Tag Archives: Расея

Сустрэча Васіля Захаркі з Георгіям Чычэрынам – 17.07.1920

17 ліпеня 1920 г. адбылася афіцыйная сустрэча прадстаўніка БНР Васіля Захаркі з наркамам РСФСР па замежных справах Г. Чычэрынам. Сустрэча адбылася ў Маскве па ініцыятыве расейскага боку.

Захарка ўручыў Чычэрыну мэмарандум з патрабаваньнямі прызнаць незалежнасьць Беларусі і аказаць спрыяньне нацыянальнаму, палітычнаму і сацыяльнаму адраджэньню беларускага народу.

У гэты час ішла вайна паміж РСФСР і Польшчай, бальшавікі хацелі заручыцца падтрымкай беларускага руху ў гэтай барацьбе.

Паразуменьня між незалежнай дэмакратычнай Беларусьсю і бальшавіцкай Расеяй так і не адбылося, кантакты між БНР і РСФСР далейшага разьвіцьця не атрымалі.

Іван Краскоўскі

24 чэрвеня 1880 г. у Бельскім павеце нарадзіўся Іван Краскоўскі – беларускі і ўкраінскі дзяржаўны дзеяч, сябра ўраду Украінскай Народнай Рэспублікі, старшыня ўкраінскай дыпляматычнай місіі на Каўказе, кансультант і ўпаўнаважаны прадстаўнік Беларускай Народнай Рэспублікі, член прэзыдыюму Дзяржпляна БССР.

Continue reading Іван Краскоўскі

Вітаўту Кіпелю – 90

Сёньня адзначае свой дзевяносты дзень нараджэньня Вітаўт Кіпель – выбітны навуковец і актывіст беларускай дыяспары ў Амэрыцы, у мінулым сябра Прэзыдыюму Рады БНР.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі шчыра віншуе пана Вітаўта Кіпеля, жадае добрага здароўя і натхненьня!

Continue reading Вітаўту Кіпелю – 90

Сустрэча з расейскім амбасадарам В. Маклаковам

30 траўня 1919 адбылася сустрэча Антона Луцкевіча з Васіліям Маклаковам, апошнім амбасадарам рэспубліканскай Расеі ў Парыжы, дзеячом “белай эміграцыі” і палітыкам.

Абмяркоўваліся расейска-беларускія стасункі, пытаньне прызнаньня Беларусі з боку Расеі. Маклакоў заявіў, што Расея ня можа лічыць акт аб незалежнасьці Беларусі правамочным, пакуль яго не прызнае расейскі Устаноўчы сход.

Юрка Лістапад

7 красавіка 1897 г. на Случчыне нарадзіўся Юрка Лістапад – беларускі пэдагог, публіцыст, грамадзкі дзеяч, удзельнік Слуцкага Збройнага Чыну, забіты ў ГУЛАГу.

Continue reading Юрка Лістапад

Беларусь у расейскім інфармацыйным полі: прэзэнтацыя Сакратара Інфармацыі Рады БНР

9 кастрычніка 2016 г. Сакратар Інфармацыі Рады БНР Алесь Чайчыц выступіў на Міжнародным Кангрэсе Дасьледчыкаў Беларусі ў Коўне. Выступ быў прысьвечаны аналізу расейскага інфармацыйнага поля вакол Беларусі: асноўных гульцоў, іхных матывацый і інструмэнтаў. Прапануем вашай увазе прэзэнтацыю.

Continue reading Беларусь у расейскім інфармацыйным полі: прэзэнтацыя Сакратара Інфармацыі Рады БНР

Упаўнаважаньне І. Краскоўскаму на вядзеньне перамоваў з Расеяй, 1918 г.

У архівах захавалася ўпаунаважаньне Народнага Сакратарыяту БНР ад 10 кастрычніка 1918 г., выдадзенае Івану Краскоўскаму на правядзеньне ў Кіеве перамоваў з прадстаўнікамі РСФСР аб прызнаньні незалежнасьці Беларусі.

Continue reading Упаўнаважаньне І. Краскоўскаму на вядзеньне перамоваў з Расеяй, 1918 г.

Дыпляматычная місія БНР у Маскву ўлетку 1920 г.

Ад самога абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі ў 1918 годзе Рада БНР рабіла актыўныя спробы дамагчыся прызнаньня беларускай незалежнасьці з боку Савецкай Расеі і ўсталяваньня з РСФСР раўнапраўных дыпляматычных адносінаў. На працягу 1918-1920 гг. у Маскву рэгулярна накіроўваліся дыпляматычныя місіі БНР, якія вялі перамовы з прадстаўнікамі савецкага кіраўніцтва.

Continue reading Дыпляматычная місія БНР у Маскву ўлетку 1920 г.

РАДА БНР ВЫСТУПАЕ СУПРАЦЬ УЦЯГВАНЬНЯ БЕЛАРУСІ Ў ВАЕННЫЯ АВАНТУРЫ РАСЕІ – ЗАЯВА

Заява
XXIX чарговай сэсіі
Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Аб уцягваньні Беларусі ў зону вайсковых інтарэсаў Расеі

  Continue reading РАДА БНР ВЫСТУПАЕ СУПРАЦЬ УЦЯГВАНЬНЯ БЕЛАРУСІ Ў ВАЕННЫЯ АВАНТУРЫ РАСЕІ – ЗАЯВА

РАСЕЙСКАЯ ВАЙСКОВАЯ БАЗА БУДЗЕ ПАГРОЗАЙ ДЛЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ – ЗАЯВА РАДЫ БНР

Заява Рады Беларускай Народнай Рэспублікі аб процістаяньню плянам стварэньня расейскай вайсковай базы ў Беларусі

Continue reading РАСЕЙСКАЯ ВАЙСКОВАЯ БАЗА БУДЗЕ ПАГРОЗАЙ ДЛЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ – ЗАЯВА РАДЫ БНР