Tag Archives: Заявы Рады БНР

ПРАЗ 10 ГАДОЎ ПАСЬЛЯ ВАЙНЫ Ў ГРУЗІІ РАСЕЯ ПРАЦЯГВАЕ ПАГРАЖАЦЬ МІЖНАРОДНАЙ БЯСЬПЕЦЫ — ЗАЯВА РАДЫ БНР

У гэтыя дні спаўняецца 10 гадоў вайне паміж Расеяй і Грузіяй у 2008 годзе.

Рада БНР канстатуе, што вайна сталася вынікам вонкавапалітычнай агрэсіі з боку Расеі, якая ад пачатку 1990-х гадоў аказвала матар’яльную і палітычную падтрымку сэпаратысцкім утварэньням на тэрыторыі Грузіі, выкарыстоўвала свой міратворчы мандат для прыкрыцьця гэтае падтрымкі і нарошчваньня вайсковае сілы ў Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. Рада БНР падкрэсьлівае, што Расея нясе адказнасьць таксама за падрыхтоўку і беспасярэдняе разьвязваньне баявых дзеяньняў у жніўні 2008 году.

Рада БНР падтрымлівае тэрытарыяльную цэласьць Грузіі ў міжнародна прызнаных межах і выказвае сваю салідарнасьць з народам Грузіі, які разам зь беларусамі пакутаваў ад дзесяцігодзьдзяў савецкае акупацыі, а пасьля распаду СССР таксама вымушаны супраціўляцца агрэсіўнаму рэваншызму з боку Расеі.

Continue reading ПРАЗ 10 ГАДОЎ ПАСЬЛЯ ВАЙНЫ Ў ГРУЗІІ РАСЕЯ ПРАЦЯГВАЕ ПАГРАЖАЦЬ МІЖНАРОДНАЙ БЯСЬПЕЦЫ — ЗАЯВА РАДЫ БНР

DER BESUCH DER PRÄSIDENTEN VON DEUTSCHLAND UND ÖSTERREICH IN BELARUS WIRD ZUR LEGITIMIERUNG DES REGIMES VON ALAKSANDR LUKASCHENKA GENUTZT WERDEN – ERKLÄRUNG VON RADA BNR

Der Rat der Weißruthenischen Volksrepublik (Rada BNR) ist besorgt darüber, dass der Besuch des Bundespräsidenten der Bundesrepublik Deutschland Frank-Walter Steinmeier und des Bundespräsidenten der Republik Österreich Alexander van der Bellen in Belarus am 29. Juni 2018 zur Legitimierung das autoritären Regimes von Alaksandr Lukaschenka genutzt sein wird.

Continue reading DER BESUCH DER PRÄSIDENTEN VON DEUTSCHLAND UND ÖSTERREICH IN BELARUS WIRD ZUR LEGITIMIERUNG DES REGIMES VON ALAKSANDR LUKASCHENKA GENUTZT WERDEN – ERKLÄRUNG VON RADA BNR

ВІЗЫТ ПРЭЗЫДЭНТАЎ НЯМЕЧЧЫНЫ І АЎСТРЫІ БУДЗЕ ВЫКАРЫСТАНЫ ДЛЯ ЛЕГІТЫМАЦЫІ РЭЖЫМА А. ЛУКАШЭНКІ – ЗАЯВА РАДЫ БНР

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае заклапочанасьць тым, што візыт у Беларусь Прэзыдэнта Фэдэральнай Рэспублікі Нямеччына Франка-Вальтэра Штайнмаера і Прэзыдэнта Аўстрыйскае Рэспублікі Аляксандра ван дэр Бэллена 29 чэрвеня 2018 будзе выкарыстаны для легітымацыі дыктатарскага рэжыма Аляксандра Лукашэнкі.

Рада БНР вітае ўшанаваньне памяці ахвяраў нацыстоўскіх акупантаў з боку афіцыйных уладаў Рэспублікі Беларусі, а таксама з боку кіраўнікоў Нямеччыны і Аўстрыі. Трасьцянец — гэта месца, дзе былі забітыя дзясяткі тысячаў жыхароў Беларусі, Нямеччыны, Аўстрыі, Чэхіі і іншых краінаў. Гэтае месца сымбалізуе трагедыю жыхароў Беларусі — этнічных беларусаў, габрэяў і прадстаўнікоў іншых народаў — у XX стагодзьдзі, якая неаддзельная ад трагедыі ўсяе Эўропы. Памяць пра ахвяры Галакосту і Другой Сусьветнай Вайны павінна быць грунтам для агульнаэўрапейскай салідарнасьці і супольнага агульнаэўрапейскага супраціву тыраніі, нецярпімасьці, агрэсіўнаму нацыяналізму і распальваньню войнаў як у Эўропе, так і ў іншых рэгіёнах сьвету.

Рада БНР выказвае спадзяваньне, што ў будучыні такога самага афіцыйнага ўшанаваньня з боку як беларускіх уладаў, так і прадстаўнікоў Расеі як правапераемніка СССР, дачакаюцца і ахвяры савецкага рэжыму ў Беларусі, у тым ліку пахаваныя на тэрыторыі ўрочышча Курапаты.

Разам з тым Рада БНР адзначае, што міжнародная легітымацыя рэжыма А. Лукашэнкі будзе мець выключна нэгатыўны эфэкт на стан правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі. А. Лукашэнка прызнаваўся ў шанаваньні гітлераўскіх мэтадаў дзяржаўнага кіраваньня і пабудаваў у Беларусі сыстэму аўтарытарнай дзяржаўнай улады, якая супярэчыць эўрапейскім каштоўнасьцям.

Рада БНР заяўляе, што сустрэчы міжнародных лідараў з А. Лукашэнкам, які прынамсі з 1999 году незаконна займае пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, павінны быць скіраваныя на паляпшэньне сытуацыі з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Беларусі. Паляпшэньне гэтае сытуацыі павінна быць неабходнай умовай для разьвіцьця стасункаў паміж дэмакратычнымі краінамі і Рэспублікай Беларусь.

Рада БНР супраць габрэйскіх пагромаў у акупаванай саветамі і палякамі Беларусі: 1921 г.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнаньні выдала заяву, у якой асуджаліся пагрому супраць габрэяў, якія адбываліся як у акупаванай бальшавікамі Ўсходняй Беларусі, так і ў акупаванай Польшчай Заходняй Беларусі.

Нататку аб гэтым 23 чэрвеня 1921 г. апублікавала газэта Danziger Volksstimme – выданьне нямецкіх сацыял-дэмакратаў у Вольным Горадзе Данцыгу (Nr. 170).

Перасьлед габрэяў у Беларусі

Коўна, 18 чэрвеня. Народны ўрад Беларусі, які знаходзіцца тут у выгнаньні, зраіў заяву супраць габрэйскіх пагромаў у занятых палякамі і бальшавікамі частках Беларусі.

У ёй сказана:

“Шмат стагодзьдзяў нашыя габрэйскія суграмадзяне жылі і працавалі з намі плячом да пляча. Культура і дабрабыт нашай краіны пабудаваныя агульнаю працай. На руках беларускага народу ніколі не было крыві ягонага братэрскага габрэйскага народу.

Цяпер жа цёмныя сілы займаюцца тым, каб прывіць запалоханаму беларускаму народу нянавісьць да габрэяў. Абуральна, што акупацыйныя сілы ўвогуле церпяць гэткую поўную нянавісьці агітацыю.

Твой законны ўрад, які цяпер вымушаны пакінуць краіну ворагам, заклікае цябе, беларускі народзе, змагацца не супраць габрэяў, а разам зь імі супраць агульных прыгнятальнікаў і ворагаў, супраць несправядлівасьці і за лепшыя і шчасьлівейшыя стасункі чалавека з чалавекам без будзь-якой рэлігійнай розьні.”

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі заклікае захаваць недакранальнасьць Курапатаў

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае сваё абурэньне фактам перагляду ахоўнай зоны Курапацкага мэмарыялу і адкрыцьця забаўляльных установаў на ягонай тэрыторыі.

Курапаты – адзін з галоўных гістарычных помнікаў і мэмарыялаў на тэрыторыі Беларусі.

На тэрыторыі ўрочышча Курапаты савецкія акупанты ў трыццатыя і саракавыя гады мінулага стагодзьдзя расстралялі тысячы мірных жыхароў Беларусі. Гэтае месца зьяўляецца галоўным нацыянальным мэмарыялам, дзе ўшаноўваюцца ахвяры савецкага рэжыму на Беларусі. Апроч гэтага, у 1988 годзе Курапаты сталіся знакавым месцам для фармаваньня агульнанацыянальнага дэмакратычнага руху, які зрабіўся асноўнай сілай, што спрычынілася да зьяўленьня на карце сьвету незалежнай Рэспублікі Беларусь у 1991 годзе.

Савецкія акупацыйныя ўлады і постсавецкі рэжым Аляксандра Лукашэнкі неаднаразова дэманстравалі сваё жаданьне зганьбіць Курапаты, а таксама сьцерці народную памяць аб гэтым месцы і страшных падзеях, якія там адбываліся, праз:

  • замоўчваньне савецкіх злачынстваў і наўмысны распаўсюд хлусьні аб Курапатах у дзяржаўных СМІ,
  • будаўніцтва аўтамабільнай шашы непасярэдна па магілах ахвяраў рэпрэсій,
  • дэманстратыўнае нерасьсьледваньне фактаў наўпроставага вандалізму і нападаў на добраахвотнікаў, што займаюцца ўпарадкаваньнем мэмарыяла, – а, магчыма, і арганізацыю вандалізма і правакацыяў,
  • неналежную ахову мэмарыяла,
  • дазвол на будаўніцтва рэстарану на тэрыторыі Курапатаў.

Рада БНР заяўляе, што пабудова забаўляльных установаў на месцы масавых расстрэлаў і пахаваньняў ахвяраў рэпрэсій, а таксама перагляд ахоўных межаў мэмарыяла зьяўляюцца злачынствам супраць нацыянальнай памяці.

Рада БНР выказвае сваю падтрымку і шчырую падзяку ўсім, хто асабіста ўдзельнічае ў акцыях пратэсту на месцы і спрыяе пашырэньню інфармацыі пра тое, што адбываецца ў Курапатах.

Рада БНР заяўляе, што маўклівая згода афіцыйных уладаў Рэспублікі Беларусь на зганьбаваньне Курапатаў у чарговы раз сьведчыць аб тым, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў важных аспэктах па-ранейшаму захоўвае характар палітычнага пераемніка акупацыйнага савецкага рэжыму. На працягу вось ужо больш за дваццаць гадоў маральная і ідэйная пераемнасьць рэжыма А. Лукашэнкі і савецкага рэжыму праяўляецца як у сымбалічнай прасторы, так і на практыцы, праз сыстэматычныя парушэньні правоў чалавека, адсутнасьць дэмакратычных выбараў, адкрытую пагарду да годнасьці беларусаў як грамадзянаў і і да ключавых складнікаў беларускай нацыянальнай памяці і годнасьці. Палітыка ў справе мэмарыялу ахвярам савецкага тэрора ў Курапатах відавочна і востра супярэчыць пазытыўным жэстам з боку кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь, якія маглі былі быць з надзеяй успрынятыя беларускім дэмакратычным грамадзтвам і дыяспарай у кантэксьце адзначэньня 100-годдзя незалежнасьці БНР у сакавіку гэтага году.

In Memoriam Барыс Кіт

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае свой смутак з нагоды сьмерці Барыса Кіта – знакамітага навукоўца і беларускага патрыёта.

Барыс Кіт быў сучасьнікам, сьведкам і ўдзельнікам найбольш драматычных старонак беларускай гісторыі дваццатага стагодзьдзя.

Ён быў адным з апошніх жывых грамадзянаў Беларускай Народнай Рэспублікі 1918 году, апошнім жывым яскравым прадстаўніком пакаленьня беларускіх актывістаў у міжваеннай Заходняй Беларусі. Ён быў выкладчыкам і дырэктарам легендарнай Віленскай беларускай гімназіі, выпускнікамі якой сталі многія выбітныя беларускія дзеячы. Ён перажыў савецкую акупацыю ў 39-41 гг. і нямецкую акупацыю ў 41-44 гадах, ледзьве выратаваўшыся ад расправы з боку нацыстаў. Жыцьцёвы шлях Барыса Кіта – гэта шлях ўсяго беларускага руху апошняга стагодзьдзя: складаны, пакручасты, і ўрэшце пераможны.

Сваёй выбітнай міжнароднай навуковай кар’ерай пасьля вайны Барыс Кіт стаўся сымбалем таго, як беларус можа дабіцца посьпеху ў сьвеце, пры гэтым не губляючы сувязі з Бацькаўшчынай. Барыс Кіт – натхняльны прыклад для ўсіх нас, для тысячаў беларусаў у замежжы і для самой Беларусі. Ён паказаў, што мы можам дасягнуць міжнароднага прызнаньня, будучы вернымі сваім ідэалам, ідэалам 25 сакавіка і вольнай дэмакратычнай Беларусі, як быў ім да самога канца верны Барыс Кіт.

Нас пакінула сапраўды ўнікальная асоба.

Рада Беларускае Народнае Рэспублікі выказвае свае спачуаньні родным і сябрам Барыса Кіта.

РАДА БНР АСУДЖАЕ ГВАЛТ СУПРАЦЬ ДЭМАНСТРАНТАЎ, ЗАКЛІКАЕ ЎЖЫЦЬ ПАЛІТЫЧНЫ І ЭКАНАМІЧНЫ ЦІСК НА ПРОРАСЕЙСКІ РЭЖЫМ У МЕНСКУ – ЗАЯВА

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі рашуча асуджае гвалтоўныя дзеяньні сілавых структураў лукашэнкаўскага рэжыму супраць грамадзянаў падчас мірных дэманстрацыяў 25 сакавіка 2017 году.

Continue reading РАДА БНР АСУДЖАЕ ГВАЛТ СУПРАЦЬ ДЭМАНСТРАНТАЎ, ЗАКЛІКАЕ ЎЖЫЦЬ ПАЛІТЫЧНЫ І ЭКАНАМІЧНЫ ЦІСК НА ПРОРАСЕЙСКІ РЭЖЫМ У МЕНСКУ – ЗАЯВА

РАДА БНР ЗАКЛІКАЕ СПЫНІЦЬ БУДАЎНІЦТВА Ў КУРАПАТАХ: ЗАЯВА

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі занепакоеная чарговым наступам на Курапаты – месца расстрэлаў ахвяраў камуністычных рэпрэсій.

У Курапатах з канца 1930-х па 1941 год былі зьнішчаныя дзясяткі тысяч людзей – у іх ліку і некаторыя заснаваньнікі Беларускай Народнай Рэспублікі. Ва ўрочышчы гвалтоўна скончыўся зямны шлях ня толькі прадстаўнікоў беларускай эліты, але і рабочых, сялянаў – і таму гэтае злачынства мае прыкметы генацыду над нацыяй.

Курапаты – ня толькі месца смутку, але і сымбаль адраджэньня нацыі, бо менавіта іх адкрыцьцё ў канцы 1980-х гадоў абудзіла беларускі народ і ўзьняло яго на барацьбу за аднаўленьне Незалежнасьці.

У 1988 годзе Рада БНР спрычынілася да распаўсюду ў сьвеце інфармацыі адкрывальніка Курапатаў Зянона Пазьняка. Тады вядучыя выданьні сьвету зьмясьцілі публікацыю пра раскопкі пад Менскам, і гэта выявіла перад сьветам сапраўднае, антычалавечае аблічча савецкай улады.

Continue reading РАДА БНР ЗАКЛІКАЕ СПЫНІЦЬ БУДАЎНІЦТВА Ў КУРАПАТАХ: ЗАЯВА

Closure of Belsat would benefit the dictatorial regime in Belarus – statement by BNR Rada

The Rada of the Belarusian Democratic Republic has issued a statement regarding the situation around Belsat, the Belarusian TV channel broadcasting from Poland.

Statement by the Rada of the Belarusian Democratic Republic concerning the situation around the TV channel Belsat

The Rada of the Belarusian Democratic Republic is seriously concerned by the possible threat to the existence of the TV channel Belsat.

During its existence, Belsat has become one of the most influential Belarusian publications, a bright and highly important phenomenon on the Belarusian media landscape.

Belsat is the only TV channel in the world broadcasting in Belarusian language. It is a unique platform for opinions independent from the Belarusian government as evidenced through the excellent shows and documentaries produced by Belsat journalists. Under the conditions of a dictatorial regime in Belarus, which discriminates against the Belarusian language and culture, and continues the Soviet chauvinistic policy of Russification and destruction of the Belarusian identity, Belsat plays a crucial role not only as a mass medium but also as a cultural phenomenon.

Continue reading Closure of Belsat would benefit the dictatorial regime in Belarus – statement by BNR Rada

Закрыцьцё тэлеканалу “Белсат” згуляла б на карысьць дыктатарскаму рэжыму А. Лукашэнкі – заява Рады БНР

Рада БНР выступіла з заявай наконт сытуацыі вакол тэлеканалу “Белсат”:

***

Заява Рады Беларускае Народнае Рэспублікі аб сытуацыі вакол тэлеканалу “Белсат”

 

Рада БНР сур’ёзна занепакоеная паведамленьнямі аб пагрозе існаваньню тэлеканалу “Белсат”.

За гады сваёй працы “Белсат” стаў адным з найбольш уплывовых беларускіх СМІ, вельмі яскравай і вельмі важнай зьявай у беларускай мэдыйнай прасторы. Гэта ўнікальная пляцоўка для выказваньня незалежнай ад уладаў думкі.

“Белсат” – адзіны ў сьвеце тэлеканал, які вяшчае на беларускай мове. Калектыў “Белсата” стварыў выдатныя перадачы й дакумэнтальныя фільмы. Ва ўмовах панаваньня ў Беларусі дыктатарскага рэжыму, які займаецца дыскрымінацыяй беларускай мовы й беларускай культуры, працягвае савецкую шавіністычную палітыку русіфікацыі і зьнішчэньня беларускасьці, “Белсат” грае вялізную ролю ў якасьці ня толькі СМІ, але й як культурніцкая зьява.

Continue reading Закрыцьцё тэлеканалу “Белсат” згуляла б на карысьць дыктатарскаму рэжыму А. Лукашэнкі – заява Рады БНР