Tag Archives: Нямеччына

Аўген Калубовіч (Каханоўскі)

5 сакавіка 1910 г. ў Рагачоўскім павеце нарадзіўся Аўген Калубовіч (Каханоўскі), прам’ер-міністар БНР, пісьменьнік, гісторык, пэдагог, вязень ГУЛАГ.

Continue reading Аўген Калубовіч (Каханоўскі)

Яўхім Бялевіч

27 лютага 1888 г. у Менску нарадзіўся Яўхім (Яфім) Бялевіч, міністар фінансаў і юстыцыі ў першым Народным сакратарыяце БНР, дыплямат БНР, дзеяч беларускага нацыянальнага руху.

Continue reading Яўхім Бялевіч

Сход Рады БНР у Остэргофэне – 29.12.1947

29 сьнежня 1947 г. у Остэргофене (Баварыя, Нямеччына), на сходзе, прысьвечаным 30-й гадавіне І Усебеларускага зьезду, было афіцыйна абвешчана пра актывізацыю дзейнасьці Рады БНР у выгнаньні на чале зь Міколам Абрамчыкам, якому паўнамоцтвы перадаў IV Старшыня Рады БНР Васіль Захарка.

У склад абноўленай Рады БНР увайшлі 72 радных.

Юліяна Вітан-Дубейкаўская

12 сьнежня 1886 г. нарадзілася Юліяна Вітан-Дубейкаўская, беларуская мастацтвазнаўца, пэдагог, грамадзкі дзеяч.

Continue reading Юліяна Вітан-Дубейкаўская

Лістапад 1918: вяртаньне беларускіх дыпляматычных дэлегацый у Менск

У першы тыдзень лістапада 1918 г. у Менск вярнуліся беларускія дыпляматычныя дэлегацыі, якія правялі перамовы з палітыкамі і ўрадоўцамі ў шэрагу эўрапейскіх краінаў. У прыватнасьці, прадстаўнічая беларуская дэлегацыя наведала Варшаву.

Continue reading Лістапад 1918: вяртаньне беларускіх дыпляматычных дэлегацый у Менск

Дакумэнты БНР у расейскім дзяржаўным архіве

У Дзяржаўным Архіве Расейскае Фэдэрацыі (Масква) захоўваецца некалькі тэчак з дакумэнтамі, датычнымі гісторыі Беларускае Народнае Рэспублікі:
Continue reading Дакумэнты БНР у расейскім дзяржаўным архіве

Прадстаўніцтва БНР у Нямеччыне

Надзвычайная місія Беларусі ў Бэрліне ады­грала адну з ключавых роляў у зьнешнепалітычнай дзейнасьці БНР. Артыкул гісторыка і дасьледчыка беларуска-нямецкіх стасункаў Уладзімера Сакалоўскага (1930 – 2013)

Continue reading Прадстаўніцтва БНР у Нямеччыне

З справаздачы пра беларуска-нямецкія стасункі – жнівень 1920

Cа справаздачы шэфа Дыпляматычнае Місіі БНР у Нямеччыне Леаніда Баркова ад 14 жніўня 1920 г.:

Нямецкі ўрад, таксама нямецкія палітычныя і фінансавыя колы, уведзены ў курс становішча беларускага пытаньня і азнаёмлены зь летуценьнямі беларускага народу.

Прызнаньне незалежнасьці Беларусі Нямеччынай ня можа быць зроблена перш такога прызнаньня з боку дзяржаў Антанты, згодна з арт. 117 міравой умовы ў Вэрсалю.

Нягледзячы на гэта, прыкметы фактычнага прызнаньня ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі відны ў афіцыальных зносінах нямецкіх дзяржаўных устаноў і загранічных прадстаўніцтваў у Бэрліне зь беларускай місіяй у Нямеччыне; на практыцы гэта выражаецца ў прызнаньні і візаваньні беларускіх пашпартоў як нямецкімі паліцэйскімі ўладамі, так і німаль усімі консульствамі загранічных дзяржаў.

Агульнае палажэньне беларускага пытаньня ў Нямеччыне адзначаецца спагаднымі адносінамі да нас як Ураду, так і грамадзкіх колаў. Надзеі на рэальную дапамогу ў данны момант з боку Нямеччыны ня могуць быць апраўданы, дзеля неакрэсьленага палажэньня як у самой Нямеччыне, так і тым болей на Беларусі.

(Архівы БНР, Том 1, Кніга 1, с. 844)

Тэлеграма аб абвяшчэньні незалежнасьці Беларусі 18.04.1918

18 красавіка 1918 урадам галоўных эўрапейскіх краінаў былі накіраваныя радыёграмы аб абвяшчэньні незалежнасьці Беларусі:

Телеграмма на радіо-Телеграфъ.

По порученію Рады Бѣлорусской Народной Республики настоящимъ доводится до свѣдѣнія народовъ и правительствъ Европы о нижеслѣдующемъ:

9 Марта нов. ст. 1918 г. въ г. Минскѣ-Бѣлорусскомъ Исполнительный Комитетъ I Всебѣлорусскаго Съѣзда, выполняя волю Съѣзда, выраженную въ постановленіяхъ его отъ 30—31 Декабря 1917 г. конституировалъ Бѣлорусскую Народную Республику.

Continue reading Тэлеграма аб абвяшчэньні незалежнасьці Беларусі 18.04.1918

Мэмарандум Прэзыдыюму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў дачыненьні да пачатку вяшчаньня радыёстанцыі “Нямецкая Хваля” для Беларусі

Мэмарандум Прэзыдыюму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

ў дачыненьні да пачатку вяшчаньня радыёстанцыі “Нямецкая Хваля” для Беларусі

12 жніўня 2005 году

Прэзыдыюм Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, разгледзеўшы вынік тэндэру Эўрапейскай Камісіі, паводле якога кантракт на радыёвяшчаньне для Беларусі быў перададзены расейскай службе радыёстанцыі “Нямецкая Хваля”: Continue reading Мэмарандум Прэзыдыюму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў дачыненьні да пачатку вяшчаньня радыёстанцыі “Нямецкая Хваля” для Беларусі