Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Антон Аўсянік

13 чэрвеня 1888 у Вялейскім павеце нарадзіўся Антон Аўсянік, сябра Прэзыдыюму Рады БНР і Народнага сакратарыяту Беларусі, сябра Беларускай Вайсковай Камісіі і пасол на Сойм Польшчы ў 1920-х.

Павал Жаўрыд

13 чэрвеня 1889 г. у Слуцкім павеце нарадзіўся Павал Жаўрыд, адзін з кіраўнікоў Слуцкага Збройнага Чыну.

Сфэра ўплыву Народнага Сакратарыята БНР – 1918 г.

У паведамленьні ад 6 чэрвеня 1918 года “Сфэра ўплыву Народнага Сакратарыята” адзначаецца: “За апошні тыдзень Народны Сакратарыят наведалі прадстаўнікі Магілёўскай, Віцебскай губэрній, Гомельшчыны, Палесься, Вілейскага павета і іншых гарадоў. З усіх месц дэлегаты прывозяць...

Вітаўт Кіпель

Сёньня адзначае свой дзевяносты дзень нараджэньня Вітаўт Кіпель – выбітны навуковец і актывіст беларускай дыяспары ў Амэрыцы, у мінулым сябра Прэзыдыюму Рады БНР. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі шчыра віншуе пана Вітаўта Кіпеля, жадае добрага...

Сустрэча з расейскім амбасадарам В. Маклаковам

30 траўня 1919 адбылася сустрэча Антона Луцкевіча з Васіліям Маклаковам, апошнім амбасадарам рэспубліканскай Расеі ў Парыжы, дзеячом “белай эміграцыі” і палітыкам. Абмяркоўваліся расейска-беларускія стасункі, пытаньне прызнаньня Беларусі з боку Расеі. Маклакоў заявіў, што Расея...

Прапойскае антысавецкае паўстаньне

З гісторыі збройнага антысавецкага супраціву на Беларусі: Прапойскае паўстаньне 1919-1920 гг., якое ахапіла большую частку тэрыторыі Прапойскага раёну (цяпер Слаўгарадскі раён Магілёўскай вобласьці).

Юрка Моніч

23 траўня 1924 у баю з бальшавікамі загінуў Юрка Моніч – партызан, адзін з правадыроў збройнай барацьбы за незалежнасьць Беларусі ў 1919-1924 гг.

Пачатак вяшчаньня Радыё “Вызваленьне” – 20.05.1954

20 траўня 1954 года выйшла ў этэр першая перадача беларускага Радыё “Вызваленьне”, створанага пры непасярэднім удзеле Рады БНР і асабіста старшыні Рады Міколы Абрамчыка. Першую беларускамоўную перадачу рыхтавалі Вінцэнт Жук-Грышкевіч (будучы старшыня Рады БНР),...

Беларускі народны дом імя Максіма Багдановіча

19 траўня 1918 году ў Менску адчынены Беларускі народны дом імя Максіма Багдановіча, які стаўся цэнтрам культурніцкага жыцьця Беларусі. У той жа дзень на базе Таварыства драмы і камэдыі быў створаны Беларускі дзяржаўны тэатр.