Category: Календар

Беларусы і палякі бяруць пад кантроль Менск – 19.02.1918 г.

19 лютага 1918 беларускія войскі разам з палякамі ўзялі пад свой кантроль Менск пасьля таго, як бальшавікі пакінулі горад, ратуючыся ад падыходзячых нямецкіх войскаў. Была створаная агульная беларуска-польская ваенная камэндатура, горад быў падзелены на...

Францішак Умястоўскі

10 лютага 1882 г. у Вільні нарадзіўся Францішак Умястоўскі, беларускі літаратар, журналіст, вайсковец, расстраляны саветамі ў Катыні

Тадэвуш Касьцюшка

4 ці 12 лютага 1746 г. у Слонімскім павеце нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка, палітычны і вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году, удзельнік Вайны за незалежнасьць ЗША, нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША.

Канстанты Каліноўскі

2 лютага 1838 г. у Гарадзенскім павеце нарадзіўся Вінцэнт Канстанты (у сучаснай гісторыяграфіі – Кастусь) Каліноўскі – беларускі рэвалюцыянэр-дэмакрат, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863-64 гг., адзін з папярэднікаў і натхняльнікаў беларускага нацыянальнага руху.

Нарада кіраўнікоў беларускіх партызанаў – 01.02.1921

1 лютага 1921 г. у Варшаве адбылася сакрэтная нарада з удзелам генэрала Булака-Балаховіча, прадстаўнікоў Рады Случчыны, Беларускага Палітычнага Камітэта і партызанскай арміі “Зялёны дуб”. На сходзе абмяркоўваліся праграма і мэтады магчымае барацьбы за незалежнасьць...

Пачатак паўстаньня Каліноўскага – 01.02.1863

1 лютага 1863 г. на тэрыторыі Беларусі пачаліся першыя выступы ў рамках буйнага нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў Беларусі, Літве і Польшчы. Кіраўніком паўстаньня на тэрыторыі Беларусі быў Вінцэнт Канстанты (Кастусь) Каліноўскі. У гэты дзень Часовы...

Этнічная чыстка супраць беларусаў Падляшша ў 1946 г.

У канцы студзеня і пачатку лютага 1946 польская нацыяналістычная банда , якой кіраваў капітан Рамуальд Райс “Буры”, зьдзейсьніла масавае забойства праваслаўных беларусаў на Беласточчыне. Пад час рэйду бандаю Райса было спалена пяць вёсак і...

Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту

27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту – масавага зьнішчэньня габрэяў нямецкімі нацыянал-сацыялістамі ў час Другой Сусьветнай Вайны. На тэрыторыі Беларусі было забіта да 800 тысячаў габрэяў. Кожная восьмая ахвяра Галакосту ва ўсёй...

Беларуская канфэрэнцыя ў Вільні – 25.01.1918

25 студзеня 1918 г. у Вільні распачалася канфэрэнцыя нацыянальных арганізацый заходняе часткі Беларусі, якая знаходзілася пад кантролем нямецкіх войскаў. Прадстаўнікі сфармаванай на канфэрэнцыі Віленскай Беларускай Рады былі пазьней кааптаваныя ў склад Рады БНР. Правядзеньне канфэрэнцыі...