Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Этнічная чыстка супраць беларусаў Падляшша ў 1946 г.

У канцы студзеня і пачатку лютага 1946 польская нацыяналістычная банда , якой кіраваў капітан Рамуальд Райс “Буры”, зьдзейсьніла масавае забойства праваслаўных беларусаў на Беласточчыне. Пад час рэйду бандаю Райса было спалена пяць вёсак і...

Язэп Мамонька

28 студзеня 1889 г. у Слуцкім павеце нарадзіўся Язэп Мамонька, член Прэзыдыюма Рады БНР, беларускі палітык, вайсковец, палітычны вязень у царскай Расеі, Польшчы і СССР.

Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага – 28.01.1588

28 студзеня 1588 прывілеем вялікага князя Жыгімонта Вазы быў зацьверджаны і набыў сілу трэці Статут ВКЛ – звод законаў Вялікага княства Літоўскага, выбітны помнік беларускай і эўрапейскай юрыдычнай думкі, асноўная крыніца права на Беларусі...

Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту

27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту – масавага зьнішчэньня габрэяў нямецкімі нацыянал-сацыялістамі ў час Другой Сусьветнай Вайны. На тэрыторыі Беларусі было забіта да 800 тысячаў габрэяў. Кожная восьмая ахвяра Галакосту ва ўсёй...

Беларуская канфэрэнцыя ў Вільні – 25.01.1918

25 студзеня 1918 г. у Вільні распачалася канфэрэнцыя нацыянальных арганізацый заходняе часткі Беларусі, якая знаходзілася пад кантролем нямецкіх войскаў. Прадстаўнікі сфармаванай на канфэрэнцыі Віленскай Беларускай Рады былі пазьней кааптаваныя ў склад Рады БНР. Правядзеньне канфэрэнцыі...

Браніслаў Тарашкевіч

20 студзеня 1892 г. у Віленскім павеце нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч, выбітны беларускі мовазнаўца і акадэмік, член Сэйму міжваеннай Польшчы, палітычны вязень у Польшчы і СССР.

Фабіян Ярэміч

20 студзеня 1891 г. у Ваўкавыскім павеце нарадзіўся Фабіян Ярэміч, беларускі палітык, сябра Рады БНР, дэпутат польскага Сэйму. Нарадзіўся ў сялянскай каталіцкай сям’і. Скончыў электратэхнічную школу ў Санкт-Пэтэрбургу, пасьля чаго працаваў у Вільні. У...

Праклятыя і забытыя – фільм пра збройную барацьбу за незалежнасьць Беларусі

Дакумэнтальны фільм рэжысэра Антося Цялежнікава пра збройны незалежніцкі супраціў на Беларусі пасьля Другой Сусьветнай Вайны (2013 г., тэлеканал “Белсат”). Асновай гэтае барацьбы стала Беларуская Незалежніцкая Партыя, створаная ў 1942 годзе і паўлегальная ў часы...

Першы візыт прэзыдэнта ЗША ў Беларусь – 15.01.1994

15 студзеня 1994 г. адбыўся першы ў гісторыі афіцыйны візыт прэзыдэнта ЗША ў Беларусь. Прэзыдэнт Біл Клінтан меў сустрэчы зь кіраўніцтвам Беларусі, выступіў у Акадэміі Навук, ушанаваў памяць пагінулых у Другой Сусьветнай Вайне і...

“Мы прыпамінаем добрае ў нябожчыках, каб арыентавацца самім на добрае ў нашых учынках” – Янка Запруднік пра Антона Шукелойця

Сьв. Пам. АНТОН ШУКЕЛАЙЦЬ Разьвітальнае слова Сьветлай памяці Антон Шукелайць часта прамаўляў на могільніках ці на паміках, разьвітваючыся з  суродзічамі-працаўнікамі на беларускай ніве. Цяпер прыйшла чарга нам сказаць яму “Вечная памяць”.