Дзень беларускага значка – 12.03.1917

фота А. Чайчыца

12 сакавіка 1917 у Менску прайшоў Дзень беларускага значка – масавая грамадзкая акцыя па папулярызацыі беларускае нацыянальнае сымболікі.

Акцыя была арганізаваная беларускімі нацыянальнымі арганізацыямі, паўсюль у Менску прадаваліся бел-чырвона-белыя значкі, кукарды і сьцяжкі. У адным зь менскіх кінатэатраў адбыўся шматлюдны беларускі мітынг. Прысутныя прынялі рэзалюцыю, якая патрабавала аўтаноміі для Беларусі.

Бел-чырвона-белую стужку ў 1917-м сталі насіць і вайскоўцы-беларусы на франтах Першай Сусьветнай вайны, каб пазнаваць сваіх.

У сьнежнi 1917 падчас Усебеларускага Зьезда ў Менску бел-чырвона-белы сьцяг ужо адзiнадушна прызнаваўся нацыянальным сымбалем Беларусi. У 1918 годзе ён стаў дзяржаўным сьцягам Беларускай Народнай Рэспублікі.

You may also like...