Category: Дзеячы БНР

Цімох Вострыкаў

28 жніўня 1922 г. на Гомельшчыне нарадзіўся Цімох Вострыкаў – дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, прадстаўнік Рады БНР, палітычны вязень у СССР.

Янка Чарапук

24 жніўня 1896 г. у Сакольскім павеце нарадзіўся Янка Чарапук (Змагар) — дыплямат БНР, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, арганізатар беларускага жыцьця ў Чыкага.

Ісак Лур’е

23 жніўня 1890 г. у Пінску нарадзіўся Ісак (Аляксандар) Лур’е – беларускі журналіст, дыплямат БНР у краінах Скандынавіі і Нямеччыне.

Макар Касьцевіч

18 жніўня 1891 году ў Гарадзенскім павеце нарадзіўся Макар Касьцевіч (Краўцоў), аўтар тэкста Ваяцкага маршу, дзеяч Рады БНР.

Янка Запруднік

9 жніўня 1926 г. у Міры нарадзіўся Янка Запруднік, радны БНР, доктар гістарычных навук, шматгадовы дзеяч беларускае дыяспары ў ЗША, у мінулым супрацоўнік Радыё “Вызваленьне”. Рада Беларускае Народнае Рэспублікі далучаецца да віншаваньняў.

а. Аляксандар Надсан

8 жніўня 1926 г. у Нясьвіскім павеце нарадзіўся а. Аляксандар Надсан – беларускі рэлігійны і грамадзкі дзеяч, радны БНР, апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы, адзін з заснавальнікаў Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў...

Лявон Вітан-Дубейкаўскі

19 ліпеня 1869 г. у Мсьціслаўскім павеце нарадзіўся Лявон Вітан-Дубейкаўскі — беларускі архітэктар і грамадзкі дзеяч; галоўны дзяржаўны архітэктар БНР, консул БНР у Варшаве.

Антон Борык

7 ліпеня 1894 г. каля Воранава нарадзіўся Антон Борык — беларускі палітычны і вайсковы дзяяч, удзельнік Слуцкага Збройнага Чыну.

Іван Краскоўскі

24 чэрвеня 1880 г. у Бельскім павеце нарадзіўся Іван Краскоўскі – беларускі і ўкраінскі дзяржаўны дзеяч, сябра ўраду Украінскай Народнай Рэспублікі, старшыня ўкраінскай дыпляматычнай місіі на Каўказе, кансультант і ўпаўнаважаны прадстаўнік Беларускай Народнай Рэспублікі,...