Category Archives: Календар

Зьезд беларусаў-вайскоўцаў Заходняга фронту – 18-21.10.1917

18 кастрычніка 1917 г. у Менску пачаўся зьезд беларусаў-вайскоўцаў Заходняга фронту. У войсках былой Расейскай імпэрыі імкліва адбывалася самаарганізацыя па нацыянальнай прыкмеце. Беларусы гуртаваліся разам, каб абараняць свае правы і каб дапамагчы сваёй бацькаўшчыне ў той складаны час.

“Зьезд вайскоўцаў Заходняга фронту адбыўся 18–21 кастрычніка 1917 г. Я была дэлегатам і адной з арганізатарак, прытым – адзінай жанчынай на зьезьдзе. Загадзя прыгатаваныя значкі – бел-чырвона-белыя – параздавала ўсім сябрам зьезду і ўспакоілася. Аж тут падходзіць нехта да мяне і кажа: “А ў генэрала Кандратовіча значка німа”. А ў мяне ўжо – ніводнага. Тады я адшпіліла сваю гаспадарскую бел-чырвона-белую разэтку (круглую) і прышпіліла генэралу. На трэці дзень зьезду пасадзілі мяне запісываць тых, хто хоча ў беларускія батальёны. Першым запісаўся генэрал Кандратовіч…”

З кнігі Зоські Верас (Людзьвікі Сівіцкай) “Пакуль рука пяро трымае” (“Лімарыус”, 2015)

Сустрэча Язэпа Сажыча з Прэзыдэнтам ЗША

У кастрычніку 1991 г. у час адзначэньня Тыдня паняволеных народаў у Мічыгане адбылася сустрэча Старшыні Рады БНР Язэпа Сажыча з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам – старэйшым. Старшыня Рады БНР прапанаваў прэзыдэнту ЗША наведаць Менск цягам наступнага візыту ў СССР.

Беларускі сьцяг для ААН – 2 кастрычніка 1991 г.

2 кастрычніка 1991 г. беларусы ЗША ўрачыста перадалі беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг прадстаўніцтву Беларусі пры ААН для афіцыйнага выкарыстаньня.

Дэлегацыю беларуска-амэрыканскае моладзі прыняў амбасадар Рэспублікі Беларусь Генадзь Бураўкін.

Ва ўрачыстасьці прынялі ўдзел Міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь Пётра Краўчанка, які знаходзіўся ў Нью-Ёрку ў сувязі з удзелам у паседжаньні Генэральнай асамблеі ААН, а таксама старшыня Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня Антон Шукелойць.

Пацалаваўшя сьцяг, амбасадар Г. Бураўкін прамовіў пра значэнье сьцягу для народу.

(паводле газэты “Беларус”, №383, кастрычнік 1991 г.)

Сход у падтрымку БНР у Магілёве – 12.07.1918

12 ліпеня 1918 г. адбыўся сход грамадзкасьці Магілёва, які выказаў сваю падтрымку БНР.

У зале магілёўскага суда сабралося каля 400 прадстаўнікоў мясцовых грамадзкіх і палітычных арганізацый. Абсалютная большасьць прысутных падтрымалі ідэю незалежнасьці Беларусі і абвяшчэньне Беларускай Народнай Рэспублікі (супраць прагаласавалі 2 чалавекі, 9 чалавек устрымаліся).

Падобныя сходы праходзілі ў дзясятках іншых гарадоў і мястэчак.

На фотаздымку: будынак, дзе адбыўся сход, сучасны адрас: вул. Першамайская (былая Вялікая Шклоўская) д. 24

Другая хваля дэпартацыяў з Заходняй Беларусі: 13 красавіка 1940 г.

13 красавіка 1940 году пачалася другая хваля дэпартацыяў з Заходняй Беларусі.

У гэты дзень акупацыйныя савецкія ўлады выслалі 24 тысячы жыхароў Заходняй Беларусі ў Сыбір, Карэлію і іншыя аддаленыя раёны СССР.

За некалькі месяцаў перад гэтым Заходняя Беларусь была акупаваная і пазьней анэксіяваная Савецкім Саюзам пасьля сумеснага савецка-нацыстоўскага нападу на Польшчу.

Большасьць дэпартаваных склалі жанчыны, дзеці і асобы сталага ўзросту. Многія паміралі ў дарозе ці на новых месцах рассяленьня.

Першая хваля дэпартацыі з Заходняй Беларусі пасьля яе ўзьяднаньня з Усходняй Беларусьсю пад савецкай акупацыяй адбылася ў лютым 1940 году. Тады з рэгіёну было дэпартавана больш за 50 тысячаў чалавек.

Трэцяя хваля дэпартацыі адбылася 29 чэрвеня 1940 году (22 879 асобаў), чацьвёртая – у чэрвені 1941 г. (22 353 асобаў).

Такім чынам, агулам за 1940-1941 гады зь Беларусі ў аддаленыя, часта мала прыдатныя для жыцьця, раёны СССР, было дэпартавана ня менш за 120 тысяч чалавек. Прыкладна столькі ж складае агульная колькасьць дэпартаваных, расстраляных і прызваных у войска па ўсіх краінах Балтыі за той жа самы час.

Чытай таксама:

 

Работа па арганізацыі беларускага войска – лістапад 1918 г.

З хронікі для прэсы ад 23 лістапада 1918 г.: работы па арганізацыі Беларускага войска

ПОѢЗДКА ГЛАВНОКОМАНДУЮЩАГО БѢЛОРУССКОЙ НАРОДНОЙ АРМІИ К.А. КОНДРАТОВИЧА

Главнокомандующій Бѣлорусской Народной Арміи генералъ-адъютантъ К.А. Кондратовичъ выѣхалъ изъ Минска по дѣламъ организаціи Арміи. Замѣстителемъ его во время отсутствія назначенъ генералъ Свѣтловскій.

Окончательно получили назначенія по частямъ и отделамъ арміи генералы Крейчманъ, Ольсуфьевъ и др.

По всѣмъ даннымъ въ ближайшіе дни Бѣлорусская Армія сможетъ дать до 10.000 войска, не считая безконечного притока записывающихся добровольцевъ во многихъ городахъ Бѣлоруссіи.

Особое вниманіе при записываніи въ ряды Бѣлорусской Народной Арміи обращается на военную подготовку. Въ первую голову получаютъ назначеніе всѣ офицеры, а также подпрапорщики, фельдфебеля, старшіе и младшіе унтеръ-офицеры.

Многіе изъ записывающихся предлагаютъ явиться съ лошадьми при полной амуниціи и съ собственной обмундировкой.

На дняхъ ожидается пространное воззваніе отъ главнокомандованія Бѣлорусской Народной Арміи съ изложеніемъ цѣлей организаціи Арміи и точнѣйшихъ условій поступленія и пріема. Спѣшно организуется въ Минскѣ Офицерская школа.

Першы Статут ВКЛ – 29.09.1529

29 верасьня 1529 г. набыў моц першы Статут Вялікага Княства Літоўскага, выбітны помнік беларускай прававой думкі.

Другі Статут ВКЛ быў прыняты ў 1566 г., трэці – у 1588 г.

Статуты ВКЛ былі галоўнай крыніцай права ў Беларусі да 1840 года.

Усебеларуская палітычная канфэрэнцыя ў Празе, 1921 г.

25-28 верасьня 1921 г. у Празе адбылася Ўсебеларуская палітычная канфэрэнцыя, якая пацьвердзіла вернасьць Трэцяй Устаўнай грамаце Рады БНР і заявіла, што адзіным заканадаўчым органам Беларусі зьяўляецца Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама пацьвердзіла прынцып незалежнасьці й непадзельнасьці Беларусі.

Continue reading Усебеларуская палітычная канфэрэнцыя ў Празе, 1921 г.

Прыём у гонар БНР у Брытанскім парлямэнце – 07.05.1956

7 траўня 1956 году ў будынку Брытанскага Парлямэнту адбылося прыняцьце ў адзначэньне ўгодкаў незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, зладжанае Ангельска-Беларускім Таварыствам.

Гаспадаром прыняцьця быў старшыня таварыства, дэпутат Брытанскага Парлямэнту Дэвід Ормсбі-Гор (David Ormsby-Gore), а галоўным госьцем – Старшыня Рады БНР у выгнаньні Мікола Абрамчык.

Continue reading Прыём у гонар БНР у Брытанскім парлямэнце – 07.05.1956

Барысаўскі галодны бунт – 7.04.1932

7 красавіка 1932 г. у Барысаве пачаўся галодны бунт, выкліканы савецкай сельскагаспадарчай палітыкай. Гэта быў адзін з найбольш яскравых эпізодаў Галадамору ў Беларусі.

Continue reading Барысаўскі галодны бунт – 7.04.1932