Tag Archives: Радыё Свабода

In memoriam: Алеся Умпіровіч

19 жніўня 2017 г. адыйшла да Бога Алеся Фурс (Умпіровіч), беларускі палітычны вязень у СССР, удзельніца падпольнага Саюзу Беларускіх Патрыётаў.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае шчырыя спачуваньні родным і блізкім Алесі Фурс, і асабліва яе мужу, Антону Фурсу.

“Алеся Фурс – прыклад шчырага і адданага змаганьня за незалежнасьць Беларусі, самаахвярнасьці, гераізму і стойкасьці перад жорсткім, бязьлітасным і бесчалавечным ворагам”

– адзначыла Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла.

“Толькі дзякуючы такім героям, як яна, Беларусь стала незалежнаю дзяржавай. Памяць пра Алесю Фурс і яе паплечнікаў будзе вечна жыць у памяці беларускага народу.”

Continue reading In memoriam: Алеся Умпіровіч

Янка Запруднік

9 жніўня 1926 г. у Міры нарадзіўся Янка Запруднік, радны БНР, доктар гістарычных навук, шматгадовы дзеяч беларускае дыяспары ў ЗША, у мінулым супрацоўнік Радыё “Вызваленьне”.

Рада Беларускае Народнае Рэспублікі далучаецца да віншаваньняў.

Continue reading Янка Запруднік

Пачатак вяшчаньня Радыё “Вызваленьне” – 20.05.1954

20 траўня 1954 года выйшла ў этэр першая перадача беларускага Радыё “Вызваленьне”, створанага пры непасярэднім удзеле Рады БНР і асабіста старшыні Рады Міколы Абрамчыка.

Першую беларускамоўную перадачу рыхтавалі Вінцэнт Жук-Грышкевіч (будучы старшыня Рады БНР), Пятро Сыч, Сымон Кандыбовіч, Янка Ліманоўскі, Лявон Карась.

Радыё “Свабода”, як цяпер называецца колішняе Радыё “Вызваленьне”, дагэтуль застаецца адным з найбольш прафэсіянальных і вядомых беларускамоўных СМІ.

Запіс першай перадачы Радыё “Вызваленьне”:

Беларусы павінны езьдзіць у краіны Захаду бязь візаў – І. Сурвілла

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла пракамэнтавала для Радыё Свабода рашэньне ўладаў Беларусі ўвесьці пяцідзённы бязьвізавы рэжым для грамадзян 80 краінаў.

«На мой погляд, гэты крок можна ацэньваць як станоўчы, але за ім павінны быць іншыя дзеяньні, зьвязаныя з дэмакратызацыяй жыцьця — свабодныя выбары, выкананьне правоў чалавека, свабода прэсы. Інакш гэта будзе ўсяго толькі запрашэньнем на экскурсію ў рэзэрвацыю камунізму, якой Беларусь шмат каму ўяўляецца, на вялікі жаль. Тым часам як наш край мае куды больш старажытную гісторыю, чым тая, пра якую распавядаюць гасьцям на „лініі Сталіна“. Але каб усьвядоміць каштоўнасьць гэтай гісторыі — тыя, хто цяпер кіруе Беларусьсю, павінны найперш усьвядоміць каштоўнасьць незалежнасьці. Continue reading Беларусы павінны езьдзіць у краіны Захаду бязь візаў – І. Сурвілла

Невядомая БНР: цыкль эсэ Сяргея Шупы

“Невядомая БНР”: цыкль радыё-эсэ Сяргея Шупы пра малавядомыя старонкі гісторыі першай Беларускай рэспублікі. Выйшаў на Радыё Свабода з нагоды 90-годзьдзя БНР у 2008 г.

1. Досьвіткі дзівоснай пары

2. Дыпкур’ер Алексючанка

3. Беларускі Калюмб Ян Чарапук

4. У віхурах манархічных змоваў

5. Беларусь – Інгерманляндыя

6. Бурлівыя будні дыпляматычнай місіі

7. Прыгоды беларускага консула ў Адэсе

8. Беспрэцэдэнтны акт ў гэбрайскай гісторыі

9. На ўсходнім дыпляматычным фронце БНР

10. Капітан Разумовіч