Мэдаль да стагодзьдзя БНР: уручэньні ў Віцебску

Барыс Хамайда

У Віцебску адбыліся ўручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР мясцовым актывістам Барысу Хамайду і Сяргею Каваленку. Мэдалі ўручыў Першы заступнік Старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык.

Барыс Хамайда – журналіст, актывіст і праваабаронца, адзін зь лідараў грамадзянскай супольнасьці Віцебска на працягу апошніх трыццаці гадоў, які неаднаразова цярпеў перасьлед і ціск уладаў за сваю дзейнасьць.

Алена Каваленка атрымоўвае мэдаль за свайго мужа Сяргея

Сяргей Каваленка – актывіст і былы палітычны вязень, неаднаразова асуджаны за публічнае вывешваньне беларускага нацыянальнага сьцягу ў Віцебску і ў тым ліку асуджаны да трох гадоў пакараньня ў 2010 годзе. Падчас увязьненьня Каваленка трымаў галадоўку і цярпеў катаваньні. За Сяргея Каваленку мэдаль атрымала ягоная жонка Алена.

You may also like...