Tagged: Рэпрэсіі

Пра незаконны крымінальны перасьлед з боку органаў рэжыму А. Лукашэнкі

Рада Беларускае Народнае Рэспублікі прымае да ведама інфармацыю пра незаконны крымінальны перасьлед, распачаты карніцкімі органамі нелегітымнага рэжыму на чале з А. Лукашэнкам. Дадзены факт ніякім чынам не паўплывае на дзейнасьць Рады БНР, яе ўзаемадзеяньне...

СЬМЕРЦЬ АЛЕСЯ ПУШКІНА ЗЬЯЎЛЯЕЦЦА ПАЛІТЫЧНЫМ ЗАБОЙСТВАМ – ЗАЯВА РАДЫ БНР

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае свае шчырыя спачуваньні родным і блізкім Алеся Пушкіна, выбітнага беларускага мастака, актывіста і палітычнага зьняволенага, які пры абставінах, на дадзены момант ня высьветленых, памёр у лукашэнкаўскай турме.

Улады Беларусі не прымаюць мераў супраць распаўсюду COVID-19 у турмах: зварот да СААЗ

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі зьвярнулася да генэральнага дырэктара Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя доктара Тэдраса Адханома Гебрэесуса з прычыны ўмоваў у беларускіх сьледчых ізалятарах пасьля паведамленьняў пра тое, што многія затрыманыя пратэстоўцы заражаюцца COVID-19 падчас...

АЛЯКСАНДАР ЛУКАШЭНКА НЯСЕ АСАБІСТУЮ АДКАЗНАСЬЦЬ ЗА ГІБЕЛЬ ДЭМАНСТРАНТА Ў БЕЛАРУСІ – ЗАЯВА РАДЫ БНР

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае свае шчырыя спачуваньні і смутак у сувязі з пацьверджанай гібельлю ўдзельніка акцыяў пратэсту ў Менску. Санкцыянаваўшы выкарыстаньне зброі і спэцсродкаў супраць дэманстрантаў, Аляксандар Лукашэнка нясе асабістую адказнасьць за гэтую...

НЕРАССЬЛЕДВАНЬНЕ ЗЬНІКНЕНЬНЯЎ БЕЛАРУСКІХ ПАЛІТЫКАЎ МОЖА СЬВЕДЧЫЦЬ ПРА НЕЖАДАНЬНЕ ЎЛАДАЎ, КАБ ГРАМАДЗТВА ВЕДАЛА ПРАЎДУ – ЗАЯВА РАДЫ БНР

7 ліпеня 2020 года спаўняецца 20 гадоў з дня зьнікненьня і, відавочна, забойства апэратара Дзьмітрыя Завадзкага, які працаваў у здымачнай групе беларускага апазыцыйнага журналіста Паўла Шарамета. Зьнікненьне Дзьмітрыя Завадзкага стала ў адзін шэраг са...

ГВАЛТ СУПРАЦЬ ПАЛІТЫЧНЫХ АПАНЭНТАЎ – ПРЫЗНАК СЛАБАСЬЦІ ЎЛАДАЎ. ЗАЯВА РАДЫ БНР

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі асуджае факты катаваньняў і зьдзекаў з арыштаваных палітыкаў, у тым ліку Паўла Севярынца, які ўскрыў вены ў знак пратэсту супраць зьдзекаў турэмнай адміністрацыі. Такія факты супярэчаць закону і зьяўляюцца абсалютна...

In memoriam Надзея Дземідовіч

Вечарам 3 сакавіка ня стала Надзеі Дземідовіч, вэтэрана беларускага нацыянальнага руху, вязьня ГУЛАГ і ўдзельніцы паўстаньня вязьняў у Кенгіры, узнагароджанай Мэдалём да стагодзьдзя БНР. Рада БНР выказвае свае шчырыя спачуваньні блізкім спадарыні Дземідовіч. Падаем...

Alaksandar Halavinski

Аляксандар Галавінскі

Аляксандар Галавінскі – дыплямат БНР, дарадца Міністэрства замежных справаў БНР, дзеяч беларускай дыяспары ва Ўкраіне і Летуве, актывіст Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, рэпрэсаваны савецкімі акупацыйнымі ўладамі.