Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Зварот Рады БНР да прэзыдэнта ЗША – 22.10.1918

22 кастрычніка 1918 г. прыняты зварот Рады БНР да прэзыдэнта ЗША і да ваюючых дзяржаваў з заклікам да прызнаньня незалежнасьці Беларусі.   Обращеніе къ президенту Сѣверо-Американских Соединенныхъ Штатовъ, воюющимъ и центральнымъ державамъ   Рада...

Уладзімер Набагез

20 кастрычніка 1919 г. на Наваградчыне нарадзіўся Ўладзімер Набагез – сябра Рады БНР у выгнаньні, беларускі грамадскі дзеяч у ЗША.

Алесь Бурбіс

20 кастрычніка 1885 г. у Вільні нарадзіўся Алесь Бурбіс, консул Беларускай Народнай Рэспублікі ў Маскве, намесьнік наркама замежных справаў БССР у пачатку 1920-х.

Мартыралёг Беларусі

19 кастрычніка 1988 г. у Менску прайшоў устаноўчы сход таварыства «Мартыралёг Беларусі» — грамадзкага гісторыка-асьветніцкага таварыства памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў у Беларусі (першапачаткова «Таварыства памяці ахвяраў сталінізму»). «Мартыралёг Беларусі» займаецца асьветніцкай і дасьледніцкай дзейнасьцю,...

Дыяспара павінна дапамагаць Беларусі – выступ І. Сурвіллы на Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі, 2006 г.

Зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы да 27-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі, 2006 г. Дастойныя Айцы, Паважаныя Госьці, Дарагія Сябры. У Беларусі жыве крышку меней за дзесяць мільёнаў чалавек. Гэтую цыфру і мы падаём,...

Лявон Рыдлеўскі

14 кастрычніка 1903 г.  у Магілёўскай губэрні нарадзіўся Лявон Рыдлеўскі, віцэ-прэзыдэнт Рады БНР, актывіст беларускага руху ў Францыі, удзельнік Слуцкага збройнага чыну і францускага антынацыстоўскага супраціву.

Эдвард Вайніловіч

13 кастрычніка 1847 г. у маёнтку Сьляпянка каля Менску нарадзіўся Эдвард Вайніловіч, беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, мэцэнат, актыўны сымпатызант ідэі беларускай незалежнасьці і Радзе БНР.

кс. Міхал Буклярэвіч

12 кастрычніка 1884 г. у Ашмянскім павеце нарадзіўся кс. Міхал Буклярэвіч, каталіцкі сьвятар, ініцыятар антыбальшавіцкага паўстаньня на Браслаўшчыне ў 1919 г., удзельнік беларускага хрысьціянскага руху пачатку 20 ст.

Сустрэча з прадстаўнікамі ўраду Латвіі

9 кастрычніка 1920 г. адбылася сустрэча прадстаўнікоў Рады БНР з прадстаўнікамі ўраду Латвіі. Ад верасьня 1920 г. беларускі ўрад актывізаваў сваю дзейнасьць у гэтай краіне, каб паўплываць на ход мірных перамоваў паміж РСФСР і...

Супольны пратэст БНР і Заходне-Ўкраінскай Рэспублікі супраць польска-савецкай змовы

8 кастрычніка 1920 г. Беларусь і Заходне-Ўкраінская Народная Рэспубліка выдалі сумесную заяву адносна савецка-польскай Рыскай змовы, якая дзяліла Беларусь і Ўкраіну надвое. Да ўсіх: Супольны пратэст Дэлегацыі Беларускай і Ўсходне-Галіцкай проці імпэрыялістычнага захвату іхных...