Tagged: Беларускія партызаны

Міхал Вітушка

5 лістапада 1907 г. у Нясьвіжы нарадзіўся генэрал Міхал Вітушка, беларускі партызанскі камандэр, герой збройнай антысавецкай барацьбы.

Станіслаў Булак-Балаховіч

22 лютага 1883 г. на Браслаўшчыне нарадзіўся генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч, беларускі военачальнік, камандзір Асобнага атраду войскаў БНР у Балтыі, адзін з кіраўнікоў збройнай антысавецкай барацьбы на Беларусі ў 1919-1920 гг.

Нарада кіраўнікоў беларускіх партызанаў – 01.02.1921

1 лютага 1921 г. у Варшаве адбылася сакрэтная нарада з удзелам генэрала Булака-Балаховіча, прадстаўнікоў Рады Случчыны, Беларускага Палітычнага Камітэта і партызанскай арміі “Зялёны дуб”. На сходзе абмяркоўваліся праграма і мэтады магчымае барацьбы за незалежнасьць...

Праклятыя і забытыя – фільм пра збройную барацьбу за незалежнасьць Беларусі

Дакумэнтальны фільм рэжысэра Антося Цялежнікава пра збройны незалежніцкі супраціў на Беларусі пасьля Другой Сусьветнай Вайны (2013 г., тэлеканал “Белсат”). Асновай гэтае барацьбы стала Беларуская Незалежніцкая Партыя, створаная ў 1942 годзе і паўлегальная ў часы...

Аўген Жыхар

11 студзеня 1955 г. у няроўным баі з савецкімі карнікамі загінуў Аўген Жыхар, беларускі партызанскі камандэр, сябра Беларускай Незалежніцкай Партыі.