Tagged: Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Стэфан Эрыксан узнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР

Стэфан Эрыксан, былы амбасадар Швэцыі ў Беларусі, атрымаў Мэдаль да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі ад Рады БНР. Мэдаль быў уручаны ў Рызе, дзе амбасадар цяпер узначальвае місію Рады міністраў нардычных дзяржаваў.

Вячка Целеш узнагароджаны Мэдалём да 100-годзьдзя БНР

Мэдаль да стагодзьдзя БНР уручаны Вячку Целешу, выбітнаму мастаку, дасьледчыку і грамадзкаму дзеячу, аднаму зь лідараў беларускай грамады ў Латвіі, былому дырэктару беларускай нацыянальнай пачатковай школы ў Рызе.

Уручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР, верасень 2020 г.

Заступнік Старшыні Рады БНР Мікалай Пачкаеў уручыў Мэдалі да стагодзьдзя БНР. Мэдалі ў адзначэньне сваіх заслугаў дзеля беларускай незалежнасьці і дэмакратыі атрымалі: Міхаіл Пастухоў, выбітны юрыст, былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Рэспублікі Беларусь, які застаўся...

Мэдалі да Стагодзьдзя БНР уручаныя Н. Дробінай, Доктару Р. Качаткову, доктару З. Шыбеку

У Таронта адбылося ўручэньне Мэдалёў да Стагодзьдзя БНР двум дзеячам беларускае дыяспары ў Канадзе: Надзеі Дробінай і доктару Руслану Качаткову. Мэдалі ўручыў сябра Прэзыдыюму Рады БНР Алесь Кот. Надзея Дробіна – у мінулым старшыня...