Біяграфіі – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Прамень сьвятла: Марыя Паўліна Сурвілла
Зіна Гімпелевіч. Прадмова да кнігі “Др Марыя Паўліна Сурвіла (1964-2020). З Беларуссю ў сэрцы” (пераклад з ангельскай)

Мы прапануем вашай увазе зборнік артыкулаў, прысьвечаных памяці доктара Марыі Паўліны Сурвіллы (Maria Paula Survilla), прафэсара этнамузыкалёгіі і музыказнаўства Вартбурскага коледжа, Уэйвэрлі, штат Аёва, ЗША.

Паўліна Сурвілла памерла ўвечары 25 красавіка 2020 г. ва ўзросьце 56 гадоў. Прычынай яе сьмерці стала рэдкая хвароба, ад якой, паводле статыстыкі, у ЗША памірае адзін зь мільёна жыхароў. Яе муж, доктар музычных навук Эрык Вахман, і сыны Антон і Валік з дапамогай сяброў клапаціліся аб Паўліне да апошняй хвіліны яе жыцьця. Яна не пакутавала. Дзякуючы ім Паўліна спакойна пакінула наш сьвет, аточаная любоўю. Тым ня менш, гэтую жахлівую страту цяжка ўсьвядоміць. Анёлы зарана забралі яе ад нас.

Каханы бацька прафэсара Паўліны Сурвіллы, Янка Сурвілла, адышоў у лепшы сьвет значна раней. Акрамя мужа і сыноў у Паўліны засталіся маці, Івонка Сурвілла, сястра Ганна, маці мужа Брэнда, дзядзька Лявон і іншыя сваякі ў Канадзе, Францыі (Парыж і Тулюза), ЗША і Летуве (Вільня). Сотні калег, студэнтаў і сяброў былі ўзрушаныя горам. Сапраўды, немагчыма ўявіць жыцьцё безь фізічнай прысутнасьці Паўліны, бо, безумоўна, яе прафэсійныя і асабістыя якасьці былі ўнікальнымі. Паказальна, што на сьмерць прафэсара Сурвіллы аднымі зь першых пасьля сям’і адрэагавалі яе студэнты. Яны пісалі ўспаміны, песні, лісты і пасьмяротныя словы пра Паўліну да яе родных.

Янка Сурвілла

Уступ да кнігі артыкулаў у памяць выдатнага навукоўца можа падацца вам, паважаныя чытачы, крыху прыватным. Але ўсе мы ведаем, што кожны факт зь мінулага чалавека ўтрымлівае ў сабе індывідуальны погляд на жыцьцё і працу — у тым ліку нараджэньне, жыцьцёвы шлях і сьмерць. Таму такі падыход цалкам апраўданы пры напісаньні біяграфіі, што папярэднічае збору навуковых артыкулаў. Гэтыя артыкулы належаць выдатным навукоўцам, палітыкам і дзеячам культуры з Паўночнай Амэрыкі і Эўропы. З аднаго боку, тэмы большасьці артыкулаў і нарысаў непасярэдна не датычаць асноўнай спэцыялізацыі Паўліны — беларускай этнамузыкалёгіі. З іншага — шырокая тэматыка выданьня цесна зьвязвае надрукаваныя ў зборніку творы з разнастайнымі інтарэсамі праф. Сурвіллы: гісторыяй, адукацыяй, выкладаньнем, фальклёрам, палітыкай, архітэктурай, выяўленчым мастацтвам, палітычнымі і многімі іншымі навукамі. Як і практычна ўсе аўтары гэтага выданьня, яна мела цікавасьць да розных галінаў ведаў. Яшчэ б хацелася дадаць, што кожны артыкул напісаны на працоўнай мове ягонага аўтара: беларускай, ангельскай, францускай, гішпанскай і расейскай. Усе гэтыя мовы былі функцыянальнымі мовамі доктара і прафэсара Паўліны Сурвіллы.

Сапраўды, прамень сьвятла Паўліны Сурвіллы жывы і працягвае ўплываць на нас. Яна шчодра падаравала частку сябе кожнаму з нас, і мы будзем захоўваць яе падарунак, пакуль будзем жыць на гэтым сьвеце. Усе мы, хто захапляецца яе сьвятлом, адчуваем яе прысутнасьць у кожнай справе, да якой яна спрычынялася. Ніжэй будуць пададзеныя найгалоўнейшыя і найважнейшыя факты біяграфіі Паўліны Сурвіллы. Пры напісаньні біяграфіі мы абапіраліся на сьведчаньні родных, калег, сяброў, студэнтаў, на зьвесткі з асабістай старонкі на вэб-сайце Вартбурскага коледжа ды іншыя дакумэнты.

Як стыпэндыянт праграмы Фулбрайта, Паўліна Сурвілла пакінула значны сьлед у гуманітарных і сацыяльных навуках праз шматлікія публікацыі ды выступленьні на канфэрэнцыях і кангрэсах па ўсім сьвеце.

Праф. Сурвілла была выдатным пэдагогам. Яе інавацыйныя мэтады навучаньня плённа адукоўвалі студэнтаў, а таксама выхоўвалі іх, вучылі мужнасьці, цывілізаванасьці, падтрымцы людзей у складаных жыцьцёвых сытуацыях.

Паўліна была здольным адміністратарам і адыгрывала вядучую ролю ў розных прафэсійных арганізацыях і няўрадавых установах. Шчырая сяброўка для ўсіх, верная, разумная і добрая, сваёй дзейнасьцю яна стала сапраўдным узорам для шматлікіх студэнтаў, калег і сяброў.

А цяпер, шаноўныя чытачы, у прадбачаньні вашай цікавасьці да інфармацыі, якую вы атрымаеце з артыкулаў зборніка, дазвольце мне спачатку пазнаёміць вас з гісторыяй жыцьця Паўліны Сурвіллы.

Маладыя гады. Адукацыя

Марыя Паўліна нарадзілася 1 лютага 1964 года ў Мадрыдзе ў сям’і беларускіх эмігрантаў Івонкі Шыманец і Янкі Сурвіллы. Абое бацькоў актыўна ўдзельнічалі ў жыцьці беларускай дыяспары, якая пасьля вайны зьявілася ў Эўропе, Паўночнай Амэрыцы і Аўстраліі. Бацькі былі высокаадукаванымі людзьмі. Янка атрымаў магістарскую ступень у эканоміцы, а Івонка студыявала ў Вышэйшай школе мастацтва ў Парыжы і атрымала дыплём лінгвіста ў Сарбоне. Замест таго, каб шукаць добра аплочваную працу па спэцыяльнасьці, сям’я вяла беларускія радыёперадачы на Беларусь з Мадрыда (1958—1965). Беларуская грамада падтрымлівала праграмы да 1965 г. Штомесячны заробак мужа і жонкі складаў сто даляраў. Нягледзячы на фінансавыя цяжкасьці, сям’я Сурвіллаў лічыла сябе шчасьлівай, бо яны жылі разам і працавалі дзеля сваёй Радзімы, расказваючы беларусам праўду пра БССР, СССР і дэмакратычны Захад. Фінансавае становішча сям’і палепшылася пасьля таго, як Нацыянальнае радыё Гішпаніі ўзяло Івонку і Янку на пастаянную працу рэдактарамі і перакладчыкамі на гішпанскую мову: Янку з французскай, а Івонку — з ангельскай (1965—1969). Іх дачушкі Ганна і Паўліна з дзяцінства валодалі беларускай, французскай і гішпанскай мовамі.

Марыя Паўліна Сурвілла ў юнацтве

Дзякуючы выхаваньню ў сям’і Паўліна з раньніх гадоў мела пачуцьцё спагады да абяздоленых, якое толькі расло і разьвівалася з часам. Яна стала асабліва чулай да несправядлівасьці, якую перажывалі ў сьвеце народы і асобы. Крытычнае мысьленьне Паўліны высьпела рана і зь цягам часу стала галоўным чыньнікам яе прафэсійнай і валянтэрскай дзейнасьці. Нярэдка гэтая дзейнасьць была скіраваная на абарону прыгнечаных нацыяў. Цалкам натуральна, што пералік паняволеных народаў для Паўліны пачынаўся з краіны, дзе нарадзіліся яе бацькі: Беларусь адной зь першых у сваім рэгіёне была захопленая саветамі.

Гаворачы пра Паўліну Сурвіллу, абавязкова трэба падкрэсьліць такія яе якасьці, як шырокае мысьленьне, арыгінальнасьць, незалежнасьць, а таксама поўную адсутнасьць эгаізму (Паўліна валодала ўнікальнай здольнасьцю ставіць агульныя інтарэсы наперад асабістых). Атрымаўшы добрую адукацыю, яна ўсё жыцьцё працягвала назапашваць новыя грунтоўныя веды. Як вынік, Паўліну Сурвіллу можна з поўным правам назваць чалавекам, які зрабіў сябе сам. Чалавекам, галоўнымі характарыстыкамі якога былі ня толькі шырокая эрудыцыя, але найперш сьціпласьць. Дэвізам Марыі Паўліны заўсёды было: «Лепш даваць, чым браць». Пры ўсім гэтым яна мела харызматычны, сонечны характар і дасканалае пачуцьцё гумару.

Сям’я Сурвіллаў у складзе чатырох асобаў пераехала ў Канаду ў 1969 г. Паўліна адразу ўключылася ў жыцьцё сваёй новай краіны. У школе яна пачала вывучаць ангельскую мову, прымаючы актыўны ўдзел у моладзевых рухах Атавы з 1977 г. Яна стала адным з сяброў-заснавальнікаў, а потым старшынёй Канадскай моладзевай этнакультурнай рады. А яшчэ грала ў музычным аркестры моладзі, які існаваў пад патранажам генэрал-губэрнатара Канады. Пазьней Паўліна Сурвілла працавала сэртыфікаваным экскурсаводам у канадзкім Парлямэнце. Яна спрычынілася да выданьня школьнай газэты і стала галоўным рэдактарам штогодніка. У школе Паўліна карысталася папулярнасьцю сярод аднагодкаў і знайшла сяброў на ўсё сваё далейшае жыцьцё. Самае моцнае сяброўства, заснаванае на ўзаемнай любові да музыкі, склалася з Эрыкам Вахманам.

Эрык і Паўліна атрымалі ступень бакаляўраў музыкі ва Унівэрсытэце Атавы ў 1987 г., дзе Эрык займаўся інструмэнтальнай музыкай, а Паўліна вывучала этнамузыкалёгію і клярнет. Іхнае дзіцячае сяброўства перарасло ў сапраўднае каханьне, і яны пажаніліся ў год сканчэньня ўнівэрсытэта. Абое працягнулі адукацыю ва Ўнівэрсытэце штата Мічыган, Эн-Арбар, дзе Паўліна і Эрык атрымалі ступень магістраў. На гэтым яны не спыніліся і былі залічаныя на наступны, доктарскі ўзровень навучаньня па сваіх спэцыяльнасьцях. Эрык атрымаў ступень доктара ва ўнівэрсытэце штата Паўночная Караліна (г. Грынсбара), а Паўліна атрымала ступень доктара ў Мічыганскім унівэрсытэце. Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэта яна выкладала тэорыю музыкі ва Ўнівэрсытэце штата Паўночная Караліна і пазьней у Вартбурскім коледжы.

Праца Паўліны пастаянна прэміявалася самымі прэстыжнымі фондамі, пачынаючы са стыпэндыі Фулбрайта, якую яна атрымлівала падчас вучобы на атрыманьне ступені доктара. Яе творчыя працы па-сапраўднаму цікавыя — як для навукоўцаў, так і для звычайнага чытача. Напрыклад, кніга Сурвіллы «Пра русалак і рок-сьпевакоў: шуканьне сябе і вызначэньне нацыі праз сучасную беларускую музыку» стала наватарскім дасьледаваньнем у галіне этнамузыкалёгіі Беларусі, бо пытаньні, узьнятыя ў манаграфіі, па-ранейшаму застаюцца сучаснымі і актуальнымі ў беларускай і сусьветнай этнамузыкалёгіі. У дзевяці разьдзелах кнігі аўтар грунтоўна раскрывае дваццаць пяць тэмаў.

А вось як гэтая кніга нараджалася. Паўліна наведала Беларусь у 1993 г., падчас кароткачасовага пэрыяду палітычнага і культурнага адраджэньня (1991—1994). Cтаршынём Вярхоўнага Савета Беларусі быў тады вядомы беларускі фізік, член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі, прафэсар Станіслаў Шушкевіч. Нягледзячы на пачатак лібэралізацыі ў Беларусі, Паўліна зазнала на сваім досьведзе, як цяжка было паразумецца зь некаторымі кіраўнікамі калгасаў, тыпу А. Лукашэнкі, якія працягвалі кіраваць паводле старых камуністычных традыцыяў. Аднак большая частка насельніцтва розных пакаленьняў, асабліва інтэлігенцыя Беларусі, а таксама маладыя музыкі, мастакі і пісьменьнікі спадзяваліся на дэмакратычную будучыню сваёй радзімы. Большасьць з гэтых маладых людзей былі нашчадкамі вяскоўцаў, і таму яны па-ранейшаму шанавалі сваю спадчыну. Хутка яны ўсім сэрцам прызналі Паўліну як свайго аднадумца. Гэтаксама прызналі яе за сваю жыхары беларускіх вёсак, якія дасьледчыца пасьпела тады наведаць. Праўда, спачатку вяскоўцы нясьмела давалі інтэрвію Паўліне. Яе абсталяваньне, магнітафоны і відэамагнітафоны былі навінкай для жыхароў вёсак. Тым ня менш гэтых людзей зацікавіла асоба і справа Паўліны Сурвіллы — у супрацьлегласьць рэакцыі прасавецкіх функцыянэраў, якім вельмі недаспадобы прыйшліся падарожжы дзяўчыны па беларускіх вёсках. Вяскоўцам жа спадабаліся адкрытасьць, ветлівасьць, натуральны гумар Паўліны, яе павага да старэйшых. Яны бачылі яе непадробную цікавасьць да іх жыцьцёвага досьведу, любоў да чароўных легендаў, гісторый, казак, прымавак, песень і танцаў. Сапраўды, тады Паўліна сабрала ўнікальны матэрыял для сваёй доктарскай дысэртацыі. Выдавецтва Rutledge зьвярнулася да дасьледчыцы адразу пасьля абароны дысэртацыі і апублікавала яе рукапіс у спэцыялізаванай сэрыі «Выбітныя дысэртацыі», а кніга і сёньня працягвае і будзе надалей заставацца ўзорам сапраўднага наватарскага дасьледаваньня.

Рознабаковая акадэмічная дзейнасьць

З 1989 г. Паўліна Сурвілла пачала актыўна выступаць на штогадовых канфэрэнцыях Канадскай асацыяцыі славістаў (Canadian Association of Slavists, CAS), якая падтрымліваецца Кангрэсам Канадскай фэдэрацыі навуковых і гуманітарных дасьледаваньняў. Нават пераехаўшы ў Злу- чаныя Штаты, Паўліна працягвала ўдзельнічаць у навуковым жыцці Канады да 2017 г. Першае фундаментальнае дасьледаваньне Сурвіллы — яе магістарская дысертацыя «Музыка і ідэнтычнасьць: беларусы ствараюць музыку ў Паўночнай Амэрыцы» — была апублікаваная ў 1990 г. Пасьля гэтага пачалі рэгулярна выходзіць новыя працы. Напрыклад, яна напісала ўступ да эсэ Вітаўта Мартыненкі і Анатоля Мяльгуя «Праз рок-прызму». Беларускай музыцы прысьвечаныя такія навуковыя артыкулы Паўліны Сурвіллы, як «Ад меркаваньня да эстэтыкі: Беларусь як суб’ект у паэтычных і музычных тэкстах», «Рок-музыка ў Беларусі», «Беларусь» і многія іншыя.

Сапраўды, 1989 і 1990 гг. сталі ключавымі ў адукацыі і навуковай дзейнасьці Паўліны Сурвіллы. Яна далучылася да асноўных навуковых таварыстваў Паўночнай Амэрыкі і Эўропы, дзе прадставіла дасьледаваньні аб Беларусі ў галіне літаратуры, этнамузыкалёгіі, выяўленчага мастацтва, паліталёгіі, перакладу, мовазнаўства, гісторыі і ў іншых сфэрах навукі. Яе выступленьні на канфэрэнцыях і кангрэсах здабылі ёй шмат пасьлядоўнікаў і дапамаглі ня толькі замацаваць беларусістыку ў Паўночнай Амэрыцы і Эўропе, але і заснаваць беларускую этнамузыкалёгію.

Д-р Паўліна Сурвілла ўдзельнічала (разам з дактарамі Вітаўтам Кіпелям, Янам Запруднікам, Куртам Вулхайзэрам, Дэвідам Марплсам, Зінай Гімпелевіч, магістрамі Зорай Кіпель, Галінай Русак і іншымі навукоўцамі) у стварэньні Паўночна-Амэрыканскай асацыяцыі беларусістаў (North American Association of Bielarusists (NAAB); 1999—2015). Яна займала пасаду прэзыдэнта гэтай арганізацыі ў 2005—2010 гг., а таксама рэдагавала газету NAAB, якая выходзіла два разы на год, і пісала артыкулы і нататкі для гэтага выданьня. Яе стыль кіраваньня, заснаваны на калегіяльнасьці ў прыняцьці рашэньняў, быў бездакорным.

Паўліна Сурвілла працягвала распрацоўваць сваю ўлюбёную тэму этнамузыкалёгіі і агульнай музыкалёгіі ў дасьледніцкай працы, выкладаньні, прэзэнтацыях на кангрэсах; музыка паводле жанраў перадавалася праз розныя, нават папулярныя сродкі інфармацыі. Адзначым хіба некаторыя з выступаў дасьледчыцы: адметныя ўчасткі для пасярэдніцтва беларускай музыкі, праграмы Радыё Свабодная Эўропа, інтэрнэт і сацыяльныя сеткі.

Таксама яна дасьледавала сувязі паміж музыкай, дыпляматыяй, міграцыяй і памяцьцю. Паўліна аддана верыла ў сілу адукацыі, а гуманітарныя навукі былі яе ўлюбёнай сфэрай дзейнасьці. З гэтага пункту гледжаньня Вартбурскі коледж, дзе мастацтва і гуманітарныя навукі знаходзіліся на вельмі добрым узроўні і карысталіся павагай і дзе арыгінальныя ідэі Паўліны былі добра ўспрынятыя, вельмі падыходзіў ёй і спрыяў яе далейшаму навуковаму разьвіцьцю.

Яе мэтодыка выкладаньня заахвочвала студэнтаў да арыгінальнага мысьленьня. Паглядзіце, калі ласка, на тэмы некаторых студэнцкіх прэзэнтацыяў толькі за 2016 г.:

«Лячэбныя вібрацыі жыцьця: музычны і гуманістычны падыход да лячэньня музыкай і да халістычнай мэдыцыны ў тыбэцкім будызме», «Набліжэньне да музыкі: як танцавальная музыка можа выклікаць зьмены», «Ад ізгояў да канцэртных музыкантаў: зьмяненьне ролі ансамбляў мэталёвых барабанаў на працягу апошняга стагодзьдзя», «Гаіты: музыка і ліквідацыя наступстваў стыхійных бедзтваў», «Бясплатнае піва, пакуль ёсьць запасы: аналіз баварскага Актобэрфэста і яго трансфармацыя», «Лясны пажар: вывучэньне ідэнтычнасьці і сілы праз флямэнка», «Жанчыны і музыка: апэратыўныя дэканструкцыі полу і розуму», «Мазарабскі сьпеў і музычныя і духоўныя ідэнтычнасьці ў сярэднявечнай Эўропе», «Ірляндзкая арфа і нацыяналізм», «Страчанае ў перакладзе: што мы губляем у крос-лінгвістычнай этнаграфіі».

Сапраўды, у дадатак да таго, што Паўліна сама была таленавітым дасьледчыкам і выдатным адміністратарам, яна яшчэ зрабілася цудоўным выкладчыкам.

Водгукі студэнтаў

Існуюць сотні прысьвечаных прафэсару Паўліне Сурвільле студэнцкіх водгукаў, якія і сёньня, пасьля яе сыходу, працягваюць зьяўляцца на яе старонцы ў Facebook. Мы прапануем вашай увазе толькі самыя першыя, узятыя з вэб-сайта Вартбурскага коледжа.

«Ідэя запісацца на курс этнамузыкалёгіі доктара Сурвіллы ў Вартбурскім коледжы стала адным з найлепшых рашэньняў у маім жыцьці. Курс насамрэч зрабіў мяне пасьпяховай студэнткай, фэміністкай, музыкантам, актывісткай, дасьледчыцай, лідарам, слухачом і чалавекам. Курс этнамузыкалёгіі ў Вартбургу дае добрыя веды ў тэорыі, гісторыі і практыцы заходняй клясычнай музыкі. Курс ня толькі знаёміць студэнтаў з музыкай розных культур за межамі заходняга клясычнага канону, але і вучыць разумець і цаніць усе жанры музыкі. Гэта вельмі істотна для ўсіх студэнтаў, але асабліва для тых, хто пажадае працягваць далейшае навучаньне, альбо для тых, хто хоча стаць выкладчыкам музыкі і такім чынам будзе перадаваць сваё этнаграфічнае і дэталёвае разуменьне музыкі наступнаму пакаленьню. Этнамузыкалёгія ў Вартбургу — выдатны прыклад высокага ўзроўню сапраўднай гуманітарнай адукацыі. Курс пашырыў межы майго разуменьня і маіх ведаў пра ўзаемадзеяньне розных культур, пра іх музыку і пра тое, як музыка выкарыстоўваецца і засвойваецца. Скончыўшы курс, я даведалася пра тое, як музыка, сацыяльная справядлівасьць і палітыка шчыльна ўзаемадзейнічаюць».

Кейт Хафман, магістр (ступень атрымана з найвышэйшай адзнакай) у галіне гуманітарных навук. Магістарская дысэртацыя «Адміністрацыя мастацтваў і культурная палітыка» абароненая ў Лёнданскім унівэрсытэце Вялікабрытаніі ў 2016 г.; ступень бакаляўра ў галіне музыкі атрыманая ў Вартбурскім коледжы ў 2015 г.

«Курс этнамузыкалёгіі зьмяніў мой погляд на дасьледаваньні, практыку выкананьня і музычную інтэрпрэтацыю кожнага вывучанага твора. Курс навучыў мяне таму, што музыка — гэта больш чым проста ноты на старонцы. Я ведаю, што большая частка музыкі, якая выконваецца па ўсім сьвеце, нідзе не запісаная — гэта народная музыка. Раней я лічыла, што вельмі дзіўна сустракаць народныя мэлёдыі ў творах кампазытараў, якіх заходнія музыказнаўцы лічаць вельмі значнымі для заходняй клясычнай музыкі, — напрыклад, у творах Шапэна, Глінкі, Рымскага-Корсакава, Дворжака, Коплянда і многіх іншых. Я даведалася, што існуе гіерархічны дысбалянс паміж заходняй клясычнай музыкай і ўсімі іншымі відамі музыкі. Найбольш важная рэч, якую я ўсьвядоміла пасьля заканчэньня курсу этнамузыкалёгіі, — што ўсе віды музыкі вельмі важныя, бо яны глыбока зьвязаныя з культурай. Музыка прысутнічае ў кожнай сфэры нашага жыцьця. Менавіта культурныя суадносіны розных стыляў музыкі надаюць кожнаму жанру пэўны сэнс і прызначэньне. Веды, якія я атрымала з этнамузыкалёгіі, выклікалі ў мяне найвялікшую павагу да іншых культур і іх музыкі. Калі я вывучаю новы музычны твор, я выкарыстоўваю свае веды і імкнуся да выкананьня, якое б адпавядала пэўнаму пэрыяду часу ці культуры. Этнамузыкалёгія дазволіла мне стаць ня толькі добрым музыкам, але і своеасаблівым амбасадарам у культурнай дзейнасьці».

Кэты Райс, студэнтка Тэхаскага ўнівэрсытэта; магістр гуманітарных навук, Унівэрсытэт Нэбраскі (Лінкальн), кляса клярнэта, 2016; бакаляўр музыкі па клясе клярнэта, Вартбурскі коледж, 2014.

«Палымянае служэньне ідэям мастацтва і гуманізму праяўляецца ўва ўсім, што б ні рабіла доктар Сурвілла. У Вартбурскім коледжы яна адпрацавала два тэрміны ў якасьці Slife Professor на катэдры гуманітарных навук (2010—2016). У гэты час прафэсар Сурвілла распрацавала і рэалізавала свой праект, які прапануе выкладчыкам і студэнтам унікальную магчымасьць злучыцца вакол віртуальнага «агменю ведаў». Праграма заахвочвае кантакты студэнтаў і выкладчыкаў па-за межамі фармальнай аўдыторыі і заснаваная на больш глыбокіх і асабістых сувязях паміж настаўнікамі і вучнямі, а таксама на эўрапейскім падыходзе да чытаньня і абмеркаваньня тэкстаў, вядомым пад назвай «мадэль кіраванага чытаньня». Праграма дазваляе студэнтам весьці працэс чытаньня разам з прафэсарам, пры гэтым засяроджваючыся на сувязях паміж уласнымі задачамі і практычнымі ды філязофскімі ідэямі, разьвіванымі аўтарам кожнага канкрэтнага твора. Тэксты, абраныя выкладчыкамі, падкрэсьліваюць ключавую ролю гуманітарных навук для сучаснай навуковай думкі».

Да шматлікіх новаўвядзеньняў прафэсар Сурвілла дадала рэгулярныя летнія вандроўкі студэнтаў уздоўж Шляху сьвятога Якуба (праз поўнач Гішпаніі і поўдзень Францыі). Зразумела, што такі ўнікальны праект патрабаваў велізарнай падрыхтоўкі і займаў значны час (каля некалькіх месяцаў). Падчас такіх пілігрымак Паўліна Сурвілла была кіроўцам, экскурсаводам, выкладчыкам, які глыбока абазнаны ў эўрапейскіх культурных ляндшафтах, а таксама перакладчыцай у стасунках паміж студэнтамі і мясцовымі жыхарамі. Ня менш адукацыйным было знаёмства студэнтаў з народнай культурай і мастацтвам тых мясьцін, якія яны наведвалі. Гэтыя падарожжы адкрывалі моладзі вочы на сьвет эўрапейскай культуры, натхнялі іх на далейшыя дасьледаваньні ў галіне этнаграфіі, узбагачалі іх дасьледчыцкія навыкі. З аднаго боку, гэты досьвед рыхтаваў студэнтаў да асьпірантуры (тых, хто быў здольны і гатовы ісьці гэтым шляхам), а з другога — навучаў іх гуманізму і грамадзянскім абавязкам у адносінах да менш прывілеяваных людзей.

Абарона інтарэсаў гуманітарных навук

«Доктар Сурвілла разам з калегамі з гуманітарнага аналітычнага цэнтру Вартбурскага коледжа нязьменна прасоўвае мастацтва і гуманітарныя навукі. Разам з студэнцкай супольнасьцю цэнтр праводзіць разнастайныя мерапрыемствы, у тым ліку з запрашэньнем замежных гасьцей і спэцыялістаў, здольных падкрэсьліць значнасьць праблемаў антрапалёгіі, сацыялогіі і нэўралёгіі».

Сапраўды, той, хто выкладае ў Паўночнай Амэрыцы на дзённай форме навучаньня, ведае: «дзённая праца» — гэта аксюмаран, бо праца ніколі не спыняецца. Аднак гэта не перашкодзіла прафэсару Паўліне Сурвіле, якая аднаасобна стварыла цэлую галіну навукі — этнамузыкалёгію Беларусі ў Паўночнай Амэрыцы, — быць адной з лідараў і ў іншых сфэрах навуковага і грамадзкага жыцьця Паўночнай Амэрыкі, Эўропы і Беларусі. Напрыклад, Паўліна Сурвілла стала выканаўчым дырэктарам Цэнтра беларускіх дасьледаваньняў (Center of Belarusian Studies (CBS)) — унікальнага адукацыйнага цэнтра, які быў заснаваны першым амбасадарам ЗША ў незалежнай Беларусі, спадаром Дэвідам Хейвудам Суорцам як філіял Паўднёва-Заходняга коледжа ў Канзасе. Быў сабраны багаты архіў і распрацавана праграма студэнцкага абмену, якая дазволіла прывезьці ў ЗША маладых навукоўцаў з Беларусі.

Тыдзень беларусазнаўства, Ўортбург, 2014 г.

Зьлева направа: амбасадар Дэвід Сўортц, Паўліна Сурвілла (арганізатар), Івонка Сурвілла, Станіслаў Шушкевіч, прэзыдэнт Ўортбурскага коледжа з жонкаю

У 2019 г. Цэнтр беларускіх дасьледаваньняў трансфармаваўся ў Фундацыю для падтрымкі і прапаганды беларускіх дасьледаваньняў (Foundation for Belarusian Research and Advocacy (FBRA)), якая была зарэгістраваная як няўрадавая арганізацыя ў Вашынгтоне. Заснавальнікамі фундацыі былі Дэвід Суорц, прафэсары Эрык Вахман і Паўліна Сурвілла. Доктар Сурвілла стала выканаўчым дырэктарам FBRA. Паводле словаў амбасадара Суорца, архіў FBRA налічвае тысячы кніг і мае поўную калекцыю часопіса «Бе- ларускі агляд» («Belarusian Review»). Ня менш важна, што ў архіве FBRA захоўваецца мноства ўнікальных дакумэнтаў. Дазвольце мне прывесьці ўрывак з электроннага ліста Дэвіда Суорца да аўтара прадмовы.

«…Акрамя таго, Вам, магчыма, вядома, што я пэўны час таму зрабіў запыт і атрымаў ад Дзяржаўнага дэпартамэнта сотні дакумэнтаў, датаваных пачаткам 1992 года і пазьнейшымі датамі. У асноўным гэта тэлеграфныя паведамленьні, якія датычаць разьвіцьця новай незалежнай Беларусі, Амэрыканска-беларускіх дачыненьняў, адносінаў Беларусі з Расеяй, незалежнымі дзяржавамі, якія былі рэспублікамі былога СССР, іншымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі. Гэтыя ўнікальныя дакумэнты складаюць асноўную частку пісьмовых дакумэнтаў, якія знаходзяцца ў распараджэньні FBRA».

Сапраўды цудоўны падарунак, спадар амбасадар! Дзякуй! Якая салідарнасьць трох людзей у абароне інтарэсаў краіны, дзе ніводзін зь іх не нарадзіўся. Які паказальны прыклад для навукоўцаў, палітычных, культурных дзеячаў і грамадзянаў усяго сьвету, асабліва ў наш «цікавы» цяперашні час.

Прафэсар Сурвілла, у дадатак да ўсяго сказанага вышэй, была адным з рэдактараў навуковага выданьня «Беларускі агляд» і працягвала сваю навуковую дзейнасьць, выступаючы на канфэрэнцыях, кангрэсах і сымпозіюмах Паўночнай Амэрыкі і Эўропы на працягу трыццаці аднаго года. Калегі адзначылі яе апошні ўдзел у кангрэсе ASN (Калюмбійскі ўнівэрсытэт, Нью-Ёрк) у 2019 г. Паўліна Сурвілла таксама арганізавала панэль «Новыя і традыцыйныя тэндэнцыі ў беларускай культуры: мова, літаратура, музыка і выяўленчае мастацтва» для Кангрэса ICCEES. Яе прэзентацыя мела назву «Трансфармацыі і бачаньне: аўдыё- і візуальная прысутнасьць беларускага року ў сацыяльных сетках і грамадскай сфэры».

Паўліна Сурвілла плянавала яшчэ тры прэзэнтацыі на канфэрэнцыях і кангрэсах у 2020—2021 гг. Спачатку на SEM (штогадовая канфэрэнцыя Таварыства этнамузыкалёгіі) у лістападзе 2020 г., затым на IASPM (Міжнародная асацыяцыя па вывучэньні папулярнай музыкі) у сакавіку 2021 г. і, нарэшце, на ASN (Асацыяцыя па вывучэньні нацый) у траўні 2021 г. Калегам будзе моцна не хапаць навуковых дакладаў Паўліны.

А мы будзем таксама сумаваць па Марыі Паўліне як мастачцы, бо яна працягнула дынастыю беларускіх мастакоў, якую пачаў яе дзед, а потым пераняла яе маці. Паўліна Сурвілла выстаўляла свае працы — жывапіс, акварэль, графіку, эстамп, фатаграфію — на пэрсанальных і калектыўных выставах. У дванаццаць гадоў яна прыняла ўдзел у мастацкай выставе беларускіх мастакоў, якую фінансаваў канадзкі Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Канадскі БІНіМ). Яна экспанавала свае мастацкія творы ў Канадзе і ЗША падчас разнастайных грамадзкіх і адукацыйных імпрэзаў, ладжаных беларускай навуковай і грамадскай супольнасьцю. Напрыклад, у 2009 г. Паўліна Сурвілла прадставіла больш за дзесяць твораў на калектыўнай выставе канадскіх славянскіх мастакоў, што праходзіла падчас штогадовага кангрэсу, арганізаванага Канадзкай фэдэрацыяй гуманітарных і сацыяльных навук. У форуме ўдзельнічалі каля 9000 чалавек.

Паўліна Сурвілла была кніжным ілюстратарам і стварыла некалькі вокладак для кніг. Яна таксама працавала з рознымі матэрыяламі і ў розных сфэрах прыкладнога мастацтва: ад керамікі да вопраткі. Яе разнастайныя мастацкія зацікаўленьні прывялі ў 2011 г. да стварэньня фірмы Knitbaahpurl, якая займаецца вырабамі керамікі, вопраткай з натуральнага палатна, прыгожымі друкаванымі карцінкамі і паштоўкамі. Пад таленавітым кіраўніцтвам Паўліны Сурвіллы Knitbaahpurl заняла сваё месца ў лёгкай прамысловасьці і цяпер мае гандлёвыя кропкі ў ЗША і Эўропе.

І вядома, прафэсар Сурвілла працягвала разьвівацца як навуковец і шчодра дзяліцца сваімі ведамі і вынікамі дасьледаваньняў. Адной з апошніх яе публікацый стаў артыкул «Аналіз зьменаў культурнага клімату на палітычным ляндшафце ЗША за часоў кіраваньня Дональда Трампа і ўплыў гэтых зьменаў на мастацтва і гуманітарныя навукі». Другая публікацыя (надрукаваная пасьмяротна) называецца «Літаратурная крытыка і нармалізацыя прыналежнасьці ў кнізе З. Гімпелевіч „Вобразы яўрэяў у беларускай літаратуры“».

Д-р Сурвілла заўсёды плянавала сваю працу наперад. Так, яна атрымала акадэмічны адпачынак на год, які павінен быў пачацца ў чэрвені 2020 г. За гэты год яна плянавала напісаць дзьве кнігі. Працоўная назва першага рукапісу — «Прывітаньне з Беларусі: Пост-Х умовы і дасьледаваньні культурных і палітычных прастораў праз рок-музыку». Уступ і першы разьдзел гэтай кнігі меліся стаць асновай для будучага выступу на кангрэсе ICCEES. Менавіта гэтую прэзэнтацыю Марыя Паўліна Сурвілла назвала «Трансфармацыі і бачаньне: аўдыё- і візуальная прысутнасьць беларускага року ў сацыяльных сетках і грамадскай сфэры».

Наступныя тры разьдзелы будучай кнігі таксама ўжо мелі працоўныя назвы, і для іх быў складзены плян:

— Жанчыны, якія ствараюць музыку: пашырэньне эмансіпацыі на мясцовым і шырэйшым узроўні на прыкладзе музыкі групы Kriwi;

— «Радыё Свабода», «Радыё Рацыя» і «Белсат»: доступ да беларускай папулярнай музыкі і яе спажываньне праз мэдыя-праграмаваньне і журналістыку; — Музыка і сымбаль: беларуская культура ў публічнай сфэры і яе ўнёсак у нацыянальную ідэнтычнасьць.

Другая кніга, заплянаваная прафэсарам Марыяй Паўлінай Сурвіллай, абяцала быць ня менш захапляльнай. Працоўная назва яе — «Агучваньне паломніцтва: Скрыжаваньне цішыні і шуму на шляху ў Сант’яга-дэ-Кампастэля». У гэтым рукапісе павінна было быць тры вялікія часткі:

— Гістарычны шум і вялебнае маўчаньне ў сярэднявечнай Эўропе: дасьледаваньні па гісторыі гуку;

— Трыгеры трансцэндэнтнасьці і спадзяваньні ў праграмаваным і асабістым музычным досьведзе пілігрыма;

— Паломніцтва і запіс музыкі: мясцовыя жанры і незвычайны рэпэртуар на шляху ў Сант’яга-дэ-Кампастэля.

У дадатак да вышэйсказанага, у працах Сурвіллы знаходзілі адлюстраваньне і спалучаліся ранейшыя і сучасныя культурніцкія працэсы ў палітыцы, гісторыі, ідэнтычнасьці, філязофіі і каляніяльнай і посткаляніяльнай этнамузыкалёгіі. Для сваіх глыбокіх і разнастайных ведаў Марыя Паўліна знаходзіла практычнае прыкладаньне і ўкараняла свае тэорыі ў розных сфэрах дзейнасьці.

Нам будзе вельмі не хапаць заплянаваных кніг і многіх іншых праектаў прафэсара Паўліны Сурвіллы, якія засталіся нязьдзейсненымі. Але мы ўдзячныя ёй за яе багатую спадчыну. Сапраўды, разнастайнасьць і арыгінальнасьць Паўліны Сурвіллы ўнікальныя. Справядліва будзе сказаць, што за трыццаць адзін год выкладчыцкай і навуковай дзейнасьці дасьледчыцы ўдалося дасягнуць больш, чым іншым навукоўцам за ўсё жыцьцё. Яе спадчына дала плённае насеньне, зь якога вырастуць новыя парасткі ў лесе ведаў. Гэтыя парасткі ў свой час стануць дрэвамі, дадуць новы плён, і ўсё новыя і новыя пакаленьні будуць пераймаць эстафэту навукі і мастацтва.

Такім чынам, прамень яе сьвятла будзе саграваць нас заўсёды, а кніга, прысьвечаная вечнай памяці Паўліны Сурвіллы, толькі пацвярджае агульнае адчуваньне яе калегаў, студэнтаў і сяброў: «сьмерці няма».

Сапраўды, навукоўцы і дзеячы культуры, аўтары гэтага зборніка, шчодра падзяліліся з намі сваімі ідэямі, і калі яны вам спадабаюцца, мы можам разам несьці далей гэтую паходню ведаў і імкнуцца зрабіць наш сьвет значна лепшым. Усе разам мы будзем працягваць працу Марыі Паўліны Сурвіллы, якая цьвёрда верыла ў агульначалавечае дабро, адначасова прызнаючы, што нашае глябальнае грамадзтва далёкае ад ідэалу. І тым ня менш яна лічыла, што служэньне чалавецтву вартае любых намаганьняў і што адносна будучыні варта захоўваць аптымізм.

Прадмову пераклаў на беларускую мову беларуска-канадзкі паэт Юрась Шамецька. Рэдактар перакладу — Віялета Кавалёва, музыказнаўца, журналіст, перакладчык, прадусар канцэртаў і фільмаў; заснавальніца і кіраўнік ансамбля «Яваровы людзі», які робіць значную працу па рэпрэзэнтацыі беларускай культуры ў Канадзе і сьвеце.

“Яскравы беларускі нацыянальны характар”: да 90-годдзя д-ра Марыі Дзямковіч
Піша Вячаслаў Бортнік

Праца на пасадзе Сакратара Рады БНР дала мне магчымасьць пазнаёміцца з  многімі беларусамі замежжа: з кімсьці падчас асабістых сустрэчаў, зь  іншымі ў працэсе ліставаньня ці размоваў па тэлефоне. Цікавая перапіска  завязалася з доктаркай Марыяй Дзямковіч (Maria Demkowicz). Патрошку ў лістах яна распавяла  мне гісторыю свайго жыцьця й дзейнасьці на карысьць роднай Беларусі.

Новае  пакаленьне амэрыканскіх беларусаў амаль што нічога ня ведае пра тое,  што рабілася 20-30, ня кажучы 70, гадоў таму. Нажаль, пераемнасьць  пакаленьняў сёньня рэдкая зьява. Таму асабістыя гісторыі людзей як Марыя  Дзямковіч маюць надзвычайную важнасьць для ўсіх нас. і прыпамінаць іх  трэба ня толькі падчас юбілеяў. Дарэчы, 15 лютага спадарыня Дзямковіч  сьвяткуе 90-годдзе.

Марыя пакінула родную вёску Моталь на Палесьсі маленькай дзяўчынкай, але любоў да Беларусі пранесла праз усё жыцьцё…

Дзядуля  Марыі Пётра быў расстраляны партызанамі ў 1943 годзе. І ня толькі ён,  але амаль уся сям’я. Гэта былі моцныя беларусы, якія цьвёрда стаялі на  сваёй зямлі, умелі добра яе апрацоўваць, займаліся пчалярствам, мелі  млын. Былі вясёлыя, прывязаныя да зямлі гаспадары…

Яе любімая
13-гадовая сяброўка Наста й брат Коля (якому споўнілася ўсяго 10 гадоў!)
былі расстраляныя разам з бацькамі. “Віна” іхная складалася з таго, што
дзядуля трохі ведаў нямецкую мову, і аднойчы немцы прымусілі яго нешта
перакладаць. Марыі тады было 13 гадоў. Затым – выгнаньне з свайго дома,
дзе жылі продкі, спроба ўладаў выкрэсьліць з народнай памяці тых, хто
нешта ўмеў, нешта ведаў і меў мужнасьць супрацьстаяць гвалту.

Перада мною ліст з малай радзімы, дасланы спадарыні Марыі ў 1989-м годзе:

“Больш  пяцідзесяці год мінула з тае пары, калі лёс разлучыў нас, маленькіх  сябровак зь вёскі Моталь. Так здарылася, што Марыя Дзямковіч апынулся ў  далёкай Амэрыцы, дзе жыве з сям’ёй і ў цяперашні час, але не забыла за  столькі год жанчына сваіх аднавяскоўцаў.

Ведаючы, што на радзіме  настаў не вельмі лёгкі час, яна прыехала да нас з дапамогай. Прывезла ў  родную вёску Моталь шмат мэдыкамэнтаў, акуляраў, многа чаго іншага. Усё  гэта яна падаравала Мотальскай участковай бальніцы, а таксама людзям,  якія прыходзілі да яе па дапамогу. Ніводнага чалавека не пакінула  жанчына без увагі, для кожнага знайшлося ў яе й цёплае слова падтрымкі, й  карысная парада. Асабліва ўразілі нас яе цярплівасьць, ветлівасьць,  працавітасьць”.

На пачатак 1992 года д-р Дзямковіч пераслала ў Беларусь мэдыкамэнтаў больш чым на 100 тысячаў даляраў.

А  вось яшчэ адзін ліст падзякі зь вёскі Закальле, надрукаваны ў газэце  “Чырвоная Зьвязда” 23 верасьня 1997 года:

“Спн. Дзямковіч увесь час  аказвае матар’яльную дапамогу сваім землякам ня толькі з роднай вёскі,  але й суседніх. …акрамя таго, што Марыя прывозіла асабіста, на адрас  яе землякоў паступіла 13 пасылак зь лекамі, медыцынскімі прыладамі,  абсталяваньнем. Прыйшла такая пасылка і ў маю вёску. Яе перадалі ў маю  сям’ю, бо ў нас сямёра дзяцей, ёсьць немалыя матар’яльныя праблемы.  Дзякуй за гэта!”

У красавіку 1993 года менская газэта “Набат”  зьмясьціла артыкул пра наведваньне Беларусі амэрыканскай дэлегацыяй  мэдыкаў на чале з прафесарам Пітсбургскага ўніверсытэту Томасам Фолі.  Прафэсара Фолі зацікавіла чарнобыльскай праблемай менавіта Марыя  Дзямковіч. Прафесар Фолі ўжо трэці раз быў у Беларусі. Дзякуючы ягоным  захадам і пры актыўнай дапамозе доктара Дзямковіч, а таксама беларускае  грамады ЗША, яму ўдалося атрымаць грант на 240 тысячаў даляраў дзеля  супрацоўніцтва паміж амэрыканскімі й беларускімі лекарамі, што  спэцыялізуюцца ў мэдычнай радыялёгіі.

Марыя Дзямковіч заваявала  славу ў США як цудоўны доктар і грамадзкая дзяячка. Пра гэта гавораць  найперш такія факты, што яна заўважана кіраўніцтвам ЗША. Была на  сустрэчах з прэзыдэнтамі Бушам (старэйшым) і Клінтанам, а таксама сябруе  з адной з самых слынных ва ўсім сьвеце нашых зямлячак, шматразовай  алімпійскай чэмпіёнкай Вольгай Корбут.

Аднойчы, выступаючы на  Кангрэсе Рэспубліканскай партыі ў Вашынгтоне, д-р Дзямковіч заявіла:

“…пытаньне, якое тычыцца маладых незалежных дзяржаваў новай  Садружнасьці. Мы ня бачым занадта шмат энтузіязму з боку прэзыдэнта  (Буша – В. Б.) ў аказаньні дапамогі новым незалежным рэспублікам былога  СССР.

Прэзыдэнт Буш паказаў вялікую сілу падчас “халоднай вайны”,  падчас зьменаў у былым Савецкім Саюзе. Ён не прызнаў “путч”.  Амэрыканскія беларусы хацелі б бачыць больш увагі й матар’яльнай  падтрымкі новай дэмакратыі, правядзеньні эканамічных рэформаў. Калі  гэтага не зрабіць, то ізноў прыйдзе дыктатура й “халодная вайна”. А мы  гэтага ня можам сабе дазволіць”.

Якія прарочыя словы!

У  архіве спн. Дзямковіч шматлікія лісты падзякі ад амбасадараў й міністра  замежных справаў Беларусі, Генэральнага сакратара ААН Бутраса  Бутраса-Галі. Яна атрымала ўзнагароду Міністэрства аховы здароўя Польшчы  і ейнае імя ўключана ў шматлікія біяграфічныя даведнікі ЗША. Спн.  Дзямковіч многія гады падтрымлівала газэту “Беларус”, а таксама  шматлікія дабрачынныя арганізацыі ў ЗША.

Марыі  Барысаўне прысьвячалі вершы паэты. Некалькі вершаў напісаў Язэп  Васілеўскі, праўда па-расейску. А яшчэ гісторыя ейнае сям’і лягла ў  аснову манумэнтальнае трылёгіі Васіля Якавенкі пра лёс Беларусі ў 20-м  стагоддзі “Пакутны век”. Вось, што піша пра яе ў гэтым кантэксьце  філёляг Аляксей Рагуля:

“Тут мне ўяўляецца ўся сям’я Рамановічаў  (дзявочае прозьвішча Марыі – В. Б.). Лёс іх моцна пакалечыў, пакруціў,  яны праз вялікія “жорны” прайшлі, а ўцалела, па сутнасьці – хто? – можна  сказаць, адна Марыя Раманавічанка. І мы бачым, засталася яна зусім  неардынарнай асобай, вялікай жанчынай, чалавекам вялікага сэрца, з  думкай пра сваіх блізкіх, пра родных, пра Бацькаўшчыну, пра яе будучыню.  Нават ня думкай – у яе ж падсьвядомае адчуваньне свайго абавязку й  сваёй нутранай патрэбы быць заўсёды зь людзьмі. Гэта яскравы беларускі  нацыянальны характар”.

Лепей я не скажу. З днём народзінаў й моцнага здароўя на доўгія гады, спн. Марыя!

Вячаслаў Бортнік
Сакратар Рады БНР у 2016-2019 гг.

Антон Луцкевіч
29 студзеня 1884 г. у Шаўлях нарадзіўся Антон Луцкевіч, адзін з галоўных ідэолягаў беларускага нацыянальнага руху ў 20. стагодзьдзі, ініцыятар абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі, прам’ер-міністар і міністар замежных справаў БНР, рэпрэсаваны савецкімі акупантамі.

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. У 1902 годзе скончыў Менскую гімназію. Вучыўся на фізыка-матэматычным факультэце Пэтэрбурскага ўнівэрсытэту, юрыдычным факультэце Дэрпцкага ўнівэрсытэту.

У 1903 годзе Луцкевіч стаў адным з заснавальнікаў Беларускай рэвалюцыйнай грамады (пазьней — Беларуская сацыялістычная грамада). У 1904 годзе ён арыштаваны ў Менску за распаўсюджваньне партыйнай літаратуры, пасьля арышту выпушчаны з пазбаўленьнем права пакідаць горад.

У лютым 1906 году Луцкевіч перайшоў на нелегальнае становішча, пераехаў у Вільню, дзе ўваходзіў у склад рэдакцый газэтаў “Наша доля” й “Наша ніва”. Пачаў выступаць у беларускай прэсе як аўтар. З 1911 году — суўладальнік Віленскай бібліятэкі-чытальні “Веды” Б. Даніловіча, з 1914 году — яе ўладальнік.

Пасьля таго, як Вільню ў 1915 годзе занялі нямецкія войскі, Луцкевіч узначаліў Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны і быў адным з выдаўцоў газэты “Гоман”. У тым жа 1915 годзе разам з братам Іванам Луцкевічам, паэтэсай Алаізай Пашкевіч і іншымі ён заснаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную работніцкую групу (БСДРГ), узначаліў Беларускі народны камітэт (БНК).

Адзін з ініцыятараў Канфэдэрацыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1916 годзе БНК ухваліў яго канцэпцыю Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мора.

У час БНР

Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году Луцкевіч выказваўся за ўключэньне ў склад будучай беларуска-літоўскай дзяржавы ўсіх беларускіх зямель, за наданьне дзяржаўнага статусу ўсім мясцовым мовам, школьнае навучаньне на роднай мове.

На Беларускай канфэрэнцыі 1918 ён абраны старшынём Віленскай беларускай рады (ВБР). 18 сакавіка 1918 году Луцкевіч кааптаваны ад ВБР у склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён быў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Пасьля расколу БСГ ён – адзін са стваральнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (БСДП).

У верасьні 1918 году Луцкевіч прызначаны Радай БНР Старшынём Народнага сакратарыяту й народным сакратаром замежных справаў (з кастрычніка 1918 году — Старшыня Рады Народных Міністраў і міністар замежных справаў БНР).

У верасьні — пачатку кастрычніка 1918 году ён узначальваў беларускую надзвычайную дэлегацыю, якая наведала Ўкраіну, сустракалася з гетманам П. Скарападзкім.

3 сьнежня 1918 Рада і ўрад БНР на чале з А. Луцкевічам пераехалі ў Вільню, 27 сьнежня — у Гародню.

14 сьнежня 1918, 2 і 3 студзеня 1919 году Луцкевіч накіраваў ноты пратэсту польскаму ўраду супраць далучэньня да Польшчы Беластоцкага, Бельскага й Аўгустоўскага паветаў.

У канцы сакавіка 1919 году перад пагрозай польскай акупацыі Гарадзеншчыны й Віленшчыны ён і некаторыя чальцы ўраду БНР выехалі ў Бэрлін. Дамагаўся таго, каб прадстаўнікі БНР прынялі ўдзел у Парыскай мірнай канфэрэнцыі. У Бэрліне склаў мэмарандум, які быў уручаны старшыні канфэрэнцыі.

Па запрашэньні міністра-прэзыдэнта Польшчы І. Падарэўскага выехаў з Парыжу ў Варшаву, дзе ў пачатку верасьня 1919 году быў інтэрнаваны. 1 сьнежня 1919 году вярнуўся ў Менск.

З 13 сьнежня 1919 году — Старшыня Рады Міністраў “Найвышэйшай Рады БНР”. Не знайшоўшы паразуменьня з Польшчай, 28 лютага 1920 году падаў у адстаўку і выехаў у Вільню.

У міжваенны час

Антон Луцкевіч з жонкай і дзецьмі

У Вільні Луцкевіч аднавіў выданьне газэты «Наша ніва» (выйшла 9 нумароў), да канца 1920 году склаў і выдаў зборнікі “Наша ніва” і “Памяці Івана Луцкевіча”.

У ліпені — жніўні 1920 году Луцкевіч зьняволены бальшавікамі.

З 1921 году — старшыня Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні. Выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі. У ліпені 1921 году заснаваў Беларускую школьную раду, якая пазьней зьлілася з Таварыствам беларускай школы (ТБШ).

Намаганьнямі Луцкевіча пры Беларускім навуковым таварыстве (БНТ) арганізаваны Беларускі музэй імя І. Луцкевіча.

У 1922 годзе Луцкевіч узначаліў у Вільні Беларускі цэнтральны выбарчы камітэт, распрацаваў тактыку й структуру Беларускага пасольскага клубу.

Пасьля ўтварэньня ў 1925 годзе Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ) працаваў у яе рэдакцыйным камітэце, куды быў запрошаны С. Рак-Міхайлоўскім.

У кастрычніку 1927 году Луцкевіч арыштаваны польскімі ўладамі і абвінавачаны ў супрацоўніцтве зь нямецкай і савецкай разьведкамі. У пачатку 1928 году ён быў апраўданы судом. У 1928 годзе арыштоўваўся яшчэ раз і зноў апраўданы.

У сярэдзіне 1929 году А. Луцкевіч выключаны з ТБШ, дзе камуністы мелі моцныя пазыцыі. Адзін са стваральнікаў Цэнтральнага саюзу культурных і гаспадарчых арганізацыяў (Цэнтрасаюзу), які адмаўляў рэвалюцыйныя мэтады змаганьня з санацыйным рэжымам Ю. Пілсудзкага й выступаў за парлямэнцкія мэтады барацьбы.

А. Луцкевіч выступаў з крытыкай савецкай нацыянальнай і аграрнай палітыкі, якую кіраўніцтва СССР пачало ў 1929 годзе. У артыкуле “Цень Азефа” (1930) ён даў рэзка адмоўную характарыстыку Сталіну й яго акружэньню. Гэтая крытыка выклікала рэзкае незадавальненьне КПЗБ.

Таксама Антон Луцкевіч праяўляў вялікую актыўнасьць у галіне культурна-публіцыстычнай, між іншым быў старшынём Беларускага навуковага таварыства.

У 1930 годзе польскія ўлады забаранілі дзейнасьць Беларускага выдавецкага таварыства, якім кіраваў Антон Луцкевіч. У 1931 годзе ён звольнены з работы ў Віленскай беларускай гімназіі і стаў аб’ектам крытыкі, палітычных спэкуляцый і нападаў з боку розных фракцый беларускага руху. Ён адышоў ад палітычнай дзейнасьці, працаваў у БНТ і Беларускім музэі, выступаў зь лекцыямі й рэфэратамі.

Арышт і сьмерць

Пасьля акупацыі Заходняй Беларусі савецкімі войскамі Луцкевіча спачатку запрасілі на сход беларускай інтэлігенцыі, а празь некалькі дзён арыштавалі ў Вільні й перавезьлі ў Менск.

Асаблівай нарадай НКВД СССР Антон Луцкевіч быў прыгавораны да 8 гадоў канцлягераў.

У 1942 ці 1943 годзе ён памірае ў саратаўскай вязьніцы НКВД. Ён пахаваны ў спэцсэктары камунальных могілак Аткарску.

У 1989 годзе савецкія ўлады рэгабілітуюць Антона Луцкевіча.

Цікавыя факты пра першага прам’ер-міністра БНР: відэа тэлеканала “Белсат”

https://www.youtube.com/watch?v=G8s5Myty_X8

Віталь Кажан
9 кастрычніка 1916 г. у Дзісьненскім павеце нарадзіўся Віталь Кажан – Галоўны скарбнік Рады БНР у выгнаньні.

Віталь Кажан

Янка Запруднік піша:

“Нарадзіўся Віталь у невялікай вёсцы Балбекі над прыгожаю рэчкаю  Мнютай. Там ён вырас у сям’і прадпрыймальнага селяніна, які, здабыўшы  асьвету, працаваў сакратаром ў земскага начальніка. Маці Віталя  паходзіла з заможнай сялянскай сям’і. Бацькі мелі 20-гэктарную  гаспадарку.

Пад польскай акупацыяй бацька спачатку быў выбраны  войтам гміны, але пасьля трох гадоў яго зволілі за нястачу “польскасьці”  і ён заняўся гандлем.

Віталь скончыў у Дзісьне польскую  гімназію, адбыў вайсковую службу ды ў 1938 годзе падаўся ў афіцэрскую  школу, куды быў прыняты не зважаючы на праваслаўную веру. Пасьля  польска-нямецкай вайны працаваў настаўнікам у родных мясьцінах.

У  жніўні 1942 году адбыў першыя курсы беларускіх афіцэраў у Менску,  адкуль быў пасланы ў Браслаў для вядзеньня падафіцэрскіх курсаў для  Беларускай Самааховы. Як ведама, немцы паставіліся да Самаахвовы  адмоўна. У выніку гэтага Віталь працаваў пэўны час у Глыбокім сакратаром  і заступнікам акруговага старшыні Беларускай Народнай Самапомачы.

У сакавіку 1943 году на пастанову беларускага актыву, працаваў у
Вялейцы загадчыкам беларускай канцылярыі пры нямецкай установе.

Беларусь пакінуў у чэрвені 1944 году. У Бэрліне працаваў у БЦР, браў  удзел у рыхтаваньні беларускіх афіцэраў. У лістападзе 1944 году  палкоўнік Кушаль прызначыў яго сваім ад’ютантам.

1 сакавіка 1945
году Віталь ажаніўся з Жэняй Кароль, якая парацавала ў канцылярыі
палкоўніка Кушаля. А праз месяц, калі альянты дабівалі гітлераўцаў,
Кажаном удалося перабрацца ў заходнюю частку краіны, каб не патрапіць
пад савецкую акупацыю.

Пасьля некалькіх пераездаў зь лягеру  ўцекачоў у лягер, Віталь Кажан, трапіў на пасаду заступніка каманданта  лягернай паліцыі ў Шляйсгайме ля Мюнхэну. Там прабыў ад ліпеня 1946 па  люты 1948 году. Пасьля пераезду ў лютым 1948 году ў беларускі лягер  Остэргофэн выконваў абавязкі адміністратара газэты “Бацькаўшчына”, а ад  лістапада таго-ж году – яшчэ і абавязкі каманданта лягернай паліцыі. Быў  сакратаром Беларускага Нацыянальнага Камітэту на Амэрыканскую зону  Нямеччыны.

У кастрычніку 1948 году прайшоў спэцыяльныя курсы для
камандантаў лягернай паліцыі ў горадзе Штутгарце, дзе ад імя ўсіх
курсантаў вітаў жонку прэзыдэнта ЗША Элеанору Рузвэльт.

У чэрвені
1949 году, калі быў арганізаваны адзіны лягер для беларусаў у
Розэнгайме, працаваў там бухгальтарам аддзелу прадуктаў ды адначасна
прайшоў курсы ангельскай мовы. Працаваў там-жа выкладчыкам пачаткаў
ангельскай мовы ў беларускай школе.

Чацьвертая сэсія Рады БНР у
Розэнгайме ў кастрычніку 1949 году надала Віталю Кажану становішча
галоўнага Скарбніка Рады БНР. Гэтую адказную функцыю ён  выконваў з
надзвычайнай працавітасьцю і сыстэматычнасьцю да самага канца свайго
жыцьця, нават калі ўжо быў цяжка хворы.

У чэрвені 1950 году
Віталь з жонкаю і дачушкай Ларысай вадаплавам прыбылі ў гаманлівы Нью
Ерк. Вясковаму сыну фабрычная праца не прыпала да сэрца. Праз год Кажаны
перабіраюцца ў горад Стамфард у штат Канэтыкэт. Тут Віталь атрымаў
працу ў добрай кампаніі, дзе і адпрацаваў на пасадзе прараба амаль
трыццаць гадоў.

У сакавіку 1952 году Віталя напаткала трагедыя: жонка нарадзіла сына Аўгена, а пасьля родаў сама памерла.

У кастрычніку 1953 году Віталь ажаніўся зь Любай Пронькай, ранейшай
знаёмай з Шаркаўшчыны. У іх нарадзіліся дзьве дачкі, Юля і Маргарыта.

Каб забясьпечыць чатыром дзецям вышэйшую асьвету, Віталь Кажан пачаў у  1954 годзе, у дадатак да фабрычнай працы, свой бізнэс – маляваньне дамоў  навонкі й унутры. Гэта ён рабіў аж да 1984 году ў час адпачынку ды  сьвяточнымі днямі. Усім дзецям Віталь з жонкаю забясьпечылі вышэйшую  адукацыю. У сваім аўтабіяграфічным нарысе, апублікаваным у зборніку  “Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый” (сэрыя  “Беларусіка-Albaruthenica”, Мінск, “Беларускі кнігазбор”, 2001) Віталь  піша: “Здаецца, што мы, я і мая спадарожніца Люба, можам ганарыцца  сваімі дзяцьмі. Усе яны былі добрымі вучнямі й сёньня зьяўляюцца добрымі  людзьмі. Таксама важнае, што яны жывуць у добрай дружбе-сяброўстве  паміж сабою і нас бацькоў паважаюць і шануюць. І яшчэ – усе яны добрыя  хрысьціяне і добра ведаюць, што яны беларускага паходжаньня, і вельмі  важна, што ўсе яны з намі, бацькамі, гавораць толькі па-беларуску”.

Апошнія гады ён жыў у гарадку Пэнінгтан у Нью-Джэрзі; пахаваны ў горадзе Стамфард у штаце Канэтыкэт (ЗША).”

Паводле ЗБС “Бацькаўшчына”

Канстанцін Алексяеўскі
3 верасьня 1855 г. нарадзіўся Канстанцін Алексяеўскі, генэрал расейскай імпэратарскай арміі, удзельнік беларускага нацыянальнага руху, дэлегат Ўсебеларускага зьезду 1917 г.

Паходзіў з дваран Віленскай губэрніі, скончыў Полацкую вайсковую гімназію і 2-ю вайсковую Канстанцінаўскую вучэльню.

Пасля вучэльні, у 1875 г. атрымаў чын прапаршчыка і выпушчаны ў 27-ю артылерыйскую брыгаду. У 1976 г. атрымаў чын падпаручніка, у 1877 г. – паручніка, у 1881 г. – штабс-капітана. Потым ён 4 гады і 9 месяцаў служыў намесьнікам адказнага за рамонт артылерыі Віленскай вайсковай акругі. У канцы 1890 года атрымаў ранг капітана пасьля чаго 11 гадоў служыў начальнікам аддзела Дзьвінскага артылерыйскага склада. За выдатную службу ў 1899 годзе атрымаў чын падпалкоўніка, пяць з паловай гадоў служыў камандзірам батарэі. У 1905 г. атрымаў чын палкоўніка, пасьля чаго з камандаваў Уладзівастоцкім цьвердзевым 4-м артылерыйскім палком, а потым – 1-й Уладзівастоцкай цьвердзевай артылерыйскай брыгадай. У 1909 г. атрымаў чын генэрал-маёра, з канца 1911 г. служыў камандзірам Свэаборгскай цьвердзевай артылерыі. У канцы 1916 г. атрымаў чын генэрал-лейтэнанта.

Са зваю службу генэрал Алексяеўскі атрымаў шэраг узнагародаў: ордэны Сьв. Станіслава 3-й ст. (1889 г.), Сьв. Уладзімера 3-й ст. (1912 г.); Сьв. Станіслава 1-й ст. (18.02. 1915 г.); Сьв. Ганны 1-й ст. (24.11.1915).

На Ўсебеларускім кангрэсе

У сьнежні 1917 г. генэрал Алексяеўскі быў актыўным удзельнікам Усебеларускага кангрэсу ў Менску як прадстаўнік беларускіх матросаў балтыйскага флёту. Ён быў абраны ў склад Савета старэйшын кангрэса.

20 сьнежня, калі пасьля доўгіх спрэчак было вырашана лічыць зьезд правамоцным, генэрал папрасіў слова і сказаў:

«Мы працавалі ўсю рэвалюцыю разам з украінцамі: мы адсталі ад іх, але ж ёсьць прыказка “апошнія будуць першымі”. (аплядысмэнты) Тут сабраліся лепшыя людзі Беларусі. Менавіта вы можаце вырашыць лёс Беларусі. Асьцерагайцеся, каб не было таго, што ўсё наша багацьце паразьбіраюць, адбяруць жывёлу, коней, а нам нічога не пакінуць. (Бурныя аплядысмэнты)».

Потым Алексяеўскі прапанаваў запрасіць на адкрыцьцё зьезда “наш беларускі хор” (Белорусская рада, № 6, 8 снежня 1917).

Канец таго дня быў азмрочаны

«нечуваным нахабствам (…) бальшавіка, які прапанаваў нам, сапраўдным сынам шматпакутнай, але з гэтага часу свабоднай Беларускай нацыі, ён меў дзёрзкасьць прапанаваць нам выкінуць наш беларускі сьцяг. Якая бульварная дзёрзкасць! Якая абраза ўсяго беларускага народа! Не добрую паслугу аказаў бальшавікам іх прадстаўнік. Крыкі абурэньня, узьнятыя кулакі, крыкі: “Прэч” і “Далоў” былі адказам на “прывітальную” гаворку”. Пасьля выступу бальшавіка “наперад выйшлі салдат, матрос і генэрал, моцна сьцяўшы рукі адзін аднаму, і стары генэрал … Алексяеўскі пацалаваў гэты сьцяг, які толькі што быў абсьмяяны вар’ятам»

(Белорусская рада, № 7, 10 снежня 1917).

Генэрал Алексяеўскі яшчэ шматкроць выступаў на зьездзе і пакінуў цікавыя ўспаміны пра гэтую падзею (Гл: Чырвоны шлях. 1918. №1/2.).

«Зьезд гэты назаўжды застанецца памятны тым, хто на ім прысутнічаў, і хай ён часьцей пра яго ўспамінае, і хай раскажа іншым, хто ня мог асабіста прысутнічаць, у асаблівасьці беларускай моладзі. Такога ўздыму, такога нацыянальнага аб’ядноўваючага беларускага непасрэднага пачуцьця нельга забыць да труннай дошкі»

– пісаў Аляксееўскі, і далей:

«Пачаўся зьезд вяла … . Патроху справы Зьезду сталі наладжвацца. Беларусы, воіны-салдаты і маракі, гэты цьвет беларускай моладзі, хутчэй за іншых сталі аб’ядноўвацца, за імі пайшлі і іншыя элемэнты беларускага народа … Уздым народнай, нацыянальнай самасьвядомасьці адразу пачаў ужо адчувацца; але калі мы пачулі нашу родную беларускую мову, калі пачулася беларуская песьня, калі мы пачулі сваіх паэтаў, сваю музыку, убачылі на сцэне свой тэатр і г.д. – мімаволі ўсе сэрцы пачалі аб’ядноўвацца, і патроху мы пачалі адчуваць сябе адзіным беларускім народам …».

У 1918 г. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі запрашала генэрала Алексяеўскага ў Менск для фармаваньня беларускай арміі. Ягоны далейшы лёс невядомы.

(Паводле: Леанід Лаўрэш. Генералы БНР // НАША СЛОВА № 5 (1364), 31 студзеня 2018)

Шпацыры па беларускай Маскве: магіла Мітрафана Доўнар-Запольскага
Ня вельмі шырока вядомае, але важнае для беларусаў месца ў Маскве – магіла прафэсара Мітрафана Доўнара-Запольскага, славутага беларускага гісторыка і этнографа пачатку XX стагодзьдзя, дыплямата БНР.

Доўнар-Запольскі – аўтар шэрагу фундамэнтальных працаў па гісторыі Беларусі і лічыцца адным з заснавальнікаў беларускай гісторыяграфіі. Ён быў адным зь першых, хто ня толькі вывучаў беларускія звычаі і культуру, але і дасьледваў Беларусь як асобную краіну з уласнымі дзяржаўніцкімі традыцыямі.

Нарадзіўся Мітрафан Доўнар-Запольскі ў Рэчыцы ў сям’і службоўца. Дзяцінства правёў у Рэчыцы, Менску, Мазыры і Бабруйску, а ягоная навуковая і выкладчыцкая дзейнасьць была зьвязаная зь некалькімі сучаснымі краінамі: Доўнар-Запольскі скончыў Кіеўскі ўнівэрсытэт св. Уладзіміра і абараніў там доктарскую дысэртацыю, выкладаў у Маскоўскім і Кіеўскім унівэрсытэтах, а таксама ў адукацыйных установах у Харкаве, Баку і, канечне ж, у Беларусі.

Мітрафан Доўнар-Запольскі

У 1918 годзе Доўнар-Запольскі актыўна падтрымліваў стварэньне Беларускае Народнае Рэспублікі і ўдзельнічаў у працы яе ворганаў. Тады ж ён распрацаваў першы праект стварэньня беларускага ўнівэрсытэту.

Жывучы ў 1918 годзе ў Кіеве, Доўнар-Запольскі ўзначальваў Беларускую гандлёвую палату, а таксама ўдзельнічаў у працы дыпляматычнае місіі БНР ва Ўкраіне, якая кантактавала з прадстаўнікамі Савецкай Расеі, Нямеччыны, Аўстра-Вугоршчыны. Па заданьні ўладаў БНР Мітрафан Доўнар-Запольскі склаў адмысловы Мэмарыял аб гісторыі Беларусі і беларускай дзяржаўнасьці – “Асновы дзяржаўнасці Беларусі”. Гэты дакумэнт быў перакладзены на некалькі замежных моваў і актыўна выкарыстоўваўся дыпляматамі БНР, якім было неабходна весьці асьветніцкую працу сярод замежных урадаў, абгрунтоўваючы гістарычныя карані беларускай дзяржаўнасьці і правы беларускага народу на незалежнасьць.

У 1925-1926 гадах Доўнар-Запольскі быў загадчыкам катэдры гісторыі ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, а ў 1925 годзе быў адным з стваральнікаў археаграфічнае камісіі Інбелкульту (цяперашняй Акадэміі навук Беларусі).

У 1926 годзе савецкія ўлады вымусілі Доўнар-Запольскага зьехаць у Маскву, дзе ён правёў апошнія гады свайго жыцьця. Нагодай для гэтага стала напісаная ім кніга па гісторыі Беларусі, якая супярэчыла афіцыйнай бальшавісцкай ідэалёгіі. Рукапіс кнігі быў канфіскаваны, а самога гісторыка пазбавілі магчымасьці працаваць на радзіме.

Мітрафан Доўнар-Запольскі памёр у 1934 годзе, не дажыўшы лічаных гадоў да масавага савецкага тэрору супраць беларускай інтэлектуальнай эліты.

У гонар Доўнар-Запольскага, прафэсара Кіеўскага ўнівэрсытэта і заснавальніка цяперашняга Нацыянальнага эканамічнага ўнівэрсытэту імя Вадыма Гэцьмана, названая вуліца ў Кіеве. Цікава, што з 1965 па 2015 гг. яна называлася ў гонар ягонага сына Ўсевалада, кіраўніка бальшавісцкіх атрадаў у Кіеве, памерлага ў 1919 годзе. Гарадзкія ўлады перайменавалі вуліцу ў 2015 годзе ў рамках дэкамунізацыі тапаніміі.

Урна з прахам прафэсара Доўнар-Запольскага знаходзіцца ў калюмбарыі царквы Новых Данскіх Могілак у Маскве. Першым сярод беларускіх гісторыкаў на магілу зьвярнуў увагу Уладзімер Арлоў.

Як знайсьці:

Новое Донское кладбище, Церковь Серафима Саровского и Анны Кашинской. Донская площадь, дом 1с29.

Ад станцыі мэтро “Шаболовская” пасьля выхаду направа па вуліцы Шаболовка, потым направа па вуліцы Арджанікідзэ (ул. Орджоникидзе), потым направа па вуліцы Данской (ул. Донская). Шлях пешкі ад мэтро – каля 20 хвілінаў.

Царква знаходзіцца проста насупраць уваходу ў Новыя Данскія Могілкі. Для наведваньня калюмбарыю царквы трэба ўзяць ключы ў адміністрацыі могілак (прадстаўляюцца свабодна). Калюмбарый мае правае і левае крылы – патрэбнае правае крыло ад уваходу. Урна з прахам Доўнар-Запольскага знаходзіцца прыкладна ў 10 мэтрах ад уваходу ў правае крыло калюмбарыю, у асноўнай галерэі.

Крыніца:

ЗБС “Бацькаўшчына”, 23.01.2019

https://zbsb.org/news/abroad/shpatsyry-pa-belaruskay-maskve-magila-m-do-nara-zapolskaga

In memoriam Юры Туронак
3 студзеня 2019 году прыйшла навіна пра сьмерць Юрыя Туронка, знакамітага гісторыка і яскравага прадстаўніка беларускай меншасьці ў Польшчы.

Рада БНР паведамляе, што Юры Туронак уваходзіць у сьпіс узнагароджаных Мэдалём да Стагодзьдзя Беларускае Народнае Рэспублікі, які быў зацьверджаны 24 сьнежня 2018 году.

Мэдаль будзе перададзены сям’і Юрыя Туронка.

Рада БНР выказвае свае шчырыя спачуваньні блізкім і сваякам выбітнага беларускага гісторыка, дастойнага быць ушанаваным сярод найлепшых з сваіх сучасьнікаў.

Юры Туронак нарадзіўся 26 красавіка 1929 г. у Дукштах (сёньня — Літоўская Рэспубліка) у сям’і дзеяча заходнебеларускага руху. Скончыў Дукштанскую пачатковую школу (1942), вучыўся ў Віленскай гімназіі № 1. Зь перадачай Беласточчыны ПНР апынуўся ў Польшчы (1945).

Скончыў Галоўную школу плянаваньня і статыстыкі ў Варшаве (1952). Працаваў ў Польскай Замежнагандлёвай палаце, дасьледуючы каньюнктуру міжнароднага хімічнага рынку, працаваў у Эўрапейскай эканамічнай камісіі ў Жэнэве.

Гістарычнымі дасьледаваньнямі займаецца з пачатку 1960-х. Доктар гісторыі (1986).

Аўтар кніг «Беларускае школьніцтва на Беласточчыне» (1976), «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» (шэсьць выданьняў: 1993-2007), «Беларуская кніга ў Другой Рэчы Паспалітай» (2000), «Беларуская кніга пад нямецкім кантролем» (2002), «Вацлаў Іваноўскі і адраджэньне Беларусі» (1992, 2007), «Людзі СБМ» (2006), «Мадэрная гісторыя Беларусі» (2006).

// Радыё Свабода

Стэфан Кульчыцкі: праваслаўны сьвятар, радны БНР
7 лістапада 1879 г. каля Ігумна нарадзіўся Стэфан Кульчыцкі – праваслаўны сьвятар, протаіерэй Менскай епархіі, радны БНР, адзін з ініцыятараў стварэньня Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Нарадзіўся ў вёсцы Дамовіцы, скончыў праваслаўную духоўную сэмінарыю, Санкт-Пэтэрбурскую духоўную акадэмію са ступеньню кандыдата багаслоўя.

Выкладаў у мужчынскай гімназіі і рэальным вучылішчы ў Рэвелі (цяпер Талін, Эстонія).

Рукапаложаны ў іерэя ў чэрвені 1904 г., з жніўня таго году служыў у царкве сьвятой Марыі Магдалены пры духоўнай жаночай вучэльні ў мястэчку Парычы Бабруйскага павету, выкладаў Закон Божы.

З 1907 г. – сьвятар Менскага Петра-Паўлаўскага катэдральнага сабора, выкладчык Менскай духоўнай сэмінарыі. З кастрычніка 1908 па 1916 год – ключар сабора, член Менскага епархіяльнага рэвізійнага камітэту. У 1914 г. узнагароджаны санам протаіерэя.

Удзельнік зьезда беларускага праваслаўнага духавенства ў Маскве ў 1917 годзе. Прадстаўляў беларускае сьвятарства Менскай епархіі на Памесным саборы ў 1917—18 гг.

З красавіка 1918 г. як прадстаўнік Камітэту Менскага беларускага прадстаўніцтва ўвайшоў у склад Рады БНР. Працаваў у Камісіі па міжнародных справах БНР. Абраны ў выканаўчы камітэт Менскага беларускага прадстаўніцтва.

З 1926 году служыў у Петрапаўлаўскай (Кацярынінскай) царкве ў Менску. Удзельнік зьезда прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства і вернікаў Менскай епархіі 9—10.7.1927. Адзін з ініцыятараў стварэньня Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У 1930-я гады служыў у царкве сьв. Марыі Магдалены ў Менску.

28 ліпеня 1937 г. арыштаваны НКВД, прыгавораны “за антысавецкую дзейнасьць” да сьмяротнага пакараньня. Расстраляны 1 лістапада 1937 г. у Менскай турме.

Натальля Арсеньнева
20 верасьня 1903 г. у Баку нарадзілася Натальля Арсеньнева, беларускі паэт і грамадзкі дзеяч, аўтар вершу “Малітва за Беларусь”, які стаў тэкстам беларускага духоўнага гімна “Магутны Божа” на музыку Мікалая Равенскага.

Нарадзілася ў сям’і начальніка Бакінскае мытнае акругі і былой настаўніцы. Хутка пасля яе нараджэньня сям’я пераехала ў Вільню.

Падчас 1-ай сусветнай вайны сям’я Арсеньневых жыла ў бежанстве ў Яраслаўлі, дзе будучая паэтэса напісала свой першы верш на расейскай мове.

У 1920 сям’я вярнулася ў Вільню, там Натальля Арсеньнева скончыла Віленскую беларускую гімназію, паступіла ва ўнівэрсытэт. На яе паэтычныя здольнасьці зьвярнуў увагу М. Гарэцкі.

У 1922 Натальля Арсеньнева выйшла за вядомага беларускага вайскоўца Францішка Кушаля. Неўзабаве сям’я пераехала ў заходнюю Польшчу па месцы службы Кушаля.

Пасьля пачатку Другой сусьветнай вайны і савецкай акупацыі Заходняй Беларусі Натальля Арсеньнева жыла ў Вілейцы, працавала ў абласной «Сялянскай газэце». У красавіку 1940 як жонка палоннага польскага афіцэра была высланая з сынамі ў Казахстан. У маі 1941 вярнулася з ссылкі ў Менск, дзякуючы заступніцтву між іншых Янкі Купалы.

Пасьля пачатку нямецкае акупацыі Арсеньнева жыла ў Менску, супрацоўнічала зь «Беларускай газэтай». Напісала некалькі лібрэта да опэраў, займалася перакладамі.

У 1944 эмігравала ў Нямеччыну, актыўна ўдзельнічала ў культурнай і асьветніцкай дзейнасьці ў лягерах бежанцаў, была выкладчыцай у Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. З 1949 жыла ў ЗША, працавала ў газэце «Беларус», на радыё «Свабода», у Беларускім інстытуце навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку.

У СССР творы Натальлі Арсеньневай былі забароненыя. Дагэтуль творы паэткі не ўключаныя ў школьную праграму па беларускай літаратуры ў сярэдніх школах.

Зь сярэдзіны 1980-х гг. творы Натальлі Арсеньневай становяцца вядомымі й папулярнымі, асабліва верш «Малітва», які будучы пакладзеным на музыку кампазытарам Міколам Равенскім стаў гімнам «Магутны Божа», у гонар якога названы фэстываль духоўнай музыкі.

In Memoriam Хведар Нюнька
15 жніўня 2018 года ня стала Хведара Нюнькі, сябры Прэзыдыюма Рады БНР, шматгадовага лідара беларускае меншасьці ў Літоўскай Рэспубліцы.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла заявіла:

«Хведар Нюнька быў сябрам Прэзыдыюму Рады БНР, быў вельмі адданым патрыётам-беларусам, і ўся дзейнасьць, якую я бачыла ў Вільні, была арганізаваная ім. Ён абсалютна ўсюды быў прысутны, меў добря стасункі зь літоўскім урадам, дзейнічаў эфэктыўна. Зь вялікім сумам даведалася пра ягоную сьмерць»

Рада Беларускае Народнае Рэспублікі выказвае свае шчырыя спачуваньні родным і блізкім Хведара Нюнькі.

Хведар Нюнька нарадзіўся ў вёсцы Алешавічы ў Мастоўскім раёне цяперашняй Гарадзенскай вобласьці. У 1936 годзе ягоная сям’я пераехала ў Шчучын, а ў 1943 годзе – у Вільню.

У 1948 годзе Х. Нюнька скончыў расейскую гімназію імя Чарняхоўскага, а 1953 годзе – лясны факультэт Летувіскай сельскагаспадарчай акадэміі.

Да 1959 году ён працаваў паводле спэцыяльнасьці інжынэрам, пасьля чаго цягам 35 гадоў да 1992 году працаваў галоўным адмыслоўцам па каштарысах у праектных будаўнічых інстытутах Вільні.

З 1980-х гадоў Хведар Нюнька вёў актыўную грамадзка-культурную працу па адраджэньні беларускасьці ў Летуве. З 1989 па 2014 гг. узначальваў Таварыства беларускае культуры ў Летуве.

З 1997 г. быў сябрам прэзыдыюму Рады БНР.