Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Андрэй Якубецкі

5 кастрычніка 1892 г. у Гарадзенскім павеце нарадзіўся Андрэй Якубецкі, адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну, беларускі вайсковец і грамадзкі дзеяч.

Уладзіслаў Сыракомля

29 верасьня 1823 г. у Бабруйскім павеце нарадзіўся Ўладзіслаў Сыракомля (сапр. Людзьвік Кандратовіч), беларускі і польскі паэт, драматург, перакладчык, літаратурны крытык і краязнаўца.

Аркадзь Смоліч

29 верасьня 1891 г. у Бабруйскім павеце нарадзіўся прафэсар Аркадзь Смоліч – Міністар Сельскай Гаспадаркі БНР, Сакратар Асьветы БНР, выбітны беларускі навуковец, забіты савецкімі ўладамі.

Візыт Міколы Абрамчыка ў Вашынгтон

25 і 26 верасьня 1950 г. адбылася дзелавая паездка Старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка ў Вашынгтон. У рамках візыту Старшыня сустрэўся з высокапастаўленымі амэрыканскімі дыпляматамі, а таксама з польскім генэралам Андэрсам.

“Нямецкае камандаваньне лічылася і надалей лічыцца з Радай БНР як зь вярхоўным органам Беларусі” – даведка 1918 г.

З даведкі аб дзейнасьці ўладаў БНР (меркавана восень 1918 г.): “Нямецкае камандаваньне лічылася і надалей лічыцца з Народным Сакратарыятам і Радай БНР як зь вярхоўным органам Беларусі, прызнаючы за імі ўсе правы. Гандаль, прамысловасьць,...

Пагоня і Бел-чырвона-белы сьцяг – дзяржаўныя сымбалі Рэспублікі Беларусь. 19.09.1991

19 верасьня 1991 г. рашэньнем Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сьцяг, якія былі дзяржаўнымі сымбалямі Беларускай Народнай Рэспублікі, былі прынятыя ў якасьці дзяржаўнае сымболікі Рэспублікі Беларусі.

Зьнікненьне Віктара Ганчара – 16.09.1999

16 верасьня 1999 г. бясьсьледна зьнік Віктар Ганчар – беларускі палітык, адзін зь лідараў апазыцыі прэзыдэнту Аляксандру Лукашэнку. Паводле наяўнай інфармацыі, Ганчар разам зь ягоным сябрам Анатолем Красоўскім быў выкрадзены і забіты спэцслужбамі рэжыму...

Фабіян Абрантовіч

14 верасьня 1884 г. у Наваградзкім павеце нарадзіўся архімандрыт Фабіян Абрантовіч – член Рады БНР,  выбітны дзеяч беларускага хрысьціянска-дэмакратычнага руху, грэка-каталіцкі сьвятар, філёзаф.