Вытокі дыпламатыі БНР

Урад БНР ужо ў першыя месяцы пасля абвяшчэння незалежнасцi зрабiў шэраг крокаў па стварэнню сваёй дыпламатычнай службы — важнага атрыбута дзяржаўнасцi. Гэта была вельмi складаная задача i прычын гэтаму было некалькi. Па-першае, урад — Народны Сакратарыят — не быў прызнаны акупацыйнымi германскiмi ўладамi. Па-другое, сябры Рады БНР i Народнага Сакратарыята i ўсе, хто iм дапамагаў, выконвалi свае абавязкi, можна сказаць, на грамадскiх пачатках. Сродкаў для сталага фiнансавання дзяржаўнай дзейнасцi не хапала. Па-трэцяе, кiраўнiчы актыў БНР не меў вопыту мiжнароднай дзейнасцi, у распараджэннi Народнага Сакратарыята не аказалася анiводнага прафесiянальнага дыпламата з беларусаў. А тым часам сярод задач, якiя паўсталi перад БНР i яе стваральнiкамi, на першае месца вылучылiся як раз задачы дыпламатычнага характару: паўплываць на ход перамоў у Брэст-Лiтоўскiм на карысць Беларусi, наладзiць адносiны з германскiмi ўладамi i дамагацца ад iх прызнання БНР i яе ўрада, нарэшце, забяспечыць дыпламатычнае прызнанне БНР з боку iншых дзяржаў.

Складанасць i важнасць знешнепалiтычных задач добра разумелi стваральнiкi БНР. У складзе Народнага Сакратарыята адразу ж была прадугледжана пасада народнага сакратара па замежным справам. Сябры Рады вельмi ўважлiва ставiлiся да персанальна-кадравых пытанняў у гэтай справе. Мiнiстрам замежных спраў неабходна было зацвердзiць найбольш аўтарытэтнага i адукаванага чалавека. Выйсце было знойдзена такiм чынам: замежныя справы ў Народным Сакратарыяце даручалiся старшынi першага ўрада — Язэпу Варонцы. Гэта быў вядомы на Беларусi палiтычны дзеяч, журналiст, публiцыст. З 1917 г. з’яўляўся членам ЦК Беларускай Сацыялiстычнай Грамады, адным з кiраўнiкоў I Усебеларускага з’езда i iнiцыятараў абвяшчэння БНР.

Сумяшчэнне пасад старшынi i сакратара па мiжнародным справам дазволiла сканцэнтраваць на праблемах знешняй палiтыкi большасць арганiзацыйных i фiнансавых магчымасцей Народнага Сакратарыята, скiраваць сюды найбольш падрыхтаваных людзей.

Першым крокам беларускай дыпламатыi можна лiчыць удзел у мiрных перамовах у Брэст-Лiтоўскiм. Дакладней будзе сказаць, што Выканкам I Усебеларускага з’езда накiраваў у Брэст-Лiтоўскi дэлегацыю ў складзе А. Цвiкевiча, С. Рак-Мiхайлоўскага, I. Серады з мэтай абаранiць на перамовах iнтарэсы Беларусi. Менавiта гэтых людзей можна лiчыць першымi дыпламатамi Беларусi ў XX ст. Паколькi свабодна перамяшчацца па беларускай тэрыторыi дэлегацыя не мела магчымасцi — iснавала пагроза арышту з боку СНК Заходняй вобласцi, дэлегацыя дабiралася ў Брэст праз Украiну. У вынiку беларусы прыбылi ў Брэст толькi 15 лютага.

Паўнамоцтвы прадстаўнiкоў БНР не былi прызнаны дэлегацыяй Савецкай Расii, яе прадстаўнiк Л. Карахан не пажадаў сустрэцца з беларусамi. Нягледзячы на гэта, прадстаўнiкi Беларусi атрымалi статус дарадчыкаў пры ўкраiнскай мiрнай дэлегацыi, якая была афiцыйна дапушчана на перамовы. Беларуская дэлегацыя таксама здолела сустрэцца з членамi германскай дэлегацыi: Розенбергам, Шылерам, Гофманам i перадаць iм мемарандум, у якiм гаварылася аб стварэннi беларускай дзяржавы, выказваўся пратэст супраць умоў мiрнага дагавору, па якiм частка беларускiх тэрыторый адыходзiла да Германii, а таксама супраць таго, што дагавор не прадугледжваў кампенсацыйных выплат беларускаму насельнiцтву за страты, выклiканыя вайной. Гэта была першая спроба кiраўнiцтва БНР дабiцца суверэнiтэту рэспублiкi шляхам мiжнароднага прызнання.

У красавiку 1918 г. на Украiну была накiравана надзвычайная дэлегацыя, якая стварыла ў Кiеве беларускую дыпламатычную мiсiю. У дэлегацыю ўвайшлi вядомыя дзеячы беларускага руху: кiраваў мiсiяй А. Цвiкевiч, сябрамi дэлегацыi з’яўлялiся С. Рак-Мiхайлоўскi i Л. Леўчанка, кансультантам быў прафесар М. Доўнар-Запольскi, кiраваў справамi Ю. Фарботка. Дэлегацыя працавала над стварэннем сумеснай беларуска-ўкраiнскай камiсii па вызначэнню дзяржаўнай мяжы памiж Украiнай i БНР; рыхтавала праект абвяшчэння ўрадам еўрапейскiх краiн аб незалежнасцi Беларускай Народнай Рэспублiкi, якое меркавалася перадаць па радыё ва ўсе еўрапейскiя сталiцы.

Дыпламатычныя прадстаўнiкi Беларусi падчас знаходжання на Украiне абменьвалiся афiцыйнымi вiзiтамi з главой Украiнскай Цэнтральнай Рады М. Грушэўскiм, мiнiстрам замежных спраў Любiнскiм, мiнiстрам унутраных спраў Ткачэнкам, вайсковым мiнiстрам Жукоўскiм, у ходзе якiх высвечвалi становiшча на Беларусi, дамагалiся фiнансавай i харчовай дапамогi для БНР. З вайсковым мiнiстрам Жукоўскiм вырашалi пытанне аб фармiраваннi беларускiх войскаў на тэрыторыi Украiны, у сувязi з чым стварылi асобую вайсковую камiсiю, у якую ўвайшлi прадстаўнiкi Беларускай Нацыянальнай Арганiзацыi ў Кiеве1.

Восенню 1918 г. былi арганiзаваны надзвычайныя мiсii, якiя зрабiлi падарожжы ў Кiеў да ўрада гетмана П. Скарападскага (мiсiя была акрэдытавана пры мiнiстры загранiчных спраў — Д. Дарашэнку), у Варшаву — да Рады Рэгенцкай, у Вiльню — да ўрада Лiтоўскай Тарыбы. Мiсiя беларускага ўрада, арганiзаваная дзеля падарожжа да бальшавiкоў у Маскву, не выехала з-за небяспекi “не вярнуцца да хаты жывою”2. Такая форма дыпламатычнай дзейнасцi, як накiраванне за мяжу афiцыйных дэлегацый, займала ў БНР у 1918 г. ледзьве не першае месца. З-за дэфiцыту квалiфiкаваных кадраў кiраўнiцтва БНР аддавала перавагу накiроўванню за мяжу надзвычайных мiсiй з дакладнымi даручэннямi i на кароткi тэрмiн.

20 кастрычнiка Рада Мiнiстраў БНР накiравала дэлегацыю ў Берлiн i Берн з даручэннем дамагацца незалежнасцi i захавання германскiх войскаў на беларускай тэрыторыi3. У склад дэлегацыi ўвайшлi I. Лесiк, Р. Скiрмунт, К. Савiч, I. Луцкевiч, Ш. Розенбаум. Але, паколькi пачалася германская рэвалюцыя, дэлегацыi прыйшлося вяртацца ў Мiнск з прычыны карэннага змянення абставiн4. З такой жа мэтай былi накiраваны дэлегацыi ў Латвiю, Эстонiю, Фiнляндыю, Данiю, Францыю, Балгарыю, Чэхiю. Гэтыя дэлегацыi з мемарандумам кiраўнiцтва Беларускай Народнай Рэспублiкi i брашурай прафесара М. В. Доўнар-Запольскага “Асновы дзяржаўнасцi Беларусi”, выданай на беларускай, рускай, нямецкай, французскай, польскай мовах, спрабавалi дамагацца прызнання незалежнасцi i дапамогi для сваёй радзiмы.

Безумоўна, што далёка не ўсе пералiчаныя краiны маглi забяспечыць Беларусi рэальную дапамогу, i кiраўнiцтва БНР гэта разумела, але такiм чынам яно iнфармавала сусветную грамадскасць аб становiшчы на Беларусi. Гэтыя падарожжы таксама мелi станоўчыя вынiкi для ўнутранай працы беларусаў пад нямецкай акупацыяй. Ужо пасля першых з iх немцы пайшлi на нейкiя ўступкi ўладам БНР, сталi нават даваць грошы на асветнiцкiя i культурныя справы.

У склад дэлегацый, як згадвалася вышэй, уключалiся сапраўды дастойныя, знакамiтыя людзi з Беларусi — А. Цвiкевiч, I. Лесiк, В. Луцкевiч, прафесар М. Доўнар-Запольскi, П. Трэмповiч. Кожны з iх быў шырока адукаваны, ведаў замежныя мовы, меў меньшы цi большы вопыт палiтычнай дзейнасцi. На жаль, архiвы i iншыя крынiцы не захавалi для нас звесткi аб тым, як фармiравалiся дэлегацыi, як яны былi забяспечаны матэрыяльна-тэхнiчна, якiм транспартам карысталiся, дзе размяшчалiся i г. д. Адказы на гэтыя пытаннi можна толькi ўявiць сабе, калi ўзгадаць умовы i акалiчнасцi грамадскага жыцця.

Захавалiся асобыя пасведчаннi Рады БНР, якiя выдавалiся дыпламатычным прадстаўнiкам Беларусi. Гэтыя пасведчаннi друкавалiся на спецыяльных бланках, падпiсвалiся маршалкам i сакратаром Рады, засведчывалiся пячаткай Рады Беларускай Народнай Рэспублiкi. У адным з такiх пасведчанняў паведамлялася: “Паказчык гэтага, член Рады Беларускай Народнай Рэспублiкi, Iван Станкевiч, згодна з пастановаю Рады, абраны членам дэлегацыi да Лiтоўскай Тарыбы дзеля перадачы пастановы Рады Б.Н.Р. i ўпаўнаважаны сумесна з усёй дэлегацыяй весцi перагаворы, а таксама выступаць ад iменi Рады Беларускай Народнай Рэспублiкi”5.

Амаль з першых дзён iснавання Сакратарыят па мiжнародных справах распачаў дыпламатычную перапiску, галоўную форму iснавання дыпламатычных устаноў. За мяжу дасылалiся мемарандумы, мемарыялы, асабiстыя i вербальныя ноты, звароты да ўрадаў суседнiх i iншых дзяржаў, а таксама афiцыйныя лiсты паслам i прадстаўнiкам замежных дзяржаў. Складалiся iнфармацыйныя лiсты дыпламатычных прадстаўнiкоў БНР аб становiшчы ў краiне знаходжання. Звароты кiраўнiцтва БНР да замежных дзяржаў падпiсвалiся старшынёй урада i мiнiстрам замежных спраў. Асабiстыя ноты, якiя складалiся па вельмi важным i прынцыповым пытанням, як правiла, падпiсвалiся кiраўнiком дыпламатычнага прадстаўнiцтва цi мiсii. Дыпламатычная перапiска (у адрозненне ад дзяржаўнай дакументацыi, якая вялася на беларускай мове) выконвалася звычайна на мове той краiны, куды накiроўвалася пасланне. Захавалiся дакументы на ўкраiнскай, рускай, польскай, нямецкай, англiйскай, французскай мовах. Звароты да ўрадаў вялiкiх дзяржаў рабiлiся ў некалькiх экземплярах на некалькiх мовах. Характэрным прыкладам дыпламатычнай перапiскi БНР з’яўляецца заява кiраўнiцтву Паўднёва-Усходняга cаюза (“Паўднёва-Усходнi саюз казачых войскаў, горцаў Каўказа i вольных народаў стэпу” — быў абвешчаны ў кастрычнiку 1917 г. ва Уладзiкаўказе; уваходзiлi тэрыторыi Дону, Кубанi, Стаўрапольскi край). “Народный Секретариат имеет честь обратиться к Временному Правительству Юго-Восточного Союза… Настоящее заявление вручить Правительству доверяем чрезвычайному нашему посланнику Павлу Викторовичу Тремповичу”6.

У красавiку 1918 г. урадам БНР быў пасланы мемарандум на iмя “Господина имперского канцлера”, падпiсаны Народным Сакратарыятам. У мемарандуме была змешчана II Устаўная грамата i выкладзены заканадаўчыя мерапрыемствы, якiя меркавала здзейснiць кiраўнiцтва БНР. 19 красавiка 1918 г. на iмя старшынi Рады БНР прыйшоў адказ нямецкага камандавання на просьбу Рады самой регуляваць пытаннi, звязаныя з мясцовым насельнiцтвам. У лiсце сцвярджалася, што законная ўлада на гэтай тэрыторыi належыць нямецкаму камандаванню i толькi яно мае права вырашаць усе грамадзянскiя i вайсковыя пытаннi.

25 сакавiка 1918 г. дэлегацыяй БНР у Кiеве быў дасланы лiст германскаму паслу пры Украiнскай Радзе, у якiм увага пасла засяроджвалася на развiццi “беларускага пытання”, прапаноўвалася прызнаць незалежнасць БНР, усталяваць спрыяльныя адносiны з нямецкiмi ваеннымi ўладамi, а таксама падтрымаць захаванне тэрытарыяльнай цэласнасцi краiны. Праз месяц, 25 красавiка на афiцыйнай аудыенцыi нямецкаму паслу пры Украiнскай Народнай Рэспублiцы быў уручаны мемарыял прыкладна такога ж зместу. Па гэтых дакументах можна прасачыць, з якой упартасцю i нават дыпламатычнымi хiтрасцямi прадстаўнiкi беларускага ўрада спрабавалi дабiцца прызнання Германiяй факта незалежнасцi БНР. “Этот вопрос (о независимости) стал жгучим и от Германского Правительства зависит — поставить ли его в благоприятное положение и тем обратить симпатии нашего народа к Германии, или же обратить симпатии и взоры нашего народа в другую сторону, быть может менее благоприятную для германских интересов… В интересы Германского Правительства, смеем думать, не может входить расчленение Белоруссии на части между соседями и усиление их за счет Белоруссии. Быть может для германской политики безразличны границы Беларуси на востоке, но усиление Польши за счет Беларуси придаст полякам основание строить Великую Польшу, что едва ли может входить в интересы Германии”7.

” Мемориал белорусского правительства господину председателю мирной конференции в Париже” змяшчае пералiк аргументаў на карысць стварэння Беларускай Народнай Рэспублiкi (яшчэ на I Усебеларускiм з’ездзе было прынята пастанаўленне аб абавязковым прысутнiчаннi беларускай дэлегацыi на будучай мiрнай канферэнцыi). У траўнi 1918 г. беларуская дэлегацыя перадала Х. Т. Ракоўскаму — старшынi савецкай дэлегацыi ў Кiеве, асабiстую ноту А. Цвiкевiча — кiраўнiка дэлегацыi па пытаннях знешнiх перагавораў БНР. У гэтым дакуменце, у прыватнасцi, гаварылася: “Считаю необходимым от имени правительства Белорусской республики выразить глубокую уверенность, что социалистическое правительство Советской республики, первое в мире утвердившее священный принцип самоопределения народов, пойдет навстречу белорусскому народу в его борьбе за свою государственную самостоятельность, за свое единство и целостность своей земли”8. Сам стыль даннага паслання гаворыць аб жаданнi наладзiць адносiны шляхам дыпламатычных кантактаў.

Прадстаўнiк Беларусi ў Кiеве, з нагоды заключэння 27 жнiўня 1918 г. дадатковага дагавора памiж Расiяй i Германiяй, уручыў Расiйскай савецкай мiрнай дэлегацыi асабiстую ноту. У ёй гаварылася, што Рада — паўнамоцны орган беларускага народа, абвясцiўшая актам 25 красавiка 1918 г. аб незалежнасцi i непадзельнасцi Беларусi, аб чым паведамлены ўсе вялiкiя дзяржавы, пратэстуе супраць падзелу Беларусi Брэсцкiм мiрам. Дагавор жа ад 27 жнiўня зноў разрывае тэрыторыю дзяржавы: згодна яму да Германii адыходзiць паўночна-усходняя акраiна да р. Бярэзiны, чаму ўрад БНР выражае рашучы пратэст. У гэтай i iншых падобных нотах мелася на ўвазе адна мэта: яшчэ i яшчэ нагадаць савецкiм уладам аб тых захадах, якiя рабiла Рада БНР для захавання незалежнасцi сваёй дзяржавы, дабiцца прызнання факта адарвання Беларусi ад Савецкай Раcii i яе права на самавызначэнне9.

Дыпламатычная пошта дэлегацый i мiсiй БНР за мяжой дастаўлялася на радзiму праз кур’ераў, якiя находзiлiся ў штаце дыпламатычных мiсiй i консульстваў. Рэгулярная дастаўка дыпламатычных дакументаў сведчыць аб добра наладжаным iнфармацыйным абмене памiж дыпламатычнымi прадстаўнiцтвамi i ўрадам БНР. Дыпламатычныя кур’еры дастаўлялi дакументы дыпламатычнай перапiскi з суседнiх i еўрапейскiх краiн, дзе знаходзiлiсь пасланнiкi БНР, у Мiнск, а пазней у Вiльню i Гродна, куды прыйшлося пераехаць ураду Беларускай Народнай Рэспублiкi.

Найбольш складанай справай было ўтварэнне за мяжой пастаянных дыпламатычных i консульскiх устаноў. Галоўнай перашкодай заставалася праблема юрыдычнага прызнання БНР iншымi краiнамi, бо з гэтага фармальнага акта распачынаецца, згодна з мiжнародным правам i традыцыяй, устанаўленне дыпламатычных зносiн, а ўжо потым адчыняюцца замежныя дыпламатычныя прадстаўнiцтвы.

Першай прызнала, праўда дэ-факта, БНР Украiна, i памiж дзяржавамi былi ўстаноўлены дыпламатычныя адносiны. Яшчэ да афiцыйнага прызнання БНР Украiнскай Рэспублiкай памiж абедзвюма дзяржавамi адбыўся абмен консульствамi. Украiна назначыла ў Мiнск А. М. Кваснiцкага, а Беларусь у Кiеў — П. В. Трэмповiча10. З 16 чэрвеня 1918 г. П. Трэмповiч узначалiў беларускае консульства, якое адразу ж пачынае рэгiстраваць беларусаў — грамадзян БНР. Для ўсталявання эканамiчных сувязяў памiж Украiнай i Беларуссю ў Кiеве была створана Беларуская гандлёвая палата. Захавалiся сведчаннi аб тым, што Украiна аказала БНР фiнансавую дапамогу: Украiнская Рада субсiдзiравала Раду БНР 300 000 руб.11

Летам 1918 г. было створана яшчэ адно консульскае прадстаўнiцтва Беларускай Народнай Рэспублiкi на Украiне — у Адэсе, таксама на поўднi Расii — у Растове, на Паўночным Каўказе — у Стаўрапалi, у Лiтве — у Вiльне, i нават у Маскве. Консульствы рэгiстравалi беларускiх грамадзян, выдавалi iм пасведчаннi аб тым, што яны сапраўды з’яўляюцца грамадзянамi БНР, пры магчымасцi аказвалi грашовую дапамогу.

Па захаваўшымся дакументам можна зрабiць выснову, што консулы Беларускай Народнай Рэспублiкi не толькi прызначалiся Народным Сакратарыятам, але i выбiралiся мясцовымi аб’яднаннямi беларусаў, органамi дыяспары, з некалькiх кандыдатур. Гэта пацвярджаецца дакладам Нацыянальнага Камiсарыята ў Адэсе (ад 6 жнiўня 1918 г.): “Согласно предоставленному Народным Секретариатом правом Национальная Рада два раза рассматривала вопрос о выборе консула. На пост консула выдвинуты следующие кандидатуры: Некрашевич, местный белорусский деятель, Карташов, бывший председатель Витебской губернской земской управы, Трофимов, местный белорусский деятель, и Балицкий, местный белорусский деятель. Окончательные выборы назначены на 10 августа”12.

Моцным бокам знешнепалiтычнай дзейнасцi беларускага ўрада было iнфармацыйнае забеспячэнне i прапагандысцкая праца: пасылка агiтатараў, дастаўка лiтаратуры, выданне беларускiх газет, iнфармаванне прэсы i замежных краiн аб становiшчы на Беларусi. У гэты перыяд у Беларусi выходзiла больш за два дзесяткi газет рознай палiтычнай накiраванасцi, у якiх дастаткова падрабязна асвяшчалася знешнепалiтычная дзейнасць БНР. Пры дыппрадстаўнiцтвах i мiсiях БНР арганiзоўвалiся прэс-бюро, рэгулярна выдаваўшыя спецыяльныя бюлетэнi, якiя асвяшчалi становiшча на Беларусi, дзейнасць прадстаўнiкоў БНР у розных краiнах. Дыпламатычныя прадстаўнiкi Беларускай Народнай Рэспублiкi знаёмiлi загранiчную прэсу з беларускiм пытаннем, пратэставалi супраць гвалтаў, якiя над iм адбывалiся.

Iнфармацыйная падтрымка мiжнароднай дзейнасцi ўрада БНР вялася на розных замежных мовах. Праца Е. Канчара “Белорусский вопрос” да моманту Версальскай мiрнай канферэнцыi выйшла на беларускай, рускай, лiтоўскай, нямецкай, польскай мовах. Брашура М. В. Доўнар-Запольскага “Асновы дзяржаўнасцi Беларусi” таксама была выдана на некалькiх замежных мовах. Глава ўрада БНР А. Луцкевiч, пры падрыхтоўцы да мiрнай канферэнцыi ў Парыже, асабiста перакладаў яе на французскую i польскую мовы13.

Натуральна, у дыпламатычных прадстаўнiкоў i супрацоўнiкаў дыпламатычных мiсiй маладой беларускай дзяржавы яшчэ не было, да i не магло быць, прафэсiяналiзму i вопыту дыпламатычнай працы. Iх не ведалi ў дыпламатычных колах вялiкiх дзяржаў, як калiсьцi прадстаўнiкоў Расiйскай iмперыi. Аднак у дыпламатаў беларускай дзяржавы было вялiкае жаданне адстойваць права на незалежнасць сваёй радзiмы. Козырам дыпламатычных прадстаўнiкоў Беларусi ў гэтай справе было тое, што ўсе яны мелi выдатную адукацыю i валодалi часцей за ўсе некалькiмi замежнымi мовамi.

Вынiкам дыпламатычнай дзейнасцi Беларускай Народнай Рэспублiкi ў 1918 г. можна лiчыць:

  • устанаўленне кантактаў з замежнымi ўрадамi;
  • удзел (i падрыхтоўку) у мiжнародных канферэнцыях з мэтай звярнуць увагу да становiшча на Беларусi, да неабходнасцi захавання цэласнасцi дзяржавы ў яе этнаграфiчных i гiстарычных межах;
  • iнфармацыйную i прапагандысцкую працу;
  • стварэнне першых дыпламатычных прадстаўнiцтваў, мiсiй, консульств на тэрыторыях замежных краiн i ўзаемны абмен iмi.

1918 г. з’явiўся толькi першым этапам у знешнепалiтычнай дзейнасцi БНР. Тая праца, якую здолелi правесцi за гэты перыяд, легла ў аснову мiжнароднай дзейнасцi кiраўнiцтва БНР у замежжы.

 

Аўтар: Паўлава Таццяна Якаўлеўна — аспірант Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Крыніца: Белорусский журнал международного права и международных отношений, №3, 1999 (паводле http://hbnr.org/ )


1 Архiвы Беларускай Народнай Рэспублiкi. Вiльня—Нью-Ёрк—Менск—Прага, 1998. Т. 1. Кн. 1. С. 86.
2 Варонка Я. Беларускi рух ад 1917—1920 гг. М., 1920. С. 14.
3 Дзяннiца. № 38. 1998. 19 лiстапада.
4 Знешняя палiтыка Беларусi: Зборнiк дакументаў i матэрыялаў. Мн., 1997. Т. 1. С. 76.
5 Архiвы Беларускай Народнай Рэспублiкi. Т. 1. Дадатак.
6 За дзяржаўную незалежнасць Беларусi. Выданне Беларускай Центральнай Рады. Лёндан, 1960. С. 30.
7 Архiвы Беларускай Народнай Рэспублiкi. Т. 1. Кн. 1. С. 127.
8 Турук Ф. Беларускае двiжэнне // Очерк истории национального и революционного движения белорусов. М., Госиздат. 1921. С. 117.
9 За дзяржаўную незалежнасць Беларусi. С. 90.
10Канчер Е. Белорусский вопрос. Мн., 1925. С. 82.
11 Там же.
12 За дзяржаўную незалежнасць Беларусi. С. 31.
13 Сидоревич А. Антон Луцкевич: Документальная повесть. Неман. 1990. № 7. С. 127.

Former US Ambassador: Belarus Democracy Continues In Diaspora

Recent events in the Republic of Belarus demonstrate clearly that democracy is far from having been achieved in that troubled country. That fact confirms the wisdom of the caution shown by today’s heirs of the pre-Soviet, democratically based, independent Belarus They have withheld recognition of the present government. Theirs is the last government in exile of the many from Eastern and Central Europe which one-by-one returned their authority as democracy gradually was restored to most of the former Soviet empire.

This article chronicles the history of the Belarusian Democratic Republic (BNR) and its Council (Rada) from the time of its fleeing Red Army occupiers in 1920 until the present day. It discusses the Belarusian experience in comparison to those of other exiled governments, particularly that of Ukraine. Finally, it suggests that Western governments should both take cognizance of this historical democratic tradition and give the present Rada appropriate policy attention in considering relations with post-Soviet Belarus.

Continue reading Former US Ambassador: Belarus Democracy Continues In Diaspora

The Constituent Charters of Belarus of 1918

The three Constituent Charters issued by the Rada BNR in February and March of 1918 have declared Belarus an independent democratic state. This has been the reestablishment of a sovereign Belarusian state after more than 100 years of Russian rule.


First Constituent Charter

To the people of Belarus

Our native land has found itself in a new and difficult situation. The fate of the regime that was here previously is not known. We face the possible occupation of our land by German troops.

We must take our fate into our own hands. The Belarusan people must assert their right to full self-determination, and the national minorities their right to national and personal autonomy.

The rights of nation should find realization by means of a Constituent Assembly convened on democratic principles.

However, even before convening the Constituent Assembly, all power in Belarus should belong to the peoples residing therein.

The Executive Committee of the Council (Rada) of the First All Belarusan Congress, supplemented by representatives of the revolutionary democracy of the national minorities and fulfilling the goals imposed upon it by the Congress, declares itself to be the Provisional Authority in Belarus to govern the land and to convene as soon as possible an All-Belarusan Constituent Assembly based on universal voting rights for the entire adult population without distinction of nationality, religion, or sex.

The Provisional National Authority in the land, having assumed the tasks of defending and strengthening the revolutionary achievements, will carry out these tasks through the National Secretariat of Belarus, which has been established and which, from this date on, has assumed the exercise of its responsibilities. The names of the members of the Secretariat will be published later.

The Executive Committee of the Council of the First All-Belarusan Congress
Given in Miensk, Belarus, February 21 (8), 1918.


Second Constituent Charter

To the people of Belarus

During this World War in which some powerful states have been destroyed and others liberated, Belarus has awakened to national life. After three and a half centuries of subjugation, the Belarusan nation again declares to the entire world that it is alive and will remain alive. The Great National Assembly the All-Belarusan Congress of December 5-17, 1917, concerned about the fate of Belarus, confirmed a republican government within its territory. Carrying out the will of the Congress and defending the national rights of the people, the Executive Committee of the Council (Rada) of the Congress, decrees the following concerning the political structure of Belarus and the rights and freedoms of her citizens and peoples:

  1. Belarus, within the borders of the numerical majority of the Belarusan people, is declared to be a Democratic Republic.
  2. The fundamental laws of the Belarusan Democratic Republic will be confirmed by the Constituent Assembly of Belarus, convened on the principles of a universal, equal, direct, secret, and proportional voting law without regard to sex, nationality, or religion.
  3. Until such time as the Constituent Assembly of Belarus convenes, the legislative authority in the Belarusan Deratic Republic shall belong to the Council of the All-Belarusan Congress, augmented by representatives of the national minorities of Belarus.
  4. The executive and administrative authority in the Belarusan Democratic Republic shall belong to the National Secretariat of Belarus which shall be appointed by the Council of the Congress and be responsible thereto.
  5. Within the borders of the Belarusan Democratic Republic freedom of speech, press, assembly, and the right to strike and organize unions are proclaimed; as well as unconditional freedom of conscience, and the inviolability of the individual and of residence.
  6. Within the borders of the Belarusan Democratic Republic all peoples have the right to national and personal autonomy; and equal rights for all the languages of the peoples of Belarus are proclaimed.
  7. Within the borders of the Belarusan Democratic Republic the right to private ownership of land is abolished. The land is to be given over without payment to those who till it. Forests, lakes, and natural resources are declared to be the property of the Belarusan Democratic Republic.
  8. Within the borders of the Belarusan Democratic Republic a working day of a maximum of eight hours is established.

Proclaiming all these rights and freedoms for the citizens and peoples of the Belarusan Democratic Republic, we, the Executive Committee of the Council of the Congress pledge to guard the legal order of life in the Republic, ensure the interests of all the citizens and peoples of the Republic, and preserve the rights and freedoms of the working people. We shall also apply all oui, strength to convene the Constituent Assembly of Byelorussia in the very near future.

We call on all faithful sons of the Belarusan land to assist us in our difficult and responsible labors.

The Executive Committee of the Council of the First All-Belarusan Congress
Given in Miensk, Belarus, March 9, 1918.


Third Constituent Charter

A year ago the peoples of Belarus, together with the peoples of Russia, threw off the yoke of Russian tsarism, which had oppressed Belarus most of all and, without asking the people, precipitated our land into the conflagration of war which totally destroyed Belarusan cities and villages.

Now we, the Council (Rada) of the Belarusan Democratic Republic, have’cast off from our native land the last vestige of national dependence which the Russian tsars imposed by force upon our free and independent land.

From this time on, the Belarusan Democratic Republic is proclaimed an independent and free state. The peoples of Belarus themselves, under the aegis of their Constituent Assembly, shall determine the future national relations of Belarus.

By virtue of this, all former national relations lose their force relations which made it possible for a foreign government to sign the Treaty of Brest for Belarus, thus destroying the Belarusan people by partitioning their land.

By virtue of this, the government of the Belarusan Democratic Republic will establish relations with interested parties by proposing to them a review of that part of the Treaty ol Brest which concerns Belarus and the signing of peace treaties with all belligerent states.

The Belarusan Democratic Republic should include all those lands where the Belarusan people constitute a numerical majority, namely: the Mahileu region, the Belarusan parts of the regions of Miensk, Horadnia (including the cities of Horadnia, Bielastok, and others), Vilnia, Viciebsk, Smalensk, and Charnihau, as well adjacent parts of neighboring gubernias, inhabited by Belarusans.

The Belarusan Democratic Republic confirms all those rights and freedoms of the citizens and peoples of Belarus which were proclaimed by the Constituent Charter of March 9, 1918.

Proclaiming the independence of the Belarusan Democratic Republic, its Council expresses the hope that all freedom-loving peoples will assist the Belarusan people to achieve fully their political and national ideals.

The Council (Rada) of the Belarusan Democratic Republic
Given in Miensk, Belarus, on March 25, 1918.

Selected Bibliography of works on the struggle for Belarusian Independence 1900-1921 in the Francis Skaryna Belarusian Library in London

“…We, the Council (Rada) of the Belarusian Democratic Republic, have cast off from our native land the last vestige of national dependence which the Russian tsars imposed by force upon our free and independent land. From this time on, the Belarusian Democratic Republic is proclaimed and independent and free state.”

Those are the words from the Declaration Independence made by the Council of the Belarusian Democratic Republic in Minsk on 25 March 1918. The independence did not last long owing to unfavourable political situation. All the same, from that day on Belarusians all over the world keep the 25 March as their Independence Day.

Belarus became part of the Russian Empire as a result of partitions of the Polish-Lithuanian Commonwealth in 1772-95. The tsarist authorities regarded it simply as the North-Western province (Severo-zapadnyi krai) of Russia, inhabited by people speaking a kind of peasant Russian dialect. Consequently all signs of individuality were systematically eradicated, including the destruction of the Greek-Catholic (Uniate) Church to which the majority of Belarusians belonged. The opposite view was held by Poles, or rather by polonised Belarusian landed gentry, for whom Belarus was a Polish province. Despite this, Belarusian national movement began to manifest itself early in the 19th century, and gathered momentum especially after emancipation of peasants in 1861.

Continue reading Selected Bibliography of works on the struggle for Belarusian Independence 1900-1921 in the Francis Skaryna Belarusian Library in London

Тэлеграма Беларускага зьезду Віленшчыны і Гарадзеншчыны – 9.06.1919

9 чэрвеня 1919: тэлеграма Беларускага зьезду Віленшчыны і Гарадзеншчыны (Вільня) старшыні Рады Народных Міністраў БНР А. Луцкевічу:

“Беларускі зьезд Горадзеншчыны і Віленшчыны вітае працу вашую па абароне незалежнасьці і непадзельнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Справа гэтая ёсьць справай усяго Народу Беларускаго, які сьцяною стане на абарону сваіх найпільнейшых нацыянальных інтарэсаў”

(Архівы БНР, Том 1, Кніга 1, с. 356)

Дыпляматычная місія БНР у Маскву ўлетку 1920 г.

Ад самога абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі ў 1918 годзе Рада БНР рабіла актыўныя спробы дамагчыся прызнаньня беларускай незалежнасьці з боку Савецкай Расеі і ўсталяваньня з РСФСР раўнапраўных дыпляматычных адносінаў. На працягу 1918-1920 гг. у Маскву рэгулярна накіроўваліся дыпляматычныя місіі БНР, якія вялі перамовы з прадстаўнікамі савецкага кіраўніцтва.

Continue reading Дыпляматычная місія БНР у Маскву ўлетку 1920 г.

Пачатак масавых дэпартацый з Заходняй Беларусі – 23.02.1940

23 лютага 1940 г. адбылася першая хваля масавых дэпартацый з Заходняй Беларусі.

Дэпартацыі насельніцтва ў аддаленыя рэгіёны Савецкага Саюза (Сыбір, Казахстан і інш.) былі адным са сродкаў рэпрэсій, што выкарыстоўваліся савецкай акупацыйнай уладай у Заходняй Беларусі, якая была далучаная да СССР у 1939 годзе паводле пагадненьня паміж СССР і гітлераўскай Нямеччынай.

Мэтаю рэпрэсій было зьнішчэньне цэлых пластоў грамадзтва, патэнцыйна неляяльных да савецкай улады.

Continue reading Пачатак масавых дэпартацый з Заходняй Беларусі – 23.02.1940

Курапаты – дарога сьмерці

3 чэрвеня 1988 у газэце “Літаратура і Мастацтва” апублікаваны артыкул Зянона Пазьняка “Курапаты – дарога сьмерці”.

Артыкул упершыню распавядаў пра гісторыю масавых расстрэлаў, зьдзейсьненых савецкімі карнымі ворганамі ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам. Публікацыя выклікала вялікі розгалас і ўсплёск цікавасьці да тэмы камуністычнага тэрору ў Беларусі. Гэтая падзея шмат у чым сталася адпраўной кропкай для актывізацыі беларускага грамадзтва канца 1980-х гадоў, якое ў хуткім часе вылучыла патрабаваньні аб дэмакратычных рэформах і дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі.

У кастрычніку таго году ўтвораныя арганізацыя “Мартыралёг Беларусі” і Беларускі Народны Фронт, які стаўся галоўным рухавіком у здабыцьці Беларусьсю незалежнасьці ў 1991 годзе.

Тэкст артыкулу: Continue reading Курапаты – дарога сьмерці

Rada of the Belarusian Democratic Republic. Official website