Category: Дзеячы БНР

Сымон Рак-Міхайлоўскі

14 красавіка 1885 г. у Вялейскім павеце нарадзіўся Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі палітык, сябра Рады БНР, пасол на Сэйм у міжваеннай Польшчы, сябра ЦВК БССР, расстраляны савецкімі акупантамі ў 1938 г.

Клаўдзі Дуж-Душэўскі

27 сакавіка 1891 г. у Глыбокім нарадзіўся Клаўдзі Дуж-Душэўскі – беларускі грамадзкі і дзяржаўны дзеяч, дыплямат, архітэктар, стваральнік сучаснага эскіза беларускага нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцяга.

Тамаш Грыб

19 сакавіка 1895 у Сьвянцянскім павеце нарадзіўся Тамаш Грыб, міністар Беларускай Народнай Рэспублікі, беларускі палітык і грамадзкі дзеяч.

Францішак Аляхновіч

9 сакавіка 1883 у Вільні нарадзіўся Францішак Аляхновіч – загадчык рэпэртуару Беларускага Дзяржаўнага Тэатру ў часы БНР, беларускі драматург, тэатральны дзеяч, журналіст, вязень ГУЛАГ.

Яўхім Бялевіч

27 лютага 1888 г. у Менску нарадзіўся Яўхім (Яфім) Бялевіч, міністар фінансаў і юстыцыі ў першым Народным сакратарыяце БНР, дыплямат БНР, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, які быў рэпрэсаваны савецкімі акупантамі і загінуў у Гулагу.

Станіслаў Булак-Балаховіч

22 лютага 1883 г. на Браслаўшчыне нарадзіўся генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч, беларускі военачальнік, камандзір Асобнага атраду войскаў БНР у Балтыі, адзін з кіраўнікоў збройнай антысавецкай барацьбы на Беларусі ў 1919-1920 гг.

Францішак Кушаль

16 лютага 1895 г. у Валожынскім павеце нарадзіўся генэрал Францішак Кушаль – беларускі вайсковец і грамадзкі дзеяч, сябра Рады БНР у выгнаньні. З нэкралёгу ў часопісе “Божым Шляхам” (№3 (108)): Францішак Кушаль нарадзіўся ў...

Антон Сокал-Кутылоўскі

7 лютага 1892 г. у Пінскім павеце нарадзіўся Антон Сокал-Кутылоўскі – адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну, беларускі вайсковец, праваслаўны сьвятар, вязень ГУЛАГ.

Язэп Мамонька

28 студзеня 1889 г. у Слуцкім павеце нарадзіўся Язэп Мамонька, член Прэзыдыюма Рады БНР, беларускі палітык, вайсковец, палітычны вязень у царскай Расеі, Польшчы і СССР.