Tag Archives: Калярада

25 сакавіка абвешчаны “Беларускім днём незалежнасьці” распараджэньнем губэрнатара штату Калярада – 1984 г.

У 1984 г. губэрнатар амэрыканскага штату Калярада Рычард Ламм (Richard Lamm) зрабіў афіцыйную заяву аб 25 сакавіка як Дню незалежнасьці Беларусі.

Гэткая і іншыя афіцыйныя заявы ўладаў ЗША сталіся вынікам актыўнай працы беларускай дыяспары па папулярызацыі Беларусі, распаўсюдзе інфармацыі пра гісторыю сваёй бацькаўшчыны.

Штат Калярада на мапе ЗША

У афіцыйным губэрнатарскім абвяшчэньні казалася:

“Улічваючы, што 25 сакавіка адзначаецца гадавіна абвяшчэньня незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі,

Улічваючы, што Беларуская Народная Рэспубліка была заснаваная пасьля падзеньня царскай Расейскай Імпэрыі, але была акупаваная ўрадам савецкай Расеі;

Улічваючы, што людзі беларускага паходжаньня, што жывуць у Калярада, зацікаўленыя ў вызваленьні Беларусі;

Улічваючы, што ўсе калярадцы цэняць асабістую свабоду і нацыянальную незалежнасьць;

Я, Рычард Ламм, губэрнатар штату Калярада, абвяшчаю дзень 25 сакавіка 1984 г. Беларускім Днём незалежнасьці.

У штаце Калярада
Дадзена маёй рукою й галоўнай пячаткай
20 сакавіка 1984 г.”

*** Continue reading 25 сакавіка абвешчаны “Беларускім днём незалежнасьці” распараджэньнем губэрнатара штату Калярада – 1984 г.