Tag Archives: Дэпартацыі

Другая хваля дэпартацыяў з Заходняй Беларусі: 13 красавіка 1940 г.

13 красавіка 1940 году пачалася другая хваля дэпартацыяў з Заходняй Беларусі.

У гэты дзень акупацыйныя савецкія ўлады выслалі 24 тысячы жыхароў Заходняй Беларусі ў Сыбір, Карэлію і іншыя аддаленыя раёны СССР.

За некалькі месяцаў перад гэтым Заходняя Беларусь была акупаваная і пазьней анэксіяваная Савецкім Саюзам пасьля сумеснага савецка-нацыстоўскага нападу на Польшчу.

Большасьць дэпартаваных склалі жанчыны, дзеці і асобы сталага ўзросту. Многія паміралі ў дарозе ці на новых месцах рассяленьня.

Першая хваля дэпартацыі з Заходняй Беларусі пасьля яе ўзьяднаньня з Усходняй Беларусьсю пад савецкай акупацыяй адбылася ў лютым 1940 году. Тады з рэгіёну было дэпартавана больш за 50 тысячаў чалавек.

Трэцяя хваля дэпартацыі адбылася 29 чэрвеня 1940 году (22 879 асобаў), чацьвёртая – у чэрвені 1941 г. (22 353 асобаў).

Такім чынам, агулам за 1940-1941 гады зь Беларусі ў аддаленыя, часта мала прыдатныя для жыцьця, раёны СССР, было дэпартавана ня менш за 120 тысяч чалавек. Прыкладна столькі ж складае агульная колькасьць дэпартаваных, расстраляных і прызваных у войска па ўсіх краінах Балтыі за той жа самы час.

Чытай таксама:

 

Савецкія дэпартацыі зь Беларусі ў чэрвені 1941 г.

14 чэрвеня 1941 г. пачалася буйнамаштабовая дэпартацыя з акупаваных СССР Заходняй Беларусі, краінаў Балтыі, Заходняй Украіны і Бэсарабіі (Малдовы). Дзясяткі тысячаў мірных жыхароў былі выселеныя ў аддаленыя раёны СССР.

Людзей, у тым ліку жанчын, дзяцей старыкоў, тыднямі везьлі ў вагонах для жывёлаў і сялілі ў непрыдатныя для жыцьця раёны Сыбіру і Казахстану. Сотні людзей гінулі пад час перавозкі ў бесчалавечых умовах.

Зь Беларусі толькі за чэрвень 1941 году было дэпартавана больш за 20 тысячаў чалавек.

Continue reading Савецкія дэпартацыі зь Беларусі ў чэрвені 1941 г.

Пачатак дэпартацыі “раскулачаных” сялянаў з Усходняй Беларусі – 03.03.1930

3 сакавіка 1930 года савецкія акупацыйныя ўлады пачалі апэрацыю па масавай дэпартацыі ў Сыбір “раскулачаных” сялянскіх сем’яў з Усходняй Беларусі, якая ў форме БССР была тады часткай Савецкага Саюзу.

“Раскулачаньне” было часткай савецкай сельскагаспадарчай палітыкі, скіраванай на ліквідацыю прыватнага гаспадараньня, усталяваньне татальнага дзяржаўнага кантролю над сельскай гаспадаркай і сялянамі.

Працэс “раскулачаньня” палягаў у поўнай канфіскацыі маёмасьці ў адносна заможных сялянаў. Ён суправаждаўся арыштамі, дэпартацыямі, пазбаўленьнем грамадзянскіх правоў, часам – забойствамі. “Раскулачвалі” ня толькі ўладальнікаў буйных гаспадарак, але часам і “сераднякоў”, якія не жадалі ўступаць у прымусова створаныя савецкія калектыўныя гаспадаркі (калгасы).

Continue reading Пачатак дэпартацыі “раскулачаных” сялянаў з Усходняй Беларусі – 03.03.1930

Пачатак масавых дэпартацый з Заходняй Беларусі: 23.02.1940

23 лютага 1940 г. адбылася першая хваля масавых дэпартацый з Заходняй Беларусі.

Дэпартацыі насельніцтва ў аддаленыя рэгіёны Савецкага Саюза (Сыбір, Казахстан і інш.) былі адным са сродкаў рэпрэсій, што выкарыстоўваліся савецкай акупацыйнай уладай у Заходняй Беларусі, якая была далучаная да СССР у 1939 годзе паводле пагадненьня паміж СССР і гітлераўскай Нямеччынай.

Мэтаю рэпрэсій было зьнішчэньне цэлых пластоў грамадзтва, патэнцыйна неляяльных да савецкай улады.

Continue reading Пачатак масавых дэпартацый з Заходняй Беларусі: 23.02.1940