Tagged: Бабруйск

Шпацыры па беларускай Маскве: магіла Мітрафана Доўнар-Запольскага

Ня вельмі шырока вядомае, але важнае для беларусаў месца ў Маскве – магіла прафэсара Мітрафана Доўнара-Запольскага, славутага беларускага гісторыка і этнографа пачатку XX стагодзьдзя, дыплямата БНР. Доўнар-Запольскі – аўтар шэрагу фундамэнтальных працаў па гісторыі...

Уладзіслаў Сыракомля

29 верасьня 1823 г. у Бабруйскім павеце нарадзіўся Ўладзіслаў Сыракомля (сапр. Людзьвік Кандратовіч), беларускі і польскі паэт, драматург, перакладчык, літаратурны крытык і краязнаўца.

Аркадзь Смоліч

29 верасьня 1891 г. у Бабруйскім павеце нарадзіўся прафэсар Аркадзь Смоліч – Міністар Сельскай Гаспадаркі БНР, Сакратар Асьветы БНР, выбітны беларускі навуковец, забіты савецкімі ўладамі.

Антон Аўсянік

13 чэрвеня 1888 у Вялейскім павеце нарадзіўся Антон Аўсянік, сябра Прэзыдыюму Рады БНР і Народнага сакратарыяту Беларусі, сябра Беларускай Вайсковай Камісіі і пасол на Сойм Польшчы ў 1920-х.

Сьцяпан Некрашэвіч

8 траўня 1883 у Бабруйскім павеце нарадзіўся Сьцяпан Некрашэвіч — дыплямат БНР, беларускі навуковец і грамадзкі дзяяч, ініцыятар стварэньня і першы старшыня Інстытуту беларускай культуры, акадэмік і віцэ-прэзыдэнт Беларускай акадэміі навук, ахвяра савецкага тэрору.

Тэлеграмы аб незалежнасьці БНР – 18.04.1918

18 красавіка 1918 урадам галоўных эўрапейскіх краінаў былі накіраваныя радыёграмы аб абвяшчэньні незалежнасьці Беларусі Телеграмма на радіо-телеграфъ По порученію Рады Бѣлорусской Народной Республики настоящимъ доводится до свѣдѣнія народовъ и правительствъ Европы о нижеслѣдующемъ: 9...

Магілёўская краёвая рада падтрымлівае БНР – 31.03.1918

31 сакавiка 1918 года адбылося надзвычайнае пасяджэньне Магiлёўскай краёвай рады, на якiм было прынята наступнае рашэньне: 1) прызнаць уладу Цэнтральнай Краёвай Беларускай Рады; 2) павiнна быць створана адзiная непадзельная Беларусь у форме БНР; 3)...