Tag Archives: Менск

Францішак Аляхновіч

9 сакавіка 1883 у Вільні нарадзіўся Францішак Аляхновіч – загадчык рэпэртуару Беларускага Дзяржаўнага Тэатру ў часы БНР, беларускі драматург, тэатральны дзеяч, журналіст, вязень ГУЛАГ.

Continue reading Францішак Аляхновіч

Аўген Калубовіч (Каханоўскі)

5 сакавіка 1910 г. ў Рагачоўскім павеце нарадзіўся Аўген Калубовіч (Каханоўскі), прам’ер-міністар БНР, пісьменьнік, гісторык, пэдагог, вязень ГУЛАГ.

Continue reading Аўген Калубовіч (Каханоўскі)

Яўхім Бялевіч

27 лютага 1888 г. у Менску нарадзіўся Яўхім (Яфім) Бялевіч, міністар фінансаў і юстыцыі ў першым Народным сакратарыяце БНР, дыплямат БНР, дзеяч беларускага нацыянальнага руху.

Continue reading Яўхім Бялевіч

РАДА БНР ЗАКЛІКАЕ СПЫНІЦЬ БУДАЎНІЦТВА Ў КУРАПАТАХ: ЗАЯВА

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі занепакоеная чарговым наступам на Курапаты – месца расстрэлаў ахвяраў камуністычных рэпрэсій.

У Курапатах з канца 1930-х па 1941 год былі зьнішчаныя дзясяткі тысяч людзей – у іх ліку і некаторыя заснаваньнікі Беларускай Народнай Рэспублікі. Ва ўрочышчы гвалтоўна скончыўся зямны шлях ня толькі прадстаўнікоў беларускай эліты, але і рабочых, сялянаў – і таму гэтае злачынства мае прыкметы генацыду над нацыяй.

Курапаты – ня толькі месца смутку, але і сымбаль адраджэньня нацыі, бо менавіта іх адкрыцьцё ў канцы 1980-х гадоў абудзіла беларускі народ і ўзьняло яго на барацьбу за аднаўленьне Незалежнасьці.

У 1988 годзе Рада БНР спрычынілася да распаўсюду ў сьвеце інфармацыі адкрывальніка Курапатаў Зянона Пазьняка. Тады вядучыя выданьні сьвету зьмясьцілі публікацыю пра раскопкі пад Менскам, і гэта выявіла перад сьветам сапраўднае, антычалавечае аблічча савецкай улады.

Continue reading РАДА БНР ЗАКЛІКАЕ СПЫНІЦЬ БУДАЎНІЦТВА Ў КУРАПАТАХ: ЗАЯВА

Менская прэса пра будаўніцтва органаў улады БНР – 1918 г.

25 лютага 1918 газэта „Минские новости” паведамляла:

„На имя Белорусского Народного Секретариата беспрерывно поступают заявления разных групп и обществ о признании власти избранного Секретариата Белоруссии”.

У гарадах, мястэчках па ініцыятыве беларускай мясцовай інтэлігенцыі і духавенства ўзьнікаюць гарадзкія і павятовыя беларускія рады.

Гасан Канапацкі

25 лютага 1879 г. у Менску нарадзіўся палкоўнік Гасан Канапацкі, беларускі вайсковец, дзяяч нацыянальна-вызвольнага руху.

Continue reading Гасан Канапацкі

Першы беларускі ўрад – 20.02.1918 г.

20 лютага 1918 г. пасьля адступленьня зь Менска бальшавісцкіх войскаў Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду сфармаваў першы Беларускі ўрад (Народны Сакратарыят).

Сакратарыят абвясціў сябе вярхоўнай уладай у краі да “склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сходу Беларусі”. У кастрычніку 1918 Народны Сакратарыят быў перайменаваны ў Раду Народных Міністраў БНР і ў наступным быў вядомы як Урад БНР. Сёньня функцыі Ўраду БНР у выгнаньні выконвае Прэзыдыюм Рады БНР.

Continue reading Першы беларускі ўрад – 20.02.1918 г.

Беларусы і палякі бяруць пад кантроль Менск – 19.02.1918 г.

19 лютага 1918 беларускія войскі разам з палякамі ўзялі пад свой кантроль Менск пасьля таго, як бальшавікі пакінулі горад, ратуючыся ад падыходзячых нямецкіх войскаў.

Была створаная агульная беларуска-польская ваенная камэндатура, горад быў падзелены на два сэктары.

Беларускія атрады кантралявалі паўночна-заходнюю частку разам з плошчай Свабоды.

4 лютага 1808 г. нарадзіўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

4 лютага 1808 у Бабруйскім павеце нарадзіўся Вінцэнт-Якуб Дунін-Марцінкевіч, беларускі драматург, адзін з пачынальнікаў сучаснай беларускай літаратуры.

Continue reading 4 лютага 1808 г. нарадзіўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

Фабіян Ярэміч

20 студзеня 1891 г. у Ваўкавыскім павеце нарадзіўся Фабіян Ярэміч, беларускі палітык, сябра Рады БНР, дэпутат польскага Сэйму.

Нарадзіўся ў сялянскай каталіцкай сям’і. Скончыў электратэхнічную школу ў Санкт-Пэтэрбургу, пасьля чаго працаваў у Вільні. У 1912 быў за сацыял-дэмакратычную агітацыю сярод тэлеграфістаў.

Старшыня Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні. Дэлегат Першага Ўсебеларускага зьезду (сьнежань 1917). Сябра прэзыдыюма Беларускай рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны.

У 1918-1921 гг. – радны БНР.

Пасол на Сэйм Польшчы 3-х скліканьняў (1922—1935), старшыня Беларускага пасольскага клюба ў 1925—1930 гг. Падчас свайго дэпутацтва актыўна выступаў у абарону правоў беларускага насельніцтва міжваеннай Польшчы.

Разам з Б. Рагулем і іншымі паплечнікамі ў 1925 стаў заснавальнікам і адным з кіраўнікоў партыі «Беларускі сялянскі саюз», у 1926 — сузаснавальнікам Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У 1925—1930 выдавец і рэдактар газэты «Сялянская Ніва». Актыўна ўдзельнічаў у працы Таварыства беларускай школы.

У 1926 г. у складзе польскай парлямэнцкай дэлегацыі разам зь Пятром Мятлом наведаў БССР. У 1928 на кароткі час быў арыштаваны польскімі ўладамі па палітычных матывах.

У час Другой сусьветнай вайны працаваў у органах грамадзянскай адміністрацыі ў Менску і Барысаве. Удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу (1944).

У 1945 рэпрэсаваны і зьняволены савецкімі ўладамі ў мардоўскім канцлягеры да 1956 году. Пасьля вярнуўся ў Вільню, дзе правёў два апошнія гады свайго жыцьця. Памёр у сваім доме ў Калёніі пад Вільняй (цяпер Павільнюс).