Category: Гістарычныя дакумэнты

Мэмарандум Ураду БНР на адрас Папы Рымскага – 1921 г.

7 лютага 1921 г. Урад БНР склаў Мэмарандум на адрас Папы Рымскага Бэнэдыкта XV. У гэтым дакумэнце беларускі ўрад крытыкаваў польскія касьцёльныя ўлады за актыўную палітычную і нацыяналістычную агітацыю, якую палякі-ксяндзы праводзілі сярод беларускіх...

Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага – 28.01.1588

28 студзеня 1588 прывілеем вялікага князя Жыгімонта Вазы быў зацьверджаны і набыў сілу трэці Статут ВКЛ – звод законаў Вялікага княства Літоўскага, выбітны помнік беларускай і эўрапейскай юрыдычнай думкі, асноўная крыніца права на Беларусі...

Беларуская канфэрэнцыя ў Вільні – 25.01.1918

25 студзеня 1918 г. у Вільні распачалася канфэрэнцыя нацыянальных арганізацый заходняе часткі Беларусі, якая знаходзілася пад кантролем нямецкіх войскаў. Прадстаўнікі сфармаванай на канфэрэнцыі Віленскай Беларускай Рады былі пазьней кааптаваныя ў склад Рады БНР. Правядзеньне канфэрэнцыі...

Першы візыт прэзыдэнта ЗША ў Беларусь – 15.01.1994

15 студзеня 1994 г. адбыўся першы ў гісторыі афіцыйны візыт прэзыдэнта ЗША ў Беларусь. Прэзыдэнт Біл Клінтан меў сустрэчы зь кіраўніцтвам Беларусі, выступіў у Акадэміі Навук, ушанаваў памяць пагінулых у Другой Сусьветнай Вайне і...

“Покліч” – артыкул Старшыні Рады БНР Крэчэўскага (студзень 1926 г.)

У сваім артыкуле III Старшыня Рады БНР Пётра Крэчэўскі адказвае на аргумэнты непрыяцеляў беларускага дзяржаўнага сувэрэнітэту як у Польшчы, так і ў Савецкай Расеі. Зь беспрыкладнай у гісторыі народаў адвагай Беларускі Народ вядзе змаганьне за...

Сустрэча дэлегацыі БНР зь Пілсудзкім – 03.01.1920

3 студзеня 1920 г. у Варшаве адбылася сустрэча Старшыні Рады Народных Міністраў БНР Антона Луцкевіча і Паўнамоцнага Прадстаўніка БНР у Польшчы Лявона Вітан-Дубейкаўскага зь Юзафам Пілсудзкім, начальнікам Польскай дзяржавы. З пратаколу сустрэчы: “Начальнік Польскае...

Фінляндыя прызнала Беларускую Народную Рэспубліку – 28.12.1919

28 сьнежня 1919 г. прыйшло паведамленьне аб прызнаньні Фінляндыяй незалежнасьці Беларусі. Антон Луцкевіч з Варшавы тэлеграфаваў пра гэта прафэсару Міколу Верамею (Вяршыніну), консулу БНР у Чэхаславаччыне: “Naš pradstaŭnik [u] Łatvii telehrafuje [pra] pryznańnie niezaležnaści...

Белавескае пагадненьне 1991 г.

8 сьнежня 1991 г. у рэзыдэнцыі Віскулі на Берасьцейшчыне паміж кіраўнікамі Беларусі, Расеі і Ўкраіны было падпісанае пагадненьне аб ліквідацыі СССР, вядомае як Белавескае пагадненьне. 10 сьнежня Вярхоўны Савет Беларусі ратыфікаваў пагадненьне, чым канчаткова...