Author: radabnr

Візыт Міколы Абрамчыка ў Вашынгтон

25 і 26 верасьня 1950 г. адбылася дзелавая паездка Старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка ў Вашынгтон. У рамках візыту Старшыня сустрэўся з высокапастаўленымі амэрыканскімі дыпляматамі, а таксама з польскім генэралам Андэрсам.

“Нямецкае камандаваньне лічылася і надалей лічыцца з Радай БНР як зь вярхоўным органам Беларусі” – даведка 1918 г.

З даведкі аб дзейнасьці ўладаў БНР (меркавана восень 1918 г.): “Нямецкае камандаваньне лічылася і надалей лічыцца з Народным Сакратарыятам і Радай БНР як зь вярхоўным органам Беларусі, прызнаючы за імі ўсе правы. Гандаль, прамысловасьць,...

Пагоня і Бел-чырвона-белы сьцяг – дзяржаўныя сымбалі Рэспублікі Беларусь. 19.09.1991

19 верасьня 1991 г. рашэньнем Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сьцяг, якія былі дзяржаўнымі сымбалямі Беларускай Народнай Рэспублікі, былі прынятыя ў якасьці дзяржаўнае сымболікі Рэспублікі Беларусі.

Зьнікненьне Віктара Ганчара – 16.09.1999

16 верасьня 1999 г. бясьсьледна зьнік Віктар Ганчар – беларускі палітык, адзін зь лідараў апазыцыі прэзыдэнту Аляксандру Лукашэнку. Паводле наяўнай інфармацыі, Ганчар разам зь ягоным сябрам Анатолем Красоўскім быў выкрадзены і забіты спэцслужбамі рэжыму...

Фабіян Абрантовіч

14 верасьня 1884 г. у Наваградзкім павеце нарадзіўся архімандрыт Фабіян Абрантовіч – член Рады БНР,  выбітны дзеяч беларускага хрысьціянска-дэмакратычнага руху, грэка-каталіцкі сьвятар, філёзаф.

Вучэньні “Захад-2017” наносяць вялікую шкоду Беларусі – Заява Рады БНР

Заява Рады БНР аб сумесных беларуска-расейскіх вучэньнях У Беларусі распачынаюцца вайсковыя вучэньні “Захад-2017”, якія праводзяцца сумесна з вайсковымі фармаваньнямі Расейскай Фэдэрацыі. Гэтыя манэўры адбываюцца на фоне анэксіі Масквой Крыму, вайны ва Ўкраіне і Сырыі,...

Юр’я Эльфэнгрэн

8 верасьня 1889 г. нарадзіўся Георгі (Юр’я) Эльфэнгрэн, дыплямат БНР у Фінляндыі, герой фінскай вайны за незалежнасьць, удзельнік расейскага “белага” руху.

Вера Рамук

6 верасьня 1931 г. у Докшыцкім раёне нарадзілася Вера Рамук – сябра Рады БНР, выбітная дзяячка беларускай дыяспары ў Чыкага, ЗША.

8 верасьня – Дзень беларускай вайсковай славы

8 верасьня адзначаецца Дзень Беларускае Вайсковае Славы. У гэты дзень у 1514 годзе адбылася знакамітая Аршанская бітва, у якой беларуска-літоўскія войскі на чале з гетманам Канстантынам Астроскім разьбілі шкаткроць пераважаючыя войскі Маскоўскага княства.