Author: radabnr

Дыяспара павінна дапамагаць Беларусі – выступ І. Сурвіллы на Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі, 2006 г.

Зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы да 27-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі, 2006 г. Дастойныя Айцы, Паважаныя Госьці, Дарагія Сябры. У Беларусі жыве крышку меней за дзесяць мільёнаў чалавек. Гэтую цыфру і мы падаём,...

Лявон Рыдлеўскі

14 кастрычніка 1903 г.  у Магілёўскай губэрні нарадзіўся Лявон Рыдлеўскі, віцэ-прэзыдэнт Рады БНР, актывіст беларускага руху ў Францыі, удзельнік Слуцкага збройнага чыну і францускага антынацыстоўскага супраціву.

Эдвард Вайніловіч

13 кастрычніка 1847 г. у маёнтку Сьляпянка каля Менску нарадзіўся Эдвард Вайніловіч, беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, мэцэнат, актыўны сымпатызант ідэі беларускай незалежнасьці і Радзе БНР.

кс. Міхал Буклярэвіч

12 кастрычніка 1884 г. у Ашмянскім павеце нарадзіўся кс. Міхал Буклярэвіч, каталіцкі сьвятар, ініцыятар антыбальшавіцкага паўстаньня на Браслаўшчыне ў 1919 г., удзельнік беларускага хрысьціянскага руху пачатку 20 ст.

Сустрэча з прадстаўнікамі ўраду Латвіі

9 кастрычніка 1920 г. адбылася сустрэча прадстаўнікоў Рады БНР з прадстаўнікамі ўраду Латвіі. Ад верасьня 1920 г. беларускі ўрад актывізаваў сваю дзейнасьць у гэтай краіне, каб паўплываць на ход мірных перамоваў паміж РСФСР і...

Супольны пратэст БНР і Заходне-Ўкраінскай Рэспублікі супраць польска-савецкай змовы

8 кастрычніка 1920 г. Беларусь і Заходне-Ўкраінская Народная Рэспубліка выдалі сумесную заяву адносна савецка-польскай Рыскай змовы, якая дзяліла Беларусь і Ўкраіну надвое. Да ўсіх: Супольны пратэст Дэлегацыі Беларускай і Ўсходне-Галіцкай проці імпэрыялістычнага захвату іхных...

Андрэй Якубецкі

5 кастрычніка 1892 г. у Гарадзенскім павеце нарадзіўся Андрэй Якубецкі, адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну, беларускі вайсковец і грамадзкі дзеяч.

Уладзіслаў Сыракомля

29 верасьня 1823 г. у Бабруйскім павеце нарадзіўся Ўладзіслаў Сыракомля (сапр. Людзьвік Кандратовіч), беларускі і польскі паэт, драматург, перакладчык, літаратурны крытык і краязнаўца.

Аркадзь Смоліч

29 верасьня 1891 г. у Бабруйскім павеце нарадзіўся прафэсар Аркадзь Смоліч – Міністар Сельскай Гаспадаркі БНР, Сакратар Асьветы БНР, выбітны беларускі навуковец, забіты савецкімі ўладамі.