Tag Archives: Данія

Sportspressen.dk: Урад у выгнаньні параўноўвае Эўрапейскія гульні ў Беларусі з Алімпійскімі гульнямі ў нацыстоўскай Нямеччыне

Прадстаўнік Рады БНР даў інтэрвію дацкаму спартоваму блогу Sportspressen.dk. Прыводзім беларускі пераклад публікацыі:

Стогадовы беларускі ўрад у выгнаньні, які працягвае змагацца за вяртаньне дэмакратыі на месца “апошняй дыктатуры Эўропы”, выступае супраць выкарыстаньня прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам Эўрапейскіх гульняў у палітычных мэтах.

Асьвятленьне міжнародных спартовых мерапрыемстваў у СМІ часта вызначаецца тым, што выданьні выдаткоўваюць вялікія грошы, каб купіць правы трансьляцыі, і накіроўваюць на іх асьвятленьне журналістаў і фатографаў.

Ня ёсьць выключэньнем і найбуйнейшая сёлетняя алімпійская спартовая падзея ў Эўропе: Эўрапейскія гульні ў Менску, права на трансьляцыю якіх набыла дзяржаўная дацкая тэлерадыёкампанія DR.

Асьвятленьне дацкімі СМІ Эўрапейскіх гульняў у Беларусі на мінулым тыдні было ў асноўным прысьвечана перамогам і паразам атлетаў з Даніі.

Пры гэтым, у сродках масавай інфармацыі адсутнічае крытыка аўтарытарнай беларускай дзяржавы, якая на працягу 25 гадоў жорстка кіруецца прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, – як адсутнічае і дэмакратыя ў Беларусі, паводле крытыкаў Лукашэнкі.

Continue reading Sportspressen.dk: Урад у выгнаньні параўноўвае Эўрапейскія гульні ў Беларусі з Алімпійскімі гульнямі ў нацыстоўскай Нямеччыне