Tag Archives: Падляшша

“Сярожа” – дакумэнтальны фільм пра беларусаў Падляшша

У біяграфіі жыхара Будаў, што ля Белавежскае пушчы, Сяргея Нічыпарука, як у фокусе абʼектыва, адлюстраваўся лёс праваслаўнай беларускай меншасьці на ўсходзе Польшчы.

Як і пераважная большасьць ягоных землякоў, ён паходзіць зь невялікай беднай вёскі, дзе ягоныя продкі адвеку займаліся сялянскаю працаю, маліліся ў царкве, са страхам у вачах сустракалі новую ўладу, намагаючыся дагадзіць ёй і адаптавацца да зьменлівых умоваў.

Тэлеканал “Белсат”, рэжысэр Юры Каліна, 2015 г.

Этнічная чыстка супраць беларусаў Падляшша ў 1946 г.

У канцы студзеня і пачатку лютага 1946 польская нацыяналістычная банда , якой кіраваў капітан Рамуальд Райс “Буры”, зьдзейсьніла масавае забойства праваслаўных беларусаў на Беласточчыне. Пад час рэйду бандаю Райса было спалена пяць вёсак і па этнічнай прыкмеце забіта 79 праваслаўных беларусаў, уключна з малымі дзецьмі, жанчынамі і старымі.

Банда Райса складалася з прыкладна каля 200 чалавек — былых байцоў Арміі Краёвай зь Віленшчыны і мясцовых палякаў. У 1944 годзе банда Райса перайшла на Падляшша зь Віленшчыны. Пасьля афіцыйнага роспуску Арміі Краёвай Райс уступіў у войска камуністычнай Польшчы, але потым дэзэртаваў і далучыўся да антыкамуністычнага падпольля.

Continue reading Этнічная чыстка супраць беларусаў Падляшша ў 1946 г.