Tag Archives: 1918

Сход у падтрымку БНР у Адэсе – 21.04.1918

21 красавіка 1918 у Адэсе адбыўся сход беларускіх арганізацый у падтрымку Беларускай Народнай Рэспублікі. Удзельнікі прынялі рэзалюцыю, якая ўхваляла стварэньне незалежнай беларускай дзяржавы.

Адэса была адным з важных цэнтраў беларускага нацыянальнага руху ў 1917-1918 гг. У рэгіёне на той момант знаходзілася каля 100 тысячаў беларусаў – пераважна вайскоўцаў і ўцекачоў.

Улады БНР прызначылі Сьцяпана Некрашэвіча консулам Беларусі ў Адэсе.

Стварэньне беларускіх радаў у рэгіёнах БНР

20 красавіка 1918 Рада БНР разаслала па рэгіёнах БНР загад аб стварэньні мясцовых рад (выбарных органаў БНР) і прыняцьці імі на сябе ўлады ад нямецкіх акупантаў.

У наказе адзначалася, што

“Беларускія Рады маюць мэтаю дзяржаўную незалежнасьць Беларусі, разьвіцьцё і паўсюднае пашырэньне беларускай культуры”.

Дзеля дасягненьня гэтай мэты Рады былі абавязаны:

Continue reading Стварэньне беларускіх радаў у рэгіёнах БНР

Тэлеграмы аб незалежнасьці БНР – 18.04.1918

18 красавіка 1918 урадам галоўных эўрапейскіх краінаў былі накіраваныя радыёграмы аб абвяшчэньні незалежнасьці Беларусі

Телеграмма на радіо-телеграфъ

По порученію Рады Бѣлорусской Народной Республики настоящимъ доводится до свѣдѣнія народовъ и правительствъ Европы о нижеслѣдующемъ:

9 Марта нов. ст. 1918 г. въ г. Минскѣ-Бѣлорусскомъ Исполнительный Комитетъ I Всебѣлорусскаго Съѣзда, выполняя волю Съѣзда, выраженную въ постановленіяхъ его отъ 30—31 Декабря 1917 г. конституировалъ Бѣлорусскую Народную Республику.

Пользуясь правомъ, представленнымъ ему Всебѣлорусскимъ Съѣздомъ, Исполнительный Комитетъ его, пополненный представителями національныхъ меньшінствъ края, въ одномъ изъ послѣдующихъ своихъ засѣданій включилъ въ свой составъ представителей земскихъ и городскихъ самоуправленій Бѣлоруссіи и послѣ этого былъ переименованъ въ Раду Бѣлорусской Народной Республики, каковая отнынѣ впредь до Учр. Соб. Бѣл. несетъ отвѣтственность за судьбы народа, принимая во вниманіе необходимость защиты державныхъ правъ бѣлорусскаго народа, его государственнаго будущаго и сохраненія въ цѣлости его территоріи, раздѣленной нынѣ на три части старыми окопами и новой оккупаціонной линіей германскихъ войскъ. Рада Бѣлорусской Народной Республики въ засѣданіи своемъ отъ 24 Марта 1918 г. съ участіемъ представителей Бѣло-русской Рады въ Вильиѣ, объединяющей бѣлорусскій народъ за кордономъ выдала Уставную Грамоту къ народамъ Бѣлоруссіи о державной не-зависимости Бѣлорусской Народной Республики.

Continue reading Тэлеграмы аб незалежнасьці БНР – 18.04.1918

Беларуская мова – дзяржаўная ў БНР – 03.04.1918

3 красавіка 1918 выйшла прэсавае паведамленьне пра аб’яўленьне беларускай мовы дзяржаўнай і абавязковай моваю Беларускае Рэспублікі.

Пры тым, што беларуская мова абвяшчалася дзяржаўнай і абавязковай моваю рэспублікі, нацыянальным меншасьцям у Беларусі (галоўнымі зь якіх былі расейцы, палякі і габрэі) прадстаўлялася права карыстацца сваімі мовамі пры афіцыйнай камунікацыі зь дзяржаўныім ўстановамі. Такім чынам, у БНР былі закладзеныя асновы для палітыкі шматмоўнасьці, якая працягвалася і ў першыя гады БССР:

“Народный Секретаріать Бѣлорусской Народной Республики принялъ постановленіе объ объявленіи бѣлорусскаго языка государственнымъ и обязательнымъ языкомъ Республики. Національнымъ меньшинствамъ Бѣлоруссіи предоставляется пользоваться своимъ языкомъ в оффиціальныхъ сношеніяхъ съ государственными учрежденіями. Всѣ акты, документы и переписка правительственныхъ установленій должны совершаться на государственномъ бѣлорусскомь языкѣ.”

Магілёўская краёвая рада падтрымлівае БНР – 31.03.1918

31 сакавiка 1918 года адбылося надзвычайнае пасяджэнне Магiлёўскай краёвай рады, на якiм было прынята наступнае рашэньне:

1) прызнаць уладу Цэнтральнай Краёвай Беларускай Рады;

2) павiнна быць створана адзiная непадзельная Беларусь у форме БНР;

3) дэлегаваць у Менск свайго прадстаўнiка.

Аналягічныя пастановы прыходзілі з іншых гарадоў і павятовых цэнтраў Беларусі: Бабруйск, Радашкавічы, Барысаў, Слуцак, Нясьвіж, Наваградак, Койданава, Рэчыца і іншыя.

Газэта “Гоман” 12 красавiка 1918 года паведамляла:

„Зь Менска паказваюць, што весьцi аб прызнаньнi Народнага Сакратарыята прыходзяць амаль штогадзiну”.

13 траўня 1918 года Народны Сакратарыят Беларусі наведалі прадстаўнікі Рэчыцкага земства М. Мяцельскі і Д. Хічук. Дэлегаты раіліся са старшынём Народнага Сакратарыята Язэпам Варонкам і народным сакратаром асьветы Аркадзем Смолічам аб справе, зьвязанай з беларуска-ўкраінскімі перагаворамі, а таксама аб справе арганізацыі сеткі беларускіх школ і ўвядзеньня беларускай мовы ва ўжо існуючых школах.

У паведамленьні ад 6 чэрвеня 1918 года „Сфэра ўплыву Народнага Сакратарыята” адзначалася:

„За апошні тыдзень Народны Сакратарыят наведалі прадстаўнікі Магілёўскай, Віцебскай губэрній, Гомельшчыны, Палесься, Вілейскага павета і іншых гарадоў. З усіх месц дэлегаты прывозяць пастановы аб прызнаньні ўлады Народнага Сакратарыята і просьбу рэгуляваць жыцьцё”.

Камісія Міжнародных Справаў

29 сакавіка 1918 года на пасяджэньні Рады БНР была створаная Камісія Міжнародных Справаў, першы орган, адказны за міжнародныя стасункі Беларусі.

Камісія займалася вырашэньнем бягучых пытаньняў зьнешняй палітыкі Беларусі, а таксама дэталёвым вызначэннем межаў БНР.

Менская прэса пра будаўніцтва органаў улады БНР – 1918 г.

25 лютага 1918 газэта „Минские новости” паведамляла:

„На имя Белорусского Народного Секретариата беспрерывно поступают заявления разных групп и обществ о признании власти избранного Секретариата Белоруссии”.

У гарадах, мястэчках па ініцыятыве беларускай мясцовай інтэлігенцыі і духавенства ўзьнікаюць гарадзкія і павятовыя беларускія рады.

Першы беларускі ўрад – 20.02.1918 г.

20 лютага 1918 г. пасьля адступленьня зь Менска бальшавісцкіх войскаў Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду сфармаваў першы Беларускі ўрад (Народны Сакратарыят).

Сакратарыят абвясціў сябе вярхоўнай уладай у краі да “склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сходу Беларусі”. У кастрычніку 1918 Народны Сакратарыят быў перайменаваны ў Раду Народных Міністраў БНР.

Continue reading Першы беларускі ўрад – 20.02.1918 г.

Беларусы і палякі бяруць пад кантроль Менск – 19.02.1918 г.

19 лютага 1918 беларускія войскі разам з палякамі ўзялі пад свой кантроль Менск пасьля таго, як бальшавікі пакінулі горад, ратуючыся ад падыходзячых нямецкіх войскаў.

Была створаная агульная беларуска-польская ваенная камэндатура, горад быў падзелены на два сэктары.

Беларускія атрады кантралявалі паўночна-заходнюю частку разам з плошчай Свабоды.

Праграмная Дэклярацыя Рады Міністраў БНР (1918 г.)

22 лістапада 1918 выйшла праграмная дэклярацыя Рады Міністраў БНР:

Continue reading Праграмная Дэклярацыя Рады Міністраў БНР (1918 г.)