Мірскае антысавецкае паўстаньне

1 – 4 красавіка 1919 г. адбылося Мірскае антысавецкае паўстаньне.

У мястэчку Мір, як і на ўсёй тэрыторыі акупаванай Беларусі, бальшавікі праводзілі рэквізіцыі маёмасьці (перадусім, харчаваньня) на патрэбы Чырвонай Арміі, а таксама праводзілі мабілізацыю мясцовага насельніцтва ў свае атрады. Пратэстуючы супраць гэтага, у канцы сакавіка мясцовыя жыхары забілі двух бальшавіцкіх камісараў.

ЧК паслала для пакараньня жыхароў Міра бальшавіцкі Слуцкі зборны баталён, створаны зь мясцовых беларусаў. Баталён павярнуў зброю супраць “чырвоных”. Да яго адразу далучыліся атрады мясцовых жыхароў.

Для барацьбы супраць паўстаньня бальшавікі паслалі Трэці менскі полк ГубЧК. Перастрэлка каля руінаў замку й рэчкі Міранкі доўжылася чатыры дні, на працягу якіх было забіта 25 паўстанцаў і 30 чэкістаў. Пасьля гэтага выступленьне было падаўлена бальшавікамі.

You may also like...