Category Archives: Актуальныя дакумэнты Рады БНР

Зварот Старшыні Рады БНР з нагоды Дня Волі 2005

Дарагія Суродзічы!

Ад імя Рады Беларускай Народнай Республікі вітаю Вас з нашым вялікім нацыянальным сьвятам – нашым Днём Волі – Днём 25-га Сакавіка.

3 сумам канстатую, што афіцыяльная Беларусь, у адрозьненьне ад ўсіх суседніх народаў былой расейскай імпэрыі, дасюль не адзначае абвешчаньня, пасьля доўгай няволі, незалежнасьці сваей дзяржавы. Без абвешчаньня Радай БНР незалежнасьці ў 1918-м годзе сёньня ўжо беларускай дзяржаўнасьці, магчыма, іне было б.

Дарагія суродзічы, шмат гаворыцца й пішацца апошнім часам у сьвеце пра будучыню Беларусі. Але толькі ад беларускага народу – ад нас самых – будзе залежаць, ці Беларусь застанецца другой Кубай на парозе заможнай Эўропы, ці станецца паўнавартасным сябрам Эўрапэйскай супольнасьці.

Цяпер, як ніколі, нам трэба паказаць сьвету што мы народ эўрапэйскі, што мы паважаем адзін аднаго, што мы салідарныя ў змаганьні за нацыянальную годнасьць і лепшае жыцьцё.

Палітыкі, якія змагаюцца не за дабро Беларусі, а між сабой за ўладу, ня вартыя нашай увагі. Далучайцеся да радоў тых змагароў, якія ведаюць, што толькі зьяднанымі мы народзім вольную і дэмакратычную Беларусь, і што толькі тады наш народ зойме пачэснае месца між іншых народаў сьвету. Із свайго боку, Рада БНР будзе працягваць змаганьне пакуль не дасягнем гэтае мэты.

Дык памажы нам Божа! Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла,
Старшыня Рады БНР

Зварот XXIV Сэсіі Рады БНР да суродзічаў на Бацькаўшчыне і ў замежжы

ЗВАРОТ

Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
да суродзічаў на Бацькаўшчыне і ў замежжы,
прыняты на 24-й Сэсіі Рады БНР 25 кастрычніка 2003 году

Continue reading Зварот XXIV Сэсіі Рады БНР да суродзічаў на Бацькаўшчыне і ў замежжы