Архівы тэгаў: Нацыянальныя сымбалі Беларусі

Штандар наш бел-чырвона-белы

Як нацыі, што перажыла цяжкія часы прыгнёту, беларусам уласьцівыя нацыянальныя сьціпласьць і комплекс непаўнавартасьці, якія адным не дазваляюць ганарыцца рэчамі, аб’ектыўна вартымі гонару, а іншым дазваляюць ганарыцца чужымі дасягненьнямі як сваімі, гэтаксама як і гіпэрбалізаваць свае.

І ўсё ж, бяз страху быць абвінавачаным у другім, хочацца падзяліцца сваімі суб’ектыўнымі эмоцыямі, выкліканымі аб’ектыўнай, зрэшты, рэччу.

Ці паспрачаецца хто з тым, што ніводная іншая нацыя ў сьвеце ня мае нагэтулькі ж выразнага, яскравага, энэргетычнага сьцягу, як беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы?

Працягнуць чытаць Штандар наш бел-чырвона-белы

Дзяржаўныя пячаткі Беларускай Народнай Рэспублікі

Галоўны атрыбут і сымбаль паўнамоцтваў Рады БНР: дзяржаўныя пячаткі Беларускай Народнай Рэспублікі і штамп Канцылярыі Старшыні Рады БНР.

Пячаткі былі створаныя перад Другой Сусьветнай Вайною, а самая старая – у 1918 годзе ў Беларусі.

З таго часу яны захоўваюцца Старшынёй Рады БНР і перадаюцца разам з паўнамоцтвамі новаабранаму Старшыне пры заступленьні на пасаду.

Працягнуць чытаць Дзяржаўныя пячаткі Беларускай Народнай Рэспублікі

Уладзімер Тэраўскі

23 лістапада 1871 г. у Слуцкім павеце нарадзіўся Ўладзімер Тэраўскі, дырыжор, кампазытар, аўтар музыкі «Ваяцкага марша» – гімна БНР.

Працягнуць чытаць Уладзімер Тэраўскі

Пагоня і Бел-чырвона-белы сьцяг – дзяржаўныя сымбалі Рэспублікі Беларусь. 19.09.1991

19 верасьня 1991 г. рашэньнем Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сьцяг, якія былі дзяржаўнымі сымбалямі Беларускай Народнай Рэспублікі, былі прынятыя ў якасьці дзяржаўнае сымболікі Рэспублікі Беларусі.

Працягнуць чытаць Пагоня і Бел-чырвона-белы сьцяг – дзяржаўныя сымбалі Рэспублікі Беларусь. 19.09.1991

Макар Касьцевіч

18 жніўня 1891 году ў Гарадзенскім павеце нарадзіўся Макар Касьцевіч (Краўцоў), аўтар тэкста Ваяцкага маршу, дзеяч Рады БНР.

Працягнуць чытаць Макар Касьцевіч

Клаўдзі Дуж-Душэўскі

27 сакавіка 1891 г. у Глыбокім нарадзіўся Клаўдзі Дуж-Душэўскі – беларускі грамадзкі і дзяржаўны дзеяч, дыплямат, архітэктар, стваральнік сучаснага эскіза беларускага нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцяга.

Працягнуць чытаць Клаўдзі Дуж-Душэўскі

Дзень беларускага значка – 12.03.1917

12 сакавіка 1917 у Менску прайшоў Дзень беларускага значка – масавая грамадзкая акцыя па папулярызацыі беларускае нацыянальнае сымболікі.

Працягнуць чытаць Дзень беларускага значка – 12.03.1917

Пераднавагодні зварот Старшыні Рады БНР да Беларускага народу

Пераднавагодні зварот Старшыні Рады БНР
да Беларускага народу

Дарагія суродзічы, дарагія беларусы ва ўсім сьвеце,

Сканчаецца 2016 год, і надыйшоў час нам падвесьці ягоныя вынікі.

Працягнуць чытаць Пераднавагодні зварот Старшыні Рады БНР да Беларускага народу

Рада БНР — за наданьне бел-чырвона-беламу сьцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці і статусу дзяржаўнага сьцягу

Заява Рады БНР аб аднаўленьні статусу дзяржаўных сымбаляў Рэспублікі Беларусь і наданьні беларускаму сьцягу статусу аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны

Працягнуць чытаць Рада БНР — за наданьне бел-чырвона-беламу сьцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці і статусу дзяржаўнага сьцягу

Матар’ялы XXVI Сэсіі Рады БНР

XXVI Сэсія Рады БНР прайшла ў Нью-Ёрку 3 лістапада 2007 г. Удзельнічалі радныя зь некалькіх краінаў Эўропы й Паўночнай Амэрыкі.

Зраніцы адбылося паседжаньне Прэзыдыюму Рады БНР. Папаўдні пачала працу сама сэсія. Пачалася яна ўшанаваньнем памяці тых радных, якія адыйшлі ў лепшы сьвет цягам апошніх двух гадоў, ад часу правядзеньня папярэдняй сэсіі.

Удзельнікі сэсіі зацьвердзілі прыняцьце чатырох новых сябраў Рады БНР.

На сэсіі былі прынятыя рэзалюцыя і пастанова, тэксты якіх друкуюцца ніжэй.

Працягнуць чытаць Матар’ялы XXVI Сэсіі Рады БНР