў. Беларусь хоча быць свабоднай дэмакратычнай эўрапейскай краінай і мець сяброўскія стасункі з усімі сваімі суседзямі. Аляксандар Лукашэнка не зьяўляецца легітымным кіраўніком краіны і будзе прыцягнуты да адказнасьці будучымі законнымі ўладамі Рэспублікі Беларусь.

РАДА БНР ЗАКЛІКАЕ ДАЛУЧАЦЦА ДА АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНАГА СТРАЙКУ
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае сваю падтрымку агульнанацыянальнаму страйку, да якога заклікала Сьвятлана Ціханоўская, прызнаны лідар беларускага пратэстнага руху і верагодная пераможца прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні гэтага году.

Агульнанацыянальны страйк даказаў сваю эфэктыўнасьць як сродак негвалтоўнага супраціву ва ўмовах жорсткага аўтарытарнага рэжыму яшчэ ў часы польскай “Салідарнасьці”, калі нашыя суседзі палякі чынілі супраціў таталітарнаму у камуністычнаму рэжыму.

Пратэстуючы негвалтоўнымі мэтадамі, беларускае грамадзтва дэманструе сваю цывілізаванасьць і мірнасьць, заваёўваючы падтрымку ўсяго сьвету.

Рэакцыя рэжыма дэманструе, што масавы негвалтоўны супраціў мае моцны эфэкт на маральны дух асабовага складу карніцкіх органаў і бюракратычнага апарату, які не заўсёды бачны на паверхні, але вядзе нас да непазьбежнай перамогі. Гэткі супраціў размывае і без таго абмежаваныя матар’яльныя рэсурсы адміністрацыі А. Лукашэнкі. Рэжым ня здолее пратрымацца доўга ў такіх умовах.

Рада БНР заклікае ўсіх супрацоўнікаў дзяржаўных і калядзяржаўных прадпрыемстваў і ўстановаў далучыцца да агульнанацыянальнага страйку з патрабаваньнем спыненьня гвалту і рэпрэсій, сыходу А. Лукашэнкі, правядзеньня новых сумленных выбараў ва ўсе органы ўлады.

Рада БНР заклікае прадстаўнікоў беларускае дыяспары ў сьвеце і прадстаўнікоў прыватнага бізнэсу, якія ня могуць далучыцца да страйку, ахвяраваць у профільныя фундацыі дзеля дапамогі страйкоўцам.

Рада БНР заклікае грамадзяніна А. Лукашэнку да складаньня сваёй фактычнай улады дзеля агульнанацыянальнай згоды і дзеля таго, каб Беларусь пачала рух да разьвіцьця ва ўмовах цяперашняга складанага часу.

САЮЗНАЯ ДЗЯРЖАВА З РАСЕЯЙ СУПЯРЭЧЫЦЬ ІНТАРЭСАМ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ – ЗАЯВА РАДЫ БНР
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае занепакоенасьць перамовамі паміж аўтарытарнымі рэжымамі ў Расеі і Беларусі адносна паглыбленьня ўзаемнай інтэграцыі ў рамках так званай “Саюзнай дзяржавы”. Перамовы традыцыйна праходзяць у непразрыстым для грамадзкасьці фармаце і нясуць прамую пагрозу сувэрэнітэту і нацыянальнай бясьпецы Беларусі.

Для аўтарытарнага рэжыму, які пануе ў Расеі, інтэграцыя зь Беларусьсю мае відавочную мэту падтрымаць сваю папулярнасьць з дапамогай нацыяналістычнай мабілізацыі і, магчыма, даць прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну юрыдычную магчымасьць застацца на чале дзяржавы пасьля 2024 году, калі сканчаецца ягоны цяперашні тэрмін паўнамоцтваў.

Прэзыдэнт Расеі Ў. Пуцін у сваіх публічных выказваньнях неаднаразова недвухсэнсоўна адмаўляў права беларускага народу на самастойнасьць і прыніжаў каштоўнасьць беларускае дзяржаўнасьці. Гэта зьяўляецца абразай беларускага народу, і перамовы аб разьвіцьці бліжэйшых сувязяў з Расеяй ня могуць весьціся, пакуль расейскі бок выступае зь непрыхавана шавіністычных і імпэрскіх пазыцыяў.

Рада БНР адзначае наступнае:

Інтэграцыя сам-насам паміж Беларусьсю і Расеяй ня можа насіць раўнапраўны характар у сілу розных памераў краінаў: насельніцтва, эканомікаў, вайсковага патэнцыялу. Разьвіцьцё так званай “Саюзнай дзяржавы” дэ-факта азначае інкарпарацыю Беларусі ў склад Расеі і абнуленьне незалежніцкіх дасягненьняў, якія здабыў беларускі народ за апошнія сто гадоў. Страта незалежнасьці Беларусі будзе азначаць немагчымасьць для беларусаў самастойна кіраваць сваім жыцьцём, самастойна будаваць стасункі са сьветам, бо гэтым ад імя Беларусі будзе зноў займацца Масква.

Пасьля вайсковай агрэсіі супраць Украіны і незаконнай акупацыі і анэксіі часткі сувэрэннай тэрыторыі Ўкраіны Расея ідзе шляхам паглыбленьня сваёй міжнароднай ізаляцыі. Расейскі рэжым накладае абмежаваньні на ўласных грамадзянаў, абмяжоўвае гандаль, паступова ізалюе расейскі сэгмэнт інтэрнэта ад глябальнага сеціва. Інтэграцыя з гэткай краінай непазьбежна будзе азначаць распаўсюд на Беларусь як міжнародных санкцыяў супраць расейскага рэжыму, так і тых абмежавальных мераў, якія расейскі рэжым накладае на ўласных грамадзянаў.

Расея знаходзіцца ў эканамічным крызісе і далучэньне Беларусі распаўсюдзіць крызіс і на нашую краіну, абмежаваўшы магчымасьці Беларусі рэфармаваць уласную эканоміку, прыцягваць інвэстараў, наладжваць каапэрацыю з іншымі краінамі сьвету. Далучэньне да Расеі толькі пагоршыць эканамічнае становішча і дабрабыт беларусаў.

У Расеі пабудаваны аўтарытарны рэжым, які па шматлікіх парамэтрах зрабіўся больш жорсткім, чым рэжым А. Лукашэнкі ў Беларусі. У цяперашняй Расеі адсутнічаюць свабодныя выбары і свабода слова, адбываюцца рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці, незалежных журналістаў і іншадумцаў. Забойствы палітычных апанэнтаў, якія перасталі быць штодзённасьцю ў Беларусі, сталіся штодзённасьцю ў пуцінскай Расеі.

Далучэньне да Расеі будзе азначаць для беларусаў пэрспэктыву ваяваць за інтарэсы тамтэйшага карумпаванага нацыяналістычнага рэжыма у рамках незаконных вайсковых апэрацый у аддаленых рэгіёнах – Абхазіі, Паўднёвай Асэтыі, Данбасе і Сырыі, ня кажучы пра ўдзел у новай гонцы ўзбраеньняў, новым безнадзейным для Расеі супрацьстаяньні з усім астатнім сьветам.

Беларускі народ жадае мець добрыя стасункі з усімі сваімі суседзямі, у тым ліку з Украінай, Польшчай, краінамі Балтыі, іншымі краінамі Эўрапейскага Зьвязу, Злучанымі Штатамі Амэрыкі. Беларусы хочуць, каб Беларусь была заможнай эўрапейскай краінай, дзе ўсім гарантаваныя дэмакратычныя правы. Анэксія Беларусі з боку аўтарытарнай і беднай пуцінскай Расеі паставіла б крыж на гэтых мэтах.

Рада БНР рашуча адмаўляе любыя абвінавачваньні беларускага дэмакратычнага руху ў так званай “русафобіі”, якія гучаць з боку расейскай нацыяналістычнай прапаганды. Мы шануем расейскую культуру і расейскі народ. Мы жадаем расейскаму народу дабра і вызваленьня ад агрэсіўнага аўтарытарнага рэжыму, які наносіць гіганцкую шкоду ў тым ліку і сваёй уласнай краіне. Як і ўвесь беларускі народ, мы выступаем за ўзаемапаважныя добрасуседзкія стасункі паміж дэмакратычнай Беларусьсю і дэмакратычнай Расеяй.

Рада БНР пацьвярджае свае прапановы, агучаныя ў заяве ад 16 студзеня 2019 году, і заклікае:

– Палітычна актыўных грамадзянаў і дэмакратычныя сілы – плянаваць свае дзеяньні на выпадак абвастрэньня пагрозы незалежнасьці Беларусі. Пры гэтым павінны заставацца ў сіле мэты дэмакратызацыі палітычнага жыцьця і дасягненьня паўнапраўнага статусу беларускае мовы й культуры, забясьпечыць якія павінны ўлады Рэспублікі Беларусь;

– Беларускую дыяспару ў дэмакратычных краінах – зьвяртацца да ўрадаў краін свайго пражываньня па тэме небясьпекі анэксіі Беларусі з боку Расеі, яе заведамай незаконнасьці, а таксама недапушчальнасьці прызнаньня або ігнараваньня гэткае анэксіі міжнароднай супольнасьцю;

– Улады Рэспублікі Беларусь – дэмакратызаваць палітычную сыстэму краіны, а таксама правесьці парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары, заплянаваныя на 2019 і 2020 гады, у поўнай адпаведнасьці зь міжнароднымі дэмакратычнымі стандартамі. Рада БНР заяўляе, што ўладам Рэспублікі Беларусь неабходна спыніць канфрантацыю і перасьлед патрыётаў Беларусі з шэрагаў дэмакратычнай апазыцыі, зрабіць захады дзеля кампрамісу сярод палітычных сілаў Беларусі ў інтарэсах безумоўнай грамадзкай кансалідацыі вакол каштоўнасьцяў незалежнасьці Беларусі.

ЗАЯВА РАДЫ БНР НА ТРЫЦЦАЦІГОДЗЬДЗЕ БЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА ФРОНТУ І ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
У гэтыя дні спаўняецца трыццаць гадоў ад заснаваньня Беларускага народнага фронту і Таварыства беларускае мовы імя Францішка Скарыны.

Абедзьве гэтыя арганізацыі сталіся яскравымі гістарычнымі зьявамі, адыграўшы значную ролю ў аднаўленьні незалежнасьці Беларусі і ў абароне беларушчыны ў вельмі неспрыяльныя часы.

Беларускі народны фронт – агульнанацыянальны дэмакратычны беларускі рух, які ў позьнесавецкі час стаўся выразьнікам волі беларускага народу да свабоды, дэмакратыі і незалежнасьці, абаронцам чалавечай і нацыянальнай годнасьці беларусаў. Уголас агучыўшы праўду пра Курапаты і Чарнобыльскую катастрофу, БНФ паставіў пытаньне пра аднаўленьне справядлівасьці і належную ацэнку палітыцы савецкага рэжыму да беларусаў.

Дэпутаты БНФ у Вярхоўным савеце Беларусі ў лёсавызначальны для нашай краіны час сталі рухавіком дэмакратычных пераўтварэньняў і ўрэшце аднаўленьня незалежнасьці Беларусі пасьля дзесяцігодзьдзяў іншаземнай акупацыі. Дзякуючы Беларускаму народнаму фронту, Беларусь вось ужо амаль трыццаць гадоў ёсьць паўнапраўнай сувэрэннай дзяржавай, што заняла “свой пачэсны пасад між народамі”.

Многія яскравыя і адважныя палітыкі сучаснай Беларусі, што цяпер прадстаўляюць розныя дэмакратычныя сілы, пачыналі свой шлях у Беларускім народным фронце.

Таварыства беларускай мовы – адна з галоўных арганізацыяў, што рупяцца пра прасоўваньне беларускае мовы і абарону правоў яе носьбітаў у сучаснай Беларусі. Ва ўмовах абыякавасьці ці нават варожасьці афіцыйных постсавецкіх уладаў у адносінах да роднае мовы беларускага народу, абарона мовы і моўных правоў сталася задачай простых людзей, шырокае грамадзянскае супольнасьці. ТБМ імя Ф. Скарыны ёсьць авангардам гэтага руху і шматгадовым сымбалем таго, як грамадзянская супольнасьць самастойна бароніць беларускую мову.

Беларускі народны фронт і Таварыства беларускае мовы – гэта выбітныя і пасьпяховыя прыклады грамадзянскай самаарганізацыі беларусаў, абароны самім народам сваіх правоў перад апаратам недобрасумленнай аўтарытарнай улады.

Рада БНР шчыра віншуе ўсіх цяперашніх і былых удзельнікаў БНФ і ТБМ. Няхай гэтыя арганізацыі будуць прыкладам і натхненьнем для многіх пакаленьняў беларускіх грамадзянаў.

Мэдаль да стагодзьдзя БНР уручаны пастару Эрнсту Сабілу
Рада БНР уручыла Мэдаль да стагодзьдзя БНР пастару Эрнсту Сабілу – дысыдэнту, палітвязьню ў СССР, аднаму зь лідараў беларускіх эвангельскіх хрысьціянаў.

Эрнст Сабіла нарадзіўся ў 1932 годзе пад Менскам. Празь некалькі гадоў ягоную сям’ю як “недобранадзейных” перасялілі ўглыб тагачаснай БССР, у Бабруйск.

У 1949 годзе савецкія карніцкія ворганы завялі на Сабілу крымінальную справу за спробу стварыць беларускую дэмакратычную арганізацыю. Летам 1951 г. яго арыштоўваюць і зьмяшчаюць у “Амэрыканцы”. Праз два месяцы ён быў асуджаны да расстрэлу за “антысавецкую агітацыю на падставе рэлігійных і нацыянальных забабонаў”, але неўзабаве пакараньне замененае дваццаціпяцігадовым тэрмінам зьняволеньня ў ГУЛАГу.

Сабіла знаходзіўся ў савецкіх лягерах да 1956 году – спачатку ў Падмаскоўі, потым у паўночным Казахстане, Сыбіры і Ўладзіміры.

Хутка пасьля вызваленьня ў 1957 годзе Сабіла зноў зьмешчаны ў турму ў сувязі з падаўленьнем паўстаньня ў Вугоршчыне і хваляй рэпрэсіяў супраць патэнцыйных актывістаў. Ён адбывае сямігадовае зьняволеньне ў Мардовіі, дзе збліжаецца з гуртом беларускіх палітычных вязьняў, у тым ліку Цімохам Вострыкавым, Браніславам Ржэўскім, афіцэрамі швадрону Барыса Рагулі і іншымі.

Пасьля вызваленьня ў 1964 г. Эрнст Сабіла знаходзіцца пад наглядам КГБ, савецкія спэцслужбы перашкаджаюць яму атрымліваць менскую прапіску і ўладкоўвацца на працу. У 1970 годзе ён сканчвае вечаровае аддзяленьне Менскага інстытуту замежных моваў.

З пачатку сямідзясятых гадоў Сабіла – адзін зь лідараў незарэгістраваных менскіх баптыстаў, арганізоўвае рэлігійнае жыцьцё ва ўмовах жорсткага перасьледу з боку савецкага рэжыму.

З 1988 году Эрнст Сабіла – прасьбітар Эвангельскае царквы ў Менску. Ён асьвячае першы зьезд Беларускага народнага фронту, потым выступае адным зь лідараў беларускіх хрысьціянска-дэмакратычных арганізацыяў.

Глядзі таксама

Эрнст Сабіла: «Ад сьмерці мяне ратавала рука Божая»